Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Раён утвораны 17.7.1924 у складзе Мінскай акругі (да 26.7.1930), цэнтр — мястэчка Пухавічы, з 29.7.1925 — пас. Мар’іна Горка. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. 3 20.8.1938 у Мінскай вобл. У канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія за гады вайны правялі на тэр. раёна 5 карных аперацый («Альберт2», «Франц», «Свята Ураджаю2», «Віхор», «Півоня»). За час акупацыі былі спалены 75 вёсак, часткова — 65, загублены 5919 чал., на прымусовыя работы ў Германію вывезены 1465 чал. Дзейнічалі Мар’інагорскае маладзёжнае падполле, пухавіцкія раённыя падп. кты КП(б)Б (22.8.19422.7.1944) і ЛКСМБ (1.10.19422.7.1944), партыз. брыгады 1я і 2я Мінскія, 1я Асіповіцкая, 3я Мінская імя Будзённага, 12я кавалерыйская імя Сталіна, «Беларусь», «Буравеснік», «За Радзіму» імя А.К.Флегантава, «Полымя», «Чырвоны Сцяг», імя Калініна, імя Кірава, імя Панамарэнкі, імя Чапаева, 208ы полк імя Сталіна, атрады 210ы імя Сталіна, «Мсцівец», імя Калініна, імя Сталіна. Выдавалася падп. газ. «Партмзаны Белорусснн». Вызвалены ў ліп. 1944 часцямі 1га Бел. фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі ў ходзе Мінскай апера
цыі. У партыз. барацьбе і падполлі загінулі 1192 ж., з фронта не вярнуўся 4151 ж. 17.12.1956 да раёна далучаны 1 сельсавет скасаванага Грэскага рна, 20.1.1960 — 6 сельсаветаў і г.п. Рудзенск скасаванага Рудзенскага рна, 1.4.1960 і 25.12.1962 — па 1 сельсавеце скасаванага Уздзенскага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, паліўнай, каап. прамсці і інш. У раёне (2015) каледж, гімназія, 14 сярэдніх школ, 5 базавых школ, 4 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—базавая школа, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, школаінтэрнат, 22 дашкольныя ўстановы, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. цэнтр, дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка». Працуюць раённы Цэнтр культуры, 3 пасялковыя і 16 сельскіх дамоў культуры, сельскі клуб, сельскі цэнтр культуры, аўтаклуб, цэнтр. раённая бка, 22 бкі, 6 бібліятэк—клубаў, раённы краязнаўчы музей, музейны комплекс «Дудуткі» паблізу вёсак Дудзічы і Пціч. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, участковая і 3 гар. бальніцы, бальніца сястрынскага догляду, 3 паліклінікі, 7 урачэбных амбулаторый, 25 ФАПаў, 3 здраўпункты, 11 аптэк, абл. дзіцячы цэнтр мед. рэабілітацыі «Пухавічы» і аздараўленчы цэнтр «Талька», сац. прытулак (в. Дуброўка) і домінтэрнат (в. Новы Уборак). Выдаецца раённая газ. «Пухавіцкія навіны». У раёне 33 рэліг. абшчыны, у т.л. 20 праваслаўных, 3 каталіцкія, 5 хрысціян веры евангельскай, 5 евангельскіх хрысціянбапцістаў. Помнікі археалогіі: гарадзішчы ў вёсках Балачанка, Блужскі Бор, Бор, Дудзічы, Жораўка, Кавалевічы, Мацеевічы, Міжрэчча, Паддуб’е, Светлы Бор, Церабуты, курганныя могільнікі ў вёсках Белькавічы, Грэбень, Дай
237
ПУХАВІЦКІ
Фрагмент экспазіцыі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея.
