Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПРЫГАВОРЫ, вербальныя заклінанні, рыфмаваныя ці рытмічныя паэт. творы формульнага тыпу, спалучаныя з актыўным дзеяннем з боку асобы. Вылучаюць П. рытуальнакамунікатыўныя (з іх дапамогай імкнуцца паўплываць на партнёраў па дыялогу) і вытлумачальнасупастаўляльныя (суправаджаюць асобныя рытуальна значымыя дзеі). Як канкрэтныя віды П. вылучаюцца зычэнні, віншаванні, просьбы, звароты да рэальных ці міфал. персанажаў, П. пры варожбах, П.выгнанні. П. камунікатыўнага характару становяцца вербальнай рэалізацыяй ідэі абмену, дару (напр., у рытуалах завязвання дажынкавай барады: «Дарую цябе, ніўка, хлебамсоллю, аты нас сыццю сыці і спорам і добрым здароўем»). П., звернутыя да Бога і святых, захоўваюць статус заклінальнамагічных тэкстаў і набліжаюцца да малітвы: «Божа, памажы, благому вочы завяжы, а мне, Божа, памажы», — прыгаворвалі пры акрапленні жылля вадою на Вадохрышча. Асобную групу
складаюць П., якія суправаджаюць рытуальныя дзеі з асн. функцыяй пазбаўлення ад пораў года, хвароб, мышэй і шкодных насякомых, а таксама любога зла. У П. абходных абрадаў вылучаюць асобна зычэнні, просьбы, віншаванні, праклёны. Падчас вяселля П. выконваліся дружкам, сватам перад пэўным рытуальным дзеяннем (напр., здыманнем вянка ў нявесты) ці адначасова з ім (сустрэча маладых) і прызначаліся для аховы жаніха і нявесты ад патэнцыяльнага злога ўздзеяння і для магічнага забеспячэння іх здароўем, плоднасцю, дабрабытам. П. пры лячэбных рытуалах набліжаюцца да замоў сваёй вобразнасцю і мэтавай устаноўкай («Як светлы і здаровы месяц на небе, такімі ж хай будуць і мае зубы»). Паэтыка П. багатая і рознабаковая, у іх скарыстоўваецца амаль увесь арсенал фалькл. сродкаў выяўлення: іншасказанні, метафары, параўнанні, гіпербалы, паралелізм і інш.
Т.В.Валодзіна.
ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч (н. 15.10.1944, в. Лышча Пінскага рна), беларускі пісьменнік. Канд. філас. навук (1984). Скончыў БДУ (1967). 3 1960 працаваў у раённым друку і на Бел. радыё, з 1967 у газ. «Звязда». У 197781 і з 1989 у ЦК КПБ, з 1984 у Мінскай вышэйшай парт. школе. 3 1990 у газ. «Советская Белоруссня», з 1992 гал. рэдактар час. «Гаспадыня — семейный журнал». Адначасова ў 1996—99 працаваў у Дзяржкамдруку Беларусі, у 1998—2000 у БДУ. Аўтар аповесцей «Добры дзень, сад!» (1974), «Строгая дабрата» (1976), «Крылы дужэюць у палёце» (1977), «Журавы на далёкай пойме» (1984), «Доўга будзе Карэя мне сніцца» (2005); збкаў нарысаў «Жменя зярнят» (1979), «Постаці: з цэлым народам гутарку весці» (2011), «Постаці: сэрца мільёнаў падслухаць біцця...» (2014), лірыкі «Калі б не ты» (2002) і інш.
Тв.: Воспятатель детского сада. Мйнск, 1978; Ноч перад нядзеляю. Мінск, 1986; Сучасная беларуская літаратура: прываб
насць ідэалу. Мінск, 1987; Крымская сймфоння. Мйнск, 2005; Путь полной луны: японскйй дневнйк. Мйнск, 2009; Роднйк улесных берёз. Мннск, 2011.
