Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПІРЭВІЦКАЯ ЦАРКВА ЎСІХ СВЯТЫХ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Пірэвічы Жлобінскага рна. Пабудавана ў 1902 з цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец, трапезная, квадратная ў плане апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты пакатым вальмавым дахам з 2ярусным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з сандрыкамі. Храм дэкарыраваны ўразнымі калонкамі, маёлікавымі по
180
ПІСАРАВА
ліхромнымі шырынкамі, круглымі разеткамі, какошнікамі, аркатурнымі фрызамі. Гал. ўваход вылучаны мураваным ганкам з арачнымі праёмамі, бакавыя — ганкам пад навесам. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта сферычным купалам, які падтрымліваюць аркі і вуглавыя ветразі, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі зводамі. Цокальная частка сцен абліцавана керамічнай пліткай. Храм і дэкар. аздабленне інтэр’ера і экстэр’ера ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ПІСАЛА, с т ы л о, прыстасаванне для пісьма ў старажытнасці і Сярэдневякоўі ў выглядзе стрыжня даўж. 8—13 см, завостранага на адным канцы і з лапатачкай на другім. На Русі вядомы з 10 ст. касцяныя, з 11 ст. металічныя (з жалеза ці бронзы). Вострым канцом П. пісалі на бяросце або на спец. дошчачцы — цэры. Лапатачкай разгладжвалі воск і сціралі напісанае. Насілі ў скураных футаралах, падвешаных да пояса. Жалезныя П. пакрывалі (лудзілі) волавам або меддзю. Стрыжні бронзавых П. амаль па ўсёй даўжыні перакручаны; лапаткі мелі форму кубачка (раннія), пяцівугольніка ці авала са зрэзаным верхам, перавернутага трохвугольніка (пазнейшыя). У аснове лапатачкі жалезнага П. было шарападобнае патаўшчэнне («яблык») або 2—3 валікі. Зрэдку лапатачка П. меладэкор, a верхнюю частку касцяных аздаблялі выявамі жывёлы ці фантаст. істоты. На тэр. Беларусі П. знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да 15 ст.
ШСАНКІ,маляванкі, крашанк і, размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі. Здаўна вядомы ў побыце беларусаў і інш. еўрап. народаў. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе жыццёвасць. 3 прыняццем хрысціянства ўвай
шлі ў абрад святкавання Вялікадня. Найб. пашыраны спосаб аздаблення П. — васкаванне. Яйкі фарбаваліся ў растворы натуральных (шалупінне цыбулі, кара дрэў, адвары траў) ці штучных фарбавальнікаў па папярэдне нанесеным васковым узоры. У тых месцах, якія былі закрыты воскам і не прапускалі фарбавальнік, на каляровым фоне атрымліваўся белы ўзор (прамыя і хвалістыя паяскі, ялінкі, зоркі, завіткі, кветкі). Характар малюнка залежаў ад спосабу нанясення васковага ўзору. Каб атрымаць паліхромную афарбоўку, яйка паслядоўна апускалі ў розныя фарбавальнікі, кожны раз наносячы новы ўзор з воску. У Беларусі пераважала расфарбоўка ў чырвоны, чорны, радзей — зялёны, жоўты і інш. колеры. Малюнкі рабілі таксама гравіраваннем — прадрапваннем белага контурнага ўзору на каляровым фоне. Тонкі графічны малюнак складаўся з геаметрычных стылізаваных раслінных матываў, уключаў пажадальныя надпісы. Шырока бытавала суцэльная расфарбоўка яек (крашанкі). У наш час традыцыя дэкарыравання П. адраджаецца, штогод праводзяцца майстаркласы па размалёўванні яек.
ПІСАРАВА Людміла Іванаўна (н. 29.5.1939, г.п. Руба Віцебскага рна), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1976). Скончыла студыю пры Бел. тэатры імя Я.Коласа
(1964). У 1964—2004 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. Характарная актрыса. Створаныя ёю
Л.І.Пісарава.
