• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    В.П.Рагойша.
    ПРАТЭСТАНТЬІЗМ [ад лац. protestans (protestantis) які даказвае публічна], адна з асноўных галін хрысціянства, разам з праваслаўем і каталіцызмам. Адкалоўся ад каталіцызму ў ходзе Рэфармацыі 16 ст. Аб’ядноўвае мноства самаст. плыней, цэркваў, сект (лютэранская, кальвінісцкая, англіканская цэрквы, баптысты, адвентысты і інш.). Заснавальнікам П. традыц. лічыцца М.Лютэр. Для П. характэрна размыванне меж паміж свецкім і рэліг. вымярэннямі жыцця, выключнае шанаванне Бібліі, адмаўленне аўтарытэтнасці рашэнняў царк. сабораў, адмаўленне інта манаства, самастойнасць суполак і аб’яднанняў, рэліг. дэмакратызм, абранне прэсвітараў і інш. кіруючых асоб, якія най
    маюцца суполкай. У П. няма культу Багародзіцы, анёлаў, святых, мошчаў і рэліквій. 3 сакраментаў прызнаецца толькі хрышчэнне і прычасце, якія (не ва ўсіх кірунках) тлумачацца як сімвалічныя дзеянні. П. аказаў істотны ўплыў на развіццё сучаснага зах. грамадства. Ідэолагі П. абвясцілі богаўгодным імкненне да поспеху, багацця, высокага сац. статусу. На бел. землях П. з’явіўся ў 16 ст., першапачаткова ў форме вучэння М.Лютэра. Гал. кірункам стаў кальвінізм (па імені заснавальніка франц. вучонага Ж.Кальвіна), які распаўсюджваўся сярод адукаваных слаёў і падтрымліваўся магнатамі, шляхтай, але не ахапіў нар. масы. Сярод ацалелых кальвінскіх збораў (культавых будынкаў) Беларусі найб. вядомыя зборы ў г. Заслаўе Мінскага рна (2я пал. 16 ст., цяпер СпасаПраабражэнская царква), г. Смаргонь (1606—12; цяпер Міхайлаўскі касцёл), в. Жодзішкі Смаргонскага рна (1612; цяпер Троіцкі касцёл). У 17 ст. ў выніку Контррэфармацыі амаль усе пратэстанты ВКЛ вярнуліся да вызнання каталіцызму. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўбел. губернях Рас. імперыі атрымалі пашырэнне неапратэстанцкія плыні — баптызм і евангельскае хрысціянства, у 1920я гг. з’явіліся пяцідзясятнікі, адвентысты Сёмага дня, сведкі Іеговы і інш. У цяперашні час у Беларусі зарэгістраваны і дзейнічаюць Аб’яднаная царква хрысціян веры евангельскай, рэліг. аб’яднанні кансерватыўных цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў і абшчын хрысціян поўнага Евангелля, канферэнцыя цэркваў хрысціянадвентыстаў Сёмага дня, абшчыны евангельскіх хрысціян у духу апостальскім і інш. М.В.Нвілік, В.Р.Языковіч.
    ПРАЧЬІСТАЯ, успленне, спажа, зельная, летняе свята народнага календара, якое адзначалі 28 жн. Праваслаўнай царквой святкуецца як дзень Успення Маці Божай. Назва «ўспенне» тлумачылася ў народзе тым, што ў гэты дзень ужо спелі ў садах плады і на палетках часткова
    яравая збажына. На П. ў царкве асвячалі хлеб, зеляніну. Асвячонае жыта, перамяшаўшы з астатнім, адкладвалі да новай сяўбы, каб прычакаць на наступны год добрага ўраджаю. У нар. песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі с.г. работамі: «Прачыста снапкі падае», «на восець носіць», «папары мяшае», «пчолакладзіць, кадкі мёдам налівае». П. была для земляроба святам ураджаю, падвядзеннем вынікаў яго працы: «Свята Прачыста — у полі ўрачыста», «Спажа — хлеба дзяжа». Адразу пасля П. пачыналася сяўба азіміны, пра што нагадвала прыказка: «Успенне — ці гатова насенне?». П. называлі звычайна першай, або вял., каб адрозніць ад другой (меншай) П. — багача. Разам з Пакровамі гэтыя тры святы ўтваралі багародзіцкія святкі («Прыйшлі святкі — апалі лісткі»),
    У.А.Васілевіч.
