Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Эпоха Ренесансу адзначылася пашырэннем музыкі пісьмовай традыцыі і пачаткам стадыі класічнай П., што выявілася ў дыферэнцыяцыі галасоў на партыі (бас, тэнар, альт, сапрана), удасканаленні прынцыпаў каардынацыі ліній шляхам імітацыйнастрэтных прыёмаў, развіццём вучэння аб кантрапункце, стварэннем феномена муз. кампазіцыі і інш. Класічная П. падзяляецца на вак.харавую і інструм. Асн. жанры 1 га тыпу — меса, матэт, магніфікат, мадрыгал, поліфанічная песня. Прадстаўлены творчасцю Вацлава з Шамотул, які значны час працаваў у Нясвіжы. Другі тып, інструм. П., як больш позняя з’ява (узнік на мяжы 16—17 ст.), звязаны з аддзяленнем музыкі ад слова ў эпоху Барока і абумоўлены развіццём жанраў фантазійнага стылю (фантазіі, такаты, капрыча, рычаркара, канцоны і інш.). Найб. яркае ўвасабленне інструм. П. знайшла ў форме фугі. У гісторыі бел. муз. культуры стадыя класічнай П. прадстаўлена даволі фрагментарна ва ўзорах свецкай («Полацкі сшытак») і рэліг. музыкі 17—18 ст. Найб. яркі прадстаўнік — М.Дзілецкі, кампазітар і тэарэтык партэснага канцэрта, аўтар «Мусікійскай граматыкі».
Стадыя сучаснай П., якая ўзнікла ў музыцы 20 ст., з’яўляецца, з аднаго боку, развіццём традыц. форм поліфанічнага пісьма, з другога — тыпам мыслення, які выходзіць за межы ўзаемадзеяння галасоў і рас
паўсюджваецца на сродкі муз. выразнасці (рытм, метр, тэмбр, дынаміка і інш.), закранаючы параметры формы і стылю. Асн. сферы П. — кантрапункт, канон і фуга — прыкметна дыфармуюцца. Кантрапункт злучаецца з імітацыйнасцю (пуантылізм) або выступае ў якасці санорных і санорнаалеаторных пластоў. Можа ўтварацца на аснове рытма (рытмічная П.) і фанічна трактаваных вербальных тэкстаў. Спецыфічную форму сучаснай П. ўяўляюць электронны кантрапункт, П. розных гукавых родаў, П. стыляў. Канон сустракаецца практычна ва ўсіх сучасных гукавышынных і кампазіцыйнатэхн. сістэмах як сродак канструктыўнага і выразнага плана. Фуга як найвышэйшая поліфанічная форма значна абнаўляецца ў сувязі з танальнай і мадальнай арганізацыяй. У бел. музыцы сучасная П. прадстаўлена даволі разнастайна. Асэнсаванне карэнных уласцівасцей нац. меласу з характэрнымі для яго тыпамі шматгалосся абумовілі зварот бел. кампазітараў да ўзораў ранняй П., ўплыў якой адзначаецца ў творчасці многіх сучасных бел. кампазітараў (А.Бандарэнка, Л.Захлеўны, В.Кузняцоў, А.Літвіноўскі, А.Мдывані, Л.Шлег і інш.) Асаблівае значэнне набываюць праявы санорнай П. ў выглядзе ўзораў сучаснай гетэрафоніі («Гетэрафонія для 3 выканаўцаў», «Лента Мёбіуса», «Caesius137» В.Кузняцова). 3 2й пал. 20 ст. кантрапункт часцей за ўсё не мае санантных абмежаванняў. Дысананс, як і кансананс, ужываецца свабодна, у адпаведнасці са стылявым кірункам (сімфонія №3 Л.Абеліёвіча). Распаўсюджваецца новамадальны кантрапункт (А.Бандарэнка). Прыёмы імітацыйнай П. ўжываюцца ва ўмовах 12тонавасці, політанальнасці (прэлюдыя №4 А.Багатырова). У сімф. музыцы развіваецца феномен сучаснай аркестравай П. ад спалучэння розных стылявых элементаў ва ўмовах П. пластоў (сімфоніі А.Хадоскі, Д.Смольскага). Адзначаюцца асоб
ныя прыклады рытмічнай П. («Песні беларускага Паазер’я» Л.Захлеўнага). Канон і кананічная імітацыя часта звязваюцца з элементамі гетэрафоніі (хор «На Палессі гоман, гоман» У.Алоўнікава; апрацоўкі нар. песень «Салавейка, пташачка маленька», «Сівенькі галубочак» А.Багатырова). Фуга часцей за ўсё выступае як частка буйной інструм. або вак.інструм. формы. У форме фугі напісаны асобныя часткі сімфоній Л.Абеліёвіча (2й і 3й), Я.Глебава (4й), У.Дарохіна (2й), 2я частка «Юбілейнай кантаты» А.Багатырова. Поліфанічныя цыклы ў бел. музыцы пакуль што не атрымалі распаўсюджанне. Спробы стварэння такіх цыклаў рабілі Д.Камінскі (6 прэлюдый і фуг на тэксты бел. песень) і Д.Смольскі (3 прэлюдыі і фугі). 2) Навука аб поліфанічным складзе музыкі і поліфанічных формах. Як навук. дысцыпліна ўваходзіць у сістэму муз. адукацыі.
