Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Літ:. Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мінск, 1994; Рагаўцоў В.І. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2007; Шйлйхйнэ К.М. Основы прйкладной лйнгвйстйкй. Воронеж, 2006.
С. У. Шахоўская.
ПРЫКМЁТЫ, жанр малой фальклорнай прозы, у якім увасобілася прадказанне пэўнага выніку на аснове прычыннавыніковай залежнасці з’яў, падзей, дзеянняў, пацверджанае нар. вопытам. Найчасцей П. былі звязаны з будучым надвор’ем, ураджаем, фіз. станам людзей і жы
вёл. Вял. роля ў фарміраванні П. належала назіранням за жывёльным і раслінным светам, з’явамі прыроды. Напр., з’яўленне вял. колькасці вавёрак у пэўнай мясцовасці было знакам на добры ўраджай; калі зіма была марозная, то летам чакалі засухі. Па раскаце грому меркавалі пра ўрадлівасць: «Калі першы ўдар грому з поўдня, то год будзе ўраджайны, калі з поўначы — галодны». 3 П. былі звязаны і прадказанні надвор’я: «Калі дровы весела гараць, то ўлетку гэта варожыць пагоду, а зімою — мароз», «Калі дрэмлецца і пазёўваецца, будзе дождж» і інш. П. суправаджалі ўсю дзейнасць чалавека. Калі разглядаць П. з пункту гледжання іх практычнай каштоўнасці, то толькі нязначная іх частка можа мець сёння рэальную цікавасць (земляробчыя, гасп. назіранні). Аднак многія з іх маюць пазнавальнае значэнне, раскрываюць нар. ўяўленні і вераванні, складаны светапогляд беларуса, яго веданне жыцця і прыроды, выяўляюць невычэрпную фантазію народа.
Літ.: Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мінск, 2000.
А.М.Аляхновіч.
ПРЫЛЎЦКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў в. Прылукі Брэсцкага рна. Пабудавана ў 1870. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму пад
Прылуцкая Пакроўская царква.
2схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, да алтарнай часткі — апсіда з рызніцай. Фасады вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны 2слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. У інтэр’еры абразы «Хрышчэнне Хрыста і Маці Божая Замілаванне», «Мікалай Цудатворац», «Праабражэнне», «Адзігітрыя» (17—18 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ПРЫЛЎЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры і садовапаркавага мастацтва 2й пал. 18— 19ст. ўв. Прылукі Мінскага рна. Закладзены на месцы б. манастыра 17 ст. (існаваў да 1740). Уключае палац і парк. Мураваны п а л а ц пабудаваны ў 1й пал. 19 ст., рэканструяваны ў 1851, пасля пажару 1868 адноўлены ў 1872; значна пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, адбудаваны ў 1950я гг. Першапачаткова ўяўляў сабой кампактнае прамавугольнае ў плане 2павярховае збудаванне з нізкім цокальным паверхам у стылі несапраўднай готыкі. Цэнтр. 3павярховы рызаліт з гранёным эркерам на
228
ПРЫМАЎКА
Да арт. Прылуцкі палацавапаркавы комплекс. Галоўны фасад палаца.
паркавым фасадзе і 4 шматгранныя вуглавыя вежачкі, завершаныя зубцамі, стваралі дынамічную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. Гал. фасад вылучаны лоджыяй на 2 узроўнях у рызаліце з праёмамі, завершанымі спічастымі і кілепадобнымі аркамі. Рызаліт, завершаны невысокім атыкам, аздоблены складанай па форме нішай у цэнтры. Пасля 1866 да паўн. тарцовага фасада далучаны 1павярховы аб’ём са сталовай і аранжарэяй; пазней да яго прыбудаваны 2павярховы Гпадобны ў плане корпус; да паўд. тарцовага фасада далучаны 3павярховы вежападобны аб’ём, завершаны нізкім шатровым дахам. У 1й пал. 19 ст. перад гал. фасадам палаца пастаўлена 3павярховая вежа з гадзіннікам, завершаная нізкім шатром са шпілем і флюгерам (не захавалася). П а р к, адзін са старэйшых у Беларусі, мяшанага рэгулярнапейзажнага тыпу падзелены на 2 ч. Закладзены ў канцы 17 — пач. 18 ст. на ўзор італьян. тэраснага саду; захаваліся 4 тэрасы, якія з перападамі спускаюццада поймы р. Пціч. Пл. 4,5 га. Перад гал. фасадам пала