    ПРЖЫБЫТКА Міхаіл Іванавіч (2.2.1906, Мінск  18.11.1973), беларускі тэатральны дзеяч. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). 3 1925 працаваў у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Зрабіў значны ўклад у тэхн. аснашчанасць сцэны. Выканаў дэкарацыі да спектакляў: «Жыццё кліча» У.БільБелацаркоўскага (1935), «Як яе завуць» М.Адуева, «Далёкае» А.Афінагенава, «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага (усе 1936).
    ПРОЗА (лац. prosa), 1) адзін з асноўных тыпаў (побач з паэзіяй) слоўнамаст. творчасці, засн. на празаічнай мове. Адрозніваецца ад паэзіі спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, спецыфікай рытму, ступенню перавагі рацыянальнааналітычных адносін над эмацыянальнапсіхал. Стылявымі дамінантамі П. з’яўляюцца сюжэт, сітуацыя, прадметная і псіхал. дэталь, мова. Кожны персанаж празаічнага твора надзелены індывідуалізаванай мовай. Узаемадзеянне голасу пісьменніка і галасоў герояў адкрывае перад П. шырокія магчымасці шматграннага, шматгалосага, поліфанічнага асэнсавання і
    218
    ПРОТЧАНКА
    маст. ўзнаўлення рэчаіснасці. Станаўленне бел. маст. П. прыпадае на канец 19 — пач. 20 ст. (Ф.Багушэвіч, Цётка, Ядвігін Ш., Я.Колас, З.Бядуля, М.Гарэцкі, К.Каганец, Ц.Гартны і інш.). Падзеі Вял. Айч. вайны значна паўплывалі на творчасць бел. празаікаўЯ.Брыля, І.Грамовіча, У.Краўчанкі, М.Лупсякова, І.Мележа, і інш. 3 развіццём у 1960я гг. сапраўдных творчых мажлівасцей А.Адамовіча, А.Асіпенкі, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Мележа, І.Навуменкі, І.Шамякіна і прыходам у лру В.Адамчыка, У.Караткевіча, А.Кудраўца, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава і інш. П. ў лры заняла вядучае становішча. У 1970—80я гг. пашырылася т.зв. гар. П.; тэма горада знайшла адлюстраванне ў творах В.Гігевіча, М.Кацюшэнкі, М.Стральцова і інш. Тэмы перабудовы і галоснасці адкрылі перад пісьменнікамі (А.Кажадубам, Х.Лялько, А.Наварычам і інш.) у 1980я гг. перспектывы якасна новага мыслення, пераацэнкі ранейшых поглядаў і набыткаў. Новая тэма прыйшла ў бел. П. з Чарнобыльскай катастрофай («Злая зорка» І.Шамякіна, «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» В.Казько, «Краем Белага шляху» В.Карамазава, «Львы» І.Пташнікава, «Чарнобыльская малітва» С.Алексіевіч і інш.). Паранейшаму пісьменнікі звярталіся да тэмы вайны, пераасэнсоўваючы ваен. мінулае, адкрываючы і паказваючы малавядомыя, часам забытыя, заблытаныя падзеі таго часу («У тумане», «Пакахай мяне, салдацік» В.Быкава, «Ахвяры» І.Шамякіна, «Уіхі» А.Адамовіча, «Вяртанне да віны» І.Чыгрынава, «Голас крыві брата твайго» В.Адамчыка, «Бежанцы» В.Карамазава і інш.). Жахлівыя падрабязнасці пра пакуты чалавека ва ўмовах няволі і нечалавечых здзекаў над асобай у часы сталінскіх рэпрэсій у творах «3 воўчым білетам» С.Грахоўскага, «Пекла» П.Пруднікава і інш. Пасвойму асэнсавалі бел. празаікі вынікі часоў
    культу асобы і ўсё негатыўнае, што спарадзіла тагачасная сістэма ўлады («Муштук і папка» Я.Брыля, «Вір» І.Навуменкі, «Но пасаран» В.Казько, «Кулак» Я.Сіпакова і інш.). Філас. экзістэнтыка, паглыбленне ў псіхалогію асобнага чалавека, спроба асэнсавання маральнага развіцця грамадства канца 20 ст. прысутнічаюць у творах «Без пакаяння», «Палеская мадонна» І.Шамякіна, «Да сустрэчы...» В.Казько, «Развітальная аповесць» В.Адамчыка. Прадаўжальнікамі распачатай У.Караткевічам тэмы далёкага гіст. мінулага нашай краіны сталі Л.Дайнека, Г.Далідовіч, ВЛпатава, У.Арлоў, В.Чаропка, А.Лойка і інш. З’явіліся творы фантастычнага і авантурнапрыгодніцкага зместу (В.Гігевіч, Я.Сіпакоў і інш.).