вобразы вызначаюцца тонкім псіхалагізмам, дакладным выяўленнем эмацыянальнага стану, выразным пластычным малюнкам, сакавітай моўнай характарыстыкай. У камедыйных ролях ужывае прыёмы гратэску, сатыр. завостранасць, буфанаду. Стварыла вобразы ў бел. і класічным рэпертуарах: Казюра («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Парог» А.Дударава, «...Таму, што люблю...» А.Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), маці Песняра («Зямля. Сны памяці» В.Острава паводле твораў Я.Коласа), Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Кісельнікава («Багна» А.Астроўскага), Інэса («Каханне не жарты» П.Кальдэро
181
ПІСЬМЕННАСЦЬ
на), пані Конці («Соладля гадзінніка з боем» О.Заградніка), Далгова («Касатка» А.Талстога) і інш. Здымаецца ў кіно («Нядзельная ноч», «Паводка», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Плач перапёлкі» і інш.).
ПІСЬМЁННАСЦЬ, 1) сукупнасць пісьмовых, літаратурных помнікаў якоган. перыяду, народа. Напр., старабел. П. як самаст. сістэма зафіксавана з 14 ст. Паводле жанравастылявых разнавіднасцей вылучаюць П. дзелавую (граматы, дагаворы, актавыя кнігі, дакументы гар. упраў, магістратаў, гродскіх, земскіх і інш. судоў, інвентары, вопісы, рэвізіі), свецкую — творы літ.маст. характару (арыгінальныя спісы бел. летапісаў, хронікі і хранографы, мемуары, перакладныя аповесці) і рэліг. (пераклады біблейскіх кніг на бел. мову, царк. і манастырскія статуты, тлумачальныя, прапаведніцкія і палемічныя творы, творы гамілетычнай лры). Распаўсюджваліся ў рукапіснай і друкаванай форме. Пераважная большасць старабеларус. П. адносіцца да 16 — пач. 17 ст. Паралельна ў Беларусі існавалі царк.слав., польск., лац., арабская і яўр. П. 2) Сукупнасць пісьмовых сродкаў зносін, якая ўключае графіку, алфавіт і арфаграфію пэўнай мовы або групы моў, аб’яднаных адной сістэмай пісьма ці адным алфавітам. Для П. канкрэтнай мовы (групы моў) характэрна пэўная спецыфіка сістэмы графем у графічных спалучэннях, арфаграмах і ў сферы выкарыстання гэтых элементаў для лагічнага вылучэння частак выказвання, дасягнення пэўных стыліст. мэт і г.д.
Літ.: Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. 2е выд. Мінск, 1984. П.А.Міхайлаў. ПІСЬМОВАЕ МАЎЛЁННЕ, пісьмовая мова,формамаўлення,адлюстраванага на паперы з дапамогай графічных знакаў, што дапамагае зрокаваму ўспрыманню. Адна з форм існавання мовы, проціпастаўленая вуснаму маўленню. П.м. з’яўляец
ца другаснай, больш позняй па часе ўзнікнення формай існавання мовы, чым вусная мова. Выкарыстанне П.м. дазваляе ў адрозненне ад вуснага маўлення будаваць выказванне паступова, выпраўляць і дапаўняць яго, што садзейнічае прымяненню больш складаных сінтаксічных канструкцый, кніжнай лексікі. П.м. выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях. Можа быць маналагічным (пісьмовае паведамленне, даклад, апавяданне, выказванне думкі або разважанне і інш.), паколькі аўтар тэксту толькі ўяўляе суразмоўцу ў думках. П.м. ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі экспліцытнай граматыкі, што дазваляе зрабіць змест зразумелым пры адсутнасці суправаджэння жэстамі і інтанацыяй. Успрыманне П.м. адрозніваецца ад разумення вуснай мовы, паколькі напісанае можна перачытаць. Пісьмовая беларуская мова пачала фарміравацца ў 13 ст. Сучасныя разнавіднасці П.м. — літ. (агульнапрынятая, без парушэнняў літ. норм); неліт. (без прытрымлівання літ. норм, напр. фанетычная транскрыпцыя дыялектнай мовы, сац. жаргонаў і інш.); матываваная стылізаваная (гутарковая, дыялектная, сустракаецца ў мове маст. твораў).
Н.П.Цяслюк.
ПІСЬМЯНКОЎ Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч; 25.2.1957, в. Іванаўка Касцюковіцкага рна — 23.4.2004),
А.Пісьліянкоў.
