• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Сучасны горад складаецца з кварталаў капітальнай забудовы. Цэнтр. частку ўтвараюць вуліцы Бумажкова, Гагарына, Камуністычная, Р.Люксембург. Гал. вуліца — К.Маркса забудавана 5павярховымі капітальнымі дамамі. На перакрыжаванні яе з вул. Гагарына ў раёне вуліц Камунальная
    Да арт. Петрыкаў. Фрагмент забудовы вул. К.Маркса.
    і Ленінская сфарміраваўся адм.грамадскі і культ. цэнтр. У горадзе пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу. У цэнтры размешчаны 2, 5павярховыя жылыя дамы. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2006 (карэкціроўка 2013). Праведзена рэканструкцыя будынкаў ААТ «Белаграпрамбанк», АСБ «Беларусбанк», CLLI №1 і добраўпарадкаванне прылягаючай даяетэр. Пабудаваны мікрараён Паўн., створаны зоны адпачынку ў гар. парку, скверы, на р. Прыпяць.
    У 2015 у горадзе гімназія, 2 сярэднія, муз., спарт. школы, ДЮСШ, спец. школаінтэрнат для дзяцей з парушэннямі маўлення, Ібдашкольных устаноў, Цэнтр развіцця дзіцяці, установа пазашкольнага навучання, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр турызму, Дом культуры, Дом рамёстваў, краязнаўчы музей, 3 бкі, бальніца, паліклініка; касцёл Звеставання Дзевы Марыі (1999—2001). Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў, магіла нар. героя В.І.Талаша. Помнікі сав. воінамвызваліцелям, ахвярам фашызму, В.І.Талашу. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (1839, па інш. звестках 1910я гг.), Вазнясенская царква (1890), Васкрасенская капліца (пач. 20 ст.), хата (19 — пач. 20 ст.). Археал. помнік — селішча славян карчакскага варыянта пражскай культуры (6—7 ст.).
    Петрыкаўская Вазнясенская царква.
    ПЁТРЫКАЎСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Петрыкаў. Пабудавана ў 1890 з цэглы. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінецзваніца, трапезная, 5гранная апсіда. У сілуэце дамінуюць 4гранная купальная званіца з макаўкай і 8гранны светлавы барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, атынкаваныя ліштвы якіх графічна вылучаны на чырвонацагляным фоне фасадаў. У выніку аднаўленчых работ у 1991 —99 устаноўлены 2ярусны іканастас, абноўлены купалы і інш. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ПЁТРЫКАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Петрыкаў. Пабудаванаў 1910я гг. з цэглы на месцы храма 1830. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму з бакавымі прыдзеламі прымыкаюць бабінец з 2яруснай (васьмярык на чацверыку) купальнай званіцай, трапезная, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам узведзены шматгранны светлавы барабан, перакрыты паўсферычным купалам. У архіт. дэкоры фасадаў выкарыстаны закамары, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паяскі сухарыкаў, вуглавыя калонкі. У інтэр’еры абразы «Дабравешчан
    167
    ПЕТРЫКАЎСКАЯ
    Петрыкаўская Мікалаеўская царква.
    не», «Маці Божая здзіцем» (1я пал. 19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ПЁТРЫКАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г. Петрыкаў. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Петрыкаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) каля 26,7 тыс. экз.; 18,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства і фарміраванне ў чытачоў зацікаўленасці да гісторыі, прававая і экалагічная адукацыя насельніцтва, выхаванне культуры навучання. Пры бцы дзейнічае цэнтр прававой інфармацыі, працуе клуб па інтарэсах «Спадчына».
    ПЁТРЫКАЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 17—19 ст. у г. Петрыкаў, на беразе р. Прыпяць. Пабудаваны на месцы замка 15—16 ст. Засн. слуцкім кн. Юрыем Алелькавічам. Неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 2й пал. 18 — пач. 19 ст. ператвораны ў сядзібнапалацавы комплекс. Уключаў палан у стылі барока, які стаяў у цэнтры дзяцінца, гасп. пабудовы, сад. Палац — 1павярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты ламаным гонтавым дахам, які аздоблены дэкар. дымнікамі. Непадалёку знаходзіліся 2 флігелі, стайня, вазоўня, хлеў 1 сад з боку ракі. Ком
    плекс быў абведзены вадзяным ровам, праз які да брамы пракладзены мост. Двух’ярусная брама была завершана шатровым гонтавым дахам з купалам. He захаваўся.
    ПЁТРЫКАЎСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1988 у г. Петрыкаў пры раённым Доме культуры, з 2009 дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.І.Сергіенка. У складзе аркестра 28 чал. ва ўзросце ад 9 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё калектыўнай муз. творчасці. У рэпертуары сачыненні ваен.патрыятычнай тэматыкі (маршы, песні гадоў Вял. Айч. вайны), творы сучасных кампазітараў (А.Пярова, Д.Тухманава, Я.Догі, І.Лучанка) і інш. Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу аркестраў (г. Гродна, 2010). С.Ф.Шамолава.
    ПЁТРЫКАЎСКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫ КАМЕРНЫ ХОР. Створаны ў 1996 у г. Петрыкаў пры дзіцячай муз. школе (з 2009 дзіцячая школа мастацтваў). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Э.Д.Сямёнава (з 1996), Т.А.Прышчэпава (з 2008). У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 19 да 57 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшых твораў харавой муз. культуры. У рэпертуары бел. нар. песні («Карагод», «Танок», «Рэчанька», «А мой дзядзька дуднік
    быў»), творы сучасных бел. аўтараў (А.Атрашкевіча, А.Казлова, А.Безансон), сачыненні духоўнай класікі (П.Часнакова, А.Львова, Г.Ф.Гендэля, І.С.Баха, Д.Качыні), творы рус. і замежных кампазітараў (Р.Шумана, А.Варшамава, Д.Гершвіна, Д.Барнянскага) і інш.
