• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Тв.: Сннтакснс переходной русскобелорусской зоны: ареальнотмпологнческое нсследованне. Мннск, 1991; Ешё раз о языковой непрерывностн. 2е нзд., Ммнск, 1999.
    ПРЎДНІКАЎ Павел Іванавіч (14.7. 1911, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага рна — 16.4.2000), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Бе
    Пружанская гарадская сядзіба.
    ларусі (1992). Скончыў Ленінградскі пед. інт (1937). Працаваў у перыяд. друку, на Бел. радыё, настаўнічаў. У 1968—71 у час. «Служба быту Беларусі». Аўтар паэт збкаў «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Заасцёр’е» (1986), «Заранка» (1987), «Познія ягады» (1990), «Пароша» (1996), паэмы «Таймыр» (1975—87), аповесцей «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
    Тв.: Мая магістраль: Выбранае. Мінск, 1981; Крыніцы: Выбранае. Мінск, 1991; Далёкае, але не забытае: Успаміны. Мінск, 1988; За калючым дротам. Мінск, 1993.
    ПРЎДНІКІ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Пруднікі Мёрскага рна.
    Гарадзішча за 3 км на ПнЗ ад вёскі, на левым беразе р. Вята (прыток Зах. Дзвіны). Пляцоўка памерамі 118 х 65 м. На Пн захаваўся вал выш. 4,2 м, шыр. 20 м. Вядома з канца 19 ст. У 1936 абследавалі Г.ЦэгакГалубовіч і У.Галубовіч, у 1956 Я.Г.Краскоўская. У 1974 шурфоўку праводзілі А.Р.Мітрафанаў і В.І.Шадыра. У 1977,
    1983—99 В.І.Шадыра даследаваў 950 м2. У паўн.ўсх. частцы гарадзішча зроблена прарэзка вала. Вызначаны характар абарончых збудаванняў, зафіксаваны рэшткі крэпасці, пабудаванай у 16 ст. Л.Сапегам. Культ. пласт 0,3—3,5 м. Выяўлены рэшткі жытлаў зрубнай канструкцыі з каменнымі агнішчамі і печамікаменкамі. Знойдзены вырабы з жалеза (сякеры, сярпы, нажы, наканечнікі стрэл), бронзы і медзі (фібулы, бранзалеты, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, падвескі), шкла (пацеркі), косці (грабяні, шпількі, амулеты), вырабы з гліны і каменю (гаршкі, тыглі, льячкі, зерняцёркі). Да 14—16 ст. адносяцца знаходкі плінфы, кафлі, нажы, нажніцы, а таксама крыжыкі, падвескі, амулеты, крыжскладзень. Зброя прадстаўлена наканечнікамі стрэл і дзід, баявымі нажамі, рэшткамі даспехаў і інш. У 5—10 ст. тут было ўмацаванае паселішча патрыярхальнай абшчыны. У 11 — 13 ст. — парубежны пункт (астрог) Полацкага княства. У 14—17 ст. — феадальная сядзібазамак.
    С е л і ш ч а на левым беразе Вяты, каля паўд.ўсх. падножжа гарадзішча, на невял. узвышэнні. Памеры 70 х 40 м. Выявіў у 1974 і даследаваў 200 м2 у 1978—80 А.Р.Мітрафанаў, у 1984—99 В.І.Шадырадаследаваў 1300 м2. Культ. пласт 0,8—2 м. Выяўлены рэшткі жытлаў зрубнай канструкцыі з печамікаменкамі, вырабы з косці. гліны, каменю, бронзы, жалеза. Сярод знаходак шпількаамулет з галавой сабакі ці ваўка, падвескаамулет у выглядзе стылізаванай фігуркі KanKi, бронзавыя ўпрыгажэнні, жал. нажы, сярпы, наканечнікі стрэл і інш. Матэрыялы адносяцца да 4—10 ст., належалі балтам.