    Сучасная бел. П. актыўна скарыстоўвае ўсе асн. жанры эпасу, у т.л. вопыт замежнай лры. Даволі часта ў творах выяўляецца імкненне аўтараў да падтэксту, умоўнасімвалічнага адлюстравання свету. Жанр рамана ўсё часцей саступае месца аповесці, апавяданню ці навеле. На літ. ніве плённа працуюць пісьменнікі розных пакаленняў і рознага творчага вопыту — ад вядомых майстроў да маладых літаратараў. Сярод сучасных празаікаў А.Андрэеў, С.Антановіч, Т.Атрошанка, А.Герашчанка, У.Гніламёдаў, Н.Голубева, А.Ждан, А.Карлюкевіч, А.Марціновіч, Г.Марчук, К.Нілаў, В.Праўдзін, Д.Пятровіч, У.Саламаха, С.Трахімёнак, К.ХадасевічЛісавая, М.Чаргінец, В.Чудаў і інш.
    2	) Сукупнасць празаічных твораў лры якоганебудзь народа, пэўнага гіст. перыяду, асобнага пісьменніка.
    прОсты СКАЗ, сказ, у складзе якога ёсць адна прэдыкатыўная (граматычная) аснова. Вылучаюцца П.с. двухсастаўныя, прэдыкатыўная аснова якіх складаецца з 2 гал. членаў сказа дзейніка і выказніка (напр., «У сонечным асеннім скверы ледзь чутна ападае лісце і шамаціць
    пад нагамі». С.Грахоўскі) і аднасастаўныя, прэдыкатыўная аснова якіх складаецца толькі з аднаго гал. члена (напр., «Май. У квецені сады». Я.Колас). П.с., у якім ёсць даданыя члены сказа, называецца развітым («Пад акном маім бярозы ціха веццейкам шумяць». С.НовікПяюн), а які не мае ў сваім складзе даданых членаў — неразвітым («Восень. Ноч. Завываюць вятры». П.Глебка). У залежнасці ад прадстаўленасці ў П.с. ўсіх членаў сказа вылучаюць поўныя і няпоўныя сказы («Вы куды ідзяце?» і «Вы куды?»). Па мэце выказвання П.с. падзяляюцца на апавядальныя («3 палёў шырокіх вецярок прыносіць крыштальны звон даспелага калосся». П.Панчанка), пытальныя («Вы на самалёце ляталі, Міхась Кірылавіч?» — «Неаднойчы». І.Шамякін) і пабуджальныя («Прымай, хлебароб, плён сваіх рук і турбот!» Т.Хадкевіч). П.с., што выражаюць эмацыянальныя адносіны таго, хто гаворыць, да рэчаіснасці, называюцца клічнымі («Мой родны край, мая Радзіма, як я сумую па табе!» П.Броўка). Па наяўнасці або адсутнасці аднародных членаў сказа, а таксама ўводных слоў, зваротаў, адасобленых членаў сказа сярод П.с. вылучаюць адпаведна ўскладненыя і няўскладненыя («Вясна, вясна! О, колькі ў табе шчасця! О, колькі радасці прыносіш ты с сабой!» Я.Купала; «Многа ёсць на Беларусі куткоў з дзівоснай прыродай». В.Вольскі).
    Літ.: Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс. Мінск, 2009.
    Н.П.Цяслюк.
    ПРОТЧАНКА Васіль Ульянавіч (7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага рна — 23.2.2002), беларускі вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Др пед. навук (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед. інт (1958). 3 1971 у Нац. інце адукацыі, з 1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Даследаваў праблемы педагогікі і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбнаметадычных дапаможнікаў.
    219
    ПРОХАРАВА
    Тв.: Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ. Мінск, 1984; Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мінск, 1987; Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ. Мінск, 1989; Пераказы ў пачатковай школе. Мінск, 1999 (разам з Я.М.Лаўрэлем); Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове. Мінск, 2001.
    ПРОХАРАВА Святлана Міхайлаўна (3.4.1939, Мінск  20.8.2010), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1991), праф. (1994). Скончыла БДУ (1961). 3 1967 у CM БССР, з 1970 у БДУ. Даследавала лінгвістыку, лінгвакультуралогію, этналінгвістыку, русістыку. Аўтар навук. прац: «Славянабалтыйскія сінтаксічныя ізаглосы» (1993), «Нацыянальнакультурны кампанент тэксту» (1994) і інш.