• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    валі горад. У 1й пал. 18 ст. ў П. працавала друкарня (належала езуітам). У 1791 тут зроблена спроба ўтварыць самаст. праваслаўную царкву ў Рэчы Паспалітай. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр Пінскага павета Мінскай губ. У 1794 — 3716 ж. У 1858 адкрыта першая на Піншчыне гімназія (з 1872 рэальнае вучылішча). У 1882 праз П. прайшла паўд. ветка Палескіх чыгунак. У 1897  28 368 ж., у 1904  32 960 ж. У рэвалюцыю 1905—07 баставалі рабочыя гал. майстэрняў Палескіх чыгунак, запалкавай фабрыкі, гарбарных заводаў 1 інш., усеагульная стачка 8—23.12.1905 (задушана карнай экспедыцыяй ген. Арлова). 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяв., база Пінскай (рачной) флатыліі ваен.марскога флоту Польшчы. У 1924—38 дзейнічала Пінская акруговая аргцыя КПЗБ, якая ахоплівала сваёй дзейнасцю Зах. частку Палесся. У 1925—39 існавала Пінская рымскакаталіцкая епархія. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, база Дняпроўскай ваен. флатыліі. 3 4.12.1939 цэнтр Пінскай вобл. У 1939 — 35,9 тыс. ж. Выдавалася газ. «Палеская праўда». 3 15.1.1940 цэнтр Пінскага рна. У Вял.
    Чыгуначны вакзал у г. Пінск.
    172
    ПІНСКА
    Айч. вайну з 5.7.1941 да 14.7.1944 П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі 59 084 чал., з іх 20 300 ваеннапалонных. 18 часцям і злучэнням Чырвонай Арміі і Дняпроўскай ваен. флатыліі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада, нададзены ганаровыя найменні «Пінскіх». 3 8.1.1954 П. — раённы цэнтр Брэсцкай вобл. У 1959 — 41,5 тыс. ж., у 1986 — 112,6 тыс. ж., у 1999 — 131 тыс. ж.
    Горад пачаў фарміравацца ў 11 ст. ўдаліне рэк Піна і Прыпяць. Стараж. П. з драўлянымі ўмацаваннямі, валамі і равамі ўключаў дзяцінец і пасад. У 16 ст. дзяцінец перабудаваны пад драўляны замак; на месцы гіст. пасада сфарміраваны 2 паўкальца гар. забудовы (унутранае і вонкавае), абнесеныя землянымі ўмацаваннямі з 6 брамамі на асн. магістральных напрамках (Віленская, Берасцейская, Спаская, Парканавая, Гарадская, Уладычная). На Пн ад замка, ва ўнутр. паўкальцы, знаходзілася гандлёвая пл. (Стары рынак). Архіт,маст. воблік П. ў 16 — сярэдзіне 17 ст. вызначалі Троіцкі і Спаскія масты, Лешчанскі, Варварынскі, Богаяўленскі манастыры, а таксама кляштары францысканцаў і дамініканцаў 14 цэркваў і інш. У 17—18 ст. сфарміраваўся сучасны цэнтр горада. Былі пабудаваны мураваныя касцёлы і калегіумы езуітаў (1631 —1738) і бернардзінцаў (1765—86), касцёл і кляштар францысканцаў (да 1766), касцёл Карла Барамея (1770—82), ратуша, палац Бутрымовіча (1784—90), Каралінскі замак. Паводле плана 1798 П. меўскладаную планіроўку. Цэнтр. месца займаў замак з землянымі валамі, за ім знаходзілася плошча з гандлёвымі радамі і інш. Першы праектны план забудовы П. (1800) прадугледжваў ліквідацыю паўкальцавых магістралей, добраўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйненне гар. кварталаў і пракладку 2 новых радыяльных вуліц, каб злучыць цэнтр з дарогамі на Брэст і Нясвіж. У канцы 19 — пач. 20 ст. будаваліся грамадскія будынкі і жылыя дамы. Пасля
    Вял. Айч. вайны П. развіваўся паводле генплана 1952, які прадугледжваў упарадкаванне планіроўкі пры захаванні веернай сістэмы магістралей. Горад забудоўваўся ўздоўж р. Піна, структурна падзяляючыся на паўн. (аддзелены чыгункай), цэнтр., зах. і ўсх. планіровачныя раёны. У 1950я гг. у выніку зносу езуіцкага касцёла П. пазбавіўся гал. архіт. дамінанты. Былі таксама разбураны гандлёвыя рады; цэнтр. гіст. плошча забудавана 4—5павярховымі дамамі. У 1960я гг. ўзводзіліся дамы ў 5—12 паверхаў. На набярэжных рэк Піна і Прыпяць сфарміравалася зона адпачынку, створаны дзіцячыя паркі, скверы. Праект дэталёвай планіроўкі цэнтра 1982 прадугледжваў стварэнне веернай поліцэнтрычнай структуры. У 1990 распрацаваны праект рэгенерацыі раёна гіст. забудовы П. (гіст. цэнтр пераўтвараецца ў пешаходную зону). Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2006. Вядзецца забудова мікрараёнаў Лугі 2, 3, Сонечны. Пабудаваны будынак СШ №10 у мікрараёне Радужны, «Студэнцкая вёска», праведзена рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу вызваліцелям П., спарт. комплексу «Хваля», добраўпарадкаваны дзіцячы парк па вул. З.Касмадзям’янскай.