    ПРУЖАНСКАЯ ГАРАДСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў г. Пружаны. Пабудавана на паўн. ускраіне горада паводле праекта архіт. Ф.М.Ланці. Належала пружанскаму маршалку В.Швыкоўскаму. Ансамбль сядзібы ўключае мураваны сядзібны дом у стылі італьян. Рэне
    220
    ПРУЖАНСКІ
    сансу, да якога з боку горада вядзе шырокая алея, 2 мураваныя флігелі па баках ад яго і парк пейзажнага тыпу. Сіметрычная кампазіцыя сядзібнага дома складаецца з рознавял. аб’ёмаў, аб’яднаных аднапавярховым корпусам. У зах. частцы — 2павярховы аб’ём з эркерам, з усх. боку да яго прылягае квадратная ў плане вежа (мела гадзінніккуранты), з зах. — аднапавярховая прыбудова з паўкруглай верандай, з паўн. — 3павярховы аб’ём. Усх. частка сядзібнага дома — 2павярховы Гпадобны ў плане корпус, тарэц якога выступае на паўд. фасадзе невял. рызалітам, завершаным шчытом. Усе аб’ёмы маюць пакатыя дахі. 3 боку паўн. фасада, арыентаванага на парк, — вял. тэраса з перакрыццем на 2 калонках. Планіроўка анфіладная. Інтэр’ер аздоблены ляпнымі прафіляванымі карнізамі, камінамі, дэкарыраванымі дзвярамі і інш. У адрэстаўрыраваным сядзібным доме размяшчаецца музейсядзіба «Пружанскі палацык» (з 1999). Будынкі б. гар. сядзібы (сядзібны дом, флігель) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ПРУЖАНСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы майстроў 19—20 ст. з г. Пружаны, аднаго з буйнейшых ганчарных цэнтраў паўд.зах. Беларусі. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд традыц. асартыменту: гаршкі і слоі з накрыўкамі, збаны, макатры, спарышы, міскі, талеркі, патэльні,
    Да арт. Пружанская кераміка.
    А.Такарэўскі. Ганчарны посуд. 1980ягг.
    Пружанскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    кубкі і інш., якія вызначаліся буйнымі формамі, глянцавым дэкорам у выглядзе вертыкальных і касых палос, рамбічнай сеткі, завіткоў, елачкі і інш. Характар размяшчэння дэкору падкрэсліваў выразнае чляненне форм вырабаў. 3 1920х гг. асвоены таксама выраб глазураванага посуду. 3 1980х гг. промысел не існуе. Традыцыі П.к. прасочваюцца ў вырабах А.Такарэўскага (г. Пружаны), В.Логвіна (г. Брэст).
    ПРУЖАНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я М.Засіма. Засн. ў 1940 у г. Пружаны. 3 1944 раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Пружанскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. У 1989 бцы прысвоена імя М.Засіма. Кніжны фонд (2015) больш за 70 тыс. экз., больш за 4 тыс. чытачоў.
    3	2009 для інвалідаў па зроку мае агучаныя кнігі разнастайнай тэматыкі. Праводзіць мерапрыемствы, якія прапагандуюць культуру і спадчыну бел. народа, імёны навукоўцаў, мастакоў, паэтаў, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Пружаншчынай; прэзентацыі кніг мясц. пісьменнікаў, сустрэчы з таленавітымі людзьмі краю. Пры бцы працуюць цэнтр прававой інфармацыі з электроннай базай дадзеных «Эталон», лнт. гасцёўня «Сустрэчы».
    ПРУЖАНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неакласіцызму ў г. Пружаны. Пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад мае сіметрычнавосевую 2ярусную кампазіцыю. Асн. прамавугольная плоскасць фасада завершана высокім шчытом з трохвугольным франтонам, пастаўленым на прамавугольны атык з бакавымі ўвагнутымі валютамі. Фасад мае 3часткавае чляненне лапаткамі на высокіх філёнгавых пастаментах. Гал. ўваход у выглядзе аркі. У архіт. дэкоры бакавыя арачныя экседры, архівольты з замковым каменем, карнізы на дэнтыкулах. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны пілястрамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў 2 ярусы. У інтэр’еры абразы «Святая Тэкля», «Маці Божая Адзігітрыя Чанстахоўская», «Святы Казімір», скульптура «Укрыжаванне» (усе 18—19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ПРУЖАНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЗАВІРЎХА». Створаны ў 1973 у г. Пружаны пры гар. Доме культуры (з 2008 Палац культуры), з 2011 дзейнічае ў в. Лінава Пружанскага рна пры дзіця
    221
    ПРУЖАНСКІ
    чай школе мастацтваў. У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.С.Васілюк (з 1973 і 1988), В.М.Пілюцік (з 1987), Ю.Ю.Васілюк (з 2006), Д.Ю.Васілюк (з 2011). У складзе ансамбля 21 чал. ваўзросце ад 14да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва з нар. манерай выканання. У рэпертуары бел. нар. танцы «Смалянскі падбіван», «Сялянскі вальс», «Малацілачка», «Беларуская расхадуха», «Шматкаленная кадрыля», харэагр. кампазіцыі «Круцёлкі», «Сейбіты», «Кругляк», «Дробна полька», «Абэрак» і інш. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: міжнар. «Папарацькветка» (г. Вільнюс), абл. фалькл. мастацтва «Радавод» (г. Іванава, абодва 2013) і інш.