ПРЫГОДЗІЧ Мікалай Рыгоравіч (н. 1.1.1953, в. Лышча Пінскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2000), праф. (2006). Скончыў БДУ (1975), працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Даследуе праблемы гіст. словаўтварэння ў бел. мове, графікаарфаграфічныя і палеаграфічныя асаблівасці помнікаў бел. пісьменства, інавацыйныя працэсы ў сучаснай бел. літ. мове. Аўтар кн. «Словаскладанне ў беларускай мове» (2000), слоўнікадаведніка «Пішам без памылак: Разам, асобна, праз дэфіс» (2002), вучэбных дапаможнікаў.
Тв.: Шчодрасць слова. Мінск, 1990; Старабеларускі лексікон: падручны перакладны слоўнік. Мінск, 1997 (разам з Г.К.Цівановай); Беларускае мовазнаўства. Мінск, 2006; Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы. Мінск, 2007 (разам з А.А.Прыгодзіч); Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў. Мінск, 2010 (з ёй жа); Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы. Мінск, 2013 (разам з У.М.Завальнюком, В.К.Раманцэвіч). Т.Ф.Рослік.
ПРЫГОДНІЦКІ ФІЛЬМ, твор кінаі тэлемастацтва, для якога характэрны займальнасць, выключнасць падзей, пакладзеных у аснову сюжэта, імклівасць развіцця дзеяння, асаблівыя сюжэтныя сітуацыі, матывы (небяспека, выкраданні і праследаванні, пагоні, загадкі, тайны). У залежнасці ад ідэйнай накіраванасці гіст., геагр., прасторавых умоў П.ф. падзяляецца на фільмы падарожжаў (гіст. і сучасныя), вестэрны, трылеры, фэнтэзі, ваен., шпіёнскія, крымінальныя, дэтэктыўныя, парадыйныя. У бел. кіно жанр П.ф. развіваецца з 2й пал. 1920х гг. («Лясная быль», 1926, рэж. Ю.Тарыч; «Кастусь Каліноўскі», 1928, рэж. У.Гардзін; «Хвоі гамоняць», 1929, рэж. П.Малчанаў). У 1930я гг. структурныя прыкметы П.ф. выявіліся ў фільмахэкранізацыях «Паручнік Кіжэ» (1934, рэж.
226
ПРЫКЛАДНАЯ
А.Файнцымер), «Салавей» (1937, рэж. Э.Аршанскі), карцінах пра шпіёнаў і дыверсантаў: «Вораг ля парога» (1931, рэж. Л.АнцыПалоўскі), «Дачка Радзімы» (1938, рэж. У.КоршСаблін) і інш. 3 2й пал. 1940х гг. пераважалі П.ф. пра рэвалюцыю і гісторыю — «Чырвонае лісце» (1958, рэж. У.КоршСаблін), ваен. тэматыкі — «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. У.КоршСаблін, А.Файнцымер), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1956, рэж. М.Фігуроўскі), «Альпійская балада» (1966), «Воўчая зграя» (1975, рэж. абодвух Б.Сцяпанаў), «Круглянскі мост» (1989, рэж. А.Мароз), «Пайсці і не вярнуцца» (1992, рэж. М.Князеў), «У жніўні 44га...» (2000, рэж. М.Пташук), тэлевізійныя «Руіны страляюць...» (1971 — 72, рэж. В.Чацверыкоў), «Парашуты на дрэвах» (1973, рэж. І.Шульман), «Дзяржаўная граніца» (1980—88, рэж. Г.Іваноў, В.Нікіфараў, Б.Сцяпанаў). У 1980—90я гг. пашырыліся гісторыкапрыгодніцкія экранізацыі з элементамі дэтэктыва («Дзікае паляванне караля Стаха», 1980, рэж. В.