Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПРАДМЁСЦЕ, частка забудовы сярэдневяковага горада, якая знаходзілася паза яго абарончымі мурамі. На тэр. Беларусі П. развіліся з пасадаў у стараж. гарадах, якія ўзнікалі
212
ПРАКАПЦОЎ
пры плошчах перад уязнымі брамамі, ці са слабод, што складваліся no634 з горадам, каб прывабіць новае насельніцтва. П. мела жылыя і прам. функцыі (напр., абслугоўвання і адпачынку). У залежнасці ад значнасці горада П. мела ўласныя абарончыя збудаванні (Узгорскі пасад у Віцебску, 17 ст.), якія з часам станавіліся часткай агульнагар. фартыфікацыйнай сістэмы. П. станавіліся таксама паселішчы, што знаходзіліся непадалёку ад горада, але наблізіся да яго пры развіцці горадабудаўніцтва (Зарэчная слабада ў Горках, 17—18 ст.). Для П. характэрны большыя памеры пляцаў, чым у цэнтры горада, а таму меншая шчыльнасць забудовы, сціпласць і прастата архіт. вырашэнняў, наяўнасць садоў і агародаў. Аснову забудовы складалі драўляныя жылыя дамы і гасп. пабудовы. Некаторыя П. мелі ўласную рыначную плошчу (Занёманне ў Гродне, 16 ст.; Казіміраўскае ў Горках, 17 ст.; Задняпроўскае ў Дуброўне, 18 ст.). У бел. гарадах з 16 ст. П. меліся ў Мінску (Мінскае Троіцкае прадмесце, Ракаўскае, Ляхаўка, Старажоўка, Грушаўка, Камароўка), у Гродне (Каложа, Ласосна, Занёманне), у Магілёве (Пелагееўка), у Віцебску (Задзвінне, Задунаўе), у Полацку (Запалоцце), у Пінску (Каралін), у Гомелі (хутар Сеўрукі) і інш. У 17—18 ст. П. з’явіліся ў мястэчках (Горкі, Волма Смалявіцкага рна). С.А.Сергачоў.
ПРАДМОВА, уводны тэкст, слова да чытача ці нататка аўтара, перакладчыка, рэдактара альбо выдаўца, змешчаныя ў пачатку кнігі, асобнага літ. твора або навук. артыкула. Узнікла ў сярэдневяковай рукапіснай лры 10—12 ст. У Беларусі заснавальнікам жанру быў Ф.Скарына (50 П. да асобных кніг Бібліі). У 16— 17 ст. набыла сінкрэтычны характар, з’яўлялася сродкам выражэння надзённых пытанняў грамадскапаліт. жыцця, важных праблем развіцця культуры (П. С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Сматрыцкага, Л.Зізанія, Сімяона Полацкага і інш.). У 19 —
пач. 20 ст. адыгрывала важную ролю ў развіцці грамадскай думкі і бел. культуры (П. Я.Чачота, Ф.Багушэвіча, Цёткі і інш.). У сучаснай лры ў залежнасці ад характару і прызначэння выдання (зборнік маст. твораў, манаграфія, энцыклапедыя, слоўнік і г.д.) у П. падаецца інфармацыя пра змест, гісторыю ўзнікнення, аўтара, раскрываюцца мэты выдання і інш.
Т.Ф.Рослік.
ПРАКАПОВІЧ Мікола [Мікалай Мікалаевіч; н. 1.11.1948, б. в. Пугачова (цяпер у межах г. Брэст)], беларускі паэт. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1970). Настаўнічаў. 3 1975 у тэлерадыёкампаніі «Брэст». Адначасова ў 1984—89 старшыня Брэсцкага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. У паэт. збках «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеі» (1993) гісторыя свайго народа, роздумы над праблемамі сучаснасці, спасціжэнне сэнсу жыцця.
Тв.: Літары на літоўцы. Трохперсце. Мінск, 2008.
ПРАКАПЦОВА Вера Паўлаўна (н. 29.1.1947, Мінск), беларускі музыказнавец, педагог. Др мастацтвазнаўства (2000), праф. (1997). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). 3 1975 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1979 заг. кафедры Бел. ўнта культуры і мастацтваў. Даследуе гісторыю і тэорыю маст. адукацыі ў Беларусі, бел. масавай песні, кампаратыўнае мастацтвазнаўства, ролю музыкі ў эстэтычным выхаванні.
Тв.: Музычная адукацыя ў Беларусі. Мінск, 1980; Фартэпіянныя мініяцюры беларускіх кампазітараў. Ч. 1—2. Мінск, 1994—96 (у суаўт.); Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мінск, 1999; Спасціжэнне майстэрства: станаўленне мастацкай адукацыі ў Беларусі. Мінск, 2006; Павел Масленннков. Портрет художннка в зеркале временн. Мннск, 2012.
ПРАКАПЦОЎ Уладзімір Іванавіч (н. 8.8.1953, в. ЖгунаБуда Добрушскага рна), беларускі мастак, мастацтвазнавец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2013). Канд. мастацтвазнаў
ства (1984). Скончыў Віцебскі пед. інт (1975). 3 1980 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. 3 1998 дырэктар Нац.
