• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПУБЛІЦЬІСТЫКА, грамадскапалітычная літаратура, прысвечаная аналізу грамадскіх працэсаў, абмеркаванню і рэалізацыі актуальных праблем жыцця чалавека і функцыянавання дзяржавы. Філас., паліт., сац.культ. 1 маральнаэтычная П. — эфектыўны сродак агітацыі і прапаганды, фарміравання грамадскай свядомасці, сац.паліт. арыентацыі насельніцтва, уплыву на развіццё грамадз. супольніцтва і дэмакр. інтаў дзярж. ўпраўлення. Асн. жанры П.: артыкул, агляд, карэспандэнцыя, рэцэнзія. У ходзе сінтэзу маст. і публіцыст. форм з’явіліся такія жанры, як нарыс, памфлет, фельетон, эсэ. П. можа праяўляцца ў многіх відах мастацтва як вобразная і эмацыянальная форма адлюстравання рэчаіснасці і данясення ідэі твора да свядомасці людзей. У Беларусі вядома са старажытнасці. Рысы П. прысутнічалі ў пропаведзях («Слова...» Кірылы Тураўскага), летапісанні («Аповесць мінулых гадоў», «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Хроніка Быхаўца» і інш.), рэліг. і свецкіх творах («Біблія», «Слова аб палку Ігаравым» і інш.). У сярэднія вякі П. стала асновай палемічнай лры ў творчасці Ф.Скарыны. Ідэі фарміравання бел. этнасу развіты ў П.С. Буднага, Л .Зізанія, П.Мсціслаўца, Сімяона Полацкага, М.Сматрыцкага, В.Цяпінскага, І.Фёдарава, А.Філіповіча і інш. Пасля ўзнікнення перыяд. друку П. атрымала шырокае распаўсюджанне ў аналітычных жанрах журналістыкі. Узорам рэв. П. з’яўляецца змест газ. «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага, «Наша ніва», у якой Я.Купала заснаваў сучасную нац. журналістыку і П., абвясціў існаванне бел. нацыі, сфармуляваў ідэю стварэння незалежнай бел. дзяржавы. У паслярэв. перыяд у публіцыст. творах П.Галавача, Ц.Гартнага, Я.Коласа, К.Крапівы, П.Труса, М.Чарота, К.Чорнага і інш. адлюстраваны ідэі развіцця нац. адукацыі і культуры, умацавання дзярж. улады, сац.эканам. комплексу Беларусі, створаны
    вобразы сацыяліст. рэчаіснасці, бел. нацыі і народа. У час Вял. Айч. вайны П. П.Броўкі, Я.Коласа, К.Крапівы, А.Куляшова, Я.Купалы, М.Танка і інш. заклікала бел. народ да барацьбы за свабоду. У пасляваен. час П. прасякнута ідэямі развіцця Беларусі на аснове дасягненняў цывілізацыі, ролі бел. народа ў складзе міжнар. супольніцтва. Маральнаэтычным, паліт. і сац.культ. праблемам прысвечана П. Г.Бураўкіна, В.Быкава, А.Макаёнка, І.Мележа, І.Навуменкі, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш. Сучасная бел. П. сканцэнтравана ў асноўным у газ. «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка», час. «Беларуская думка», «Полымя» і інш. Гал. яе зместам з’яўляюцца праблемы ўмацавання дэмакр. прынцыпаў існавання грамадства і дзяржавы, кансалідацыі бел. народа ў працэсе рэалізацыі інавацыйных сац.эканам. праектаў, развіцця нац. культуры, павышэння ўзроўню і якасці жыцця грамадзян. Сярод вядомых сучасных публіцыстаў Я.Аляксейчык, У.Вялічка, В.Гігін, Л.Екель, А.Карлюкевіч, А.Марціновіч, М.Шыманскі, П.Якубовіч і інш. А.Г.Слука. ПЎЗІКАЎ Віктар Мітрафанавіч (7.9.1928, в. Балотнікі Шумілінскага рна — 25.6.2001), беларускі філосаф. Канд. філас. навук (1958), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1953). 3 1957 у Бел. эканам. унце (у 1960—72 і 1987—96 заг. кафедры, у 1968—79 прарэктар). У 1979—87 рэктар Мінскага інта культуры. Навук. працы па пытаннях філасафіі, асветы і культуры, філас. і грамадскай думкі Беларусі. Адзін з аўтараў кн. «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.» (1985) і інш.