    С. Ф. Шамолава.
    ПЁТРЫКАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Петрыкаў. У складзе раёна г.п. Капаткевічы, 124 сельскія нас. пункты, 16 сельсаветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капаткевіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі. Пл. тэр. 2835 км2, лясы займаюць 56%. Нас. (2015) 29,1 тыс. чал. Жывуць беларусы (94,3%), рускія (3,5%), украінцы (1,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,9%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Гомель—Брэст, аўтадарога мяжа Расіі (Селішча)—Гомель—Кобрын. Суднаходства па р. Прыпяць. На тэр. раёна часткова размешчаны нац. парк Прыпяцкі (адм. цэнтр у в. Ляскавічы).
    Раёнутвораны 17.7.1924, 20.8.1924 падзелены на 16 сельсаветаў. 4.8.1927 далучаны 4 сельсаветы Слабодскага, 8.7.1931 — 8 сельсаветаў Капаткевіцкага скасаваных рнаў. 12.2.1935 адноўленаму Капаткевіцкаму рну перададзены 10 сельсаветаў. Да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп,—жн. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Петрыкаве і раёне 2572 чал., спалілі вёскі Беразнякі, Вял. Сялюцічы, Зарэчка, Людзвіноў, Хвойня. Дзейнічалі Петрыкаўскае антыфаш. падполле, петрыкаўскія падп. райкамы КП(б)Б (18.821.10.1941, крас. 19436.7.1944) і ЛКСМБ (1.1.19436.7.1944), капаткевіцкія падп. райкамы КП(б)Б (крас. 194329.6.1944) і ЛКСМБ (8.10.194229.6.1944), партыз. брыгады: 130я Петрыкаўская,
    168
    ПЕШКА
    Мазырская імя Аляксандра Неўскага, 123я Кастрычніцкая імя 25годдзя БССР, 125я Капаткевіцкая, асобныя партыз. атрады Петрыкаўскі і «Штабны». Каля в. Камаровічы базіраваліся Палескі падп. абкам КП(б)Б і штаб Палескага партыз. злучэння. Выдаваліся падп. газеты «Сталінская праўда» і «Большевнк». Раён вызвалены ў канцы чэрв. — пач. ліп. 1944 войскамі 61й арміі 1га Бел. фронту і маракамі Дняпроўскай рачной ваен. флатыліі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 25.12.1962 далучана тэр. скасаванага Капаткевіцкага рна. 3 1962 раён у сучасных межах. У 1998 у раёне 16 сельсаветаў, 124 сельскія нас. пункты.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, вытворчасці буд. матэрыялаў, харчовай прамсці і інш. У раёне (2015) прафес. ліцэй, гімназія, 15 сярэдніх і 3 базавыя школы, 8 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа (у т.л. 4 на базе сярэдняй, 2 — базавай і 2 — пачатковай школ), 3 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, школаінтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, 18дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, раённы, гар. (г.п. Капаткевічы) і 20 сельскіх дамоў культуры, 15 сельскіх клубаў, сельскі Дом нар. творчасці, 28 бк, 4 бібліятэкіклубы, краязнаўчы музей у Петрыкаве і Доммузей дзеда Талаша ў в. Навасёлкі, музей прыроды ў нац. парку Прыпяцкі ў в. Ляскавічы. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, 2 урачэбныя амбулаторыі, 11 амбулаторый урача агульнай практыкі, 26 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Петрыкаўскія навіны». У раёне 21 рэліг. абшчына: 9 праваслаўных, 3 каталіцкія, 9 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: паселішчы 3 тыс. да н.э. каля вёсак Вышалаў, Вялаўск; стаянкі 3, 7—6 тыс. да н.э. каля в. Дарашэвічы, курган
    ныя могільнікі 10—13 ст. каля вёсак Фаставічы і Шастовічы і інш. Помнікі архітэктуры і сядзібнапаркавага мастацтва: Успенская царква (1642) у в. Кашэвічы, паркі 19 — пач. 20 ст. ў в. Брынёў, пас. Славінск і інш. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Брынёў, Дарашэвічы, Капцэвічы. Колкі і інш. У в. Лучыцы нарадзіўся бел. нар. казачнік І.П.Азёмша (1851 — 1916), у б. в. Белка (цяпер у межах г. Петрыкаў) — нар. герой В.І.Талаш (1844— 1946), у в. Навасёлкі — бел. паэт А.Дудар (1904—37), у в. Бабунічы — бел. пісьменніца В.С.Палтаран (1919—89), у в. Гарадзішча — Герой Сав. Саюза С.Я.Сцяпук, у б. в. Заполле (цяпер у межах в. Камаровічы) — Герой Сав. Саюза Ф.А.Малышаў (1914—2005), у в. Рог — Герой Сав. Саюза І.Е.Самбук (1919—79), у в. Бобрык — Герой Сав. Саюза А.П.Даніліцкі (1922—2010), у в. Турок — поўны кавалер ордэна Славы Р.Я.Кароль (1922—85), у в. Бяланавічы — поўны кавалер ордэна Славы У.І.Мотуз (192496).
    ПЁЎНЫ Сяргей Іосіфавіч (26.6.1928, с. Агулыды Харкаўскай вобл., Украіна — 9.1.2010), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1989). Скончыў Харкаўскі інжынернабуд. інт (1953). Працаваў ва Украіне. У