• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Да арт. Пляценне. Дзіцячая калыска з лазы.
    рыяльнай культуры насельніцтва на тэр. Беларусі ў 1м тыс. н.э. і захавання ў ёй зарубінецкіх традыцый. Увёў у навуковы ўжытак значную колькасць археал. крыніц. У 3томнай працы «Славянскія старажытнасці Беларусі» (1971, 1973—74) апублікаваў звесткі аб помніках жалезнага веку на тэр. Беларусі, матэрыялы з бел. помнікаў, якія захоўваюцца ў музеях Польшчы. Знаходкі з раскопак П. прадстаўлены ў экспазіцыях многіх музеяў Беларусі. В.М.Ляўко.
    ПОБЫТ, быт,уклад жыцця,сукупнасць спосабаў 1 форма жыццядзейнасці ў пазавытворчай сферы, непасрэднае задавальненне матэрыяльных і духоўных патрэб людзей у харчах, адзенні, жыллі, падтрыманні здароўя, спорце, аматарскіх занятках, адпачынку, забавах і інш. Беларусы здаўна сяліліся сярод лясоў, на берагах рэк і азёр, на краі балот. Іх паўсядзённы П. і працоўныя будні былі цесна звязаны з сезоннакліматычнымі ўмовамі і мясц. ландшафтам. Так, у лесе селянін збіраў дзікарослыя плады, грыбы, лекавыя травы, адшукваў мёд дзікіх пчол, птушыныя яйкі, высочваў дзічыну, рабіў падсочку дрэў, пасекі — мды для земляроб
    189
    ПОДКІНА
    ства, павышаў урадлівасць глебы попелам са спаленых дрэў. 3 лесу рабілі жыллё, гасп. пабудовы, узводзілі грамадскія і культавыя збудаванні. Дровамі абагравалі жытло. 3 кары дабывалі мачала для вяровак і рагож, лыка для лапцей і кашоў, луб для корабаў і інш. Здрэва выраблялі разнастайныя прадметы хатняга ўжытку, с.г. прылады, транспартныя сродкі. Дрэва ў руках бел. майстроўумельцаў ператваралася ў самабытныя творы нар. мастацтва. Вобразы мясц. флоры і фаўны, навальных краявідаў і звязаныя з імі жыццёвыя сюжэты арганічна ўваходзілі ў паўсядзённы П. народа і жывілі яго багаты фальклор. Кожны сялянскі двор у пач. 20 ст. выступаў як асобная вытворчабыт. ячэйка, якая ў сельскай грамадзе была звязана цеснымі ўзаемаадносінамі і агульнымі нормамі звычайнага права. Талака пры нарыхтоўцы лесу, будаўніцтве жылля і палявых работах, узаемадапамога суседзяў, звычай бонды, парадненне праз кумаўство, агульнае святкаванне сямейных і каляндарных урачыстасцей, адведкі, вячоркі — усё гэта збліжала аднавяскоўцаў на базе адзіных духоўных інтарэсаў і норм грамадскага жыцця. Асновай гасп. заняткаў бел. сялян было земляробства, што абумоўлівала асабліва развітую сістэму аграрнакаляндарных традыцый, свят, абрадаў. Аграрны нар. каляндар ствараўся шматвяковымі назіраннямі, апрабаванымі ў працэсе мнагаграннай жыццядзейнасці. Ён быў строга размеркаваны па порах года, фазах і датах, з якімі працаўнік звязваў свае эканам. інтарэсы, натуральны рытм гасп. і духоўнага жыцця. П. прыкметна адрозніваўся ў залежнасці ад сац.прававога становішча пэўных груп насельніцтва — пануючай знаці (магнатаў служылай шляхты і інш.), горада ці вёскі і інш. Паводле сфер свайго існавання вылучаюць вытворчы, грамадскі, сямейны, індывід. П. Паняццю «П.» бліжэй за ўсё тэрмін «лад жыцця». 3 П. неад’емна звязана культура спажывання, або быт. куль
    тура. Яна найб. яскрава адлюстроўвае ўстойлівыя этнакульт. традыцыі, таму часцей называецца традыц.быт. культурай. Яе элементы — звычаі, прывычкі, святы, абрады, рэліг. вераванні, нар. мараль, нар. этыкет, сістэма нар. ведаў. Гіст. зрухі ва ўмовах матэрыяльнага жыцця, у сац. структуры, працэсы калектывізацыі і ўрбанізацыі, новыя навук. дасягненні абумовілі прыкметныя змены ў сучасным П. насельніцтва Беларусі. Аднак у наш час захоўваюцца асаблівасці ў П. гар. і сельскага насельніцтва, асобных сац. груп, што непазбежна абумоўлена не толькі ўмовамі пражывання, але і сац.прафес. інтарэсамі, асабістымі запатрабаваннямі і густамі. В.С.Цітоў.