Рубінчык; «Чорны замак Альшанскі», 1983, рэж. М.Пташук; «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», 1994, рэж. В.Тураў), дэтэктывы і трылеры («Уікэнд з забойцам», 1992, рэж. Ю.Марухін; «Сын за бацьку», 1995, рэж. М.Яроменка; «Бег ад смерці», 1996, рэж. У.Дзяругін; «Рэйнджар з атамнай зоны», 1999, рэж. В.Нікіфараў), фантаст. фільмы («Адступнік», 1987, рэж. В.Рубінчык). У 2000—10я гг. зняты П.ф. гіст. «Настасся Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў), ваен. «Вам — заданне» (2004, рэж. Ю.Бяржыцкі), «Шчыт Айчыны» (2007, рэж. Д.Скварцоў), «У тумане» (2012, рэж. С.Лазніца), «Сляды апосталаў» (2013, рэж. С.Талыбаў), трылер «Масакра» (2010, рэж. А.Кудзіненка) і інш. Ужанры П.ф. зняты шэрагфільмаў для дзяцей, у т.л. «Палескія рабінзоны» (1934, рэж. І.Бахар, П.Малчанаў), «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974, рэж. абодвух М.Ка
лінін), «Апошняе лета дзяцінства» (1974, рэж. В.Рубінчык), «Маленькія беглякі» (2004, рэж. І.Тапілін), «Тры талеры» (2005, рэж. І.Чацверыкоў), «Рыжык у Залюстроўі» (2010), «Кіндэрвілейскі прывід» (2013, рэж. абодвух А.Турава), «Цудавостраў, ці Палескія рабінзоны» (2013, рэж. С.Сычоў), «Неверагоднае перамяшчэнне» (2014, рэж. А.Анісімаў) і ІНШ. Г.В.Ратнікаў.
ПРЫГОННЫ ТЭАТР, від прыватнага дваранскага тэатра. У Беларусі існавалі ў 18 — 1й пал. 19 ст. Дзейнічалі ў прыватнаўласніцкіх гарадах, замках, сядзібах у спец. тэатр. памяшканнях ці ў залах палацаў, ратуш і інш. Тэатр. трупы ствараліся з прыгонных сялян; часам у спектаклях выступалі велікасвецкія аматары і прафес. акцёры, іншы раз прыгонныя артысты ўдзельнічалі ў паказах прыватных прафес. тэатраў (Віцебскі балет Піёна). Сярод вядомых П.т.: Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Бжазоўскага ў Матэвушах (пач. 19 ст.), Сапегаў у Ружанах (1765—91), Агінскага ў Слоніме (1771—91), Чарнышова ў Чачэрску (18 — 1я пал. 19 ст.), Тышкевічавы ў Свіслачы і Плешчаніцах (18—19 ст.). Значную ролю ў гісторыі бел., польск і рус. мастацтва адыгралі Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, П.т. Радзівіла ў Слуцку (1751—60), Зорыча ў Шклове (1778— 1800), якія мелі балетнаопернадрам. трупы, вял. аркестры і капэлы, тэатр. будынкі з добра абсталяванай сцэнай і развітой машынерыяй. У тэатрах працавалі вядомыя тагачасныя кампазітары і балетмайстры, існавалі школы, у якіх рыхтавалі артыстаў (Гродзенская музычнатэатрамная школа Тызенгаўза, балетныя школы ў Слоніме, Нясвіжы, Слуцку). У рэпертуары былі оперы і балеты замежных і рус. кампазітараў, перакладная і арыгінальная драматургія (камедыі Ф.У.Радзівіл, перакладзеныя ёю на польск. мову пьесы Мальера). Своеасаблівай тэатр. з’явай быў у пач. 19 ст. прыгонны цырк Оштарпа ў Дукоры.
