Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
«РАБОТНІЦА I СЯЛЯНКА», гл. «Алеся».
Рабунская Успенская царква.
РАБЎНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Рабунь Вілейскага рна. Пабудавана ў 1862 з бутавага каменю і цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец і 5гранная апсіда. Чатырохсхільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай. На фоне бутавай муроўкі вылучаны атынкаваныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, ліштвы арачных аконных і трапецападобнага ўваходнага праёмаў. У інтэр’еры ў асн. аб’ём шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца бабінец і апсіда. Царква дзейнічае.
РАБЎШКА Людміла Іванаўна (н. 15.6.1951, Мінск), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (1982). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1977). 3 1969 працавала ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. У 1970—2010 у Бел. акадэмічным муз. тэатры (з 1990 заг. літ. часткі). Сярод партый: Марго («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Аўрора («Халопка» М.Стрэльнікава), Паненка («Паненка і хуліган» Д.Шастаковіча), Ева («Ноч у Венецыі» І.Штрауса) і інш. Выканала характарныя танцы
247
РАБЦЭВІЧ
ў класічных дывертысментах (вальс і полька ў аперэце «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі, танец Фіялкі ў «Фіялцы Манмартра» І.Кальмана, румба ў «Пацалунку Чаніты» Ю.Мілюціна і інш.).
РАБЦЭВІЧ Валянцін Навумавіч (26.11.1934, б. в. Краснае Кіраўскага рна — 29.5.2008), беларускі нумізмат і археолаг. Др гіст. навук (1996). Скончыў БДУ (1957). У 1957—59 працаваў у Дзярж. музеі Беларусі. 3 1963 у БДУ, ут.л. ў 1979—2007 кіраўнікархеал. экспедыцыі БДУ, якая праводзіла раскопкі стараж.рус. курганоў у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцях. Вывучаў гісторыю грашовага абарачэння ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, тапаграфію манетных скарбаў Беларусі. Удзельнічаў у абследаванні і раскопках археал. помнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы (усе Рагачоўскі рн), Навасёлкі (у межах г. Мядзел), Нагаўкі, Наўры (Мядзельскі рн). На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нумізматычны кабінет у БДУ. У 1999 увайшоў у склад створанай Ваеннагеральдычнай камісіі пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972).
Тв:. Топографйя монетных кладов на террчторйй Белоруссйй. Ленянград, 1965; О чём рассказывают монеты. 2е йзд. Мйнск, 1977; Нумчзматйка Беларусй. Мйнск, 1995; Россййско«польскйе» монетные эмйссйй эпохй Петра I. Тольяттй, 1995; Средневековая нумйзматчка Восточной Европы. Вып. 2. М., 2007 (у суаўт.).
РАВІНСКІ Вікенцій Паўлавіч (1786, Духаўшчынскі рн Смаленскай вобл., Расія — 1855), паэт, драматург, найб. верагодны аўтар бел. паэмы «Энеіда навыварат». Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, 1812, паходу рус. арміі ў Зах. Еўропу. «Энеіда навыварат» (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816— 25 у вёсцы ці ў 1827—28, калі ён стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы.
Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мінск, 1971; Я го ж. Разыскнвается класснк... Мйнск, 1989.
РАГАЎЦОЎ Васіль Іванавіч (н. 4.1. 1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага рна), беларускі мовазнавец, паэт. Др філал. навук (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед. інт (1973). 3 1978 у Магілёўскім унце (1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію. Аўтар манаграфій «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), «Вербальныя сродкі камічнага ў беларускай драматургіі: канец XVI — пачатак XX стагоддзя» (2012), энцыклапедычнага даведніка «Мовы свету» (2009), кн. «Слоўнік пра камічнае: мовазнаўчы аспект» (2010) і інш. Выдаў паэт. збкі «Сутонне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007).
Тв.: Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны. Магілёў, 2000 (у суаўт.); Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні. Мінск, 2001; Уводзіны ў мовазнаўства. Магілёў, 2004; Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2006; На роскрыжы дарог. Мінск, 2008; Імгненне і Вечнасць. Мінск, 2010.
РАГАЎЦОЎ Уладзімір Мітрафанавіч (н. 3.4.1943, в. Гута Бялыніцкага рна), беларускі акцёр. Засл. ар
тыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964). 3 1964 працуе ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласці
вы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Найб. значныя ролі: Вядучы («Паўлінка» Я.Купалы), Прокусаў («Верачка» А.Макаёнка), Раман («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І.Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А.Дударава), Максім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г.Марчука), бацька Франца («Не мой» паводле А.Адамовіча), Чэховіч («Сны пра Беларусь» паводле У.Караткевіча), Радзівон Мікалаевіч («Старамодная камедыя» А.Арбузава), Курачкін («Лістапад. Андэрсен» паводле А.Паповай) і інш. Здымаецца ў кіно («Людзі на балоце», «Плач перапёлкі», «Парашуты на дрэвах», «Чужая бацькаўшчына» і інш.).