    С.І.Гамшэй.
    ПРУЖАНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1979 у г. Пружаны пры заводзе радыёдэталяў, з 1998 дзейнічае пры гар. Доме культуры (з 2008 Палац культуры). У 1991 прысвое
    на званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Пілюцік (з 1979), В.І.Іскалёва (з 1981). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва з нар. манерай выканання. У рэпертуары нар. танцы: бел. «Полька напрысюды», «Палеская кадрыля», «Крутуха», «Скакуха», «Завіруха», рус. «Рускі перапляс», укр. «Гапак», польск. «Паланэз», харэагр. замалёўкі «Пружанскія гульні», «Гарадская кадрыля», «Хатынь», «Салдацкая пляска», «Сейбіт», карагоды «Рэчанька», «Купальскі карагод» і інш. Гранпры міжнар. фестывалю «Muszelki Wigier» (г. Сувалкі, Польшча, 2011). Калектыў — дыпламант рэгіянальных конкурсаў «Паланэз» (г. Слонім, 2013), «Магіятанца» (г. Пружаны, 2014—15) і інш. С.І.Гамшэй.
    «ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК», музейсядзіба «Пружанскі п а л а ц ы к». Створаны ў 1993 у г. Пружаны на базе клуба «Спадчы
    на» пры гар. Доме культуры. Размешчаны ў адрэстаўрыраваным помніку архітэктуры 19 ст. — сядзібным доме палацавапаркавага ансамбля Швыкоўскіх. Адкрыты для наведвальнікаў у 1999. Гал канцэпцыя дзейнасці музея — узнаўленне інтэр’ераў rap. сядзібы 19 ст. Асн. фонд (2015) налічвае 5755 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1187 адзінак. Пл. экспазіцыі 408 м2. У музеі 6 экспазіцыйных і 2 выставачныя залы. У фондах музея 33 калекцыі, якія ў асноўным складаюцца са збораў дакументаў 19—20 ст., прадметаў этнаграфіі, мэблі, нумізматыкі, твораў дэкар.прыкладнога мастацтва, жывапісу і графікі. Найб. цікавымі і ўнікальнымі з’яўляюцца калекцыі работ нар. майстроў Беларусі М.Тарасюка і А.Такарэўскага, калекцыя пячатак і разьбяны абраз «Тайная вячэра» 1й пал. 17 ст. з в. Варанілавічы Пружанскага рна. Побач з музеем помнік язычніцтва — каменны ідал 8—9 ст. 3 2000 дзейнічае 1я экспазіцыя «Рамёствы Пружаншчыны», з
    «Пружанскі палацык». Фрагмент экспазіцыі «Паляўнічы кабінет».
    222
    ПРУЖАНСКІ
    Да арт. «Пружанскі палацык». Фрагмент экспазіцыі «Аднаўленне побыту беларускіх сялян уканцы 19ст».
    2003 — экспазіцыя з раздзеламі «Салон», «Кветкавая зала», «Паляўнічы кабінет», «Зала прыроды», дзе прадстаўлены інтэр’еры сядзібнага дома і прырода Пружанскага рна. На 2м паверсе музея размешчаны асобная этнаграф. экспазіцыя «Рамёствы Пружаншчыны», доўгатэрміновая выстаўка «Абразы 19—20 ст.», экспазіцыя «Залаты россып Пружаншчыны», прысвечаная знакамітым землякам. У музеі праводзяцца муз. і паэт. вечарыны, канцэрты, прэзентацыі. Супрацоўнікі музея вядуць н.д. работу па вывучэнні краю і зборы экспанатаў, распрацоўваюць турысцкія маршруты па цікавых мясцінах Пружанскага рна. Р.У.Зітук. ПРУЖАНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Пружаны. У складзе раёна гар. пасёлкі Ружаны і Шарашова, 245 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Велікасельскі, Зеляневіцкі, Лінаўскі, Мокраўскі, Навазасімавіцкі, Пружанскі, Ружанскі, Сухопальскі, Хараўскі, Шарашоўскі, Шаняўскі, Шчарчоўскі. Пл. тэр. 2826 км2, лясы займаюць 43,6%. На тэр. раёна знаходзіцца частка нац. парку Белавежская пушча. Нас. 48,2 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (87,5%), рускія (6,4%), украінцы (3,4%), палякі (1,8%), прадстаўнікі інш. на