• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    1962—2001 гал. архітэктар праектаў у інце «Гомельграмадзянпраект». Асн. работы: у Гомелі — комплекс кінатэатра імя Калініна і кафэ «Маладзёжнае» (1963—75), 2—12павярховы будынак праектнага інта
    Ю.Пешка. Партрэт А. Чартарыйскага.
    «Гіпражыўмаш» з прыбудаваным рэстаранам 1 маладзёжным тэатрам (1970—74), карпусы гал. 1 фіз. фта Гомельскага ўнта (1973—89), 2—9павярховы комплекс будынкаў «Галоўпалессеводбуда» (1975—81), 2—12павярховы адм. будынак свабоднай эканам. зоны Гомель—Ратон (1976—82), 5—12павярховы жылы дом з убудаванай выставачнай залай (1980), новы корпус політэхн. інта імя П.І.Сухога (1990), будынак«Пріорбанка» (2001); у г. Светлагорск — 9—16павярховы комплекс жылых дамоў (1985—91), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1991).
    ПЁШКА (Peszka) Юзаф (19.2.1767, г. Кракаў, Польшча — 4.9.1831), польскі жывапісец; прадстаўнік клазіцызму. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Расіі. Вучыўся ў Д.Эстрэйхера ў Кракаве і з 1786 у Ф.Смуглевіча ў Варшаве. Магістр прыгожых мастацтваў (пасля 1810). У 1793— 1812 жыў у Гродне, Мінску, Вільні, часта прыязджаў у Віцебск, Магілёў, Нясвіж, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага і в. Дукора Пухавіцкага рнаў. 3 1812 у Кракаве, з 1815 праф. жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў. Сярод прац: алегарычныя і гіст. кампазіцыі «Усталяванне паграніч
    169
    ПЕШКУР
    ных слупоў Мечыславам I», «Арыстыд піша сам сабе загад на выгнанне», «Хрыстос перад Пілатам», «Напалеон на кані», партрэты (І.Закрэўскага, сям’і Манюшкаў, К.Сапегі, С.Солтана, А.Чартарыйскага, аўгапартрэт), пейзажы [у т.л. серыі краявідаўгарадоў Вільнюс, Віцебск, Ліда, Мінск, Магілёў, Нясвіж, Навагрудак, вёсак Любча Навагрудскага, Лошыца Мінскага (цяпер у межах горада), замка ў в. Смаляны Аршанскага pнаў] і інш.
    ПЁШКУР Іван Іванавіч (21.12.1921, в. Вострава Капыльскага рна — 12.10.1980), беларускі мастак тэатра, жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1944—57, 1970—80 працаваў у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, у 1957—70 — у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача (з 1962 гал. мастак). Аформіў спектаклі «ЧыаЧыасан» Дж.Пучыні (1953), «Русалка» А.Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1956), «Папарацькветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) 1. Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абодва 1958), «Даманевідзімка» П.Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я.Шварца (1967), «Мядовы месяц» К.Губарэ
    І.Пешкур. Эскіз да оперы «ЧыаЧыасан». 1953.
    віча (1970) і інш. Сярод жывапісных работ лірычныя пейзажы «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе» і «Курган Славы» (абодва 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш., партрэты, акварэлі.
    ПІГУЛЁЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (15.10.1897, в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага рна — 16.3.1967), беларускі артыст оперы (лірыкадрам. барытон). Засл. дзеяч мастацтваў Бе
    М. М. Пігулеўскі.
