Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
ПІНСКІ ЛЁШЧЫНСКІ МАНАСТЬІР Нараджэння Б a г а р о дзіцы. Існаваўу ІЗст. — 1839упры
гарадзе г. Пінск Лешча. Упершыню згадваецца ў летапісах у сувязі з уцёкамі сюды літоўскага кн. Войшалка пасля забойства яго бацькі Міндоўга. У 14 ст. пінскі кн. Юрый Нарымунтавіч даў манастыру востраў паміж рэкамі Піна, Струмень і Орліца. Манастыр быў рэліг. і культ. цэнтрам Палесся, у ім жылі епіскапы Пінскай праваслаўнай епархіі, якія лічыліся архімандрытамі манастыра; тут, верагодна, вялося летапісанне, перапісваліся кнігі. У манастыры знаходзіўся цудатворны абраз Успення Багародзіцы (верагодна, перанесены сюды ў 15 ст. з Турава Жыткавіцкага рна). У 1580—84 замест царквы Нараджэння Багародзіцы пабудаваны новы драўляны храм Успення Багародзіцы. У 1668 манастыр стаў уніяцкім. Новы драўляны крыжовакупальны храм пабудаваны ў 1746 (у ім лічылася цудатворнай разьбяная фігура Ісуса Хрыста). У 1839 манастыр скасаваны, царква згарэла ў канцы 19 ст. А.А.Ярайіэвіч.
ПІНСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР «ВІЗАВІ'». Створаны ў 1984 у г. Пінск пры гар. Доме культуры, з 2010 дзейнічае пры rap. Цэнтры
культуры і творчасці. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі У.Сіманенка (з 1984), А.Гаўрыловіч (з 1994), А.Прыходзька (з 1997), З.Друп (з 2010), А.Крывецкая (з 2014). У складзе тэатра 12 чал. ва ўзросце ад 13 да 48 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. творчасці сярод моладзі, развіццё яе цікавасці да тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі: «Сіняя птушка» З.Дудзюк (1995), «Прымакі» Я.Купалы (2011), «12 месяцаў» С.Маршака, «Моцнае адчуванне» І.Ільфа і Я.Пятрова (абодва 2012), тэатр. кампазіцыя «Палешукі мы — мы з Палесся» паводле твораў мясц. паэтаў (2013), «Заяц і чараўніцтва» П.Марозава (2015) і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. фестывалю тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Івацэвічы, 2008), свята нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярэзінскага рна, 2010, 2013), удзельнік абл. фестывалю «Тэатральнае Палессе» (г. Івацэвічы, 1995) 1 інш.
А.В.Крывецкая.
ПІНСКІ ПАЛАЦ БУТРЫМОВІЧА, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Пінск. Пабудаваны ў 1784—90 (ар
Пінскі палац Бутрымовіча.
178
ПІНСКІ
хіт. К.Шыльдхаўз) на левым беразе р. Піна для пінскага старосты М.Бутрымовіча. У 19 ст. належаў памешчыкам Скірмунтам. У 1901 знішчаны пажарам, у хуткім часе зноў адбудаваны. Мураваны Ппадобны ў плане будынак з развітым цокальным паверхам. Аднапавярховую сярэднюю частку палаца займаюць парадныя памяшканні з авальнай залай у цэнтры, якая ўтварае эркер з балконам на гал. фасадзе. Планіроўка анфіладная. Бакавыя крылы вырашаны ў 2 узроўнях і маюць невял. жылыя памяшканні ўздоўж калідораў. Вонкавы дэкор фасада мае рысы ранняга класіцызму. Фасады расчлянёны плоскімі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблемента — трыгліфамі і метопамі. Эркер, вуглы і тарцы бакавых крылаў аздоблены калонамі і паўкалонамі дарычнага ордэра. У 2009 праведзена рэканструкцыя. Цяпер у будынку знаходзіцца Палац шлюбаў. Б. палац Бутрымовіча ўнесны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ПШСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Пінск. У складзе раёна г.п. Лагішын, 179 сельскіх нас. пунктаў, Лагішынскі пас. савет, 23 сельсаветы: Аснежыцкі, Ахоўскі, Барычавіцкі, Бабрыкоўскі, Бярозавіцкі, Валішчанскі, Гарадзішчанскі, Дубайскі, Загародскі, Калавуравіцкі, Лапацінскі, Ласіцкі, Лышчанскі, Малоткавіцкі, Мерчыцкі, Навадворскі, Парахонскі, Парэцкі, Пінкавіцкі, Плешчыцкі, Сошненскі, Ставоцкі, Хойнаўскі. Пл. тэр. 3255,9 км2, лясы займаюць 32%. Паўд. частка раёна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Нас. 47 277 чал. (2015, без г. Пінск). Жывуць беларусы (92,2%), рускія (2,6%), украінцы (2,6%), палякі (1,62%) і інш. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Брэст—Лунінец, аўтадарогі Брэст—Гомель, Брэст—Пінск—Лунінец, Івацэвічы—Лагішын—Пінск— Столін, Гомель—Пінск.
Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 16 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з 4.7.1941 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Пінску і раёне 108 тыс. чал. Дзейнічалі Пінскае антыфаш. падполле, партыз. брыгады імя Молатава, Пінская, 208ы партыз. полк імя Сталіна, пінскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ; выдавалася падп. газ. «Палеская праўда». Раён вызвалены 14.7.1944 войскамі 1га Бел. фронту і маракамі Дняпроўскай ваен. флатыліі з удзелам 208га партыз. палка ў ходзе Бел. аперацыі. 3 8.1.1954 у складзе Брэсцкай вобл. 14.10.1957 да раёна далучаны 6 сельсаветаў скасаванага Жабчыцкага рна, 25.12.1962 — 6 сельсаветаў і г.п. Лагішын скасаванага Лагішынскага рна. 3 1962 у сучасных межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, металаапрацоўчай, каап. швейнай прамсці і інш. У раёне (2015) с.r. каледж, 25 сярэдніх, 8 базавых, 1 пачатковая школа, 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа, 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—пачатковая школа, 7 школ мастацтваў, 2 муз. школы, ДЮСШ, 29 дзіцячых дашкольных устаноў, 2 установы дадатковай адукацыі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат прац. навучання і прафес. арыентацыі, школаінтэрнат, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, лагер «Парэчча». Працуюць раённыя метадычны цэнтр, Цэнтр культуры і вольнага часу, Дом рамёстваў; маладзёжны Цэнтр культуры, Цэнтр традыц. культуры і побыту, 3 сельскія цэнтры культуры і вольнага часу, 26 сельскіх дамоў культуры, 20 сельскіх клубаў, аўтаклуб, 5 дамоў фальклору, 45 бк, музеі літаратурныя: А.Блока (в. Лапаціна). Я.Янішчыц (в. Парэчча), Я.Коласа (в. Пінкавічы); этнаграфіі (в. Жабчыцы), гісторыкакраязнаўчы (г.п. Лагішын), музей пад адкрытым небам «Сядзіба палешу
ка канца 19 — пач. 20 ст.» (в. Парэчча), музей працоўнай славы калгаса «Аснежыцкі» (в. Аснежыцы). У сістэме аховы здароўя цэнтр. бальніца з 2 філіяламі (гар. №2 і інфекцыйная «Малоткавічы»), rap. (г.п. Лагішын), дзіцячая, сястрынскага догляду, 5 участковых бальніц, цэнтр. паліклініка з філіяламі (паліклініка №1, дзіцячая паліклініка і жаночая кансультацыя), стаматалагічная і дзіцячая стаматалагічная паліклінікі, міжраённы радзільны дом, 5 міжраённых дыспансераў, станцыі: пералівання крыві і хуткай мед. дапамогі, 12 урачэбных амбулаторый (у т.л. 2 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі), 52 ФАПы, 11 аптэк. Выдаецца раённая газ. «Полесская правда». У раёне 73 рэліг. абшчыны: 34 праваслаўныя, 1 каталіцкая, 38 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: гарадзішча каля вёскі Гарадзішча; селішчы каля вёсак Астравічы, Балгары, Востраў, Вяз, Гарадзішча, Грыўковічы, Курадава, Лемяшэвічы; стаянкі ў вёсках Ботава, Востраў, Вяз, Камень, Лапацін, Лемяшэвічы, Невель, Новы Двор, Пагост Загародскі, Сушыцк, Чухава, б. хутары Дубы; паселішчы ў вёсках Заазер’е, Сошна; стаянка і паселішча ў в. Ласіцк, Церабень; курганныя могільнікі ў вёсках Вылазы, Лемяшэвічы. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Раства Багародзіцы (1720) у в. Востраў, Раства Багародзіцы [1758(86)] у в. Ахова, Троіцкая (1758) у в. Дабраслаўка, Св. Кірылы і Мяфодзія (1775) у в. Пагост Загародскі, Раства Багародзіцы (1787) у в. Вылазы, Ільінская (1788) у в. Вуйвічы, Параскевы Пятніцы (1788) у пас. Садовы, Параскевы Пятніцы (1794) у в. Мясяцічы, Мікалаеўская (канец 18 ст., па др. звестках 1835) у в. Боркі, Раства Багародзіцы (1811) у в. Дубае, Раства Багародзіцы (1826) у в. Вяляцічы, Пакроўская (1830) у в. Пінкавічы, Вазнясенская (1855) у в. Ставок, Пакроўская (1856) у в. Тырвовічы, Мікалаеўская [1867(92)] у в. Купяцічы, Троіцкая (1875) у в. Месткавічы, Пакроўская (1878) у в. Бярозавічы,