    У 2015 у горадзе Палескі дзярж. ўнт, 3 гімназіі, 3 прафес.тэхн., мед., с.г. каледжы, вучылішча мастацтваў, 15 сярэдніх, 2 муз., харэаграф., маст. школы, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, 33 дашкольныя ўстановы, экалагічны Цэнтр навучэнцаў, Цэнтр тэхн. і маст. творчасці, Цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, тэатр, гар. канцэртны зал, кінатэатр, спарт. комплекс, 8 бк, 2 дамы культуры, 2 бальніцы, 2 паліклінікі, 4 дыспансеры, Дом дзіцяці, музей бел. Палесся. Помнікі: у гонар падзей у вайну 1812, у гонар будаўніцтва аўтадарогі Пінск—Брэст (1935—38), стэла на месцы загубы ў 1942—43 мірных грамадзян, падпольшчыкаў, ваеннапалонных; у гонар 40годдзя вызва
    лення П., В.З.Харужай, І.І.Чуклаю; мемар. комплексы вызваліцелям (1950—67), партызанам Палесся (2002). Помнікі архітэктуры — езуіцкі калегіум (1631—35), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1712—30) і кляштар францысканцаў (1766—69), касцёл Карла Барамея (1770—82), палац Бутрымовіча (1784—90), Варварынская царква (1786). Археал. помнік — гарадзішча (11 — 13 ст.).
    ПІ'НСКАІВАЦЭВІЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Зах. Палесся. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. ў Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Пінскім рнах. Яму ўласціва серабрыстабелая каларыстычная гама, стрыманае аздабленне натыканнем, вышыўкай і карункамі, якія падкрэслівалі чысціню тонкага накрухмаленага палатна.
    Жаночы летні гарнітур існаваў у 2 варыянтах: кашуля, спадніцаандарак, фартух, кабат (неабавязковая частка гарнітура), намітка; спадніцапалатнянік, кашуля (потым блуза), фартух, чапец з хусткай. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку, з адкладным або стаячым каўняром. Арнамент — гладкія, пункцірныя, у выглядзе шахматнага поля, вузкія пасачкі чырвонага, чырвоначорнага натыкання на рукавах, грудзях і плечавых устаўках. Фартух шылі з 1 полкі, кроенай па ўтку, або з 3—4 полак, кроеных па аснове. Арнаментальныя лініі размяшчаліся паралельна лініі нізу або краёў бакавіц, утвараючы палосы ці клеткі з буйным рапортам. У 1930—60я гг. фартухі аздаблялі таксама паліхромнымі расліннымі ўзорамі, карункамі. Андарак кроілі з 4 полак аднатоннай ці ў паскі баваўнянай тканіны чырвонага, фіялетавасіняга колераў, спадніцу — з белага палатна, на падоле аздаблялі чырвонымі вузкімі паскамі натыкання. Кабат шылі з даматканага цёмнакарычневага (радзей сівога) прываленага сукна без рукавоў (накшталт гарсэта) 1 з рукавамі (накшталт курты).
    173
    ШНСКА
    Да арт. Пінскаівацэвіцкі строй. Жанчыны ў традыцыйньш адзенніз чапцамі.
    Вёска Аброва Івацэвіцкага раёна. 1930ягг.
    Галаўныя ўборы жанчын — намітка, аздобленая жывымі або штучнымі кветкамі, ажурна выплецены з ільняных ці баваўняных белых нітак чапец (накладваўся на саламяную каробачку ці тканіну), белая хустка з паліхромнай вышыўкай на адным розе. Мужчынскую кашулю кроілі з плечавымі ўстаўкамі, падпяразвалі шырокім плеценым чырвоным поясам з мноствам дробных кутасікаў на канцах. Летам насілі саламяныя брылі, абвязаныя па версе ўзорыстай тасьмой, зімой — круглыя шапкі з шэрага ці блакітнага сукна і з чорным аўчынным аколышам. Дапаўнялася мужчынскае адзенне скураной кайстрачкайкалітой (насілі на раменьчыку цераз плячо або падвешвалі да пояса), скураным чэхлікам для ножыка.
