• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    цыянальнасцей (0,9%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Масква, аўтадарогі Слонім—Высокае, Пружаны—Бяроза, Свіслач—Поразава— Пружаны, Ваўкавыск—Ружаны—Івацэвічы, Пружаны—мяжа Польшчы.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Брэсцкай вобл., 12.10.1940 падзелены на 18 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Пружанах і раёне 12,2 тыс. чал., спалілі 19 вёсак, 6 з якіх пасля вайны не адрадзіліся. На тэр. сучаснага раёна дзейнічалі Пружанская, Ружанская і Шарашоўская раённыя антыфаш. аргцыі, Пружанскі падп. райкам КП(б)Б (23.11.1943—11.7.1944), Пружанскі (1.9.1943—11.7.1944), Ружанскі (1.8.194315.7.1944) і Шарашоўскі (1.9.1943—13.7.1944) падп. райкамы ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Панамарэнкі, «Савецкая Беларусь», атрады імя Сталіна, Шчорса і інш. Раён вызвалены ў сярэдзіне ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе наступлення на Брэсцкім напрамку. 17.12.1956 далучаны г.п. Шарашова і 7 сельсаветаў скасаванага Шарашоўскага рна. 14.4.1960 Бярозаўскаму рну перададзены 2 сельсаветы. 25.12.1962 далучаны г.п. Ружаны і 7 сельсаветаў скасаванага Ружанскага рна. 3 1962 раён у сучасных межах.
    У 1998 у ім налічвалася 19 сельсаветаў, 246 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, першаснай апрацоўкі ільну, вытвсці буд. матэрыялаў, радыётэхн., мэблевай, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) агр.тэхн. каледж, гімназія, 13 сярэдніх школ, 15 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа (у т.л. 8 на базе сярэдняй, 5 — базавай і 2 — пачатковай школ), 6 дзіцячых школ мастацтваў, 2 ДЮСШ, 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства, шматпрофільны па рабоце з дзецьмі і моладдзю (г.п. Ружаны), сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Дом рамёстваў, 2 цэнтры культуры і вольнага часу, 22 сельскія дамы культуры, Дом фальклору, 2 сельскія клубы, аўтаклуб, 3 клубыбібліятэкі, цэнтр. раённая, гар., 2 пасялковыя, 2 дзіцячыя, 27 сельскіх бк, 4 бібліятэкіклубы, музейсядзіба «Пружанскі палацык», музей «Ружанскі палацавы комплекс». У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая, 2 гар., сястрынскага догляду бальніцы, паліклініка, 2 урачэбныя амбулаторыі, 5 амбулаторый урача агульнай практыкі, 29 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Раённыя будні». У раёне 37 рэліг. абшчын: 23 праваслаўныя, 6 каталіцкіх, 8 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі каля вёсак Бярэзніца, Кацёлкі, Магілёўцы, курган каля в. Байкі, гарадзішча ў в. Лыскава. Помнікі архітэктуры і сядзібнапаркавага мастацтва: палацавы комплекс 16—18 ст., Троіцкі касцёл (1615—17), капліца Св. Казіміра (1792), Петрапаўлаўская царква (1762—78) і кляштар базыльян (1784—88), будынак б. сінагогі (канец 18 ст., па інш. звестках 2я пал. 19 ст.) у г.п. Ружаны, Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў (1763—85), царква Раства Багародзіцы (1933) у в. Лыскава, Мікалаеўская царква (1799) у в. Вяжно, царква Св. Ганны (1811)
    223
    ПРУЖАНСКІ
    у в. Ялова, Мікалаеўская царква ў в. Засімавічы (1811), мемар. капліца ў гонар Гарадзечанскай бітвы ў вайну 1812 у в. Паддубна (1912, паўзруйнавана ў Вял. Айч. вайну, адноўлена ў 1990я гг.), капліца (1821) у в. Крыніца, званіца (1799), Петрапаўлаўская царква (1820—24), Троіцкі касцёл (1848), Мікалаеўская царква (1872) у г.п. Шарашова, Пакроўская царква (1825) у в. Гарадзечна, Мікалаеўская царква (1872) у в. Смаляніца, Петрапаўлаўская царква(1873) у в. Мокрае, Крыжаўзвіжанская царква (1878) у в. Зельзін, царква Аляксандра Неўскага (1888) у в. Блізная, Крыжаўзвіжанскія цэрквы ў вёсках Сухопаль (1903) і Аранчыцы (1914), рэшткі сядзібнапаркавых комплексаў у пас. Інтэрнацыянальны (2я пал. 18 ст.), вёсках Магілёўцы (2я пал. 18 ст.), Каштанаўка (сярэдзіна 19 ст.). Помнікі гісторыі: магіла польск. паэта і драматурга Ф.Карпінскага ў в. Лыскава, брацкія магілы чырвонаармейцаў у в. Крыніца, сав. воінаў і партызан у