РАГАЧОЎ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Рагачоўскага рна, у сутоках рэк Дняпро і Друць. За 121 км на ПнЗ ад Гомеля, чыг. станцыя налініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Жлобінам, Бабруйскам, Доўскам. 34,8 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 1142 па Іпацьеўскім летапісе, калі вял. кн. кіеўскі Усевалад Ольгавіч аддаў яго свайму брату Ігару; уваходзіў у Чарнігаўскае княства. 3 канца ІЗст. ўскладзе ВКЛ, маёмасцькн. Даўмонта. 3 14ст. цэнтр Рагачоўскай воласці. У 1446 польск. кароль Казімір IV падараваў Р. кн. Івану Бароўскаму. У 1491 маскоўскія ваяводы В.Лапін і А.Істома захапілі Р., але з пач. 16 ст. ён зноў у ВКЛ, належаў Хадкевічам. У 1509 пінскі кн. Фёдар Ярановіч і яго жонка Алена атрымалі Р. у ліку інш. гарадоў ад польск. караля Жыгімонта (Старога). 3 1524 уладанне каралевы Боны, для якой тут быў пабудаваны невял. палац (не збярогся). У канцы 16 —пач. 17 ст. ў ваколіцахдзейнічалі казацкасялянскія атрады Налівайкі і Дубіны. У 1765 цэнтр Рагачоўскага староства Рэчыцкага павета Мінскага ваяв., належаў Пацам. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у
248
РАГАЧОЎ
Рагачоў. Будынак купца Беленькага.
Рас. імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1796— 1802 у Бел. губ. У 1781 зацверджаны герб — на залатым полі баранавы рог. У 1801 адкрыта павятовае, у 1819 — прыходскае вучылішчы, якія пазней аб’ядналіся. У 1826 — 2093 ж., у 1850 — 375 дамоў, 3112 ж., у 1866 6136 ж. У 1897 9038 ж., у
ны раён). Гал. кампазіцыйныя восі — вуліцы Леніна і Кастрычніцкая. Адм.грамадскі і культ. цэнтр — пл. імя 60годдзя Кастрычніка. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу, 5павярховыя дамы размяшчаюцца ў цэнтр. частцы Р. Горад развіваецца паводле генпла
на 2013 пераважна ў зах. (на правым беразе Друці), часткова ў паўд.ўсх. і паўн. напрамках. Шматкватэрная забудова размясцілася ў планіровачных раёнах №1,2,3 (жылы раён Ляснянка). У 2000я гг. ўзведзены раён жылой індывід. забудовы Паўднёвы, будынак Упраўлення па працы, занятасці і сац. абароне насельніцтва, аб’екты гандлю, школа мастацтваў, адкрыта спартпляцоўка для гульні ў мініфутбол, добраўпарадкаваны стадыён, праведзены капітальны рамонт аўтавакзала. Вядзецца актыўная шматпавярховая забудова мікрараёна №3, у цэнтры Р. ўладкоўваецца зона адпачынку (2015).
У 2015 у горадзе каледжы пед., будаўнікоў, гімназія, 6 сярэдніх і 2 спарт. школы (у т.л. алімпійскага рэзерву), школа мастацтваў, яслісад—пачатковая школа, 9 дашкольных устаноў, Дом культуры, цэнтры: культуры і вольнага часу, культуры і нар. творчасці, творчасці дзяцей і моладзі (2), турызму і краязнаўства, 3 бкі, кінатэатр, музей нар. славы, 2 бальніцы, паліклініка, 14 аптэк, радзільны дом, тубдыспансер, занальны цэнтр гігіены і эпідэмія
1900 — 11 733 ж., 2 друкарні, аптэка, бка, жаночая гімназія. У снеж. 1902 праз Р. прайшла чыгунка. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр Рагачоўскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1939 — 15,2 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 2—13.7.1941 і з 14.8.1941 да 24.2.1944 Р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі каля 3 тыс. ж. У 1959 — 10,2 тыс. ж., у 1970 — 16 тыс. ж. 3 27.2.1978 горад абласнога, з 4.1.2002 — раённага падпарадкавання. У 1999 — 34,5 тыс. ж.
Першы рэгулярны план Р. (1778) вызначыў дакладную прамавугольную сетку вуліц, якую захавалі генпланы 1947, 1959, 1971. Асн. гар. тэр. размешчана ў міжрэччы Дняпра і Друці (Цэнтр. і Залінейны планіровачныя раёны), часткова на правым беразе Друці (Задруцкі планіровач
Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Рагачоў.
249
РАГАЧОЎСКАЯ
логіі; царква Аляксандра Неўскага (1989). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, 2 магілы ахвяр фашызму, вайсковыя могілкі. Курган Славы. Алея Герояў. Помнікі: Вызвалення, камісару В.А.Ф.Цымерману, чырвонаармейцам, падпольшчыку В.Шалохаву, дзецямахвярам вайны, воінамінтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане, і інш. Помнікі архітэктуры — 3 капліцы (2я пал. 19 ст., 1905, 1912), касцёл Св. Антонія Падуанскага (1911 — 13), будынкі б. рэальнага вучылішча (1903—05) і б. земскай управы (1909), жылы дом (канец 19 ст.). Археал. помнік —гарадзішча стараж. Е ранняга жалезнага веку (Замкавая гара).
РАГАЧОЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТбКА. Засн. ў 1919 у г. Рагачоў. У 1947 адноўлена як раённая. У 1975 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Рагачоўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Mae дарослае і дзіцячае аддзяленні, чытальную залу. Кніжны фонд (2015) каля 100 тыс. экз., звыш 5,9 тыс. чытачоў. Пры бцы працуюць цэнтр прававой інфармацыі з электроннай базай дадзеных, арганізавана работа бібліобуса па абслугоўванні аддаленых населеных пунктаў, дзе няма стацыянарных бк. Бка праводзіць мерапрыемствы, якія прапагандуюць культуру і спадчыну бел. народа, імёны мастакоў, паэтаў, навукоўцаў, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Рагачоўскім рнам, сустрэчы з таленавітымі людзьмі краю, прэзентацыі твораў мясц. паэтаў і пісьменнікаў і інш.
РАГАЧбЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1980 у г. Рагачоў як пед. вучылішча. 3 2003 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе выхавацеляў дашкольных устаноў (з дадатковымі спецыялізацыямі — муз. кіраўнік,