179
ПІПЧАНКА
Раства Багародзіцы (1885) у в. Лемяшэвічы, Раства Багародзіцы (1888) у в. Парахонск, манастырскі будынак (канец 18 ст.) у в. Гарадзішча, капліцы ў вёсках Дубае (18 ст.), Балгары, Каўбы, Ласіцк (19 ст.); сядзіба (1920я гг.) у в. Заполле; паркі ў вёсках Дубае (сярэдзіна 18 ст.), Парэчча (1я пал. 19 ст.), Сташаны (19 ст.), сядзібныя дамы ў вёсках Заполле, Паўтаранавічы (канец 19 — пач. 20 ст.); сінагога (пач. 20 ст.) у в. Пагост Загародскі. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў, партызан, і ахвяр фашызму ў г.п. Лагішын, вёсках Жолкіна, Лапаціна, Лемяшэвічы, Малоткавічы, Невель, Пінкавічы, Пагост Загародскі; помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Ахова, Бобрык, Валішча, Дамашыцы, Дубае, Кнубава, Ласіцк, Лышча, Новы Двор, Парэ, Пагост Загародскі, Сошна, Стытычава і інш.; мемарыял «Ахвярам Халакоста» у в. Добрая Воля. У г.п. Лагішын нарадзіўся гісторык, паэт, перакладчык А.Т.С.Нарушэвіч (1733—96), у в. Вяляцічы — бел. паэт Ф.А.Савіч (1815—45), у маёнтку Плянта — бел. жывапісец Д.А.Баркоўскі (1850—1905), у в. Забараўцы — поўны кавалер ордэна Славы П.Ф.Бандарчук (1911—96), у в. Рудка — бел. паэтэса Я.І.Янішчыц (194888).
ПІПЧАНКА Мікалай Міхайлавіч (н. 1.1.1935, в. Слабада Дрыбінскага рна), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1974), праф. (1992). Скончыў БДУ (1959). Настаўнічаў. 3 1961 выкладае ў БДУ. Даследуе сінтаксіс, марфалогію рус. і бел. моў, экспрэсіўнасць маст. маўлення. Аўтар манаграфіі «Рускія і беларускія дзеясловы з прыстаўкай пры (структурнасемантычны і структурнатыпалагічны аналіз)» (1968), адзін з аўтараў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Тв.: Русскяй язык: для школьнйков й абйтурйентов. Мйнск, 2006 (разам з Л.А.Шаўчэнка); Современный русскнй язык: сйнтаксвс словосочетанйя й простого предложенйя. Мйнск, 2009; Справочннк по русской пунктуацйй. Мйнск, 2009.
Літ.: Беларускія лінгвісты — ураджэнцы Магілёўшчыны. Магілёў, 2001.
ПІРАГОЎ Міхаіл Міхеевіч (н. 25.1. 1933, г. Арцёмаўск Краснаярскага краю, Расія), беларускі архітэктар.
Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Новасібірскі інжынернабуд. інт (1957). Працаваў у Новасібірску. У 1975—2001 у інце «Белдзяржпраект» (з 1988 гал. архітэктар). Асн. работы: абл. тэатр драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча ў Бабруйску (1979, інтэр’ер), станцыі метро «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа» ў Мінску (1984, у суаўт.), Палац Рэспублікі ў Мінску
Пірэвіцкая царква Ўсіх Святых.
(2000, кіраўнік аўтарскага калектыву). Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
ПІРЬІХІЙ (грэч. pyrrhichios ад руггhiche ваяўнічы танец), 1) у антычным вершаскладанні стапа з 2 кароткіх складоў (”), самастойна не ўжывалася. 2) У сілабатанічным вершаскладанні — умоўная назва пропуску націску на рытмічна моцным складзе ў ямбе ці харэі. Сустракаецца ў пач. і сярэдзіне вершаванага радка (акрамя апошняй стапы), часцей у шматскладовых словах.