Літ.: Кузнецов Н.К. Теоретнческне основы полнфоннн XX века. М., 1994; Шнманскнй Н.В. Тнпологня многоголосмя в лнтургнческой музыке западноевропейской традмцмн: феномен арханческого вокальноансамблевого ннтоннровання. Мннск, 2006.
М.В.Шыманскі.
«ПОЛОЦКНЕ ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН», газета, афіцыйны орган Полацкай праваслаўнай епархіі. Выдаецца з 1995 у г. Полацк. Выходзіць на рус. і бел. мовах штомесячна. Асвятляе падзеі грамадскага і царк. жыцця, якія адбываюцца ў Полацкай епархіі і за яе межамі, змяшчае артыкулы і нарысы па царк. гісторыі, багаслоўі, пропаведзі святых айцоў і настаўнікаў царквы, пропаведзі і прамовы правячага архірэя і духавенства Полацкай епархіі. Друкуе звесткі па гісторыі храмаў і манастыроў епархіі (тых, што дзейнічаюць, а таксама тых, якія існавалі раней), віншаванні з юбілеямі, артыкулы, прысвечаныя супрацоўніцтву праваслаўнай царквы і дзяржавы, рэліг.маральнаму выхаванню моладзі, успаміны, некралогі, лісты чытачоў.
206
ПОМАЗАУ
«ПОЛЫМЯ», дзяржаўнае кніжнае выдавецтва Беларусі ў 1950—2002. Засн. ў Мінску як газетначасопіснае выдва Мінва культуры БССР, з 1963 называлася «П.», з 1976 кніжначасопіснае выдва, з 1996 кніжнае. Выпускала краязнаўчую, навук.папулярную, спарт., па пытаннях аховы здароўя, інфармацыйнарэкламную лру, даведнікі, календары, падручнікі, кнігі серыі «Школьная бібліятэка», творы сучасных аўтараў. Выдавала серыі «Гарады Беларусі», «Горад і навакольнае асяроддзе», «Горадпабрацім», «Нашы славутыя землякі», «Помнікі беларускага дойлідства», перавыдавала творы бел. краязнаўцаў і этнографаў 19 ст. У выніку рэарганізацыі далучана да выдва «Беларусь».
«ПОЛЫМЯ», літаратурнамастацкі і грамадскапалітычны часопіс. Заснавальнікі — Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэд.выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Выдаецца з 1922 у Мінску на бел. мове штомесячна. Першапачаткова з’яўляўся выданнем Бел. каап.выдавецкага тва «Савецкая Беларусь», у 1924—31 Дзярж. выдва Беларусі. У 1932—41 выдаваўся пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У Вял. Айч. вайну не выходзіў. У 1932—92 орган праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1993—2001 заснавальнікамі былі Саюз бел. пісьменнікаў і калектыў рэдакцыі, Дзярж. кт Рэспублікі Беларусь па друку. У 2002—12 у складзе рэд.выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», з 2012 — рэд.выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда». Друкуе паэзію і прозу бел. пісьменнікаў, класікаў бел. лры, творы маладых паэтаў і празаікаў. Публікуе літразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі на новыя кнігі, матэрыялы па гісторыі і краязнаўстве, нарысы пра дзеячаў культуры, лры і мастацтва. Асн. рубрыкі: «Паэзія», «Проза», «Галасы свету», «У яднанні брацкім» (пераклады), «Навуковая
публікацыя», «Крытыка і літаратуразнаўства», «Кнігарня» і інш.