У. I. Лракапцоў.
маст. музея Беларусі. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, тэматычнай карціны. Для творчасці характэрны злучэнне суб’ектыўналірычнага і рацыянальнапрагматычнага пачаткаў, кампазіцыйная напоўненасць зместам, эмацыянальнасць. Сярод асн. твораў: жывапісныя палотны «Памяці Максіма Багдановіча. Апошні санет паэта» (1985), «Адам Міцкевіч. Боль паэта» (1998), «Present indefinite» («Цяперашні час», 1999), «Віцебскія мроі пра Парыж» (2000—10), «Вечнасць» (2001), «Нараджэнне дня» (2002), «Банька» (2003), «На Радаўніцу. Памяці бацькі» (2004), «Страчаны вырай» і «Аўтапартрэт» (абодва 2005), «Бацькоўскі дом» (2006—11), «Полацк. Святы дзень» (2007), «Таінства» (2008), «Вуліца майго дзяцінства» (2010), «На каляды. Раніца», «Самотнасць. Да 120годдзя М.Багдановіча» (абодва 2011), «На Радаўніцу» (2013), «Мой Віцебск», «Неба і зямля Ф.Рушчыца» (абодва 2015); трыпціх «В.К.БялыніцкіБіруля» (1999); нацюрморты: «Святочны букет» (2000), «Меланхолія» (2011), «Півоні» (2012), «Восеньскі нацюрморт» (2013) і інш. Аўтар кн. «У пошуках прыгажосці і гармоніі» (1988), «Мікалай Рыжанкоў» (1989), «В.БялыніцкіБіруля» (2012), «Станіслаў Жукоўскі» (2012), «Фердынанд Рушчыц» (2015) і інш. Прэмія Прэзі
213
ПРАЛЕСКА
У.Пракапцоў. Віцебскія мроі пра Парыж. 200010.
дэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008. У 2008 у г. Добруш адкрыта маст. галерэя імя П.
Літ.: Крепак Б.А. Владнмнр Прокопцов. Неудержнмая квадрнга жнзнн: штрнхн к бнографна. Ммнск, 2013.
Г.А. Фатыхова.
«ПРАЛЁСКА», навуковаметадычны ілюстраваны часопіс. Заснавальнік — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штомесячна. Асвятляе пытанні навукі і практыкі выхавання і адукацыі дзяцей дашколь
ра. П. знаёміць чытача з героямі, у ім аўтар паведамляе гісторыю ўзнікнення твора, яго задумы. Найчасцей П. псіхал. і эмацыянальна падрыхтоўвае чытача ці гледача да ўспрымання карцін жыцця, падзей, адлюстраваных у творы (напр. «Слова двух сведак» у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.Караткевіча). У П. аповед можа весціся ад імя аўтара або персанажа. Тэрмін «П.» можа і не прыгадвацца ў творы, але пэўная яго частка па сваім значэнні з’яўляецца П. (напр. 1я частка ў паэме «Курган»
Я.Купалы, у якой апісваецца старадаўні курган). Бывае не ў кожным маст. творы. У адрозненне ад прадмовы П. — заўсёды мастацкі.
ПРАЛЬНІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Пральнікі Валожынскага рна. Пабудавана ў 1й пал. 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як капліцапахавальня. 3 1866 праваслаўная царква. У 1920я гг. вернута католікам. 3 канца 20 ст. зноў царква. Купальная ратонда з масіўнай глухой атынкаванай сцяной (таўшч. 1,5 м) і канічным дахам з макаўкай у завяршэнні. Уваход вылучаны 4слупавой аркадай з 3вугольным франтонам. Плоскасная сцяна крапавана цокалем і падкарнізнай цягай. У інтэр’еры цыліндрычны аб’ём перакрыты сферычным купалам з абходнай галерэяй у аснаванні і круглай люкарнай у цэнтры. Сцяна рытмічна расчлянёна 4 арачнымі нішамі для скульптуры (не захавалася). Насупраць уваходнага праёма размешчаны алтар у выглядзе перагародкі з 4калонным іанічнадарычным порцікам на высокім пастаменце і шырокай арачнай нішай у тоўшчы сцяны. Пры гал. уваходзе вінтавая лесвіца на абходную галерэю і ў склеп, які вырашаны ў выглядзе круглай залы з цэнтр. апорным стаўпом і цыліндрычным перакрыццем з люне
нага ўзросту, сямейнага выхавання, дзейнасць дашкольных устаноў. На старонках часопіса выступаюць навукоўцы, арганізатары і спецыялісты сістэмы адукацыі, педагогіпрактыкі, мед. работнікі, пісьменнікі, кампазітары і інш. Асн. рубрыкі: «Азбукоўнік беражлівых», «Бяспека жыццядзейнасці», «Грамадскапалітычнае выхаванне», «Гульня: жыццё і дзейнасць дзіцяці», «Жывём у Беларусі», «Здароўезберажэнне», «Майстарклас», «Якасць адукацыі» і інш.