    Тв.'. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 1993 (разам з У.У.Качаноўскім).
    235
    ПУКСТ
    ПУКСТ Рыгор Канстанцінавіч (27.11.1900, г. Гомель  12.11.1960), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Скончыў
    Маскоўскую кансерваторыю (1928). 3 1929 выкладаў у Омскім, у 1932— 41 — у Гомельскім муз. тэхнікумах, у 1944—49 і 1959—60 — у Бел. кансерваторыі. 3 1949 хормайстар, у 1953— 58 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё, адначасова — муз. перадач Гал. ўпраўлення радыёінфармацыі Мінва культуры Беларусі. Музыцы П. ўласцівы глыбокі драматызм, вастрыня гарманічнай і меладычнай мовы, нац. каларыт. Лірычная вобразнасць, песеннасць тэматызму, засн. на гар. рамансавым фальклоры, вылучаюць яго сімф. і вак. творчасць. Аўтар першай бел. оперы для дзяцей «Марынка» (1955). Сярод інш. твораў: оперы «Машэка» (1947), «Свіцязянка» (1960), кантата «А хто там ідзе?» на словы Я.Купалы (1958), 6 сімфоній [1934, 1941 (2я рэд. 1944), 1950, 1955, 1957, 1959], фантазія «Перапёлачка» (1947), сюіта «Сымонмузыка», танц. сюіта для квартэта цымбалаў, 3 сюіты для секстэта домраў, 5 фуг для фп. і струннага квартэта, шэраг хароў (у т.л. «Дуб» на словы П.Броўкі і інш.), вак. цыкл на санеты А.Звонака, рамансы для голасу з фп. на словы Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Пушкіна, А.Блока і інш., песні (у т.л. «Шумныя бярозы» на словы Я.Купалы, «Лугам зеляненькім» на словы З.Бядулі), музыка да драм. спектакляў і фільмаў. Апрацоўваў бел. нар. песні (больш за
    50), творы самадзейных кампазітараў (больш за 20).
    Літ.: Мднванн Т.Г. Композкторы Беларусн. Мпнск. 2014.
    К. С. Бандарэнка.
    ПУНКТУАЦЫЯ (ад лац. punctum кропка), 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце. 2) Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання. У сучаснай бел. мове знакі прыпынку выкарыстоўваюцца на пісьме пры перадачы пэўнага тэксту (кантэксту). Пастаўленыя паміж словамі, словазлучэннямі і сказамі, яны дазваляюць правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць, успрымать тэкст (кантэкст). Акрамя таго, яны паказваюць на сінтаксічную структуру сказа. У пісьмовым маўленні існуе 10 знакаў прыпынку: кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе. Сучасная бел. П. засн. на 3 прынцыпах — граматычным, сэнсавым і інтанацыйным. Паводле граматычнага прынцыпу знакі прыпынку абумоўлены будовай сказа, яго сінтаксісам. Сэнсавы прынцып прадугледжвае пастаноўку знакаў прыпынку, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае. На інтанацыйным прынцыпе засн. правілы пастаноўкі знакаў прыпынку з улікам інтанацыйнага афармлення сказа. Граматычныя знакі прыпынку з’яўляюцца абавязковымі, сэнсавыя і інтанацыйныя могуць быць факультатыўнымі, аўтарскімі. Паводле функцыянальнай накіраванасці знакі прыпынку падзяляюцца на раздзяляльныя, або няпарныя (кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, коска з працяжнікам) і выдзяляльныя, або парныя (дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі).	Т.Ф.Рослік.
    ПУРЭЦКІ Юлій Платонавіч (22.6. 1929, г. Ташкент — 30.7.2007), бе
    ларускі архітэктар. Засл. архітэктар Узбекістана (1972). Скончыў Ташкенцкі політэхн. інт(1954). У 1975—
    Ю. П. Пурэцкі.
