Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Вядома з 2й пал. 15 ст. як мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У 1523 атрымала магдэбургскае права. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 цэнтр Поразаўскай воласці, 592 двары, 1979 ж. 3 1.1.1919 уБССР.Зсак. 1921 ускладзе Польшчы, мястэчка, цэнтр Поразаўскай гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяв., 319 двароў, 1793 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 вёска, цэнтр Поразаўскага рна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 15.7.1944 П. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 354 мірныя жыхары. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 30.4.1958 гар. пасёлак. 3 20.1.1960 у Свіслацкім рне. У 1970 — 2 тыс. ж., у 2002 — 1,3 тыс. ж. 3 1.1.2014 цэнтр Поразаўскага с/с.
Поразаўская кераміка.
Поразаўская сядзіба.
У 2015 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, бібліятэка—цэнтр краязнаўства, Цэнтр культуры і нар. творчасці, урачэбная амбулаторыя, пункт хуткай дапамогі, аптэка. Дзве брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Міхайлаўскі касцёл (1825—28), сядзібны дом (сярэдзіна 19 ст.), Троіцкая царква (1872), сінагога (канец 19 ст.), плябанія (1907).
ПОРАЗАЎСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы з г.п. Поразава Свіслацкага рна. У канцы 19 — 1й пал. 20 ст. ў Поразаве працавала каля 200 майстроўганчароў. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд гасп. прызначэння: гаршкі з накрыўкамі, збаны, гладышы, матыліцы, міскі і інш. У залежнасці ад аб’ёму вырабы мелі характэрныя мясц. назвы: міскі малыя (да 1 л), сярэднія (да 1,5 л), вялікія (да 3 л); гаршкі падзяляліся на пітушкі (да 1 л), саганчыкі (да 2 л), скляпнікі (3 л), сярэднікі (да 10 л). Вырабы адрозніваліся буйнымі, выразна прафіляванымі формамі, падкрэсленымі глянцаваным дэкорам у выглядзе вертыкальных і косых рысак, паяскамі ўзораў, выціснутых зубчастым колцам (карбоўкай), часта аздабляліся суцэльным глянцаваннем. Промысел існаваўда 1990хгг.
Я. М. Сахута.
ПОРАЗАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў г.п. Поразава Свіслац
кага рна. Належала БутаўтАндрайковічам. Уключала сядзібны дом, парк, гасп. пабудовы. Дом з драўлянага бруса на падмурку, прамавугольны ў плане з рысамі барока і класіцызму, накрыты высокім ламаным дахам. Сцены звонку ашаляваны, знутры атынкаваны. На гал. фасадзе 3 рызаліты (на сярэднім — мансарда) аддзелены выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дома фланкіраваны 2павярховымі вежападобнымі алькежамі, якія завяршаюць востраканечныя шатровыя дахі. Цэнтр. ўваход у выглядзе 4калоннага ганка. Фасад упрыгожаны разьбой (балясіны, валюты, ліштвы). Планіроўка дома калідорная (раней была анфіладная). Да сядзібнага дома вядзе шырокая ўязная алея, абапал якой паркавы комплекс з таполі і ліпы. Дрэвы ўтвараюць зялёны купал, за якім адкрываецца партэр перад сядзібным домам — клумба і доўгі рад туі. Яшчэ 2 алеі вядуць да сажалак. Парк рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемнаперпендыкулярных алей. Захаваліся сядзібны дом, гасп. пабудовы, часткова парк. Комплекс б. сядзібы (сядзібны дом, парк) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ПОРПЛІШЧАНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму ў в. Порплішча Докшыцкага рна. Пабудавана ў 1627 як уніяцкая. У 1881 перабудава
208
ПОСТМАДЭРНІЗМ
на ў праваслаўную царкву. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец з надбудаванай 2яруснай 4граннай званіцай з шатром у завяршэнні, трапезная і апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Перакрыжаванне 2схільных дахаў прамавугольных трапезнай, апсіды і бакавых прыдзелаў завершана 8гранным светлавым барабанам, перакрытым паўсферычным купалам з падкрыжавым ліхтаром. Над бабінцам надбудаваны 2 чацверыковыя ярусы званіцы, завершанай шатром. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. У інтэр’еры захаваліся фрагменты разнога драўлянага алтара 18 ст., якія выкарыстаны пры афармленні ўцалелых іканастаса і ківотаў. Разьба іканастаса выканана ў тэхніцы нізкага рэльефу: варыяцыі раслінных парасткаў з букетамі кветак і пладоў, галовак анёлаў, жаночых фігур. Плоскасці філёнгаў, калоны і абрамленні ківотаў разьбяныя. У інтэр’еры абразы: «Святая сям’я», «Спас», «Маці Божая з дзіцем», «Пакроў», «Мікалай Цудатворац», «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл»,
Порплішчанская СпасаПраабражэнская царква.
