Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
РАГВАЛОДАЎ КАМЕНЬ, манументальны помнік эпіграфікі 12 ст. каля в. Дзятлава Аршанскага рна, за 18 км ад Оршы. Мясц. назвы Барысаглебскі, Аршанскі, Уладзімірскі камень. Адкрыты ў 1792, упершыню ўпамінаецца ў кн. Ц.Мальгіна «Зярцала расійскіх гасудароў» (1794). Валун выш. да 3 м з высечаным 6канцовым крыжам (выш. 160 см) і надпісам на стараж.рус. мове : «В лето 6679 месяца мая в 7 день доснен крест сей. Господн помозм рабу своему Васнлню в крешенмн мменем Рогволоду сыну Борнсову». Выш. літар 15 см. Крыж і надпіс высечаны ў 1171 паводле загадудруцкага кн. Рагвалода Барысавіча пасля галоднай зімы 1170—71 у спадзяванні на ўраджай. Пазней над Р.к. была пабудавана капліца. Р. к. падобны на Барысавы камяні. He збярогся. У 1998 зроблены памятны знак, які ўстаноўлены перад будынкам Музея гісторыі і культуры Оршы.
РАГОЙША Вячаслаў Пятровіч (н. 5.6.1942, в. Ракаў Валожынскага рна), беларускі літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963), у 1967— 88 і з 1994 працуе ў ім (заг. кафедры). 3 1988 у Інце паліталогіі і сац. кіравання, у 1991—94 намеснік дырэктара Нац. навук.асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. Даследуе гісторыю бел. лры, тэорыю лры, тэксталогію, кампаратывістыку. Аўтар манаграфіі «Паэтыка МаксімаТанка» (1968), кн. «ПераклаўЯкуб Колас...» (1972), «Гутаркі пра верш» (1979), «Праблемы перакладу з блізкароднасных моў» (1980), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Кантакты» (1982), «Там, дзе бруіцца Іслач...» (1991), «Навука вершаскладання» (2005) і інш.
7в.: Вяршыні: з невядомага і забытага пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Мінск, 1991; На шляху да Парнаса. Мінск, 2004; Паэтычны слоўнік. 3е выд. Мінск, 2005; Полюс цяпла: вершы. Мінск, 2007; Беларускае вершаванне. Мінск, 2010.
РАГОТНАЎСКІ КАСЦЁЛ АНЁЛАЎАХОЎНІКАЎ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Раготна Дзятлаўскага рна. Пабудаваны ў 1840 з цэглы. Пасля 1866 пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. У 1920я гг. зноў касцёл. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам. Фасад вылучаны буйнамаштабным 6калонным порцікам з вял. антаблементам, над якім узвышаюцца бакавыя чацверыковыя вежызваніцы і трохвугольны франтон паміж імі. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Касцёл дзейнічае.
РАГОЎСКАЯ Валянціна Георгіеўна (н. 15.1.1935, в. Новакузнечная Лоеўскага рна), беларускі тэатральны дзеяч. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1997). Скончыла Маскоўскі бібліятэчны інт (1961). У 1962—87 заг. аддзелаў культуры Лоеўскага, Рэчыцкага, БудаКашалёўскага райвыканкамаў, Гомельскага гарвыканкама. 3
252
РАДАШКОВІЦКІ
Раготнаўскі касцёл Анёлаўахоўнікаў.
1987 дырэктар, з 2007 гал. адміністратар, у 2010—15 намеснік дырэктара Гомельскага абл. драм. тэатра. Зрабіла значны ўклад у развіццё сцэнічнага мастацтва.
РАДАВОД, род, 1) ва ўсходнеславянскай міфалогіі Бог адзінства роду, племені. Лічыўся адным з гал. Багоў, асацыіраваўся з парадзіхамі — жаночымі персанажамі — прадаўжальніцамі роду. Р. і парадзіхам свята пакланяліся, прыносілі ахвяры і паднашэнні (ежу, мёд), пры гэтым згадвалі сваіх продкаў («вялі Р.»). Гэты культ на першапачатковым этапе развіцця чалавецтва быў звязаны з мноствам жаночых персанажаў, якія ўвасаблялі сабой жаночае асяроддзе,
працяг Р. 1 памяць пра яго, лёс кожнага нованароджанага, якому парадзіхі давалі будучае. 2) Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўліваў паходжанне і ступень роднасці. У народзе лічылася, што шляхціцы вялі свой Р. ад дня выдачы і зацвярджэння прывілея князем, а бедныя — ад «сёмага калена», г.зн. яны павінны былі ведаць вусна сваіх продкаў ажно да сёмага пакалення («калена»). Вусны Р. пазней замяніўся радаводным (генеалагічным) дрэвам. 3 Р. даўней атаясамліваліся і памінальныя святы Дзяды, Радаўніца, калі «паміналі» (згадвалі) усіх «пайшоўшых з роду».