нава, Кавалевічы, Талька, Церабуты, курганы ў вёсках Арэшкавічы, Блужскі Бор, Зарэчча, Кавалевічы, Турын, Шацк, селішчы ў вёсках Вял. Поле, Лешніца. Помнікі гісторыі: брацкая магіла дукорскіх партызан, якія загінулі ў Грамадз. вайну, у в. Пярэжыр; брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Блонь, Блужа, Валасач, Дукора, Навасёлкі, Падкоссе, Пухавічы, Пярэжыр, Раўнаполле, Сетча, Старынкі, Сяргеевічы, Узляны, Цітва; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Блонь, Валасач, Задашчэнне, Зацітава Слабада, Каменка, Капскія, Клятное, Міжрэчча, Прыстань, Пухавічы, Раўчак, СкрыльСлабада, Старынкі, Талька, Узляны, Шацк. Помнікі: партызанам і падпольшчыкам у вёсках Балачанка, Клятное, Ліпнікі, Омельна, Падкоссе, Парэчча, Русаковічы, Селецк, Слабада, партызанам у в. Дукора, землякам у вёсках Азярычына, Блонь, Блужа, Бор, Вецярэвічы 2, Вомельна, Гарэлец, Голацк, Дрычын, Дудзічы, Дукора, Зазер’е, Зазерка, Зацітава Слабада, Караваева, Навасёлкі, Пухавічы, Рыбцы, Сінча, Слабада, Турын, Узляны, спаленай в. Лужыца, на месцы загубы сав. грамадзян у в. Варшаўка. Помнікі архітэктуры — Троіцкая царква (1826) у в. Блонь, Ільінская царква (19 ст.) у в. Дукора, сядзібы (19 ст.) у вёсках Блонь, Дукора.
У г.п. Рудзенск нарадзіліся бел. пісьменнік і дзярж. дзеяч М.Чарот (1896— 1938), Герой Сав. Саюза М.М.Зялёнкін (1920—91), у в. Шацк — акадэмік НАН Беларусі І.С.Лупіновіч (1900— 68), у в. Караваева — бел. пісьменнік М.Т.Паслядовіч (1906—84), у в. Арэшкавічы — бел. цымбаліст, дырыжор, кампазітар І.І.Жыновіч (1907—84) у в. Востраў — Герой Сав. Саюза У.Е.Лабанок (1907—84), у в. Раўнаполле — Герой Сав. Саюза А.І.Крайко (1911—43), у в. Ямнае — Герой Сав. Саюза А.І.Далідовіч (1914—52), у в. Зазерка — Герой Сав. Саюза А.Ф.Луцэвіч (1919—44), у в. Лысоўшчына — Герой Сав. Caro33 П.І.Гучок (1923—45), у в. Блужа — Герой Сав. Саюза М.П.Чэпік (1960— 80).
ПЎХАВІЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1964 у в. Дукора Пухавіцкага рна як школьны музей. Адкрыты для наведвальнікаў у 1968. 3 1969 нар., з 1974 з сучаснай назвай, у 2004 набыў статус дзярж. установы. 3 1993 размешчаны ў в. Блонь у сядзібным доме рэвалюцыянеранародніка А.В.БончАсмалоўскага, які знаходзіўся тут у ссылцы. Асн. фонд (2015) налічвае 11 548 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 7140 адзінак. Пл. экспазіцыі 713 м2. Дзейнічаюць 6 тэматычных залаў («Рэвалюцыянерыасветнікі БончАсма
лоўскія», «Народны побыт краю», «У гады ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны», «Пасяленні Пухавіччыны», «Літаратурная Пухавіччына», «Чалавек і пчала») і выставачная. Сярод экспанатаў археал. і нумізматычныя калекцыі, матэрыялы аб земляках — удзельніках Грамадз. вайны 1918—20, партыз. руху і дзейнасці антыфаш. падполля ў раёне ў Вял. Айч. вайну, дакументы і ўласныя рэчы землякоў — Герояў Сав. Саюза, дзярж. і ваен. дзеячаў, вучоных, кампазітараў, артыстаў, пісьменнікаў і мастакоў. Прадстаўлены прылады працы і хатняга ўжытку, вышыванкі, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве, з лёну і прылады яго ручной апрацоўкі 19 — пач. 20 ст. Філіялы музея: маст. галерэя ў г. Мар’іна Горка, музей Героя Сав. Саюза М.П.Чэпіка ў в. Блужа, музей «Героі і подзвігі» у г. Мар’іна Горка, музей партыз. славы ў в. Гарэлец. У музеі праводзяцца маст. выстаўкі, Коласаўскія дні і інш. мерапрыемствы, сустрэчы са славутымі землякамі раёна.
А.А.Прановіч.
ПУШКАР Мікалай Мікітавіч (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993), беларускі мастаккераміст. Засл. дзеяч мастацтваў
М.М.Пушкар.
238
ПЧАЛЯРСТВА
М.Пушкар. Хатняя баталія. 1975.
Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыст. трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткібеларусы» (абодва 1966), «Хатняя баталія» (1975), «Паляшукпясняр» (1976), «Дударыкідударыкі» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Ярыла» (1983), «Несцерка» (1984), «Тарас на Парнасе» (1986), «Гуканне вясны» (1989), «Бабіна лета» (1990), «Дабрыня» (1991), «Каханенькаяродненькая», «Палескія музыкі» (абодва 1992) ІІНШ. Я.М.Сахута. ПЎШКІН Алег Аляксеевіч (псеўд. Ждан; н. 5.1.1938, г. Смаленск, Расія), беларускі пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1960), Літ. інт імя М.Горкага (1969), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (1978) у Маскве. 3 1972 працаваў на Бел. тэлебачанні, у 1973—76 — на к/студыі «Беларусьфільм», у 1993 — у час. «Нёман». Асн. тэмы: жыццё гараджаніна ў першым пакаленні, по
быт людзей правінцыяльных гарадоў Беларусі (кн. прозы «У час развітання», 1975; «Знаёмы», 1977; «Паабодва бакі прахадной», 1987; «Самастойнае жыццё», 1990). Піша для дзяцей (кн. «Свята працягваецца, альбо Шчаня, веласіпед і гуз на лбе», 2013; «Прыгоды трытэшкаў у Беларусі», 2014). Аўтар рамана «Князь Мсціслаўскі» (2010), п’ес «Салгалі Богу, салгалі» (1993), «Сям’я для старога сабакі» (1995), «Фортка» (1998). Сцэнарыст маст. фільмаў «Рыжы, сумленны, закаханы» (1984) і «Жадайце — кахайце, жадайце — не» (1978).
ПУШКОЎIван Васільевіч (16.2.1918, с. Трэскіна Тамбоўскай вобл., Расія — 21.7.1986), беларускі жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1938). Працаваў у пейзажы. Сярод твораў: «На берагах сівога Нёмана» (1968), «Сімфонія палёў» (1970), «Зялёны май» (1971), «Вясна на Нёмане» (1972), «Маладое жыта» (1973), «Возера Свіцязь» (1977), «Залатая восень» (1979), «Край прынёманскі» (1981); сюжэтнатэматычныя карціны «Партызанскі налёт» (1946), «Праследаванне ворага» (1948), «А.Міцкевіч і Тамаш Зан на Свіцязі» (1955), «А.Пашкевіч (Цётка) у Э.Ажэшка» (1965), «Э.Ажэшка і А.Пашкевіч» (1976) і інш.
ПЎШЧА Язэп (сапр. П л а ш ч ы н скі Іосіф Паўлавіч; 20.5.1902, в. Каралішчавічы Мінскага рна — 14.9.1964), беларускі паэт. Вучыўся ў БДУ (1925—27), Ленінградскім унце (1927—29). 3 1921 настаўнічаў. 3 1926 працаваў у Інбелькульце, з 1929 у Бел. дзярж. выдве. Адзін з заснавальнікаў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Аўтар паэт. збкаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Лісты да сабакі», «Дні вясны» (абодва 1927), «Песні на руінах» (1929). Тэме Першай сусв. і Грамадз. войнаў прысвяціў паэмы «Песні вайны» (1927—28), «Крывавы плакат» (1930), барацьбе бел. народа супраць ням,фаш. акупантаў — «Бор шуміць» (1957), «Людвіся» (апубл. 1968). Пасляваен. лірыка П. вызначалася аптымістычным настроем, мажорным гучаннем. Пісаў для дзяцей (зб. «На Бабрыцы», 1960). У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—2. Мінск, 1993— 94; Сады вятроў: Вершы і паэмы. Мінск, 1982.
ПЧАЛЯРСТВА, адна са старажытных форм гасп. дзейнасці чалавека, засн. на развядзенні і гадаванні пчол дзеля атрымання мёду, воску і інш. прадуктаў жыццядзейнасці пчалінай сям’і (праполісу, матачнага малачка, пяргі, пчалінага яду, пылку). У 3 ст. да
239
ПШЫРКОЎ
н.э. — 1 ст. н.э. П. з ляснога промыслу трансфарміравалася ў адну з галін жывёлагадоўлі. У Беларусі развілося з т.зв. дзікага П., калі са знойдзенага пчалінага гнязда забіралі ўвесь мёд, а пчол папярэдне знішчалі агнём і дымам. Першай формай культ. П. было бортніцтва. У 18 ст. змянілася калодным П. (калода). 3 сярэдзіны 19 ст. да 1930х гг. адбываўся пераход да рамачнага П. з апыляльнамядовым кірункам. 3 2й пал. 20 ст. ў Беларусі разводзяць пераважна карпацкую пароду пчол. На сучасным этапе значны ўклад у П. уносяць фермерскія і ўласныя гаспадаркі.