ПОЛЬСКАЯ МОВА, самая буйная па колькасці носьбітаў (каля 43 млн. чал.) мова ляхіцкай падгрупы зах.слав. моў індаеўрап. моўнай сям’і; мова палякаў. Дзярж. мова Рэспублікі Польшча, адна з 23 афіцыйных моў Еўрап. саюза. У развіцці П.м. вылучаюцца стараж.польск. (да пач. 16 ст.), сярэднепольск. (16 — 2я пал. 18 ст.) і новапольск. (з 2й пал. 18 ст.) перыяды. Асновай літ. П.м. з’яўляюцца вялікапольск., малапольск., пазней — мазавецкі, дыялекты. Акрамя таго, вылучаецца сілезскі дыялект П.м. У аснове польск. пісьменнасці ляжыць дапоўнены спец. літарамі лац. алфавіт. Першыя пісьмовыя помнікі на П.м. — духоўная песня «Багародзіца» (12 ст.) і Свентакшыскія казанні (14 ст.).
На лексічным узроўні П.м. вызначаецца значнай колькасцю лац., чэшскіх 1 ням. запазычанняў, што ўзніклі ў стараж.польск. перыяд развіцця мовы. Значны ўплыў на развіццё П.м. ў розныя перыяды аказалі пісьменнікі А.Міцкевіч, Ю.Славацкі, Э.Ажэшка, Б.Прус, Г.Сянкевіч, У.Рэймант, С.Жаромскі і інш. На фанетычным узроўні П.м. адметная наяўнасцю дынамічнага націску, фіксаванага на перадапошнім складзе (акрамя форм прошлага часу на smy, scie і ўмоўнага ладу) і насавымі галоснымі [4], [?]. У П.м. адсутнічае якасная рэдукцыя ненаціскных галосных гукаў і проціпастаўленне галосных па колькаснай прыкмеце. Зычныя гукі П.м. карэлююцца па звонкасці — глухасці, цвёрдасці — мяккасці, вылучаюцца 2 рады шыпячых: [s], [c], [z], [3] належаць да цвёрдага рада пярэдняга паднябення, a [s], [c], [z], [3] — да мяккага шапялявага рада сярэдняга паднябення. На марфалагічным узроўні П.м. вызначаецца наяўнасцю 2 тыпаў аналітычнай формы будучага часу дзеясловаў і асобых дзеяслоўных форм для выражэння няпэўнаасабовага і абагульненаасабовага значэння
(на no, to і з часціцай si?). Для П.м. характэрны катэгорыя асобы (мужчынскай), поўныя і кароткія формы асабовых і прыналежных займеннікаў, асобы тып скланення лічэбнікаў, адсутнасць прэдыкатыўных кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. У парадыгме зменных часцін мовы вылучаецца 6 склонаў і звальная форма. У словаўтварэнні пераважаюць афіксацыя і складанне. Кадыфікацыі 1 нармалізацыі П.м. паспрыялі намаганні шэрагу лінгвістаў, сярод якіх С.Б.Ліндэ, Я.Карловіч, Я.Развадоўскі, Я.Лось, А.Брукнер, К.Нітш, В.Дарашэўскі, Т.ЛерСплавінскі, Е.Курыловіч і інш. У бел. лексіку трапіла шмат запазычанняў з П.м. (паланізмы).
Літ.: Супрун А.Е. Введенне в славянскую фнлолопію. Мннск, 1989.
С. У. Шахоўская.
ПОМАЗАЎ Віктар Пятровіч (23.6. 1949, г. Гомель — 14.5.1986), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1976), у 1979—81 выкладаў
у ёй. Працаваў у жанрах вак.сімф. музыкі і музыкі для нар. аркестра. У аркестравым стылі спалучаў сучасную тэхніку інструм. пісьма і розныя прынцыпы нар. выканальніцтва. Яго музыцы ўласцівы апора на нац. муз. фальклор, тэатральнасць. Сярод твораў: сімфонія (1979), кантатарытуал «Заручыны» (1984), нар. сцэны «Калядкі» (1976), сюітажарт «Вясковыя музьікі» (1980), сюіты «Арэшак» (1980), «Батлейка» (1984), вак.сімф. паэмы «Янка Купала» (1982), «Памяць» (1984), сімф. паэма «Заслаў
207
ПОРАЗАВА
ская легенда» (1985), кантата «Песня згоды» (1979), музыка для тэатра, кіно, тэлебачання. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
ПОРАЗАВА, гарадскі пасёлак у Свіслацкім рне, на р. Рось. За 22 км на ПдУ ад г.п. Свіслач і 25 км ад чыг. ст. Свіслач на лініі Ваўкавыск—Гайнаўка (Польшча), 112 км ад Гродна, аўтадарогамі звязаны са Свіслаччу і Ваўкавыскам. Цэнтр Поразаўскага с/с. 1,1 тыс. ж. (2015).