• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    230
    ПРЭЗІДЭНЦКАЯ
    ПРЫСЛОЎЕ, у беларускай мове самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці або прадмета. Асн. марфалагічная прымета П. — нязменнасць (не скланяецца, не спрагаецца, не мае форм роду і ліку і інш.). Толькі невял. група П., утвораных ад прыметнікаў, мае ступені параўнання («сустракацца радзей», «гаварыць лепш за ўсіх») і формы суб’ектыўнай ацэнкі («даўнавата», «раненька»). Паводле словаўтваральнай функцыі П. падзяляюцца на вытворныя, ці матываваныя («прыгожа», «вясной», «упрысядку») і невытворныя, ці нематываваныя («там», «дзе», «калі»), 3 лексікаграматычнага пункту гледжання адрозніваюць 2 разрады П.: азначальныя (якасныя, колькасныя і П. спосабу дзеяння) і акалічнасныя (П. часу, месца, прычыны і мэты). У сказе прымыкае да дзеяслова, прыметніка, ці інш. П і выступае ў ролі акалічнасці («Выйду зноў, як у мінулы май, басанож прайдуся па траве». У.Караткевіч). Зрэдку П. прымыкае да назоўніка і ў сказе з’яўляецца недапасаваным азначэннем («Дарога дамоў заўсёды карацейшая, чым з дому». Я.Сіпакоў). П. таксама выступае ў ролі выказніка («Калона ўжо блізка». Я.Колас). Т.Ф.Рослік.
    ПРЬІТЧА, павучальнаалегарычны жанр сімвалічнага зместу, які не мае адасобленага бытавання і ўзнікае ў пэўным кантэксце. У адрозненне ад байкі ці навелы ў П. можа быцьтолькі фабула ці разгорнутае параўнанне, a развіты сюжэт адсутнічаць. У сучаснай маст. творчасці П. — жанравая мадыфікацыя, дыдактычны архетып (напр., апавяданнеП., аповесцьП., раманП., фільмП. і інш.). П. ўзнімае спосабы існавання сваіх герояў, што выступаюць суб’ектамі этычнага выбару, да ўніверсалій чалавечага быцця; стварае ўнутрана адзіную, замкнутую, пазачасавую, тэлеалагічную карціну свету, у якой пануе заканамернасць лёсу. Аўтары маст. твораў звяртаюцца да П. ў пошуках этычных першаасноў чалавечага існаван
    ня. Найстараж. П. сабраны ў кнігах Старога запавету. У раннехрысціянскай лры (кананічныя евангеллі, творы царк. дзеячаў) П. выкарыстоўвалася ў павучаннях, пропаведзях і разглядалася як агульназразумелая форма папулярызацыі ведаў і хрысціянскіх догмаў. 3 12 ст. вядомы П. Кірылы Тураўскага. П. ўвайшлі ў перакладны зб. «Пчала» (13 ст.), «Ізмарагд» (14 ст.). Шмат П. змешчана ў перакладных збках «Вялікае зярцала», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Рымскія дзяянні». Ф.Скарына адзін з першых звярнуў увагу на глыбокі сімвалічны сэнс П. і яе ролю ў папулярызацыі маральнафілас. ведаў. Сімяон Полацкі на сюжэт папулярнай П. напісаў «Камедыю прытчы пра блуднага сына». Сімволіка і маст. структура П. зрабілі ўплыў на многія жанры бел. фальклору (чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, балады), лры («нашаніўская» паэзія і проза, навелы Я.Коласа, апавяданні М.Багдановіча, аповесці В.Быкава і інш.). У маст. творы П. можа арганічна ўплятацца ў тканіну ўсяго аповеду, быць «апавяданнем у апавяданні».