    ПОДКІНА Мар’яна Барысаўна (10.2.1931, г. Краснадар, Расія — 4.10. 2003), расійская і беларуская артыстка балета, педагог. Нар. артыстка Расіі (1967). Скончыла Пермскае харэагр. вучылішча (1950). У 1950—74 салістка Пермскага тэатра оперы і балета, у 1989—91 педагогрэпетытартэатраў Варне (Балгарыя). 3 1994 балетмайстарпастаноўшчык Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі, у 1998—2002 рэпетытар Нац. акадэмічнага Вял. тэатра балета Рэс
    В. Пола ў ролі Агаты.
    публікі Беларусь. У выкананні П. дамінанта — яркі наступальны стыль танца, адметны віртуознай тэхнікай і прыметным артыстычным тэмпераментам. Працавала над спектаклямі «Шапэніяна» на музыку Ф.Шапэна, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса і інш.
    ПОЛА Вера Мікалаеўна (7.2.1901,
    В.М.Лола.
    Мінск — 15.10.89), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1953). У 1922—77 у Бел. тэатры імя Я.Купалы (у 1943 у франтавой тэатр. брыгадзе). Актрыса яркага камедыйнага таленту. Мастацтву П. ўласцівы гранічная тыповасць створаных вобразаў, псіхал. дакладнасць, сац. акрэсленасць і шматграннасць характараў. Вял. ўвагу П. надавала вонкаваму малюнку ролі: трапным дэталям, маляўнічым жэстам, грыму і касцюму. Найб. ярка талент праявіўся ў бел. драматургіі, дзе кожны вобраз прасякнуты нар. гумарам, багаццем інтанацый моўнай характарыстыкі персанажаў: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Малання («Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е.Міровіча), Кацярына, Ганна Паўлаўна, Паўліна Бохан («Партызаны», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Марыля («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Матруна Шабуневіч («Злавацца не трэба» В.Зуба) і інш. Шмат адметных вобразаў стварыла ў сусв. класічным рэпертуары: Карміцелька («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), Дуэння («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана), Жыўка Попавіч («IlaHi міністэрша», «На ўсякага мудраца
    190
    ПОЛАЦК
    хапае прастаты», «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Прастакова («Недаростак» Д.Фанвізіна), графіня Чарская («Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава) і інш. Здымалася ў кіно («Хвоі гамоняць», «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Несцерка»). Дзярж. прэмія СССР 1952.
    ПОЛАЦК, горад, цэнтр Полацкага рна, на р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата (адсюль назва). За 100 км на ПнЗ ад Віцебска, вузел чыг. ліній на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія), аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Верхнядзвінскам, Глыбокім, Лепелем, Невелем. Аэрапорт. 85,1 тыс. ж. (2015).
    Полацк (летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск) — самы стараж. горад Беларусі і адзін з найстараж. гарадоў усх. славян. Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862. Засн. крывічамі на месцы паселішча балтаў 1й пал. 1га тыс. (днепрадзвінская культура). П. пэўны час быў у складзе Кіеўскай Русі. У 10—13 ст. цэнтр буйнога Полацкага княства, якое належала прадстаўнікам мясц. дынастыі князёў. Зручнае геагр. становішча на гандлёвых шляхах (зах.дзвінскае адгалінаванне шляху «з варагаў у грэкі») садзейнічала хуткаму эканам., паліт. і культ. развіццю П., яго ператварэнню ў важнейшы цэнтр транзітнага гандлю ў 9—15 ст. 3 сярэдзіны 12 ст. вядомы імёны знакамітага дойліда Іаана, які пабудаваў цэрквы ў Бельчыцкім Барысаглебскім манастыры і Полацкім СпасаЕфрасіннеўскім манастыры, і ювеліра Лазара Богшы, які змайстраваў у 1161 Крыж Ефрасінні Полацкай. У 1105 (магчыма, з 992) у П. існавала епіскапская кафедра. У сярэдзіне 11 ст. пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, у 12 ст. склалася Полацкая школа дойлідства. У 11—12 ст. горад размяшчаўся на пл. каля 80 га, меў каля 8 тыс. жыхароў, развітую планіровачную структуру і складаўся з пасялення на беразе Палаты
