• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Пы. Выдаецца раённая газ. «Полацкі веснік». У раёне 17 рэліг. абшчын: 10 праваслаўных, 3 каталіцкія, 4 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: гарадзішчы і селішчы каля вёсак Баркі, Гаравыя, Далецкія, Дзявічкі, Загацце, Замошша, Захарнічы, Мінтурова, Труды і інш.; курганныя могільнікі каля вёсак Баркі, Бельчыца, Бяздзедавічы, Воранава, Глінішча, Гомель, Плусы, Рудня, Экімань і інш., стаянка непадалёку ад в. Крумплева; рэшткі замчышчаў 16 ст. у в. Малое Сітна і ва ўрочышчы Гарадзішча каля в. Туроўля, рэшткі земляных умацаванняў 17 ст. на правым беразе р. Зах. Дзвіна каля в. Кушлікі. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у г.п. Баравуха, вёсках Азіна, Астроўшчына, Багародзіцкае, Булаўкі, Варонічы, Вухвішча, Гараны, Гомель, Грамошча, Двор Саланевічы, Домнікі, Дрэтунь, Заскаркі, Званае, Кушлікі, Малое Сітна, Мяжно 3, Палата, Рудня, Сястронкі, Тросніца, Труды, Туроўля, Уладзіміраўка, Экімань, Юравічы і інш., сав. ваеннапалонных, партызан і ахвяр фашызму ў г.п. Баравуха, вайсковыя могілкі ў вёсках Уладзіміраўка, Труды, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Арцейкавічы, Барова, Белае, Будзькаўшчына, Жарцы, Жураўна, Завозер’е, Забелле, Засітніца, Латышкі, Уладычына, Чарняя, мемар. комплекс у гонар ветрынскіх падп. райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Варашылава ў в. Гомель, помнікі на месцы рэв. выступленняў сялян у 1905 у вёсках Вішнёва і Юравічы, на месцы гібелі сав. лётчыкаў у 1944 у в. Варонічы, помнікі на месцы спаленых фашыстамі і не адноўленых пасля вайны вёсак, партызанам і падпольшчыкам у вёсках Варонічы, Гомель, Малое Сітна, Шчаперня, ахвярам фашызму ў вёсках Гарнаполле, Лучна, Рабчонкі, Семянец, настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Гараны. Помнікі архітэктуры: Мікалаеўская царква (сярэдзіна 18 ст.) у в. Калектыўная, сядзібы ў в.
    200
    ПОЛАЦКІ
    Блізніца (пач. 19 ст.) і ў в. Быкаўшчына (сярэдзіна 19 ст.), Праабражэнская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Шпакоўшчына, капліца (1910) і сядзіба на беразе р. Ушача (пач. 20 ст.) у в. Бяздзедавічы. У в. Будзькаўшчына нарадзіўся бел. культ. дзеяч, фалькларыст Б.ЭпімахШыпіла (1859—1934), у маёнтку каля в. Быкаўшчына — першая жанчынагеолаг Беларусі і Расіі Г.Б.Місуна (1868—1922), у в. Палюдавічы — збіральнік фальклору, выдавец А.А.Грыневіч (1877—1937), у б. в. Пяцюлева — мовазнавец М.Р.Суднік (191095).
    ПОЛАЦКІ САФІЙСКІ САБОР, помнік архітэктуры 11 — 18 ст. у г. Полацк. Размешчаны на высокім правым беразе р. Зах. Дзвіна. Пабудаваны ў 1044—66 з плінфы і бутавага каменю (таўшчыня сцен да 1,45 м) як цытадэль у дзяцінцы горада — Верхнім замку. Першапачаткова ўяўляў сабой квадратны ў плане, 5нефавы, 16стоўпны, 3апсідны храм цэнтрычнага тыпу з 7купальным завяршэннем. Вылучэнне 3 цэнтр. нефаў стварала ілюзію выцягнутасці сабора і яго падабенства да базілікі. Па восях калон, з мэтай узмацнення іх нясучай здольнасці, сцены былі ўмацаваны пілястрамі. Захаваліся фрагменты першапачатковай забудовы (часткі