А.М.Ненадавец.
РАДАЎНІЦА, Радуніца, Радуніцкія Дзяды, язычніцкае веснавое свята ўсх. славян, звязанае з культам продкаў', дзень памінання памерлых. Адзначаецца на 9ы дзень пасля Вялікадня. Ha Р. кожная сям’я памінала родзічаў спачатку ў царкве, а потым на могілках, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх. На насыпе рассцілалі абрус і пачыналі памінальную трапезу, якая нагадвала стараж. язычніцкую трызну. Крыху стравы (фарбаваныя яйкі, куццю, мяса і інш.) і гарэлкі пакідалі
«для мёртвых», рэшту раздавалі жабракам. У размовах успаміналі нябожчыкаў, часта гучалі галашэнні. Згодна з нар. прыказкай, «На Р. да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць», правядзенне Р. заканчвалася застоллем дома ці ў карчме. У некаторых месцах Палесся Р. замянілася т.зв. Наўскім Вялікаднем, які адбываўся ў чацвер велікоднага тыдня. На У. Беларусі функцыю Р. выконвалі летнія Траецкія, ці Сёмушныя, Дзяды. 3 днём правядзення Р. звязвалі разнастайныя нар. назіранні і павер’і. Калі яе прыход супадаў з маладзіком — чакалі добрага ўраджаю, калі ж месяц быў у апошняй квадры — прадказвалі няшчымніцу. Ha Р. не пажадана было нічога садзіць і сеяць. Шырока адзначаецца і цяпер як ушанаванне памяці памерлых. У.А.Васілевіч.
РАДАШКбВІЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызмуўг.п. Радашковічы Маладзечанскага рна. Пабудаваны ў 1850 з цэглы. Трохнефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з невял. ліхтаром, апсіда — больш нізкім 2схільным. Цэнтр гал. фасада вылучаны глыбокім рызалітам і завершаны 2схільным шчытом. Квадратныя ў сячэнні 4ярусныя вежы выступаюць з асн. аб’ёму, дэкарыраваны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі, завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна члянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках. Унутраная прастора расчлянёна 2 радамі квадратных у сячэнні слупоў на 3 нефы, перакрытыя ажурнай повяззю скляпенняў — цыліндрычным у цэнтр., крыжовымі ў бакавых нефах, конхай у апсідзе. Сцены раскрапаваны буйнымі карнізамі, пілястрамі, на якія абапіраюцца магутныя падпружныя аркі. У нартэксе галерэя хораў. У апсідзе часткова захавалася
253
РАДАШКОВІЧЫ
Радашковіцкі Троіцкі касцёл.
керамічная арнаментаваная падлога. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
РАДАШКОВІЧЫ, гарадскі пасёлак у Маладзечанскім рне, пры зліцці р. Вязынка і Гуйка (утвараюць р. Рыбчанка). За 32 км на ПдУ ад г. Маладзечна, 10 км ад чыг. ст. Радашковічы на лініі Мінск—Маладзечна, на аўтадарозе Мінск—Маладзечна. Цэнтр Радашковіцкага с/с. 5,8 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 1477, калі віленскі кашталян заснаваў тут касцёл. 3 1499 уласнасць князёў Д.М.Вярэйскага, Гаштольдаў, каралевы Боны Сфорца, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. 3 1539 да сярэдзіны 19 ст. праводзіліся кірмашы. У 1549 — 255 двароў, 374 ж. У 1569 Р. атрымалі магдэбургскае права. У 1764 мястэчка, якое складалася з Новых і Старых Радашковічаў, 134 двары. У 1792 артымалі герб: на сярэбраным полі паясная выява Св.
