• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У Рэспубліцы Беларусь з 2006 адзін раз у 2 гады (кожны цотны год) прысуджаюцца 3 Дзярж. прэміі Рэспублікі Беларусь. Вылучэнне работ на суісканне Дзярж. прэміі ў галіне лры, мастацтва і архітэктуры ажыццяўляецца на пасяджэнні калегій, прэзідыумаў, сакратарыятаў праўленняў, маст., рэдакцыйнавыдавецкіх, на сходах работнікаў аргцый. Разглядае і прапаноўвае Кт па Дзярж прэміях Рэспублікі Беларусь, зацвярджае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
    ПРЭСБІТЭРЫЙ. прэсбітэрыум (позналац. presbyterium ад грэч. presbyteros старэйшына), у заходнееўрапейскім храмавым будаўніцтве
    прастора перад гал. алтаром, прызначаная для богаслужэння і размяшчэння духавенства. Назва паходзіць ад асаблівасцей першай хрысціянскай літургіі, якую вёў старэйшына (прэсвітар). Форма П. залежыць ад планіровачнай кампазіцыі будынка. Звычайна П. злучаны з гал. нефам і можа быць вылучаны арачным парталам ці балюстрадай. Вядомы ў сярэдневяковых раманскіх і гатычных храмах. У бел. архітэктуры ўзнік у канцы 14 ст. У 17—18 ст. некаторыя П. аздаблялі скульптурай, дэкарыравалі арнаментам і сюжэтнатэматычнай размалёўкай (касцёлы езуітаў у Нясвіжы, Св. Андрэя ў Слоніме і інш.).
    ПСАЛбМ (псалм, псалмы, ад грэч. psalmos песня пад акампанемент арфы, хвалебная песня), рэлігійнае песнапенне са Старога запавету.
    Прыпісваюцца цару Давіду (KaHeu 11 ст. — каля 950 да н.э.). Складаліся на працягу некалькіх стагоддзяў да н.э. вядомымі і ананімнымі паэтамі. У 2 ст. кананізаваны. Тэксты П. перакладзены з іўрыта на стараж.грэч. мову, зборнік П. пачаў называцца псалтыр. П. — крыніца шматлікіх царк. пеўчых жанраў (хвалебныя, услаўляльныя песнапенні, малітвы). Пакладзеныя на музыку, набывалі стылістыку канта, станавіліся псальмамі, якія маюць быт. танц. і песенныя вытокі. Пашыраны ў праваслаўным богаслужэнні. У старажытнасці П. выконваліся антыфонна двума ўнісоннымі харамі. У Сярэдневякоўі сталі асновай гімнаў і інш. муз.паэт. форм. У 14 ст. з’явіліся шматгалосыя П. У Беларусі былі папулярныя псалтыры Я.Любельчыка (1958), Я.Каханоўскага—М.Гамулкі, аднагалосы М.Рыбінскага (1598, 1617, 1642, 1744 і інш.) — пераклад на польск. мову псалтыра К.Гудымеля, ням. збкі песень.
    ПСАЛТЬІР (грэч. psalterion) кніга псалмаў, першая кніга 3га раздзела Старога запавету.
    Паводле Я.Ф.Карскага, у Беларусі бытавалі 16 рукапісных і друкава
    ных П. 13—17 ст. на царк.слав. мове з асобнымі бел. моўнымі элементамі. У Сярэдневякоўі П. — асн. кніга, па якой вучыліся грамаце. Ф.Скарына першы паспрабаваў наблізіць тэкст П. да нар. мовы: выдаў яго на царк.слав. мове з тлумачэннямі незразумелых слоў на палях (Прага, 1517). Захаваліся 2 пераклады П. на бел. мову 16 і 17 ст. Асаблівае пашырэнне меў П. «следаваны» з «Часасловам» — зборнікам малітваў у дастасаванні да пэўных рэліг. свят. Вядомы таксама П. тлумачальны, дзе змешчаны кароткія каментарыі на асобныя псалмы царк. пісьменнікаў Златавуста і Аўгусціна. П. лічыўся кнігай настольнай і той, якую бралі ў дарогу [«Малая падарожная кніжка Ф.Скарыны (1522), куды ўключаны П., мае кішэнны фармат]. Сімяон Полацкі выклаў П. у вершах на царк.слав. мове («Псалтыр рыфматворная»).
    ПСАЛЬМЫ, духоўныя канты. Выкарыстоўваюць сюжэты з Бібліі, з яўр. Агады, агіяграфічнай (жыццёвай) лры, гіст., сац.быт. падзеі і інш. Уключаюць разнастайныя жанры (гімны, П. філасафічнамаралістычныя, замілавальныя, пакаянныя, малітоўныя, услаўляльныя, эсхаталагічныя, апакаліптычныя, П.калядкі, велікодныя і інш.). Рэліг. тэматыка ў П. трактуецца вольна. П. былі паказальнікам гуманістычнага мастацтва эпохі Адраджэння і Барока. Значны ўплыў на іх меў рыфармацыйны рух.