    падмуркаў, 3 апсіды, склеп, фрагменты ўнутраных калон). Яны дэманструюць выкарыстанне змешанай муроўкі з плінфы і бутавага каменю з «утопленым радам», характэрнай для Полацкай школы дойлідства. У 11 — 16 ст. у храме знаходзіліся бка, архіў, казна. У канйы 15 — пач. 16 ст. сабор перабудаваны ў 5вежавы храм абарончага тыпу. У 1607 і 1643 гарэў, у 1710 быў амаль цалкам знішчаны ў выніку выбуху. У 1738—50 перабудаваны ўстылі віленскага барока (архіт. І.Глаўбіц, муляр Б.Касінскі) з пераарыентацыяй алтарнай часткі па восі Пд—Пн. Цяпер сабор уяўляе 3нефавую аднаапсідную 2вежавую базіліку з трансептам. Гал. фасад фланкіраваны 2яруснымі вежамі з макаўкамі ў завяршэнні. Паміж імі ў завяршэнні алтарнай сцяны — фігурныя франтоны. Келлі трансепта перакрыты купаламі з ліхтарыкамі. Пластыку і дынамізм храма ствараюць крывалінейныя формы сцен гал. фасада і вежаў, крапаваныя карнізы, пілястры з ляпнымі гірляндамі, абрамленні арачных аконных праёмаў трансепта з замкавымі камянямі, авальныя нішы, пінаклі, вазы і інш. У 1985 сабор рэстаўрыраваны (архіт. В.Слюнчанка). У інтэр’еры захаваліся фрагменты фрэсак 11 ст.: «Еўхарысція»,
    «Аранта», «Святое прычасце» і інш.; абразы «Святая Алена», «Святы Макарый», тэмперны роспіс «Тайная вячэра» (усе 18 ст.) і інш. Сабор уваходзіць у склад Нац. Полацкага гісторыкакульт. музеязапаведніка, выкарыстоўваецца як канцэртная арганная зала і для размяшчэння музейнай кампазіцыі, прысвечанай гісторыі храма. 3 1987 дзейнічае Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ю.Ю.Захарына. ПОЛАЦКІ СПАСАЕФРАСІННЕЎСКІМАНАСТЬІР, Полацкі С п а с к і манастыр, помнікархітэктуры 12 — пач. 20 ст. ў г. Полацк. Знаходзіцца на правым беразе р. Палата. Засн. ў пач. 12 ст. Ефрасінняй Полацкай як паўн. абарончы фарпост Полацка ў прадмесці Сяльцо на месцы драўлянай царквы Спаса. У 1579 кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый зрабіў манастыр у Полацку сваёй рэзідэнцыяй, потым перадаўяго езуітам. У 1656 паводле загаду рас. цара Аляксея Міхайлавіча манастыр пераасвячоны і вернуты праваслаўным. 3 1667 зноў належаў езуітам, пасля 1820 перайшоў да піяраў. 3 1832 вернуты праваслаўным, з 1841 жаночы манастыр. У 1844 пры манастыры адкрыта 3класнае жаночае вучылішча, сіроцкі прытулак, багадзельня. Найб. росквіту манастыр дасягнуў у канцы 19 ст. пры ігуменні Яўгенні (Гаваровіч). У 1910 сюды з Кіева перавезены мошчы Св. Ефрасінні Полацкай. У пач. 20 ст. ў манастыры былі мураваныя храмы, якія ўтваралі невял. плошчу пры ўваходзе, а таксама каля 20 драўляных і мураваных жылых і гасп. пабудоў, сад, агарод. У 1918 манастыр закрыты. У Вял. Айч. вайну на тэр. манастырскага комплексу быў лагер сав. ваеннапалонных, многія пабудовы разбураны. 3 1943 манастыр пачаў дзейнічаць. У 1960 зноў закрыты (насельніцы пераведзены ў Жыровіцкі Успенскі манастыр). 3 1989 аднавіў сваю дзейнасць. У ансамбль уваходзяць: цэрквы СпасаПраабра
    201
    ПОЛАЦКІ
    Полацкі СпасаЕфрасіннеўскі манастыр.