ПРЬІКАЗКА, жанр народнай вуснай творчасці, які ва ўстойлівым выразеафарызме і вобразнапаэт. форме абагульняе жыццёвы вопыт народа, яго гасп., сац.гіст. і быт. з’явы, ацэньвае іх, дае практычныя парады і павучанні. Нараджаецца ў канкрэтнай жыццёвай сітуапыі, самастойна не бытуе, выкарыстоўваецца ў маўленні ў патрэбны момант. П. канкрэтызуе сітуацыю, засяроджвае на ёй увагу і ў той жа час абагульняе ў канкрэтных высновах: «Хто ілжэ, той і крадзе» або «Хто дбае, той і мае». У некаторых П. у некалькіх словах заключаецца дзеянне і вынік: «Баба з воза — каню лягчэй». Вял. ролю ў П. адыгрываюць рыфма, рытміка, багаты арсенал паэт. сродкаў (параўнанні, метафара, гіпербала, сінекдаха, метанімія і інш.). Вельмі шырока ўжываецца ў П. метафара, т.зв. схаванае параўнанне («Бацька нажываў горбам, а дзеткі пражылі горлам»). Многія П. пабудаваны па прынцыпе антытэзы («Паны балююць, а мужыкі гаруюць»). Часта ў П. ўжываецца сінтаксічны 1часткавы і 2часткавы паралелізм («Пры сонейку цёпла, пры матачцы добра»; «Пакуль жаніцца — загаіцца, пакуль шлюб браць — нічога не знаць»). П. — нар. памяць пра сваё мінулае і яскравы зваротак да сучаснага, вобразнае адлюстраванне духоўнага жыцця народа, яго нац. адметнасцей.
Літ:. Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускіх прыказак. Мінск, 1971; Аксам і т а ў А. Прыказкі і прымаўкі. 2е выд. Мінск, 2002. А.М.Аляхновіч.
ПРЫКЛАДНАЯ ЛІНГВІ'СТЫКА, кірунак у мовазнаўстве, у межах якога распрацоўваюцца метады і спосабы рашэння практычных задач, звязаных з выкарыстаннем мовы ў розных сферах жыццядзейнасці. Аптымізацыі камунікатыўных зносін паміж людзьмі спрыяюць такія галіны П.л., як тэорыя і практыка перакладу, машынны пераклад, методыка выкладання моў тэорыя і практыка інфармацыйнапошукавых сістэм. Вывучэнню ўзаемаадносін мовы і
227
ПРЫКМЕТЫ
грамадства прысвечаны даследаванні ў галіне такіх дысцыплін П.л., як сацыялінгвістыка, тэорыя ўздзеяння, паліт. лінгвістыка, тэорыя рэкламы, а таксама прыкладныя даследаванні па арфаграфіі і арфаэпіі. Пытанні захавання і перапрацоўкі моўнай інфармацыі вырашаюць тэрміназнаўства і тэрмінаграфія, лексікаграфія, корпусная і палявая лінгвістыка. Шэрагдысцыплін П.л. займаецца аптымізацыяй кагнітыўнай функцыі мовы. Камп’ютарная лінгвістыка вырашае пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж чалавекам і камп’ютарам (стварэнне сістэм апрацоўкі жывой мовы, інфармацыйнапошукавых сістэм, электронных слоўнікаў, гіпертэкставых тэхналогій і інш.). Псіхалінгвістыка вывучае механізмы ўзнікнення і ўспрыняцця людзьмі маўлення. Квантытатыўная лінгвістыка даследуе мову пры дапамозе статыстычных метадаў, якія выкарыстоўваюцца, напр. пры дэшыфроўцы, экспертызе аўтарства тэксту, сінтаксічным парсінгу (аналізе). Акрамя таго, П.л. займаецца стварэннем міжнар. штучных моў, укараненнем лінгв. даследаванняў у медыцыну (нейралінгвістыка), транскрыпцыяй і транслітарацыяй геагр. назваў, распрацоўкай шляхоў навучання мове людзей з асаблівасцямі развіцця (сурда і тыфлапедагогіка), вывучэннем паняццяў, што складаюць аснову фармальнага апарату для апісання жывых моў (матэматычная лінгвістыка) і інш.