    вёсках Бакуны, Барысікі, Варанілавічы, Вял. Сяло, Гарадзечна, Куляны, Кутнявічы, Л ыскава, Малочкі, Мокрае, Папялёва, Парасляны, Паўлава, Руднікі, Слабудка, Смаляніца. Шэйпічы і інш., ахвяр фашызму ў вёсках Аранчыцы, Байкі, Барысікі, Блізная, Гарадзечна. Казлы, Клятное, Краснае, Крыніца, Куляны, Лінова, Манчыкі, Марава, Нямковічы, Сілічы, Слабодка, Смаляны, Шчарчова; на месцах спаленых ням.фаш. захопнікамі вёсак Байкі, Канстанцінава, Качаны, Лозкі і хутароў Выдзерка і Хомна; помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Бакуны, Брады, Зеляневічы, Калазубы, Мурава, Роўбіцк, Сланімцы, Стараволя, Харава, Шані, камсамольцампадпольшчыкам у в. Заполле, сав. танкістам у в. Плябанцы, у гонар Брэсцкага абл. антыфаш. кта, Пружанскага падп. райкама КП(б)Б і штаба партыз. брыгады імя Панамарэнкі ў в. Смаляніца; сакратару Брэсцкага абл. антыфаш кта І.П.Урбано
    вічу ў г.п. Ружаны; на месцы гібелі (1944) ген.маёра танкавых войск Б.С.Бахарава каля в. Шані; спеваку М.ЗабэйдзеСуміцкаму ў в. Шэйпічы, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады; Курган Славы і помніктанк на брацкай магіле сав. воінаў у г.п. Ружаны і інш. У в. Доўгае нарадзіўся польск. пісьменнік, кампазітар К.Крашэўскі (1827—96), у в. Шакуны — бел. муз. дзеяч Р.Р.Шырма (1892—1978), у в. Шубічы — Герой Сав. Саюза С.А.Бабрук (1901—62), у г.п. Шарашова — Герой Сав. Саюза М.В.Хоцімскі (1903—86), у г. Пружаны — бел. мастацтвазнавец А.В.Аладава (1907—86), у в. Шэйпічы — І.П.Урбановіч (1907—44), у в. Шані — бел. паэт М.Засім (1908—57).
    ПРУЖАНСКІ САБОР АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўнарус. стьшю ў г. Пружаны. Пабудаваныў 1866. Прамавугольная ў плане 3нефавая ба
    Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага.
    224
    ПРУЖАНЫ
    зіліка накрыта 2схільным дахам. Над прамавугольным аб’ёмам бабінца ўзвышаецца 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная сферычным купалам з ліхтаром. Трох’ярусны цыліндрычны аб’ём апсіды накрыты сферычным купалам з макаўкай. Верхні ярус светлавы, прарэзаны круглымі люкарнамі. Сцены апяразаны шырокім антаблементам, раскрапаваны пілястрамі ў прасценках высокіх арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах. Тры ўваходы ў храм вырашаны рызалітаміпорцікамі з трохвугольнымі франтонамі на 2 пілястрах. Унутры храм падзелены 6 слупамі на 3 нефы, перакрытыя цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Цэнтр. неф падоўжаны паўкруглай апсідай, вылучанай разным іканастасам з вітымі калонкамі. У інтэр’еры абразы «Успенне Маці Божай», «Архангел Міхаіл», «Увядзенне ў храм Багародзіцы», «Георгій Перамаганосец» (18—19 ст.), напрастольны крыж. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    ПРУЖАНЫ, гораду Брэсцкай вобл., цэнтр Пружанскага рна, на вытоку р. Мухавец. За 89 км на ПнУ ад г. Брэст, 13 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы. Вузел аўтадарог на Брэст, Высокае, Кобрын, Слонім, Бярозу. 18,6 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1487 як г. Дабучын у Кобрынскім княстве ВКЛ. 3 1520 у Кобрынскім павеце Падляскага ваяв., з 1566 у Брэсцкім павеце Берасцейскага ваяв. У 16 ст. належалі каралеве Боне Сфорца, потым яе дачцэ Ганне, якая ў 1589 даравала гораду магдэбургскае права і герб — у сярэбраным полі звілістая блакітная змяя з залатой каронай на галаве заглынае дзіця (выява паўторана на сучасным гербе), з гэтага ж часу назва П. У 1563 — 278 двароў, 1250 ж. У 1791 — 2094 ж. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр Пружанскага павета Сло
    Лядовы палац у Пружанах.
    німскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1845 атрымаў новы герб — у светлакарычневым полі елка, на галінках якой вісіць паляўнічая труба. У 1897 — 7634 ж., павятовае і прыходскае вучылішчы, 6 бальніц. 3 1.1.1919у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Пружанскага павета Палескага ваяв. Дзейнічалі падп. аргцыі КПЗБ, КСМЗБ, Бел. сялянскаработніцкай грамады, Тва бел. школы. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Пружанскага рна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 16.7.1944 П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў створаным гета ўтрымлівалі да 10 тыс. чал., загубілі больш за 3 тыс. чал., на 70% знішчылі жылыя пабудовы. У 1999 — 25,3 тыс. ж., у 2008 — 19,2 тыс. ж.
    У 16 ст. у горадзе існаваў палацавы комплекс, т.зв. Каралеўскі двор (вядомы паводле інвентара 1597), у 2й пал. 18 — 19 ст. — барочны гар. асабняк. У 2й пал. 19 ст. ў прадмесці П. Горкі пабудаваны капліца, сабор Аляксандра Неўскага, СпасаПраабражэнская царква (1878, не захавалася), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі, гандлёвыя рады ў стылі баро
    ка і класіцызму (архіт. Міхайлоўскі і Савіч), комплекс гар. сядзібы (архіт. Ланці). У сучасным горадзе 3 планіровачныя раёны: Паўн., Зах., ПаўдЗах. Архіт.планіровачная структура вызначаецца цэнтр. восевай магістраллю (вуліцы Савецкая, Кобрынская, Кастрычніцкая), перпендыкулярнымі да яе вуліцамі Леніна, Р.Шырмы, Чырвонаармейская і звілістым абрысам поймы р. Мухавец. Адм.грамадскі цэнтр склаўся на вуліцах Савецкая і Р.Шырмы. Цэнтр. ч. горада і цэнтр усх. раёна забудаваны 4—5павярховымі дамамі. Паводле генплана 1998 здзейсніўся пераход да катэджнага будаўніцтва на ўскраінах горада. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2015. У паўн. ч. і па вул. Р.Шырмы створаны новыя мікрараёны з 5—9павярховых дамоў і будынкаў сядзібнага тыпу. Зона адпачынку — штучны вадаём ва ўсх. ч. горада, р. Мухавец і парк «Пружаны» у паўн. частцы. У 2007 узведзены лядовы палац, у 2010 — водны палац і аквапарк.
    У 2015 у горадзе агр.тэхн. каледж, гімназія, 4 сярэднія, 2 ДЮСШ, школа мастацтваў, 7 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразві
    225
    ПРЫГАВОРЫ
    ваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. з сац. прытулкам. Працуюць Дом рамёстваў, Палац культуры, 3 бкі, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, кінатэатр, музейсядзіба «Пружанскі палацык», бальніца, паліклініка, 10 аптэк, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва; Мікалаеўская царква (пач. 2000х гг.). Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1920, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі Герою Сав. Саюза В.З.Харужай, сав. лётчыку С.М.Гудзімаву, сав. лётчыкам, воінамземлякам, якія загінулі ў Афганістане. На месцы зліцця р. Муха і канала Вец устаноўлены памятны знак «Нараджэнне р. Мухавец». Помнікі архітэктуры — будынак б. аптэкі (1828), капліца (1852), будынак першага павятовага вучылішча (1865), сабор Аляксандра Неўскага (1866), гандлёвыя рады (1896), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1883).