    ларусі (1957). Скончыў БДУ (1925), Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1920—24 артыст Бел. дзярж. тэатра. У 1933—35 і 1942—44 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1928— 41 і 1944—48 — Бел. радыё. У Вял. Айч. вайну ў складзе франтавых канцэртных брыгад (разам з Л.Александроўскай, І.Жыновічам). У 1948—53
    адказны рэдактар муз. вяшчання Бел. радыё. Выконваў гал. партыі ў onepax рус. і замежных класікаў: Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гразны, Афрон («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава), Ігар Святаславіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Валянцін («Фаўст» Ш.Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. С.У.Русецкі. ПІЛІ'ПАЎСКІЯ ПЁСНІ, кудзельныя песні, прадзільныя п е с н і, жанраватэматычная група песень, якія выконваліся падчас Піліпаўскага посту. Для іх характэрна сямейнабыт. тэматыка, калі свёкар («як бура гудзець») і свякруха («як каршун ляціць») папракаюць нявестку, што яна «санлівая, драмлівая, на работу лянівая, нявестачка наша». Тэма сац. няроўнасці знайшла адлюстраванне ў песні пра двух братоў, якія выказвалі розныя адносіны да багатай і беднай сястры падчас запрашэння на частаванне («За багатую сястрою на шасцёрачкі едуць, // За худою, бядною церазлюдзі наказалі, // А багатую сястру на дарозе сустрэлі, // А худую, бядную на парозе не ўвайзналі»). Каб пераадолець цяжкасці манатоннай працы, жанчыны выконвалі жартоўныя песні, у якіх гумар увасабляўся пры дапамозе паэт. іранічнагратэскавых сродкаў: «А Hama Насцінька — ды тонкая пралля, // Ды тонкая пралля, ды звонкая ткалля: // Увадзіла ніткі пароўна калена, // Задумала Насцінька красёнкі ткаці, // Пайшла ў добры людзі бёрды дабываці...». Знайшла адлюстраванне ў П.п. ітэма кахання з яе перажываннямі, надзеямі («За што мяне друг не любіць?», «Селязень плаваіць», «Баліць мая й галовачка»).
    А.М.Аляхновіч.
    ПІЛШЁНКА Міхаіл Фёдаравіч (н. 19.5.1936, в. Нежыхаў Брагінскага рна), беларускі этнолаг. Чл.кар. НАН Беларусі (1994). Засл. дзеяч культуры Беларусі (1999). Др гіст.
    170
    ПІНІГІН
    навук (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1961). Працаваў настаўнікам. 3 1967 у БДУ. 3 1991 у Інце мастац
    М. Ф.Піліпенка.
    твазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі (у 1994—2004 дырэктар). Даследуе пытанні гісторыі бел. этналогіі і фалькларыстыкі, бел. этнагенезу, сямейнага побыту, вясельных звычаяў і абрадаўбел. сялянства, нар. рэліг. вераванняў. Аўтар манаграфій «Этнаграфія Беларусі» (1981), «Узнікненне Беларусі: новая канцэпцыя» (1991). Адзін з аўтараў кн. «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980), «Народная педагогіка беларусаў» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000), «Беларусы. Вытокі і этнічнае развіццё» (т. 4), «Беларусы. Сям’я» (т. 5, абедзве 2001), «Беларусы. Грамадскія традыцыі» (т. 6, 2002).
    Літ.: Лакотка А.І., Каспяровіч Г.І., Навагродскі Т.А. Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка (Да 75годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2011. № 2.
    ПІЛІПЁНЯ Яўгенія Ніканаўна (н. 21.4.1944, в. Залессе Лёзненскага рна), беларускі дзеяч культуры. Засл. дзеяч культуры Беларусі (2008). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (2008). 3 1980 кіраўнік нар. хору Морацкага СДК Клецкага рна. У 1993 па ініцыятыве П. створаны ансамбль нар. песні «Марачаначка» (з 1997 мае званне «ўзорны аматарскі калектыў». Пад яе кіраўніцтвам запісаны абрады «Сёмуха», «Дзяды»,
    «Вячоркі», дыск аўтэнтычных песень в. Морач Клецкага рна (2006).
    ПІЛЮЗІНА Ніна Васільеўна (н. 25.8.1944, в. Васілёва Смаленскай вобл., Расія), беларускі мастак. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1968). У 1969—98 на Мінскім маст.вытворчым камбінаце. Працуе ў дэкар.прыкладным мастацтве і графіцы. У творчасці, для якой характэрны рытмічнасць кампазіцый, гармонія колеравых спалучэнняў, звяртаецца да бел. фалькл. 1 гіст. сюжэтаў. Сярод асн. работ: габелены «Легенда пра возера Свіцязь» (1972), «Ой, ляцелі гусі ды зпад Беларусі» (1982), «Няўмольны час» (1996), «Навала» (2000), «На квітнеючым лузе» (2002), «...Мёртвым лягчэй, нясцерпна жывым, што мёртвых у сэрцы нясуць («Зубр»)» (2005), «Зорны час варанога» (2006), «Вызваленая зямля. Рэчка Кашанка» (2010), «Вельмі прывабны кавалачак» (2013), «Экзатычная птушка. Белы папугай» (2015); серыя «Беларускае вяселле» (1989), цыкл «Прарыў» (2009) і інш. Аўтар батыкаў «Каралеўская птушка» (2008), «Доўгачаканае спатканне» (2012) і інш., акварэлей «Крынічная рэчка Ратамка» (2010), «Ратамскі палявы букет» (2011), «Жасмін і півоні» (2014), пастэлі «Канец гарачага лета» (2015).
