• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПШЫРКОЎ Юльян Сяргеевіч (31.10.1912, в. Кісцяні Рагачоўскага рна — 23.12.1980), беларускі літара
    Ю.С.Пшыркоў.
    туразнавец, крытык. Др філал. навук (1962), праф. (1964). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыў Ленінградскі ўнт (1939). 3 1945 у Інце лры АН Беларусі (з 1953 заг. сектара), адначасова ў 1945—57 выкладаў у БДУ, у 1966—68 у Мінскім пед. інце. Даследаваў бел. лру 1920х гг., станаўленне і шляхі развіцця бел. прозы, творчасць Я.Брыля, У.Дубоўкі, К.Крапівы, А.Макаёнка, М.Танка, І.Шамякіна і інш. Аўтар першай у бел. коласазнаўстве манаграфіі «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951), прац «Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза (20я — пачатак 30х гг.)» (1960), «А.Е.Багдановіч» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Нарыс гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры»
    (т. 1—2, 1968—69), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (абедзве 1977), падручнікаў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    Тв.: Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры. Мінск, 1949; Летапісец свайго народа. Мінск, 1982.
    ПЬІЖЫК Андрэй Мікалаевіч (н. 28.10.1966, Мінск), беларускі спявак (тэнар). Засл. артыст Беларусі (2001). Скончыў Бел. акадэмію музыкі (2005). 3 1988 артыст камернага хору Бел. філармоніі, з 1991 — Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы. 3 1995 саліст вак. групы «Чысты голас». У рэпертуары класічныя вак. творы, духоўныя песнапенні, бел., рус. і ўкр. нар. песні і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1996.
    ПЬІСІН Аляксей Васілевіч (22.3.1920, б. в. Высокі Борак, Краснапольскі рн — 27.8.1981), беларускі па
    А.В.Пысін.
    эт. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у рэдакцыях раённых газет. 3 1958 у газ. «Магілёўская праўда». 3 1974 сакратар Магілёўскага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. Збкі «Наш дзень» (1951), «Сіні ранак» (1959) прасякнуты патрыятызмам і грамадзянскім пафасам, у іх прац. будні краіны, трывога за мір на зямлі. У зб. «Сонечная паводка» (1962) — зварот
    да франтавых будняў, роздум аб якіх пазней стаў адной з істотных асаблівасцей паэзіі П. Аўтар кн. «Мае мерыдыяны» (1965), «Твае далоні» (1967), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Ёсць на свеце мой алень» (1983). Лірыцы паэта ўласцівы жыццясцвярджальнасць, унутраная засяроджанасць, спавядальная шчырасць. Пісаў для дзяцей кн. «Матылёчкіматылі», 1962; «Вясёлка над плёсам», 1964; «Кавылёк», 1966; «Дзяўчынка Марыям», 1970; «Колькі сонцаў», 1979. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    Тв:. Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1980; Яшчэ не скончана дарога. Мінск, 1983; Апяксей, Дзяніс, Алёнка. Мінск, 1984.
    ПЬІТАЛЕЎ Фёдар Дзямідавіч (н. 14.2.1938, в. Усушак Чавускага рна), беларускі кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1966). У 1966—67 выкладаў у Брэсцкім, у 1969—97 — у Мінскім муз. вучылішчах. Найб. творчыя дасягненні ў сімф. музыцы. Для яго твораў характэрны лірыкафілас. накіраванасць, інтэлектуальны пачатак, разнастайнасць вобразнага зместу, апора на нац. фальклор, выкарыстанне бел. нар. песні, увага да тэмбравага боку музыкі. Сярод твораў: 10 сімфоній (1967—91), уверцюры, паэмы для сімф. аркестра (у т.л. «Беларусь партызанская, 1975), фп. (1975), кантата «Наш край» (1966), санаты для скрыпкі, віяланчэлі і фп., габоя і фп., цыклы п’ес для фп. («Дзіцячы сшытак», 1971), для віяланчэлі з фп. (1982), канцэрты для скрыпкі (1986) і віяланчэлі (1998) з аркестрам, сімфоніяканцэрт для фартэпіяна з аркестрам (2002) і інш.