    ПРЫХОДЗЬКА Пятро (Пётр Фёдаравіч; 25.2.1920, в. Альшоў Хоцімскага рна — 30.11.2006), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Магілёўскую газетную парт. школу (1938), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1956). 3 1954 працаваў у час «Беларусь», газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», на Мінскай студыі навук.папулярных і хранікальнадакум. фільмаў. 3 1967 у выдве «Беларусь», у 1972— 80 — «Мастацкая літаратура». Аўтар паэт. збкаў «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (1967), «Калінавыя зоры» (1969), «Не здадзеныя вышыні» (1972), «На пераправе» (1974), «Плацдарм» (1978), «Вячэрняя паверка» (1982), «Парог памяці» (1984), «Апаленыя вёрсты» (1986), «Водгулле грому» (1989), у якіх знайшлі адлюстраванне тэмы вайны,
    асабіста перажытага, праблемы сучаснага. Паэзіі П. ўласцівы публіцыстычная страснасць, шчырасць пачуццяў, даверлівасць выказвання. Пісаў для дзяцей: збкі «Сустрэча з маленствам» (1967), «Сын камунара» (1973), «Калякамаляка» (1981), «Сцяблінка» (1986).
    Тв.: Прызнанне: Выбранае. Мінск, 1970; Лісты з паходаў: Выбранае. Мінск, 1980; Споведзь любові: Выбранае. Мінск, 1990; Па слядах маланкі. Мінск, 1991.
    ПРЫШЧАПЁНАК Валерый Георгіевіч (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000), беларускі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). 3 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел. нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
    ПРЭЗІДЭНЦКАЯ БІБЛІЯТЭКА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Засн. ў 1933 у Мінску як Урадавая бка БССР, у 1938 прысвоена імя М.Горкага. 3 1994 сучасная назва. Размяшчаецца ў будынку Дома ўрада. Адна з буйнейшых навук. бк Беларусі, гал. галіновы інфармацыйнабібліятэчны цэнтр па праблемах дзярж. кіравання і парламентарызму, права, эканомікі і грамадскіх навук, цэнтр навук.дапаможнай бібліяграфіі і нац. міжбібліятэчнага абанементу. Фонд (2015) больш за 1,5 млн. адзінак захоўвання, штогадова абслугоўваецца каля 45 тыс. карыстальнікаў. Захоўвае заканадаўчыя, нарматыўнатэхн. і прававыя акты, дакументы і перыёдыку на розных мовах свету, аўтарэфераты дысертацый, а таксама каштоўныя зборы старадрукаў і рэдкіх выданняў. Кірункі дзейнасці — бібліятэчнабібліяграфічнае і інфармацыйнае
    231
    ПРЭЗІДЭНЦКІ
    забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нац. сходу, Савета Міністраў, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага Судоў, Адміністрацыі Прэзідэнта і інш. рэсп. органаўдзярж. кіравання, мясц. заканадаўчых і выканаўчых органаў. Бка распрацоўвае і ўкараняе сучасныя аўтаматызаваныя біблятэчнаінфармацыйныя тэхналогіі, фарміруе электронную бку, вядзе навук. і метадычную работу. Актыўна супрацоўнічае з бкамі краін СНД, Польшчы. Выдае штодзённыя тэматычныя дайджэсты прэсы («Эканамічная рэформа Рэспублікі Беларусь», «Унутраная і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь», «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: хроніка штодзённай дзейнасці»), бібліяграфічныя паказальнікі «Дзяржава і права», «Літаратура па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання», «Парламенцкая дзейнасць: тэорыя і практыка». Арганізуе выстаўкі (тэматычныя, юбілейныя, новых паступленняў), развівае сацыяльна значныя праекты («Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі», «Грамадская кніжная шафа»). Mae філіялы ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Выканаўчым кце СНД.
