• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    242
    ПЯТРОВІЧ
    Pac. імперыі. Назва, верагодна, пашырылася пасля грашовай рэформы Я.Ф.Канкрына 1839—43. 5) Медная і бронзавая манеты ў 5 капеек у СССР. /. /. Сінчук.
    ПЯТЛІЦКАЯ Валянціна Сяргееўна (н. 7.10.1947, г. КаменкаДняпроўская Запарожскай вобл., Украіна), беларуская артыстка аперэты (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (2002). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974). 3 1970 артыстка хору, у 1974—2007 салістка Бел. дзярж. муз. тэатра. Адначасова з 1991 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Для яе творчай індывідуальнасці характэрны эмацыянальнасць, шчырасць у перадачы пачуццяў, артыстызм і абаяльнасць. Сярод роляў: Царэўна і Ліса («Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Насця, Надзея («Несцерка», «Судны дзень» Р.Суруса), Патрысія і Епіфанія («Мільянерка» Я.Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Каралева («Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Стэла («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Ірынка («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Соф’я («Гора ад розуму» А.Фельзера), Клацільда і Мадлен («О, мілы друг» В.Лебедзева), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» С.Пажлакова), Галя
    («Старыя дамы» А.Фельцмана), Зорыка, Ганна, Валянціна («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Адэта, Сільва, Віялета («Баядэра», «Сільва», «Фіялка Манмартра» І.Кальмана) і інш.
    ПЯТРОВА Людміла Іванаўна (н. 8.2.1947, в. Паўлаўка Магілёўскага рна), беларускі літаратуразна
    Л.І.Пятрова.
    вец. Канд. філал. навук (1992). Засл. дзеяч культуры Беларусі (1997). Скончыла БДУ (1971). 3 1971 працавала ў выдве «Навука і тэхніка» (з 1995 гал. рэдактар). 3 1996 дырэктар выдва «Беларуская навука», з 2005 у Бел. тэхнал. унце. Адначасова з 2006 у Бел. унце культуры і мастацтваў. Даследуе праблемы тэатразнаў
    ства, гісторыю бел. драматургіі, тэорыю і практыку кнігавыдання. Аўтар манаграфіі «Рамантыкі пранікнёнае святло: беларуская драматургія 20—30х гг.» (1987), дапаможнікаў для студэнтаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв:. Методнка н техннка подготовкн курсовых н днпломных работ. Мннск, 2003 (разам з М.А.Зільберглейтам); Стмлнстнка деловой речн н редактнрованне служебных документов. Мннск, 2013; Редактнрованне текстов разных стнлей. Мннск, 2014.
    ПЯТРОВА Марына Уладзіміраўна (н. 6.2.1934, Рыга), беларуская артыстка балета, педагог. Засл. артыстка Бе
    М.У.Пятрова.
    ларусі (1967). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1952). У 1952— 72 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968— 71, 1972—75 і з 1980 выкладае ў Бел. харэагр. каледжьі. Сярод партый: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера), Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок», П.Чайкоўскага), Крыўляка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ліза («Марная засцярога» П.Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Вакханка («Вальпургіева ноч» НІ.Гуно), Анель («Блакітны Дунай» на музыку І.Штрауса) 1 інш.
    ПЯТРОВІЧ Генадзь Уладзіміравіч (6.6.1926, в. Дусаеўшчына Капыльскага рна — 2003), беларускі артыст оперы (бас). Засл. артыст Белару
    243
    ПЯТРОЎ
    Г.Пятровіч у ролі Трубадура.
    сі (1971). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1967). 3 1952 саліст Дзярж. хору БССР. У 1954— 95 артыст хору Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодаў голасам прыгожага тэмбру поўнага дыяпазону. Сярод оперных партый: Тамада («Кэто і Катэ» В.Далідзэ), Трубадур (аднайм. опера Дж.Вердзі), Стары цыган («Цыганскі барон» І.Штрауса) і інш.
    ПЯТРОЎ Георгій Мікалаевіч (28.8. 1888, Масква — 17.7.1960), беларускі піяніст, хормайстар, дырыжор, пе
    Г.М.Пятроў.
    дагог. Засл. артыст Казахстана (1942). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1910). 3 1923 канцэртмайстар хору ў Гомелі, з 1927 вык
    ладчык Мінскага муз. тэхнікума. 3 1932 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Адзін з арганізатараў і педагогаў Бел. студыі оперы і балета (1930—33). У 193337, 194550, 195960 гал. хормайстар і дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1933), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1946) і інш.
    ПЯТРОЎ Уладзімір Генадзьевіч (н. 3.2.1956, г. Чэлябінск, Расія), беларускі артыст оперы (лірычны барытон). Нар. артыст Беларусі (2006). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1985, г. Екацерынбург). 3 1985 працаваў у Омскім муз. тэатры. 3 1992 у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае прыгожым голасам шырокага дыяпазону, які дазваляе выконваць драм. партыі: Рангоні, Шаклавіты («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Алека (аднайм. опера С.Рахманінава), Сільвіа («Паяцы» Р.Леанкавала), Джані («Джані Скікі» Дж.Пучыні). У рэпертуары П. шмат рознахарактарных партый: Кізгайла («Сівая легенда» Д.Смольс
    У.Пятроў у ролі Рэната.
    кага), Анегін, Ялецкі, Роберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская
    У.Г.Пяіпроў.