    2000 у інце «Мінскпраэкт» (кіраўнік майстэрні). Асн. работы ў Мінску: генплан горада (1982, кіраўнік аўтарскага калектыву), генплан і праект планіроўкі яго прыгараднай зоны (1979), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Мінска (1983, у суаўт.), галіновыя схемы перспектыўнага развіцця сталіцы (1983—85). Дзярж. прэмія СССР 1975.
    ПЎХАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920я гг. ў г. Мар’іна Горка. Пасля Вял. Айч. вайны адноўлена як раённая. У 1956 адкрыта чытальная зала, працавалі 18 перасоўных бк. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Пухавіцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) больш за 52,2 тыс. экз., звыш 3 тыс. чытачоў. У 2010 арганізавана работа бібліобуса па абслугоўванні аддаленых нас. пунктаў, створаны фонд агучанай лры для людзей са слабым зрокам (95 найменняў маст. твораў). Праводзіць вечары паэзіі, літ.муз. гасцёўні, гадзіны духоўнасці, сустрэчы за круглым сталом і інш. У 2011 бкай распрацаваны доўгатэрміновы праект «Літаратурнае сузор’е Пухаўшчыны». Вядзе краязнаўчую работу. Пры бцы працуе цэнтр прававой інфармацыі з электроннай базай дадзеных.
    ПЎХАВІЦКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ХОР. Створаны ў 1953 у г. Мар’іна
    236
    ПУХАВІЦКІ
    Горка пры гарнізонным Доме афіцэраў, з 1996 пры Доме культуры (з 2000 раённы Цэнтр культуры). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.Лапшын (з 1954), Ю.Сасноўцаў (з 1972), А.Пыталёў (з 1980), А.Юрачка (з 1996), С.С.Іванова (з 2000). У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песні, захаванне нар. традыцый, развіццё аматарскай нар. творчасці. У рэпертуары вак.харэагр. кампазіцыі «Вішнёвая зорка», «Спявай весялей», «Пайшла ў скокі», нар. песні бел. «Цераз сад — вінаград», «Ой, у полі», «А ў полі дуб зялёны», рус. «Ах ты, стэп шырокі», «Шумеў чарот», «Вечар цёмны», творы бел. і ўкр. кампазітараў «Матуліны рукі» Л.Захлеўнага, «Два полі» Э.Ханка», «Мой край беларускі» Ю.Цялесніка, «Калі б не было вайны» У.Мігулі 1 інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: рэсп. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2001, 2004, 2009), абл. нар. творчасці (Мінск, 2007) і інш.
    Н./.Шнэк.
    ПЎХАВІЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1971 у г. Мар’іна Горка пры раённым Доме культуры (з 2000 раённы Цэнтр культуры). У 1971 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Я.МалчанаваЯшына (з 1971), С.А.Валаховіч (з 1979), ГВ.Ізох (1986), М.В.Жэрко (з 1992), Н.Я.Румашэвіч (з 2000). У складзе тэатра 19 чал. ва ўзросце ад 16 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. тэатр. творчасці. У рэпертуары спектаклі «Блудны муж і Варвара» Г.Марчука, «Пра Фядотастральца, удалога малайца» Л.Філатава, «Гэтак я зрабіў» Г.Паніна, «Радавыя» А.Дударава і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. фестывалю тэатр. творчасці «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2006, 2008—09, 2014), удзельнік міжнар. фестывалю сяброў (г. Дзмітраў, Расія, 2008) і інш. Н.Я.Румашэвіч.
    ПЎХАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Мінскай вобл. Цэнтр — г. Мар’іна Горка. У складзе раёна гар. пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі, 300 сельскіх нас. пунктаў, Праўдзінскі пасялковы Савет, 13 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Голацкі, Дубраўскі, Дукорскі, Навапольскі, Навасёлкаўскі, Пухавіцкі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Свіслацкі, Турынскі, Шацкі. Пл. 2441,1 км2, лясы займаюць 39,9%. Нас. 65,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (82%), рускія (13,2%), украінцы (3,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Патэр. раёна праходзяцьчыг. Мінск—Гомель, аўтадарогі Мінск— Гомель, Мар’іна Горка—Старыя Дарогі, Пухавічы—Негарэлае, Мар’іна Горка—Смалявічы—Лагойск.