ца невял. партэр з фантанам і пейзажная частка парку, абмежаваная пад’язнымі дарогамі. У парку стаялі мураваныя капліца, свіран, былі 2 сажалкі, вадзяны млын (не захаваліся). Сярод дрэў лістоўніцы Сукачова і еўрап., арэх маньчжурскі, піхта сібірская, таполя канадскія і інш. Захаваліся адзіныя насаджэнні вярбы белай, яліны калючай, піхты аднакаляровай, топаляў белых, бяроз і інш. Цяпер у будынку палаца знаходзіцца Інт аховы раслін НАН Беларусі. Палацавапаркавы комплекс (палац, гасп. пабудовы, парк) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ПРЬІМАЎКА, слоўны выраз, які падкрэслівае якуюнебудзь характэрную прыкмету з’явы без абагульненняў і вывадаў з інш. падобных сітуацый або чалавечых паводзін. Калі прыкажа з’яўляецца закончаным меркаваннем, «замкнутым» выразам, то П. ўспрымаецца незакончанай думкай, патрабуе завершанасці кантэксту, мае абмежаваны характар. Выкарыстоўваецца толькі ў кан
крэтных выпадках, каб падкрэсліць пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з’явы. Прыказка можа пераходзіць у П., калі яна губляе абагульненне, адрасуецца канкрэтнаму чалавеку ў якасці яго характарыстыкі. Напр., слоўны выраз «Зяць любіць узяць» выступае як прыказка, таму што пашыраецца на ўсе аналагічныя з’явы, а «Наш зяць любіць узяць», гэта П., якая абмяжоўваеццатолькі гэтай канкрэтнай з’явай. П. ўласцівы гумар і сатыра, яна блізкая да фразеалагізмаў і выслоўяў, выяўляе бліскучыя здольнасці народа да вобразнага мыслення, яго разважлівасць, назіральнасць, жыццёвы практыцызм і бясконцыя моўныя багацці. Сярод бел. П.: «На языку мядок, а на сэрцы лядок» (пра двудушнага), «Не з тваім ротам мышэй лавіць» (пра няўмеку), «Ні млеў, ні пацеў, a рот разявіў» (пра гультая), «Пальца ў рот не кладзі» (пра кемлівага). Многія П. перадаюць розныя прыкметы, парады, правілы этыкету: «Снег на куццю — грыбы на лета», «Посуд б’ецца на шчасце», «У гасцях за яду
229
ПРЫМАЦКІЯ
апошні прымайся, а першы пераставай». Шматлікія П. крытыкуюць людскія заганы. Часам гэта крытыка мае з’едлівы характар, напр., пра гультайства дзяўчыны: «Але ж і старанная! Як сваты едуць, то веніка шукае хату падмесці!». Да П. вельмі падобныя выслоўі.
Літ.: Гл. да арт. Прыказка.
А.М.Аляхновіч.
ПРЫМАЦКІЯ ПЁСНІ, група сацыяльнабытавых песень. Найб. распаўсюджанне атрымалі ў 19 — пач. 20 ст. У аснове П.п. — праца і побыт прымака, яго скаргі на лёс, скупую жонку і цешчу: «Ой, не ўспеў каня адпрагчы, // Ды на лаўку сесці, // Загадала яму цешча // Свінням бульбу несці». Звычайна П.п. па сюжэце і маст. сродках простыя, таму што пісаліся пераважна самімі прымакамі: «Бадай свінні паздыхалі, а хата згарэла, // Як мне гэта прымацкае жыццё надаела!». У наш час П.п. наблізіліся да жартоўных, гумарыст.: прымакі не зняважаныя, а вясёлыя, і іх аповед аб сваім жыцці — забава для людзей.
А.М.Аляхновіч.
ПРЫМЁТНІК, у беларускай мове лексікаграматычны клас самаст. слоў які аб’ядноўвае словы з агульным значэннем прыметы. Па значэнні і граматычных асаблівасцях вылучаюць П. якасныя («зялёны», «цесны»), адносныя («бетонны мост», «вясковая вуліца») і прыналежныя («дзядзькаў», «леснікоў»). Якасныя П. маюць граматычную катэгорыю ступеней параўнання, якая выражае меру прыметы ў прадмета («цікавы—цікавейшы—найцікавейшы»); могуць утвараць поўную і кароткую формы («рад», «рады»); бываюць вытворныя і невытворныя («радасць — радасны», «белы»). П. змяняюцца па родах, ліках, склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў да якіх яны дапасуюцца. У сказе выконваюць функцыю дапасаванага азначэння («Туман насоўваўся белай шапкай над саламянымі стрэхамі,
распаўзаўся па вуліцы». М.Лынькоў); выказніка або іменнай часткі састаўнога выказніка («Зямля мая то мяккая, то мулкая, ад навальніц прасторная і гулкая, такая непаўторная заўсёды». П.Панчанка; «Дзень быў ціхі, сонечны» (Я.Брыль). У семантыкастыліст. плане П. — адна з самых поліфункцыянальных і мабільных часцін мовы. Ён можа выражаць самыя разнастайныя па семантыцы і эмацыянальнаацэначнай, экспрэсіўнай афарбоўцы прыметы, якасныя рысы прадметаў і з’яў.