Стафана, пабітага камянямі. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. Імперыі, заштатны горад Вілейскага павета Мінскай губ., з 1842 цэнтр воласці таго ж павета Віленскай губ. У 1861 — 222двары, 1223 ж. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 346 двароў, 2294 ж., гар. і рэальнае вучылішчы. У 1913 тэатр. гурток паставіў «Паўлінку» Я.Купалы (жыў у Р. у 1903). 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр Радашковіцкай гміны ў Вілейскім павеце Віленскга ваяв., 391 двор, 2459 ж.; створана адна з першых у Зах. Беларусі аргцыя Тва бел. школы. 3 1927 у Маладзечанскім павеце. У 1920я гг. тут жылі дзеячы нац.вызваленчага руху Зах. Беларусі: Б.А.Тарашкевіч, С.А.РакМіхайлоўскі і інш. Працавалі гімназія імя Ф.Скарыны, прыватная бел. школа (1928). 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Радашковіцкага рна Вілейскай вобл. У
1941 — 511 двароў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 4.7.1944 Р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 233 двары і загубілі 1393 жыхары. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (з 6.1.1944 да 1.7.1944) ІЛКСМБ (з 23.8.1943 да 1.7.1944). 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл., з 20.1.1960 у Маладзечанскім рне Мінскай вобл. У 1969 — 3,2 тыс. ж., у 1999 — 6,1 тыс. ж. У 2015 у Р. сярэдняя школа, школа мастацтваў, школаінтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, бка, камбінат быт. паслуг, бальніца, паліклініка, аптэка, санаторыі «Сасновы бор» і «Зорны», 4 базы адпачынку. Яўр. могілкі, могілкі польск. салдат, 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, 2 магілы ахвяр фашызму. Помнікі: землякам (2), сав. лётчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, Герою Сав. Саюза М.Ф.Гастэлу ў цэнтры пасёлка, яму і яго экіпажу каля шашы, экіпажу самалёта І.З.Прэсайзена, які ў чэрв. 1941 здзейсніў каля Р. вогненны таран; Я.Купалу. Памятны знак у гонар бел. пісьменніка Ядвігіна Ш. Помнікі архітэктуры — Троіцкі касцёл (1850), Ільінская царква (пач. 20 ст.), капліца Св. Яна Непамука (2я пал. 19 ст.). Археал. помнікі — гарадзішча і курганны могільнік жалезнага веку.
РАДЗІВІЛ Магдлена (дзявочае Saeima; 8.7.1861, г. Варшава — 6.1. 1945), беларуская грамадская дзяячка, асветніца, мецэнатка. У 1917 у маёнтках Жорнаўка Асіповіцкага і Кухцічы Уздзенскага рнаў заснавала школы, навучанне ў якіх вялося на бел. мове. Прымала актыўны ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах на Міншчыне. Фінансавала выданне твораў М.Багдановіча, К.Буйло, Я.Коласа, Ядвігіна Ш. і інш., а таксама выпуск газ. «Наша ніва». 3 1918 у эміграцыі.
Літ.: Ху р с і к В. Белы лебедзь у промняхславы. Мінск, 2001.
В.У.Хурсік.
254
РАДЗІВІЛАЎСКІ
РАДЗІВІЛ Францішка Уршуля (13.2.1705, с. Стары Чартарыйск Валынскай вобл., Украіна — 23.5.1753), пісьменніца, першая ў ВКЛ жанчынадраматург. 3 1725 жыла ў Нясвіжы. Была прыхільніцай пашырэння асветы, спрыяла аднаўленню дзейнасці Нясвіжскай друкарні. Аўтар збкаў: «Камедыі і трагедыі» (г. Жоўква, Украіна, 1754), паэт. «Збавенныя перасцярогі» (г. Нясвіж, 1755). У 1746 стварыла прыдворны Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, дзе ставіла спектаклі паводле сваіх п’ес (пазней пастаноўкі ажыццяўляў Я.П.Фрычынскі). У 1746—52 напісала для тэатра Ібдрам. твораў і оперных лібрэта. Для сваіх п’ес шырока выкарыстоўвала сюжэты з антычнай міфалогіі, сярэдневяковых драм. і гумарэсак, казак («Забава фартуны», «Каханне — дасканалы майстар», «У вачах нараджаецца каханне»), матывы з твораў Дж.Бакачыа, Я.Морштына і інш. Для тэатра перарабляла барочныя італьян. оперы («Дасціпнае каханне»), п’есы Вальтэра і Мальера. Творы Р. яскрава адлюстроўваюць асаблівасці мясц. культуры барока, яе своеасаблівы пераход ад сярэдневяковай лры і відовішчаў да тэатр. драматургіі новага часу.