    Н.Пілюзіна. ...Мёртвым лягчэй, нясцерпна жывым, што мёртвых у сэрцы нясуць («Зубр»), 2005.
    Дзярж. прэмія Беларусі 2005. Аб творчасці П. зняты тэлефільм «Безыменная таямніца» (1999, рэж. Ю.Сцяпанаў). Г.А.Фатыхава. ШНіТіН Мікалай Мікалаевіч (н. 6.8.1957, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2015). Скончыў Бел. тэатральнамаст. інт
    М. М. Пінігін.
    (1979). 3 1979 працаваў на Бел. тэлебачанні, у 1980—82 — у Рус. драм. тэатры імя М.Горкага. 3 1985 рэжысёр Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (з 2009 маст. кіраўнік). Паставіў спектаклі: «Жанчына з мора» Г.Ібсена(1984), «Дракон» Я. 111 варца (1989), «Тутэйшыя» Я. Купалы (1990), «Ідылія» (1993), «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча (2008), «Сродак Макрапуласа» К.Чапека (1996),
    171
    ПІНСК
    «Боты на тоўстай падэшве» П. Гладзіліна (1999), «Дотык» П.Марбера (2000), «Сымонмузыка» Я.Коласа (2005), «Вячэра з прыдуркам» Ф.Вэбера (2009), «Ноч на Каляды» М.Гогаля, «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» Ф.У.Радзівіл (абодва 2011), «Лістапад. Андэрсен» А.Паповай (2012), «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча (2014), «Чайка» А.Чэхава, «Другая сусветная» М.Мермана (абодва 2015); оперы «Візітдамы» С.Картэса (1995), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (2001) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1993.
    ПІНСК. горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Пінскага рна, у сутоках рэк Піна і Прыпяць. За 180 км на У ад Брэста, чыг. станцыя на лініі Брэст— Лунінец, аўтадарогамі злучаны з Іванавам, Івацэвічамі, Лунінцом, Столінам. Рачны порт. 137,5 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1097 паводле ўпамінання ў «Аповесці мінулых гадоў». Назва ад р. Піна. Стараж. П. складаўся з дзяцінца, вакольнага горада і rap. пасада. Вакольны горад, умацаваны равамі і валамі з драўлянымі навальнымі пабудовамі, меў радыяльнакальцавую планіроўку, зрубныя аднакамерныя пабудовы з драўлянай падлогай і глінабітнымі печа
    мі. Да сярэдзіны 12 ст. ўваходзіў у Тураўскае княства, з 2й пал. 12 ст. цэнтр удзельнага Пінскага княства. У 13 ст. створана Пінская праваслаўная епархія. 3 пач. 14 ст. П. у складзе ВКЛ, гандлёвы горад Трокскага ваяв. У 14—18 ст. на тэр. гарадзішча існаваў замак. Даследаванні праводзіліся 1 наўсх. ускраіне П. 3 1539 цэнтр Пінскага староства, з 1566 цэнтр Пінскага павета Брэсцкага ваяв. У сярэдзіне 16 ст. — 800 двароў і 3—4 тыс. ж. У 1581 П. атрымаў магдэбургскае права і герб — у чырвоным полі залатыя лук са стралой 1 нацягнутай цецівой. Пасля Брэсцкай царк. уніі 1596 узнікла ПінскаТураўская ўніяцкая епархія (1596—1795). У час антыфеадальнай вайны 1648—51 у вер. 1648 паўстанцы П. разам з казацкім атрадам А.Нябабы аказалі супраціўленне войску стражніка Р.Мірскага. У сярэдзіне 17 ст. — каля 10 тыс. ж. Праз горад праходзіў гандлёвы шлях з Прыбалтыкі на Пд. Праз Піну, Мухавец і Зах. Буг П. быў звязаны з гарадамі Польшчы. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) у вер. 1655 заняты атрадам Ф.Ф.Валконскага, разрабаваны і спалены. У Паўн. вайну 1700—21 у маі 1706 войскі шведскага караля Карла XII захапілі і разраба