Т.Ф.Рослік.
ПРЫМЫКАННЕ, у беларускай мове від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова звязваецца з гал. толькі па сэнсе. Адносіны паміж гал. і залежнымі словамі выражаюцца інтанацыяй і парадкам слоў. Прымыкаюць, звычайна, да дзеясловаў нязменныя часціны мовы: прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы («размаўлялі гучна», «чытаць седзячы», «просьба застацца»). Адрозніваюць П. ўласнае («размаўлялі пасяброўску») і іменнае, калі да гал. кампанента прымыкаюць ускосныя склонавыя формы назоўнікаў, семантычна блізкія да прыслоўяў («казаць па шчырасці»). Т.Ф.Рослік. ПРЫНАЗОЎНІК, у беларускай мове службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) і інш. словамі ў словазлучэнні і сказе. He маюць лексічнага значэння, набываюць яго толькі ў кантэксце, у спалучэнні з самаст. часцінамі мовы. Паводле паходжання падзяляюцца на невытворныя («а», «без», «над») і вытворныя («акрамя», «абапал», «скрозь»), паводле структуры — на простыя («ад», «сярод»), складаныя («зза», «панад») і састаўныя («згодна з», «нягледзячы на»), Удакладняючы значэнне ўскосных склонаў могуць ужывацца з формамі аднаго або некалькіх склонаў. Адносіны паміж словамі ў сказе і словазлучэнні ма
юць розны характар, адпаведна і семантыка П. разнастайная: прасторавыя («лунаць над борам»), часавыя («працаваць у жніво»), аб’ектныя («зачапіцца за галіну»), азначальныя («дрэва з купчастай вершалінай»), прычынныя («крычаць ад роспачы»), мэтавыя («купіць падарунак да свята»), умоўныя («зазірнуць у слоўнік пры неабходнасці»), параўнальныя («вышынёй з паўдома») і інш.
Т.Ф.Рослік.
ПРЫПЁЎКА, аднастрофная песня, якая складаецца пераважна з 4 радкоў і выконваецца часам як прыпеў да танца. П. звычайна аб’ядноўваюцца па тэмах, утвараючы сюжэтную песню. Якжанр сфарміравалася ў 2й пал. 19 ст., у 1920я гг. атрымала шырокае распаўсюджанне. Характэрнай асаблівасцю П. з’яўляецца незамацаванасць тэксту за пэўнай мелодыяй. У розных мясцовасцях адзін і той жа тэкст кладзецца на розныя напевы. У той час на асобныя напевы маглі спявацца дзясяткі розных тэкстаў. Выкананне П. — свайго роду спаборніцтва, слоўная імправізацыя выканаўцы, пры якой акампаніятар (гарманіст, баяніст), суправаджаючы кожную П. новым каленам найгрышаў становіцца актыўным яе ўдзельнікам 1 адным з персанажаў: «Гарманіст, гарманіст, // Рубашка зялёная, // Чаму ў цябе, гарманіст, // Хата развярнёная?» П. не дае шырокай карціны перажыванняў выканаўца, у ёй заключаны нейкі адзіны момант жыцця, які падаецца не ва ўсёй шматграннасці, шматпланавасці, а эскізна, намёкамі. У той жа час П., выкананыя ў тэматычнай сукупнасці, ствараюць вобразы незвычайнай эмацыянальнай напружанасці, якія ўздзейнічаюць на слухачоў. У сучасных П. гучыць гар. лірыка, у якой знаходзяць адлюстраванне ўсе праявы сучаснага жыцця. Сёння П. — вельмі папулярны ў народзе жанр традыц. творчасці. Яна працягвае існаванне ў розных галінах маст. культуры народа, асабліва ў аматарскай дзейнасці. А.М.Аляхновіч.