    жэнская і Ефрасіннеўская (цёплая), Крыжаўзвіжанскі сабор, жылы корпус, брамазваніца з жылым манастырскім корпусам, падмуркі храмапахавальні. У 1998—2000 узведзены манастырскі жылы корпус, гасп. пабудовы, майстэрні. СпасаПраабражэнская царква — помнік архітэктуры Полацкай школы дойлідства. Размешчана ў цэнтры манастырскага комплексу. Пабудавана паміж 1128 і 1161 дойлідам Іаанам на заказ Ефрасінні Полацкай як саборны храм. У 1161 Лазар Богша для царквы зрабіў Крыж Ефрасінні Полацкай. 3 пераходам манастыра да езуітаў царква была ператворана ў касцёл. У 1833 часткова перабудавана (архіт. А. П орта). Е ф р а с і н неўская (цёплая) царква. Пад царкву ў 1847 быў прыстасаваны аднапавярховы жылы дом, у 1886 перабудаваны. У 1989 царква адрэстаўрыравана. Крыжаўзвіжанскі с а б о р узведзены ў 1893—97 з цэглы (паводле праекта архіт. У.Ф.Коршыкава) у рускавізант. стылі. У 1990 праведзена рэстаўрацыя сабора.Жылы корпус— 2павярховы будынак узведзены ў пач. 18 ст. з цэглы як жылы, пазней — летняя рэзідэнцыя генерала езуіцкага ор
    дэна. Брамазваніца і манастырскі корпус размешчаны пры ўваходзе на тэр. манастыра з боку вул. Фрунзэ. Брамазваніца ўзведзена ў 1882 з цэглы (паўзруйнавана ў сярэдзіне 20 ст. і адноўлена ў 1992). У 1902 прыбудаваны мураваны жылы манастырскі корпус. Царквапахавальня знаходзілася за 100 м на У ад СпасаЕфрасіннеўскай царквы. Існавала ў 1й пал. 12 — 1й пал. 17 ст. Храм быў пахавальняй полацкіх епіскапаў. Захаваліся падмуркі і часткова ніжняя частка сцен ніжэй за ўзровень зямлі. На месцы храма — мемар. крыж. У 2000 у гонар 2000годдзя Раства Хрыстова і 100годдзя смерці ігуменні Яўгенні ў саборы ўстаноўлена памятная дошка (аўтары: А.Інькова, Г.Лаўрэцкі, А.Царык). У 2007 асвячона рака прападобнай Ефрасінні, адноўленая па ўзоры пач. 20 ст. (аўтар М.Кузьміч).
    «ПОЛАЦКІ СШЬІТАК», рукапісны зборнік старадаўняй беларускай музыкі 16—17 ст.; яркі ўзор бел. свецкай кантавай культуры. Упершыню апісаў зборнік польскі даследчык Е.Голас. У 1962 бел. навуковец А.Мальдзіс у бцы Ягелонскага ўнта нанова адкрыў нотны рукапіс, уклеены ва
    ўніяцкі служэбнік ВКЛ. Паводле вадзяных знакаў папера «П.с.» выраблена паміж 1633—50, пераплецены служэбнік да 1680. Уключае больш за 60 вак. і інструм. муз. твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока. Сярод іх шматгалосыя кантаты і псальмы, фрагменты царк. музыкі з лічбаваным басам (для выканання на аргане). Мясц. напаўфалькл. традыцыі спалучаюцца ў музыцы з італьян. і франц. ўплывамі. Інтанацыйны строй мелодый грунтуецца на слав. нар.песенным меласе і тыповых кантавых, часам стэрэатыпізаваных, папеўках і кадэнцыйных зваротах. Сустракаюцца формульныя напевы, якія выконваліся на розныя паэт. тэксты. Стылістыка песенных і танц. твораў блізкая да стылістыкі кантаў і псальмаў. Тэксты рукапісу напісаны на лац., стараслав., старабел. мовах. Для запісу музыкі выкарыстаны 2 натацыі — круглая зах.еўрап. (т.зв. італьян.) для літургічных твораў, круглая італьян. і квадратная «кіеўская» для свецкіх.
    А.В.Мальдзіс.
    ПОЛАЦКІ ЦАРКОЎНЫ САБОР, сход іерархаў уніяцкай царквы ў Беларусі і Украіне (у межах Рас. імперыі), які прыняў рашэнне аб яе далучэнні да Рус. праваслаўнай царквы. Адбыўся 24.2.1839 у Полацку. Ініцыятарам склікання стаў літоўскі епіскап 1. Сямашка, які ў 1827 падаў імператару Мікалаю I дакладную запіску з прапановай аб скасаванні Брэсцкай ўніі 1596. У тым жа годзе быў выдадзены ўказ аб забароне пераходу ўніятаў у лац. абрад. У крас. 1828 зацверджана асобная Грэкаўніяцкая духоўная калегія. Сярод удзельнікаў сабору 3 епіскапы (I. Сямашка, А. Зубко, В. Лужынскі) і 21 прадстаўнік інш. вышэйшых духоўных званняў. Сабор прыняў Акт з 2 пунктаў: у 1м абвяшчалася адзінства з праваслаўнай царквой, у 2м удзельнікі прасілі Мікалая I спрыяць хутчэйшаму далучэнню ўніятаў да праваслаўя. У праваслаўе перайшло каля 1,5 млн. вернікаў. Было вырашана часова па
    202
    ПОЛАЦКІЯ
    кінуць у царкве некаторыя звычаі, не супраціўныя сутнасці праваслаўя, таму некаторы час у цэрквах заставаліся ўніяцкія абрады і богаслужэнні. Пры замене абразоў і богаслужбовых кніг быў нанесены пэўны ўрон стараж. культ. каштоўнасцям. Частка ўніятаў перайшла ў рымакатолікі. Уніяцкая царква ў Царстве Польскім у Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губернях далучылася да праваслаўя ў 1875.