беларускі паэт. Скончыў БДУ (1980). У 1980—82 і 1999—2002 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва» (з 1999 гал. рэдактар), у 1982—99 у час. «По
лымя». У 2002—04 гал. рэдактар час. «Вожык». У яго творах асэнсаванне гіст. мінулага бел. народа, паэтызацыя роднай зямлі, тэма кахання. Аўтар паэт. збкаў «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998). Пісаў для дзяцей (кн. «Заўзятары», 1993; «Ласунывеселуны», 1997; «Мы з братам», 2003). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.: Я не памру, пакуль люблю: выбранае. Мінск, 2000; Думаць вершы...: вершы, эсэ, успаміны. Мінск, 2005; Любіць бы вечна...: вершы. Мінск, 2007; He знікай: выбранае. Мінск, 2012.
Літ.: 3 э к а ў А. Такі ён быў — Алесь // Полымя. 2006. №10; Яго ж. Алесь: згадкі, переклады, пародыі. Мінск, 2007; Патапенка В.У. Шлях бярозамі значаны: успаміны, эсэ, апавяданні. Мінск, 2007.
ПІЯТУХОВІЧ Міхаіл Мікалаевіч (23.2.1891, в. Алексінічы Сенненскага рна — 20.12.1937), беларускі кры
М. М.Ліятуховіч.
тык, літаратуразнавец. Правадзейны чл. Інбелкульта (1925), праф. (1926). Скончыў Нежынскі гісторыкафілал. інт (1917). Чл. навук.тэрміналагічнай камісіі, выкладчык і сакратар Белпедтэхнікума. 3 1922 у БДУ (з 1926 дэкан). Даследаваў гісторыю бел. лры, фальклор, творчасць бел. пісьменнікаў. Універсітэцкі курс П. лёг у аснову яго «Нарысаў гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурнаідэалагічных плыняў XIX і XX ст.» (1928), якія мелі станоўчае значэнне ў тагачасных метадалагіч
182
ПЛАКАТ
ных пошуках, хоць ён і не пазбег сацыялагічнага схематызму. Аўтар навук. прац «Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць» (1926), «Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы», «Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа» (абедзве 1927) і інш. Рэдактарукладальнік гісторыкаліт. хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры: Новы і найноўшы кругабегі» (1923). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
7в.: Звычаі і песні беларускага селяніна ў іх гаспадарчай аснове. Мінск, 1928; Лірыка і проза Ц.Гартнага. Мінск, 1928.
ПЛАКАТ (ням. Plakat ад франц. placard аб’ява, афіша), выява на буйным аркушы паперы інфармацыйнага, рэкламнага ці прапагандысцкага зместу; від графікі, графічнага дызайну. Спецыфіка маст. мовы П. — падкрэсленая кідкасць, абагуленасць форм, лаканізм, кампазіцыйны сінтэз шрыфту і выявы, выяўл. метафары, эфектныя супастаўленні вобразаў, маштабаў, ступеней умоўнасці, якія ўспрымаюцца на вял. адлегласці. Mae 3 асн. жанры: відовішчны (тэатр., цыркавы, кінаплакат і інш.), рэкламны і сац. (паліт., прапагандысцкі і інш.). П. можа быць маляваны, выкананы ў тэхніцы гравюры (часцей літаграфіі), серыграфіі, з дапамогай калажу, фатаграфіі, камп’ютарнай тэхнікі. Як маст. з’ява П. пашырыўся ў 1880я гг. ў Зах. Еўропе. Развіццё бел. плаката пачалося ў пач. 20 ст., калі на адной з выставак Ф. Рушчыц змясціў плакат з інфармацыяй на бел. мове. Першапачаткова бел. П. зместам і стылістыкай адпавядаў стандартным сав. узорам візуальнай прапаганды. Вядучую ролю меў сац. рэалізм, пазней маскоўская група мастакоў Кукрыніксаў. Першапачаткоўцамі бел. П. з’яўляюцца А.Быхоўскі, П.Гуткоўскі, Я.Драздовіч, С.Каўроўскі, Г.Ніскі, М.Станюта, М.Філіповіч, Я.Целяшэўскі і інш. У гады Вял. Айч. вайны на акупаванай тэр. Беларусі распаўсюджваліся П.газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка»,