    ПЭН Юдэль (Іегуда) Моўшавіч (5.6.1854, г. Зарасай, Літва — 28.2.1937), беларускі жывапісец, педагог. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1885). У 1886—91 працаваў у гарадах Латвіі. 3 1891 жыў у Віцебску. У 1897 стварыў прыватную школумайстэрню, у 1918—23 кіраваў майстэрняй у Віцебскім нар. маст.
    240
    ПЯРКОЎСКІ
    Ю.Пэн. Шавецкамсамолец. 1925.
    вучылішчы. Працаваў пераважна ў жанры кампазіцыйнага партрэта, a таксама пейзажа, тэматычнай карціны. У творчасці развіваў традыцыі перасоўнікаў. У працах звяртаўся да адлюстравання гар. побыту («Вуліца ў Віцебску», «Старая з лістом», абедзве 1903), сац. тэматыкі («Стары салдат», 1902; «Пасля забастоўкі», 1905). Майстэрствам выканання вылучаюцца партрэтытыпы: «Шавецкамсамолец» (1925), «Партрэт стогадовага селяніна» (1927), «Пекар» (1928), партрэты мастакоў (М.Шагала, «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Аўтапартрэт», усе 1922). У 1939—41 у Віцебску існавала карцінная галерэя твораў П. (каля 800 работ).
    Літ.: Рывкмн М., Шульман А. Запомннте его нмя: Юдель (Юряй) Пэн (1854—1937). Художннк м педагог. Ватебск, 1994; Пншулёнок М., Холод о в a Н. Нензвестный Пэн // Беларуская думка. 2005. №6; Усава Н. Справа Пэна // Мастацтва. 2005. №7; Л е Ф о л ь К. Внтебская художественная школа (1897— 1923). Мннск, 2007; Налівайка Л„ Шунейка Я. «Вы першы ў Віцебску...»: да 160годдзя мастака і педагога Юдаля Пэна // Роднае слова. 2014. №6.
    ПЯНЧЎК Барыс Міхайлавіч (15.5. 1918, г. Анапа Краснадарскага краю, Расія — 22.4.2009), беларускі дырыжор, педагог. Нар. артыст Беларусі (1970). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1942). 3 1944 дырыжор аркестраў вайсковых часцей, штаба Ленінградскай ваен. акругі, нач. ваен.аркестравай службы Паўд. групы войск. Адзін з дырыжораў зводнага аркестра ў час Парада Перамогі 1945 на Краснай пл. У 1962—79 нач. ваен.аркестравай службы і гал. дырыжор аркестра БВА. Адначасова з 1965 выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1986 праф.). Выканальніцкае майстэрства П. вылучаецца глыбокім разуменнем муз. твора і маст. ініцыятыўнасцю. Аўтар марша «Партызаны Беларусі», «Беларускага марша» на тэмы песень І.Лучанка, «Страявога марша» на тэмы песень Ю.Семянякі, інструментоўкі Дзярж. гімна Беларусі, шматлікіх апрацовак, інструментовак і пералажэнняў твораў бел. кампазітараў Р.Пукста, А.Багатырова, Я.Глебава, Л.Захлеўнага, Н.Сакалоўскага і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
    Н. М. Стасюк.
    ПЯРКОВІЦКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў
    Пярковіцкая сядзіба.