    Першая бел. П. — гімнкант «Багародзіца» (спявалі бел. палкі ў час Грунвальдскай бітвы 1410). П. ўваходзілі ў рукапісныя і друкаваныя Багагласнікі, вядомыя ў Беларусі з 15 ст., і шматлікія зборнікі П. і кантаў 17—18 ст. Вытокі літ. П. — у прафес. і нар. песеннай сілабічнай паэзіі, муз. — у быт. зах.еўрап. музыцы, усх.слав. муз. фальклоры, а таксама стараж.рус. і бел. знаменным роспеве. Вядомы П., прысвечаныя Хрысту, Марыі, святым, гіст. і сац. падзеям і інш. (напр. кантгімн А.Філіповіча «Даруй спакой царкве сваёй, Хрысце Божа»), Шматлікія П. і канты
    233
    ПСЕУДАНІМ
    фалькларызаваліся і ўвайшлі ў калядны, вясельны, валачобны, пахавальны абрады беларусаў, у рэпертуар лірнікаў. Яны суправаджалі паказ батлейкі, з імі хадзілі хрыстаславы. У 17 ст. з’явіліся першыя бел. лірычныя канты. Збор П. — «Псалтыр рыфматворная» Сімяона Полацкага (1678), пакладзеная на музыку В.Цітовым, — выдатны помнік бел.рус. культуры. Тэксты П. захавалі беларусізмы, украінізмы, паланізмы. Музыка засн. на бел.ўкр. папеўках і мелодыях, а таксама на бел. знаменным спеве. Захаваліся ў нар. побыце.
    ПСЕЎДАНІМ (ад грэч. pseudos хлусня + onyma імя), подпіс, якім аўтар замяняе сваё сапраўднае імя. Прычыны з’яўлення П.: цэнзурныя праследаванні, наяўнасць аднолькавых прозвішчаў, немілагучнасць сапр. прозвішча, саслоўныя забабоны, боязь правалу на літ. ніве. У Беларусі П. пачаліўжываццаз 16 ст. ў палемічнай лры: Стафана Куколя (Тустаноўскага) — Стафан Зізаній, Мялеція Сматрыцкага — Тэафіл Арфалог і інш. Шырокае распаўсюджанне атрымалі ў прэсе 2й пал. 19 ст. (газ. «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскі падпісваў «Jasko — haspadar s pad Wilni»), y народніцкіх выданнях 1880x rr., y газ. «Мннскнйлнсток» (1886—1902), «Нашаніва» (1906—15).
    Існуе больш за 50 відаў П. Асн.: уласна П., абагульняльныя П., крыптанімы. Уласна П. — формы, якія створаны па законах якойнебудзь мовы і даюць поўнае ўяўленне аб імені і прозвішчы аўтара: І.Луцэвіч — Янка Купала, Марка Бяздольны; К.Міцкевіч — Якуб Колас, Тарас Гушча і інш. У абагульняльных П. імя і прозвішча аўтара могуць указваць на яго нацыянальнасць (М.Гарэцкі — Максім Беларус), тэр. прыналежнасць (С.ПятроўскіСітніяновіч — Сімяон Полацкі) і інш. Крыптанімы — распаўсюджаная форма, якая ўтворана з ініцыялаў імя і прозвішча, часам імя, імя па бацьку і прозвішча, пачатковых літар П. аўтара (Б., М.Б. — М.Багдано
    віч), з літар розных алфавітаў (A.D. — Ф.Багушэвіч), анаграм, змешвання літар і складоў імя і прозвішча (А.Рэка — А.Бабарэка). Прыняцце П. — неад’емнае права аўтара.
    Літ.: Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI— ХХстст.). Мінск, 1983.