ПРАЛОГ (грэч. prologos ад pro перад + logos мова, слова), уступ, які папярэднічас аспоўнай частцы эпічнага, ліраэпічнага або драм. тво
Пральніцкая Мікалаеўская царква.
214
ПРАМЫСЛОВАЯ
тамі. Па перыметры сцяны глыбокія лучковыя нішыкалумбарыі. Царква дзейнічае.
ПРАМАЯ МОВА, спосаб дакладнай перадачы чужой мовы. Па структуры сказы з П.м. — бяззлучнікавае (інтанацыйна і сэнсава) аб’яднанне частак, у адной з якіх (словы аўтара) сцвярджаецца факт чужой мовы і ўказваецца яе крыніца, а ў другой (прамая мова) узнаўляецца сама чужая мова («Пісьма няма ад бацькі?» — пытае Казачэнка. І.Мележ). У словы аўтара могуць уваходзіць лексемы, якія ўказваюць на адрасата П.м., на розныя абставіны, а таксама словы, што характарызуюць асобу (асаблівасці вымаўлення, інтанацыі і інш.): «Ну дык што, дайграліся? — гаворыць Мікола з насмешлівымі, здзеклівымі ноткамі ў голасе. — Нашкодзілі немцам... Балбаталі, пакуль не пахапалі як куранят...» (І.Навуменка).
Словы аўтара ў адносінах да прамой мовы могуць быць у прэпазіцыі, постпазіныі, інтэрпазіцыі. Пры прэпазіцыі слоў аўтара сказ можа разбівацца на 2 часткі (словы аўтара і П.м.) або на 3 часткі (словы аўтара — П.м. — працяг слоў аўтара). Пры постпазіцыі слоў аўтара П.м. тлумачыцца словамі аўтара. Калі словы аўтара знаходзяцца ў інтэрпазіцыі, канструкцыя дзеліцца на 3 часткі: П.м. — словы аўтара — працяг П.м.
У П.м можа ўваходзіць адзін або некалькі сказаў, розных па сваёй будове, інтанацыі, мадальнасці. Апошнім часам у публіцыст. жанрах атрымала пашырэнне т.зв. адкрытая, або свабодная, П.м. У адрозненне ад уласна П.м адкрытая П.м. дапускае больш свабодную перадачу чужой мовы, у прыватнасці яе скарачэнне, абагульненне асобных палажэнняў, пазбаўлена літаральнасці і ў той жа час здольна перадаць усе асаблівасці чужой мовы. Па структуры сказы з адкрытай П.м падобныя да сказаў з уласна П.м. На пісьме адкрытая П.м. не бярэцца ў двукоссе.
Н.А.Радзіваноўская.
ПРАМЫСЛОВАЯ АРХІТЭКТЎРА, праектаванне і будаўніцтва прамысловых аб’ектаў; від дойлідства. Аб’ядноўвае шырокі круг аб’ёмных (будынкі і збудаванні) і тэр. (прадпрыемствы, іх групы і часткі тэр., якія яны займаюць) аб’ектаў, праектаванне якіх ставіць свае задачы і мае спецыфічныя сродкі іх вырашэння. Аб’екты П.а. з’яўляюцца неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя, у значнай ступені фарміруюць выгляд гарадоў, ствараюць своеасаблівыя ландшафты. У Беларусі перыяд 1710—1830х гг. характарызаваўся мануфактурным будаўніцтвам (шкляныя гуты Радзівілаў у Налібоках і Урэччы; мануфактуры А.Тызенгаўза ў Гарадніцы і Ласосне каля Гродна і інш.). Да сярэдзіны 19 ст. дзейнічала каля 200 буйных вытворчых аб’ектаў. У 1840—1910я гг. пачалася тэхн. перабудова мануфактур, з’явіўся шэраг новых прадпрыемстваў (папяровая фабрыка ў Добрушы, ільнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» пад Віцебскам, чыгуналіцейнаметалаапрацоўчы завод «Гігант» у Мінску і інш.) У канцы 1910х гг. налічвалася 2 тыс. буйных прадпрыемстваў. Перыяд 1920—70х гг. стаў найб. плённым для развіцця П.а. Беларусі. У 1945—70 склалася каля 80% вытворчых гар. тэр. Бел. п.а. паступова выйшла на сусв. ўзровень, а ў будаўніцтве асобных аб’ектаў і прам. вузлоў — на лідзіруючыя пазіцыі (Брэсцкі Усх., Віцебскі Усх., Гродзенскі Паўн., Бабруйскі Паўн прам. вузлы). У канцы 1970х гг. нац. школа П.а. атрымала прызнанне і вядомасць. Створаныя аб’екты, сяродякіх: гадзіннікавы, механічны заводы, завод халадзільнікаў, фабрыка каляровага друку ў Мінску, электралямпавы завод, машынабуд. прадпрыемствы Мінлегхарчмаша ў Брэсце, аўтамабільны завод у Жодзіне і «Белкард» у Гродне, увайшлі ў лік лепшых. У 1977 на архіт. фце Бел. політэхн. інта засн. кафедра архітэктуры прам. будынкаў і распачата