    в. Пярковічы Драгічынскага рна. Закладзенаў 1805 З.Віславухам. Прамавугольны ў плане 2павярховы дом пабудаваны ў стылі класіцызму. Яго абкружаў парк. Парадны фасад аздабляў масіўны 4калонны порцік з вял. балконам. Тыльны фасад будынка меў рызаліт і 4калонны порцік больш высокі, чым на гал. фасадзе. У 1906 А.Віславух рэканструяваў будынак: 4скатны гонтавы дах быў заменены на ацынкаваны бляхай, на франтоне будынка з’явіліся фігурны 3ступеньчаты атык з вокнамі ў форме ромбаў і таблічка са словамі «Certa pro Institia A.D. 1906» («Закон праз згоду А.Д. 1906»). У доме Віславухаў зберагаліся рукапісы службовых актаў і пасланняў, пераважна напісаныя кірыліцай. У пасляваен. час да дома прыбудаваны школьныя карпусы. Комплекс б. сядзібы (сядзібны дом, царква, парк) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ПЯРКбЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1912 у в. Пяркі Кобрынскага рна. Ухаваны ў 1653—54. Меў 1512 сярэбраных, білонных і медных манет, сярод якіх паўгрошы ВКЛ, грошы польскія, паўтаракі Рэ
    241
    ПЯРУН
    чы Паспалітай. Ад інш. манетных скарбаў 17 ст. на тэр. Беларусі адрозніваўся вял. колькасцю торнераў Шатландыі (48 экз.). Трансільванскі драйпёлькер 1637 зберагаецца ў Эрмітажы, астатнія манеты скарбу былі перададзены для пераплаўкі ў Пецярбургскі манетны двор.
    ПЯРЎН, вобраз старажытнай міфалогіі славянскіх народаў, у т.л. беларусаў; вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсх. славян, бог грому і маланкі. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчыкапішчы (рэшткі некаторых выяўлены ў Беларусі». Паводле стараж. бел. павер’яў П. увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. Ён трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. Лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары супраць дэмана Жыжаля, пазней — супраць чорта. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.
    Пяршайскі Юр ’еўскі касцёл.
    ПЯРШАЙСКІ ЮР’ЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Пяршаі Валожынскага рна. Пабудаваны ў 1933 з цэглы па фундацыі графа В.Тышкевіча. Прамавугольны ў плане 3нефавы аб’ём з паўцыркульнымі бакавымі сакрысціямі, накрыты 2схільным дахам. На гал. фасадзе шырокі рызаліт з 2гранным шчытом, фланкіраваным надбудаванымі 2 бакавымі васьмерыковымі шатровымі вежамізваніцамі. У цэнтры верхняга яруса рызаліту шырокая арачная ніша, якая аб’ядноўвае 3арачныя аконныя праёмы; пад імі 3арачная 2пілонная лоджыя гал. ўвахода. Сцены абапал рызаліту завершаны прамавугольнымі атыкамі з зубчастымі фрызамі. Астатнія фасады вырашаны плоскасна, рытмічна расчлянёны пілястрамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам і цягай простага профілю. Асн. аб’ём храма перакрыты плоскай столлю, апсіда — конхай з люнетамі. За касцёлам узведзены гранітны помнік з барэльефамі блажэнных Ахілеса і Германа. Храм уне
    сены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ПЯСЦЁХІН Сяргей Іванавіч (н. 21.7.1949, Мінск), беларускі артыст балета. Засл. артыст Беларусі (1979).
    С.І.Пясцехін.
    Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1967), выкладаў у ім. 3 1967 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1987—92 працаваў у спарт. Дзіцячаюнацкай школе алімпійскага рэзерву. Мастацтва П. вылучаюць выразная пластыка, добрыя сцэнічныя дадзеныя. Сярод партый: Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган, «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Драсельмеер («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Тарэра («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р. Шчадрына), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Абат («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Пер Гюнт (аднайм. балет на музыку Э.Грыга) і інш.
    ПЯТАК, папулярная назва манет у Рэчы Паспалітай, Рас. імперыі і СССР, 1) паўгрош ВКЛ канца 15 — 1й пал. 16 ст., роўны 5 пенязям (назва з’явілася ў 2й пал. 16 ст.). 2) Трохграшовік Рэчы Паспалітай канца 16 — 1й пал. 17 ст. Назва П. зафіксавана кнігамі Магілёўскага магістрата ў 2й пал. 17 ст. 3) Тры грошы (1,5 капейкі) у пач. 19 ст. Назва зафіксавана ў лексіцы жыхароў Мінска. У адрозненне ад ліку на асігнацыі (медзь), лік П. — гэта лік серабром. 4) Пяць капеек