    ПСІХАЛІНГВІСТЫКА, навука, якая займаецца вывучэннем і апісаннем асаблівасцей спараджэння, разумення, функцыянавання і развіцця маўлення, г.зн. жыццём мовы ў псіхіцы чалавека. У цэнтры вывучэння П. чалавек з яго здольнасцю здзяйсняць моўныя дзеянні. Прадмет П. — суаднясенне асобы са структурай і функцыямі маўленчай дзейнасці і мовай як гал. складаючай вобразу сусвету чалавека. Аб’ект і прадмет П. супадаюць з аб’ектам і прадметам псіхалогіі маўлення. Аднак псіхалогія маўлення акцэнтуецца на асаблівасцях псіхічных функцый свядомасці ў працэсе спараджэння, разумення і фарміравання маўлення, а П., выкарыстоўваючы псіхал. метады і даныя, улічвае спосабы выражэння (моўныя і нямоўныя) гэтых функцый у маўленчых паводзінах і дзейнасці чалавека. П. — навук. кірунак, комплексных даследаванняў, якія інтэгруюць пазіцыі і падыходы лінгвістыкі і псіхалогіі з мэтай развіцця ведаўу галіне прыроды маўлення і мовы. Як навука ўзнікла ў сярэдзіне 20 ст. Важную ролю ў развіцці сав. П., якая атрымала назву тэорыі маўленчай дзейнасці, адыгралі бел. мовазнаўцы Г.П.Кліменка, А.Я.Супрун. Іх працы заклалі асновы псіхалінгвістычных кірункаў і школ, якія працягваюць інтэнсіўна развівацца ў наш час. У Беларусі асаблівая ўвага надаецца некалькім кірункам даследаванняў. У рамках агульнай П. вывучаюцца камунікатыўная кампетэнцыя чалавека праз прызму функцыянавання ў яго свядомасці адзінак розных моўных узроўняў, асаблівасці маўленчых паводзін асобы (адлюстраваных у дыскурсе) і мазгавой арганізацыі камунікатыўнай кампетэнцыі,
    працэсы спараджэння і ўспрыняцця выказванняў. Сац. П. робіць акцэнт на даследаванні адрозненняў у маўленчых паводзінах, дзейнасці і свядомасці, абумоўленых сац.псіхал. асаблівасцямі існавання людзей. Анталінгвістыка разглядае станаўленне камунікатыўнай кампетэнцыі ў антагенезе.
    ПТАШНІКАЎ іван Мікалаевіч (н. 7.10.1932, в. Задроздзе Лагойскага рна), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1957). Працаваў у
    Дзярж. выдве БССР. У 1958—95 у час. «Маладосць» і «Полымя». Творчасці П. ўласцівы спасціжэнне нар. характару, глыбокі псіхалагізм, паэтычнасць, сапраўднасць узноўленых падзей, шматкаляровасць мовы. AyTap збкаў апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959), «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), раманы «Чакай у далёкіх Грынях» (1962). Асаблівае месца ў яго творчасці займае тэма Вял. Айч. вайны (аповесці «Лонва», 1965; «Тартак», 1967, аднайм. фільм Бел. тэлебачання паводле сцэнарыя аўтара 1974; «Найдорф» (1975; апавяданне «Асколак ад зоркі», 2004). Аповесць П. «Тартак» адкрыла ў бел. лры трагічную тэму, якую сталі называць «памяць Хатыні». У раманах «Мсціжы» (1970) і «Алімпіяда» (1985) жыццё бел. вёскі ў 1960—80я гг. Апавяданне «Львы» (1987) — першы ў бел. лры твор, які раскрывае тэму Чарнобыля. П. пашырыў жанравыя магчымасці апавядання ўвядзеннем новага матэрыялу і за кошт паглыб
    234
    ПУЗІКАЎ
    лення вобразнай сістэмы: «Ірга каласістая» (1996), «Францужанкі» (1997), «Тры пуды жыта» (1998), «Пагоня» (1999). Аўтар мемуараў «Што застаецца ў памяці» (1992), «Ненапісаная аповесць» (2002) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1990— 92; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1980.
    Літ.: Андреюк С. Его судьба н время // Нёман. 2009. №4.
    ПТАШЎК Міхаіл Мікалаевіч (28.1.1943, в. Федзюкі Ляхавіцкага рна — 26.4.2002), беларускі кінарэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1982). Нар. артыст Беларусі
    М.М.Пташук.
    (1990). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1967), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзярж. кіно СССР (1972). У 196770 рэжысёр у тэатрах Расіі. 3 1974 на к/студыі «Беларусьфільм». Рэжысёрскаму мастацтву П. ўласцівы імкненне да распрацоўкі псіхалогіі характараў, філас. глыбіня і аналітычнасць у раскрыцці праблем. Тэма подзвігу бел. народа ў Вял. Айч. вайну асн. ў яго творчасці: «Вазьму твой боль» паводле І.Шамякіна (1980), «Знак бяды» паводле В.Быкава (1986), «У жніўні 44га...» паводле У.Багамолава (2000). Сярод інш. фільмаў: «Лясныя арэлі» (1975), «Час выбраў нас» (тэлевізійны, 1976—78), «Чорны замак Альшанскі» паводле У.Караткевіча (1983), «Наш браняпоезд» (1988), «Кааператыў «Палітбюро», або Будзе доўгім развітанне» (1992), «Гульня ўяўлення» (1995) 1 інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.