«Тайная вячэра», «Іаан Багаслоў», «Укрыжаванне з Маці Божай і Іаанам Багасловам» (18—19 ст.). Храм і алтарыківоты ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ПОСТ, у некаторых рэлігіях устрыманне на пэўны перыяд ад прыняцця ўсякай ежы або асобных яе відаў; адзін з важных сродкаў царк. рэгламентацыі жыцця вернікаў, паглыблення іх рэлігійнасці. Напр., у праваслаўных у П. забараняецца скаромная ежа, асабліва мяса. Харчовыя забароны ўзыходзяць каранямі ў мінулае, калі ў выніку недахопу прадуктаў харчавання людзі вымушаны былі самаабмяжоўвацца ў ежы. Беларусы верылі, што П. дапамагае пазбавіцца ад «наглай смерці», ад упартай хваробы і інш. няшчасцяў. У некаторых раёнах Беларусі вытрымлівалі П. у дзень, які папярэднічаў Дзядам і насіў назву «бабы». Маці, у якой памірала маленькае дзіця, павінна была пасля гэтага тыдзень пасціць і спавядацца. 3 часам гэтыя забароны атрымалі рэліг. санкцыю. Існуюць шматдзённыя і аднадзённыя П. У праваслаўных П. займаюць каля 200 дзён у год. Вял. П., што папярэднічае Вялікадню, доўжыцца 7 тыдняў; Пятроў П. — ад
8 да 42 дзён; прачысценскі — 2 тыдні і інш. Аднадзённыя П. прадпісваюцца вернікам па серадах і пятніцах, а таксама ў інш. дні года. На час П. забараняецца браць шлюб, удзельнічаць у свецкіх забавах. У католікаў П. не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых П., хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы. Шчыра посцяць у 1ю сераду перадвелікоднага П., у пятніцу і напярэдадні Прачыстай, у перадкалядны дзень (на 1ю, ці посную, куццю). У мусульман важнае месца займае П. ураза, у час якога на працягу месяца рамазан забараняецца прымаць ежу ад усходу да захаду сонца. У іўдзеяў побач з грамадскімі П. існуюць індывід. — па зароку, у дзень шанавання памяці бацькоў.
ПОСТМАДЭРНІ'ЗМ, постмад э р н (ад англ. post пасля + modern сучасны), мастацкі стыль і спосаб светаўспрымання, паводзін людзей у 2й пал. 20 ст. Для П. ўласцівы аб’яднанне ў межах аднаго твора вобразаў, матываў і маст. сродкаў розных гіст. эпох, рэгіёнаў і субкультур; алегарычнасць, своеасаблівая «цытатнасць», часам гратэскнасць, незвычайнасць форм. П. адмовіўся ад рацыяналістычнага падыходу, ад усякіх ацэнак, абмежаванняў, рэгламенту, упарадкаванасці, нормаў, каштоўнаснай іерархіі і да т.п. Як культуралагічная сістэма П. разбурвае межы, што падзяляюць розныя сферы духоўнага жыцця чалавека (філасофію, мастацтва, тэатр, лру).
