Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
191
ПОЛАЦК
ходзе Полацкай аперацыі. 3 20.9.1944 цэнтр Полацкай вобл. 3 8.1.1954 цэнтр Полацкага рна Віцебскай вобл. У 1970 — 64,2 тыс. ж., у 1999 — 82,5 тыс. ж.
У 2015 у горадзе 2 гімназіі, кадэцкае вучылішча, 15 сярэдніх школ, гісторыкафілал. фт Полацкага ўнта, 5 каледжаў, 27 дашкольных устаноў, 2 ДЮСШ, дзіцячая школа мастацтваў, Нац. Полацкі гісторыкакульт. музейзапаведнік, 3 дамы культуры, Цэнтр рамёстваў і нац. культур, дзіцячы экалагічны цэнтр, кінатэатр, 9 бк, бальніца, 2 паліклінікі, 2 дыспансеры, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва; цэрквы Пакроўская (1990я гг.) і Успенская (1998), касцёл Св. Андрэя Баболі (1997). П. — цэнтр Полацкай праваслаўнай епархіі. Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі ахвярам фашызму, сав. ваеннапалонным і ахвярам фашызму, сав. воінам, воінамгвардзейцам, якія вызначыліся пры вызваленні П. ў 1944, камсамольцам Полаччыны, Вы
звалення; Курган Бессмяротнасці. Помнікі Ефрасінні Полацкай, Сімяону Полацкаму, Ф.Скарыну, Усяславу Брачыславічу, Андрэю (Альгерду) Полацкаму — апошняму полацкаму князю, герою Грамадз. вайны У.М.Азіну, Героям Сав. Саюза І.К.Айтыкаву, І.Е.Аляксееву, А.К.Гараўцу, З.М.ТусналобавайМарчанка, танкпомнік Т3485, літары «Ў», полацкаму купцу, шалям, капліца «Памяць Афгана». Помнікі архітэктуры — Сафійскі сабор (1044— 66), СпасаЕфрасіннеўскі (12—19ст.) і Богаяўленскі (18 ст.) манастыры, руіны касцёла Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (1758), кляштар францысканцаў (1778), лютэранская царква (1775), брацкая школа (канец 18 ст.), дом Пятра I (1692), езуіцкі калегіум (18—19 ст.); фрагменты жылой забудовы 17—19 ст. Археал. помнікі — гарадзішча (9—10 ст.) і вал Івана IV Грознага (16 ст.); эпіграфікі — Барысаў камень (12 ст.).
У 9 ст. П. размяшчаўся на беразе р. Палата на ўмацаваным гарадзішчы. У 11 ст. дзяцінец перанесены на ўзгорак пры ўпадзенні Палаты ў Зах.
Дзвіну. У 11 — 12 ст. горад меў развітую планіровачную структуру; складаўся з пачатковага гарадзішча і паселішча (на беразе Палаты), Верхняга замка, Вял. пасада (на правым беразе Зах. Дзвіны) і Запалоцця (за р. Палата). На тэр. Верхняга замка ў 11 ст. пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. ўзведзены княжацкія храм і палаты, Прадцечанская царква (не захавалася), у прадмесці Бельчыцы — Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, засн. Полацкі СпасаЕфрасіннеўскі манастыр і пабудаваны яго саборны храм — СпасаПраабражэнская царква іхрампахавальня. У 14ст. заселены левы бераг Зах. Дзвіны. У 1й пал. 16 ст. пабудаваны драўляны кальвінскі збор (згарэў у 1660). У 1580 закладзены драўляны касцёл і калегіум езуітаў, у 1й пал. 17 ст. ўзведзены мураваныя будынкі езуіцкага калегіума. У канцы 16 ст. планіровачная структура горада складалася з Верхняга і Ніжняга замкаў і 6 пасадаў: Вялікага, Запалоцкага, Востраўскага, Якіманскага, Крыўцова, Слабадскога; было каля 80 вуліц і завулкаў. П. з’яўляўся важным стратэгічным пунктам і
Гасцініца «Дзвіна» ў Полацку.