    ПРЭЗІДЭНЦКІ АРКЁСТР РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ Створаны ў 2002 у Мінску пры Палацы Рэспублікі. У 2015 прысвоена званне «за
    служаны калектыў». Маст. кіраўнік і гал. дырыжор В.У.Бабарыкін. У складзе аркестра 59 музыкнатаў і 10 салістаў ва ўзросце ад 23 да 40 гадоў. У рэпертуары гімны і спец. фанфары, сімф. музыка — уверцюры да опер, сімф. творы, камерная музыка, арыі з опер, творы для бігбэнда, джаз, эстр.сімф. кампазіцыі, фальклор, папулярныя песні. Сярод праграм: класічныя — «Музыкальныя вечары з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь», «Канцэрты класічнай музыкі ў Сафійскім саборы г. Полацк», «Сімфанічныя музычныя сустрэчы з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь» і інш., эстр.сімф. «Па пояс у небе» з М.Насковым (Масква, СанктПецярбург, 2006), «Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь збірае сяброў» (Мінск, 2007) «Мы — беларусы» (г. Віцебск, 2008), «Паэзія ўверцюр», «Нацыянальны здабытак «Тэнары 21 стагоддзя» (абедзве Мінск, 2010), «Вогненнае танга кахання» (СанктПецярбург, 2011), «Дым над вадой» (2012), «Дым над вадой. Частка II» (2013), «Музыка пакаленняў» (усе Мінск, 2014), «Аб Радзіме, аб каханні, аб подзвігу» (г. Брэст, 2015) і інш. Суправаджае Рэсп. выпускны бал, цырымонію ўручэння дзярж. узнагарод, прыём Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з нагоды ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі,
    святочныя канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці і інш.
    ПРЭМІІ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ў галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры, журналістыкі. Прысуджаюцца за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы лры, мастацтва і архітэктуры, тэатр. пастаноўкі, к/фільмы, муз. творы, дасягненні выканальніцкага майстэрства, што істотна ўзбагачаюць нац. і сусв. культуру, садзейнічаюць сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей I ідэй гуманізму. У СССР з 1957 устаноўлены 5 Ленінскіх прэмій за выдатныя творы лры, мастацтва і архітэктуры; у 1969 — прэмія за асабліва выдатныя і высокаідэйныя творы лры і мастацтва для дзяцей. Прысуджаліся пастановай ЦК КПСС I CM СССР адзін раз у 2 гады (з 1967). У 1966 устаноўлены Дзярж. прэміі СССР (у галіне лры, мастацтва і архітэктуры да 10 прэмій, з 1975 — да 15, з 1969 — 1 дадатковая за творы лры і мастацтва для дзяцей). Прысуждаліся пастановай ЦК КПСС і CM СССР штогод. Лаўрэатамі Дзярж. прэміі СССР з’яўляліся таксама асобы, якім была прысуджана ў 1940—52 Сталінская прэмія. У 1966 устаноўлены прэміі Ленінскага камсамола, якія прысуджаліся штогод.
    Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.
    232
    ПСАЛЬМЫ
    У БССР у 1959—65 прысуджаліся літ. прэміі імя Я.Купалы (за творы паэзіі і драматургіі) і імя Я.Коласа (за творы прозы і літ.знаўства). У 1965 устаноўлены Дзярж. прэміі БССР па лры, музыцы і мастацтве, у 1967 — па журналістыцы (імя П.М.Лепяшынскага), у 1968 — па архітэктуры, у 1971 — па лры і мастацтве для дзяцей. У галіне лры 1 прэмія імя Я.Купалы і 1 прэмія імя Я.Коласа; 2 прэміі ў галіне тэатр. мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання; па 1 у галіне выяўл. мастацтва, галіне музыкі, галіне архітэктуры; 1 за творы лры і мастацтва для дзяцей. Прысуджаліся штогод, з 1971 — адзін раз у 2 гады (кожны цотны год) да гадавіны ўтварэння БССР пастановай ЦК КПБ і CM БССР паводле прадстаўлення Кта па Дзярж. прэміях БССР у галіне лры, мастацтва і архітэктуры. 3 1967 творчыя дасягненні ў галіне лры і мастацтва адзначаліся таксама прэміямі Ленінскага камсамола Беларусі; прысуждаліся адзін раз у 2 гады. У 1979 устаноўлены штогадовыя літ. прэміі Саюза пісьменнікаў БССР: імя І.П.Мележа за лепшыя творы прозы, маст. публіцыстыкі або літ.маст. крытыкі і імя А.А.Куляшова за лепшыя паэт. творы або зборнікі вершаў ці арыгінальныя творы драматургіі (п’есы, кіна і тэлесцэнарыі, радыёп’есы).