У літаратуры часцей разглядаецца як асобны тып посткатастрафічнага светаўспрымання чалавека на пераломе эпох, скіраваны на вызваленне асобы ад пэўных табу. Дастаткова позняя рэалізацыя прынцыпаў і стратэгій постмадэрнісцкага пісьма ў бел. нац. лры тлумачыцца традыц. антырэлятыўнай рамантычнай устаноўкай класічнай бел. лры, а таксама захаваннем «чысціні пафасу» і слабай рухомасцю частак — якасцю, якая характарызуецца стрыманым і абачлівым змешваннем
209
ПОСЦІЛКА
«нізкага» і «высокага», «камічнага» і «трагічнага», «сатырычнага» і «гераічнага», «глабальнага» і «лакальнага», «цэнтра» і «перыферыі» і інш., што не стасуецца з падобнымі ўстаноўкамі ў эстэтычнай сістэме П. ў цэлым. Бел. постмадэрнісцкая лра зарадзілася ў 1980я гг. на глебе нац.культ. і нац.дзярж. адраджэння, хоць пэўныя стратэгіі П. выкарыстоўваліся ў лры і раней («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.Караткевіча, «Дыхайце эканомна» А.Макаёнка і інш.). Яна мае шэраг асаблівасцей: размыванне межаў паміж лрай і філасофіяй, гісторыяй, тэатр. мастацтвам, кіно, музыкай, што ў сваю чаргу ўплывае на родаважанравую аморфнасць ў лры; іранічнае перайманне набыткаў зах. мастакоў (парадыйнае адлюстраванне нац. культ. стэрэатыпаў беларусаў сав. і постсав. часу); пераадоленне комплексу правінцыйнасці, адсталасці; сац. скіраванасць, выразная палітызаванасць.
Асн. рысы постмадэрнісцкай эстэтыкі — нараджэнне сімулятыўнай лры, гіперсексуальнасць, гіпертэкстуальнасць, экзістэнцыяльная рэфлексійнасць, кітчавасць, гібрыднасць і інш. — рэалізуюцца ў 2 плынях бел. мадыфікацыі П.: насмешлівапарадыйнай лры і «шызалітаратуры». Канкрэтнае аднясенне твораў да адной з гэтых плыняў часам можа мець умоўны характар, бо любы маст. твор тым і цікавы, што не ўкладваецца ў рамкі агульных правіл. Першая плынь цесна звязана з лрай сацарту і лрай пострэалізму. Для яе характэрны пратэст супраць усіх нормаў, пурытанства 19 — сярэдзіны 20 ст., засяроджанасць на сексуальных, сац., грамадскіх праблемах, што нараджаюцца на глебе пратэсту супраць доўгачасовай забароны. Дамінантная задача такой лры — здзівіць і шакіраваць чытача, даць яму адчуць сваю асабістую недасканаласць і недасканаласць свету. Для вырашэння гэтай задачы выкарыстоўваецца табуіраваная лексіка («Кіно і немцы» Прафэсара Каркарана, «Аповед №3»
А.Дынько), падкрэсленая засяроджанасць на дэталях сав. рэчаіснасці («Заява» А.Федарэнкі), «развенчванне» сац. міфаў («АСлінія» Г.Багданавай), пераробка твораў класікаў бел. лры ў постмадэрнай стылістыцы («Лісты зпад коўдры» А.Хадановіча) і інш. сродкі. Персанажы ў такога роду творах не здольныя да станоўчага дзеяння, яны — своеасаблівы эпіцэнтр дзеяння зла («Зомбі, альбо Мудрамер2» М.Матукоўскага) або ахвяра сваіх жа добрых памкненняў («Віннік» А.Глобуса).
Другая плынь скіравана на мадэляванне ўнутранага і знешняга сусветнага хаосу, выказанае «шызафрэнічнай мовай». Значная ўвага тут надаецца не самому твору і канкрэтным персанажам, а паказу ўнутранага стану аўтара, яго рэфлексій, адлюстраванню жыцця грамадства. У літ. творах часцей выкарыстоўваецца архетып лішняга чалавека ў некалькіх варыянтах, увага акцэнтуецца на маргінальным, дзеянне разгортваецца ва ўмовах памежнай сітуацыі. Чужы перакулены свет не стварае нармальных умоў для існавання, часцей за ўсё дзеючай асобе твора застаецца ў жыцці толькі медытацыя і рэфлексія. «Нармальны» свет не можа дараваць асобе «ненармальнасці». А таму чалавек часцей паказваецца як засяроджаная наўласных праблемах, псіхічна хворая асоба, якая знаходзіцца ў перманентным пошуку выйсця з зачарованага кола сусветнай безвыходнасці («Лабірынт» М.Арахоўскага). Побач з сац. «шызафрэнікамі» паказваюцца ў творах і нац. («Ахвяра» А.Асташонка).