192
ПОЛАЦКАЯ
меў развітую сістэму абарончых умацаванняў. Верхні і Ніжні замкі былі абнесены драўлянымі сценамі з вежамі і злучаліся паміж сабой пад’ёмным мостам, перакінутым цераз роў. Перад будынкам езуіцкага калегіума пачала фарміравацца Парадная плошча. У 17—18 ст. існавала вял. колькасць мураваных манастыроў, цэркваў, касцёлаў, у т.л. Богаяўленскі манастыр, кляштары бернардзінцаў і дамініканцаў, манастыр базыльян. Да 18 ст. склалася прамавугольная сістэма планіроўкі цэнтр. ч. П. У 1778 для правабярэжнай ч. горада распрацаваны рэгулярны праектны план. Уздоўж Зах. Дзвіны на гал. вуліцы (сучасны прт К.Маркса) запраектаваны 3 плошчы: гал., гар. магістрата і гандлёвая. Гал. (Парадная, потым Корпусная) пл. ў канцы 18 — пач. 19 ст. забудавана адм. будынкамі ў стылі класіцызму (захавалася часткова). Прамавугольную сістэму планіроўкі атрымала Запалоцце (таксама з 3 плошчамі). У 1838 распрацаваны праект плана для ўсяго горада, паводле якога рэгулярная сістэма планіроўкі развівалася і ў Задзвінскай ч., дзе ў цэнтры была запраектавана прамавугольная плошча. У ПнУ ч. горада засн. жылыя кварталы. Паводле генплана 1937—39 пабудаваны прамыс. прадпрыемствы, шматпавярховыя жылыя дамы, адм. і грамадскія будынкі. У пасляваен. гады П. развіваўся паводле генплана 1948. Агульнагар. цэнтр размясціўся на гал. гар. магістралі — прце К.Маркса з сістэмай плошчаў, падпарадкоўваўся гал. кампазіцыйнай восі — Зах. Дзвіне. У 1950—60я гг. рэканструявана цэнтр. ч. горада — пл. Леніна (б. Корпусная, цяпер Свабоды), прт К.Маркса, вул. Гогаля і інш. Паводле генплана 1972 забудавана правабярэжжа, якое чыгункамі і р. Палата падзяляецца на планіровачныя раёны (Цэнтр., Грамы 1, Грамы 2, Паўн. Запалоцце), і левабярэжжа — раён Задзвінне. Архіт.планіровачная структура Цэнтр. рна — прамавугольная сетка вуліц з дробнымі квар
таламі, забудаванымі 2—5павярховымі дамамі. Адм.грамадскі цэнтр сфарміраваўся на пл. Свабоды. На скрыжаванні прта К.Маркса і вул. Гогаля ўтворана пл. Ф.Скарыны (дзе ў 1974 устаноўлены помнік Ф.Скарыну). У інш. планіровачных раёнах правабярэжжа пераважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Левабярэжжа складаецца з жылой зоны паўд. прам. раёна. Створаны мікрараён Марыненка з 5—9павярховай забудовай, гандл. цэнтрам. Зоны адпачынку — поймы Зах. Дзвіны і Палаты. Захаваліся фрагменты забудовы 17—19 ст. па вул. Леніна, Полацкі жылы дом, Полацкая кірха, дамы па вул. Ф.Скарыны, б. дом губернатара (у 2000 рэстаўрыраваны). Каля Сафійскага сабора знаходзіцца Барысаў камень — помнік эпіграфікі 12ст. Рэгенерацыя гіст. забудовы горада праводзіцца паводле праекта 1985. У 2000 у П. пабудаваны мост цераз Зах. Дзвіну, пастаўлены помнік Ефрасінні Полацкай (скульпт. І.Голубеў). Адкрыты помнікі: Сімяону Полацкаму (2004, скульпт. А.Фінскі, архіт. Г.Фёдараў), Усяславу Брачыславічу (2007, скульпт. С.Ігнацьеў, Л.Мінкевіч, А.Прохараў, архіт. Д.Сакалоў), Андрэю Полацкаму (2009, скульпт. І.Голубеў) і інш. Паводле генплана 2004 (карэкціроўка 2010) сучасную планіроўку горада вызначаюць 13 адносна самаст. тэр. зон — планіровачных раёнаў: Цэнтр, Аэрапорт, Лазоўка, Баравуха2, Спас Слабада, Ноўка, Задзвінне, Кароўнікі, Прамвузел «Ксты», Экімань, Бельчыцы, Багатырская і Зарэчны, якія фарміруюцца як цэласныя горадабудаўнічыя ўтварэнні і структурна развіваюцца ў квартальнай прасторавай форме пераважна жылой 5павярховай забудовы. У інфраструктуру спорту і вольнага часу ўваходзяць комплексы: «Хімік», «Алімпіец», ААТ «ПолацкШкловалакно», «Цэнтр грэблі» і інш. Гіст. цэнтр П. ўнесены ўДзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ПОЛАЦКАЯ ЕЗУІЦКАЯ АКАДЭМІЯ, першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэр. сучаснай Беларусі. Дзейнічала ў 1812—20 у г. Полацк. Створана на базе езуіцкага калегіума. Мела 3 фты: тэалагічны, філасофскі, вольных навук і стараж. і сучасных моў, 39 выкладчыкаў, у ліку якіх ураджэнцы Беларусі І.