    (пачатковае гарадзішча і паселішча), Верхняга замка, Вял. пасада (на правым беразе Зах. Дзвіны) і Запалоцця (за р. Палата). 3 пач. 14 ст. П. ускладзе ВКЛ. 3 1392у П. кіравалі намеснікі вял. князя. У канцы 14 ст. польск. гісторык Я.Чарнкоўскі, апавядаючы пра месца зняволення Ягайлы, назваў П. «крэпасцю Белай Русі». У 14 ст. заселены левы бераг Зах. Дзвіны. Горадзаставаўся адным з самых буйных у ВКЛ. У1410 полацкія харугвы ўдзельнічалі ў разгроме Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Каля 1490 у горадзе нарадзіўся бел. першадрукар і асветнік Ф.Скарына. У 1498 П. атрымаў магдэбургскае права. 3 1504 цэнтр Полацкага ваяв. 3 16 ст. ўжываўся герб горада — у блакітным полі 3мачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі, вада сярэбраная. У Лівонскую вайну 1558— 83 П. у 1563 заняты маскоўскім войскам Івана IV, у 1579 адваяваны войскамі караля польскага Стафана Баторыя. У 1580 у горад запрошаны прадстаўнікі ордэна езуітаў, якія ў 1581 заснавалі тут езуіцкі калегіум. У горадзе былі ўзведзены кляштары бернардзінцаў (з 15 ст.) і дамініканцаў (з 17 ст.), Полацкі касцёл і кляштар францысканцаў, вышэйшае піярскае вучылішча (з 18ст.),уніяцкія(з 17ст.) і праваслаўныя полацкія манастыры. У сярэдзіне 17 ст. каля 20 тыс. ж., пераважна рамеснікі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 у горадзе ўспыхнула паўстанне (1633). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 П. заняты рус. арміяй (1654), паводле Андросаўскага перамір’я 1667 вернуты Рэчы Паспалітай. У 17 ст. пры Богаяўленскім манастыры існавалі брацтва і школа, у якой з 1656 выкладаў Сімяон Полацкі. У Паўн. вайну 1700—21 каля П. стаялі рус. войскі. У выніку 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) да Рас. імперыі адышла правабярэжная, у выніку 2га (1793) — левабярэжная часткі горада. 3 1772 цэнтр Полацкай правінцыі Пскоўскай губ., з 1776 — Полацкай губ. 3 1778 у Полацкім
    намесніцтве, з 1796 цэнтр павета Бел., з 1802 — Віцебскай губерняў. У 1781 зацверджаны новы герб горада — «Пагоня» (на сярэбраным полі выява конніка са шчытом і ўзнятым мячом). У вайну 1812франц. войскі былі спынены рус. корпусам П.Х.Вітгенштэйна па дарозе на СанктПецярбург за 25 км ад П. 7.10.1812 пры ўдзеле апалчэнцаў і партызан рус. войскі вызвалілі П. ад напалеонаўскіх захопнікаў. У 1850 на гал. плошчы горада быў адкрыты помнік на ўшанаванне П. ў вайне 1812 (разбураны ў 1930я гг.). У 1817 — 3,3 тыс. ж. Значнае месца ў развіцці горада займаў гандаль, пашырэнню якога спрыяла адкрыццё ў 1866 руху на ўчастку Дынабург—П. РыгаАрлоўскай чыгункі. У 1897 — 20,3 тыс. ж. У 1835 на базе езуіцкай акадэміі і піярскага вучылішча адкрыты кадэцкі корпус (існаваў да 1918). 3 1872 працавала настаўніцкая семінарыя. У пач. 20 ст. працавалі жаночая дзярж. гімназія, 6 вучылішчаў, 5 царк.прыходскіх школ, яўр. рэліг. школа. У Першую сусв. вайну П. прыфрантавы горад. 3 2.2.1919 у РСФСР, з 3.3.1924 у БССР, цэнтр Полацкага рна. 3 17.4.1924 цэнтр Полацкай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1926 адкрыты Полацкі краязнаўчы музей, у 1937 на базе мясц. тэатра рабочай моладзі створаны калгаснасаўгасны тэатр. У 1939  29,6 тыс. ж. У 194041 працавалі 16 агульнаадук. школ, будаўнічы і лясны тэхнікумы, школьнае і дашкольнае педвучылішчы, 11 клубаў, кінатэатр, 9 бк. У пач. Вял. Айч. вайны часці Чырв. Арміі і гарнізон Полацкага ўмацаванага рна больш за 3 тыдні гераічна стрымлівалі праціўніка на подступах да горада. 3 16.7.1941 П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут каля 150 тыс. ваеннапалонных і жыхароў. Дзейнічала Полацкае антыфаш. падполле. Горад вызвалены войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту 4.7.1944 у