    ПІНСКАІВАЦЭВІЦКІЯ РУЧНІКі', тып традыцыйных тканых ручнікоў, якія выраблялі нар. майстры вёсак Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Пінскага рнаў. Вядомы з 19 ст. Вырабы мелі даўж. 180—250, шыр. 23— 30 см. Па колеравай гаме, стылісты
    цы арнаменту, якасці палатна блізкія да мотальскіх ручнікоў. Ткалі з ільняных і баваўняных нітак, па краях аздаблялі шматколерным вышытым гладдзю арнаментам (выявы букетаў, гірлянд кветак і інш.). Бытавалі прамавугольныя і ступеньчатыя вырабы (да асн. часткі прышывалі па канцы вузейшыя кавалкі палатна, што надавала ручнікам ступеньчатую форму). Прамавугольныя ручнікі ткалі ў 3 ніты арнаментам «у коскі», канцы завяршалі мохрыкамі ці паскамі карункаў (пляліся з нітак асновы або вывязваліся з белых баваўняных). У арнаментыцы былі пашыраны палоскі: вузкія папярочныя, адзінкавыя ці згрупаваныя па некалькі (чырвоныя, чырвонаблакітныя, шэрабелыя), атаксама падоўжныя і папярочныя, якія ўтваралі буйнарапортную клетку. Ступеньчатыя ручнікі ткалі ў 2 ніты, асн. (шырэйшую) частку аздаблялі гладкімі ці ўзорыстымі палосамі геаметрычнага арнаменту, канцы — дробнаажурнымі вузельчыкавымі карункамі, плеценымі з суканых нітак асновы, арнаментам, вышытым крыжыкам (стылізаваныя выявы жанчын, жывёл, птушак вы
    конвалі чырвонымі і чорнымі ніткамі бавоўныгорынь). Ручнікі шырока выкарыстоўваліся ў афармленні інтэр’ераў хат, традыц. абрадах, служылі ўзорамі пры распрацоўцы сувенірных вырабаў. Зберагаюцца ў Рас. этнаграф. музеі ў СанктПецярбургу, Музеі бел. нар. мастацтва ў в. Раўбічы (Мінскі рн), Музеі стараж. бел. культуры НАН Беларусі і інш. У апошні час узніклі новыя формы арганізацыі вытворчасці П.і.р. — прам., кааператыўная, удамах і цэнтрах рамёстваў.
    ПІНСКАЯ ГАРАДСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г. Пінск як абласная бка. 3 1954 сучасная назва. Узначальвае цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму горада. Кніжны фонд (2015) больш за 130 тыс. экз., каля 8 тыс. чытачоў. У бцы дзейнічаюць сектары краязнаўства, лры на замежных мовах, цэнтры прававой інфармацыі і духоўнаасветніцкі «Вытокі» (з 2010), на базе якога створаны клуб для чыта
    Пінскаівацэвіцкія ручнікі. Вёска Спорава Бярозаўскага раёна.
    174
    ПІНСКІ
    чоў «Дабравест». Пры ўстанове працуюць клубы па інтарэсах «ПаліглотПінск», аматараў польск. лры і мастацтва, літ.муз. гасцёўня «Шчырасць».
    Ш'НСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, адм.тэр. адзінка праваслаўнай царквы ў Беларусі. 3 канца 10 — пач. 11 ст. тэр. епархіі ўваходзіла ў склад Тураўскай праваслаўнай епархіі ў падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1241 кафедра перанесена ў Пінск, штолічыцца пачаткам дзейнасці П.п.е. У 14 ст. епархія тройчы знаходзілася ў юрысдыкцыі Галіцкай мітраполіі, пасля яе скасавання — зноў у Кіеўскай. У 1595—1795 пінскай кафедрай валодалі ўніяты, аднак у 1620—32 П.п.е. адраджалася і існавала адначасова з уніяцкай. У 1795— 1839 уніяцкія прыходы епархіі аб’ядналіся з праваслаўнай царквой і іх тэр. была ўключана ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі. У 1920 епархія адноўлена, у 1922—39 знаходзілася ў складзе Польск. аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1941 на пінскую кафедру быў прызначаны епіскап Маскоўскага патрыярхату, аднак зза ваен. дзеянняў ён не змог кіраваць епархіяй. У 1942—44 епархія знаходзілася ў падпарадкаваніі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; у 1944 вернута ў юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату. У 1839—40 і 1980—90 тытул «епіскап пінскі» насілі вікарыі Мінскай епархіі. У 1990 дзейнасць П.п.е. адноўлена ў складзе Бел. праваслаўнай царквы, яе тэр. ахоплівае 8 адм. раёнаў Брэсцкай вобл.: Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Пінскі, Столінскі. 3 1990 правячы архіерэй епархіі епіскап пінскі і лунінецкі Стафан (І.П.Корзун). У 2015уепархіі 157 прыходаў, 191 храм, 142 святары, 4 дыяканы, Дом міласэрнасці ў Пінску. Кафедральнымі саборамі епархіі з’яўляюцца Пінскі Варварынскі і Лунінецкі Крыжаўзвіжанскі манастыры.