Цытовіч, В.Бучынскі, Н.Гаўрылевіч, І.Залескі і інш. Навуч. працэс кантралявала Мінва асветы, па ўсіх інш. пытаннях установа падпарадкоўвалася генералу ордэна езуітаў Т. Бжазоўскаму. На чале акадэміі стаяў рэктар, фтамі кіравалі дэканы. Колькасць студэнтаў — 700 чал. Фармальна навучанне было пазаканфесійным, пазасаслоўным і бясплатным. Выпускнікі атрымлівалі чын 14га класа і маглі паступаць на дзярж. службу. У акадэміі былі 2 бкі з кнігамі на польск., рус. і інш. мовах. Працавалі кабінеты натуральнай гісторыі, хімічны, фізічны, мінералагічны, заалагічны, мелася карцінная галерэя. На фце вольных навук і стараж. і сучасных моў вывучалі рус., польск., франц., ням., італьян., лац., грэч. і інш. мовы. На філас. фце вывучалі логіку, метафізіку, дыялектыку, этыку, паліт. эканомію, геаметрыю, трыганаметрыю, фізіку, хімію, матэматыку, астраномію, батаніку, заалогію. Выкладанне вялося па падручніках еўрап. унтаў, а таксама па ўласных, якія выдаваліся ў акадэмічнай Полацкай друкарні. У старшых класах выкарыстоўвалася семінарская форма навучання. Сярод выпускнікоў акадэміі былі выдатныя дзеячы навукі і культуры Я.Баршчэўскі, В.Ваньковіч, А.Доўгірд і інш. Акадэмія закрыта ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рас. імперыі. Частка студэнтаў была пераведзена ў Пецярбургскі ўнт, бка, друкарня і інш. маёмасць перададзены ў навуч. ўстановы Полацка, Віцебска, Пецярбурга.
В. Ф.Шалькевіч.
ПОЛАЦКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Адкрыта ў 1981 як філіял
193
ПОЛАЦКАЯ
Адна ззалаў Полацкай мастацкай галерэі.
Полацкага краязнаўчага музея. У 1985 увайшла ў склад Полацкага гісторыкакульт. музеязапаведніка. Размяшчалася ў будынку Богаяўленскага сабора, помніка архітэктуры 18 ст. 3 1992 у будынку Музея бел. кнігадрукавання. 3 2002 філіял, размяшчаецца ў адным з карпусоў б. езуіцкага калегіума. Агульная экспазіцыйная пл. 900 м2. Пастаянная экспазіцыя складаецца з 3 раздзелаў. У раздзеле «Сценапіс 12—19 ст. СпасаПраабражэнскай царквы 12 ст. Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра» прадстаўлены фрагменты роспісаў полацкіх храмаў. Раздзел «Іканапіс 18—19 ст.»
уключае 6 абразоў 18 ст. мясц. школы іканапісу з Сафійскага сабора, калекцыю культавага меднага ліцця 19 ст. і прадметы археалогіі 12 ст. Раздзел «Мастацтва Беларусі 20 ст.» ў храналагічным парадку (з 1935) адлюстроўвае этапы развіцця бел. мастацтва і знаёміць з работамі вядомых мастакоў. Праводзяцца выстаўкі бел. графікаў, жывапісцаў, скульптараў і інш., міжнар. выставачныя праекты пры дапамозе Інта імя Гётэ ў Мінску, выстаўкі твораў замежнага выяўл. мастацтва.
Л.М.Лысенка.
ПОЛАЦКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, найстарэйшая хрысціянская епархія на Беларусі. Засн. як адм.тэр. адзінка Кіеўскай мітраполіі (традыц. дата заснавання 992). Ка
федральным храмам стаў Полацкі Сафійскі сабор. У 1511 епархія атрымала статус архіепіскапіі, што сведчыла пра яе высокі духоўны аўтарытэт. У выніку Брэсцкай уніі 1596 стала ўніяцкай. У 17 ст. двойчы рабіліся спробы прызначыць на полацкую кафедру правасл. епіскапа. У 1833 епархія адноўлена, у 1839 архірэйскі дом пераведзены ў Віцебск. У 1920я гг. ў сувязі з антырэліг. палітыкай улад царк. жыццё заняпала, у канцы 1930х гг. дзеючых храмаў не было. У 1942 абвешчана аднаўленне епархіі ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царк