    нявеста» М. Рымскага Корсакава), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рэната, Жэрмон, Радрыга, Граф ды Луна, Аманасра, Набука, Рыгалета («Бальмаскарад», «Травіята», «Дон Карлас», «Трубадур», «Аіда», «Набука», «Рыгалета» Дж.Вэрдзі»), Дон Жуан (аднайм. опера В.А.Моцарта), Шарплес, Марсель, Скарпія («Мадам Батэрфляй», «Багема», «Тоска» Дж.Пучыні), Альфа («Сялянскі гонар» П.Масканьі) і інш.
    ПЯТРОЎ Яраслаў Фёдаравіч (н. 11.6.1942, г. БудаКашалёва), беларускі артыст оперы (бас). Нар. ар
    тыст Беларусі (1984). Скончыў Бел. кансерваторыю (1974). 3 1973 працуе ў Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае моцным голасам прыемнага барытанальнага тэмбру шырокага дыяпазону, сцэнічнай абаяльнасцю, артыстызмам. Для яго творчасці
    244
    ПЯТРОЎСКІЯ
    ўласцівы тэмперамент, непасрэднасць і шчырасць у перадачы пачуццяў, глыбокае пранікненне ў вобраз, гранічная выразнасць кожнага характару. Стварыў разнапланавыя партыі: Найміт («Сівая легенда» Д.Смольскага), Рыгор («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Дварэцкі («Візіт дамы» С.Картэса), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак, князь Ігар, князь Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін, кароль Рэнэ («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фаўст» Ш.Гуно), Дон Базіліа, Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Зарастра («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Сальеры («Моцарт і Сальеры» М.РымскагаКорсакава), Рамфіс, Спарафучыле, Мантэроне («Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Бонза («Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні). Найб. блізкія спеваку складаныя псіхал. партыі: Іван Сусанін (аднайм. опера М.Глінкі), Кутузаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага) і інш.
    ПЯТРОЎСКІ Сяргей Уладзіміравіч (18.6.1937, пас. Ратамка Мінскага рна — 9.12.1999), беларускі кінааператар. Засл. дзеяч мастацтваў
    Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1965). У 1954—62 і з 1965 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: ігравыя «Вайна пад стрэхамі» (1967), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Белая зямля» (1970), «Заўтра будзе позна...» (1972, з В.Свобадам); дакум. «Пра сонца, зямлю і хлеб надзённы» (1974), «Мы з Беларусі», «Ларыса Александроўская» (абодва 1975), «Зямля мая — лёс мой (1978, з А.Ала
    ем), «Бацькоўскае поле» (1979), «Дзядзька Якуб» (1981), серыял «У вайны не жаночы твар» (1981—85, з Ю.Ялховым), «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (1985, з Ю.Ялховым) і інш. Творчасці П. прысвечаны дакум. фільм «Асобны чалавек» (2002, рэж. М.Жданоўскі).
    ПЯТРОЎСКІЯ ПЁСНІ, пятроўкі, жанраватэматычная група песень, прымеркаваных да свята Пятра, якое адзначалася праз пяць дзён пасля Купалля. Асн. тэма П.п. — каханне («Божа наш! Пятрова ночка невялічка, божа наш. // Маладая Аленка не выспалася: // Пагналабычкі ў дубнічкі // I кароўкі ў дуброўкі. // Сукала шнуры шаўковыя, // Шыла кашулькі бялёвыя, // Шылашыла, вышывала, // Свайму міламу даравала»), У розных варыянтах гэтых песень адсутнічала сувязь з абрадам, знаходзіў увасабленне асабісты пачатак са сваімі клопатамі, роздумамі пра будучае маладой дзяўчыны. Сярод П.п. пашырана тэматыка сямейнабыт. і інтымнай лірыкі. Вядомы песенны сюжэт пра хлопца, каханая якога бярэ шлюб з
    245
    ПЯЧОНКІНА
    іншым. Развіты псіхал. паралелізмпараўнанне дапамагае раскрыць перажыванні параненай чалавечай душы: «Тотото! — Чаму, сілязень, смуцен, невясёл? Тотото! // — А як жа мне жыць, вясёламу быць? // Учора з вячора на моры я быў. // На моры я быў, вутачку сачыў. // Сягонні рана йна паляцела. // Каб далёкая — жалі б не было. // Іна ад мяне на трэцім кусце, // Шчэй купаіцца дай ныраіцца, // Мне селязейку, наругаіцца». У П.п. сямейнабыт. тэматыкі паэтычна асэнсоўвалася сялянская праца, раскрываўся клопат земляроба пра лён, сенакос, вызначаўся ўнутраны характар унутрысямейных адносін паміж нявесткай і членамі мужавай сям’і. 3 дапамогай міфал. вобразаў Пятра, Яна, Ільі ў заключных П.п., якія асэнсаваны рэалістычна, малюецца карціна збору ўраджаю («Пайшоў Пятро да Іллі ў наймы», «Да не
    будзе лецечка», «Да Пятразязюлі ку
    кавалі»).
    А.М.Аляхновіч.
    ПЯЧОНКІНА Ганна Сцяпанаўна (н. 1.5.1945, г. Віцебск), беларускі харавы дырыжор, педагог. Засл. дзеяч
    Г.С.Пячонкіна.
    мастацтваў Беларусі (1997). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971). 3 1963 маст. кіраўнік дзіцячага і студэнцкага хароў у Віцебску, з 1966 у Мінску. У 1973—2008 выкладала ў Брэсцкім
    муз. каледжы імя. Р.Шырмы, адначасова з 1974 маст. кіраўнік нар. харавой капэлы Дома культуры чыгуначнікаў, з 1982 — капэлы настаўнікаў гар. Дома культуры.
    ПЯЧЬІНСКАЯ Тамара Сяргееўна (н. 6.8.1949, г.п. Руская Паляна Омскай вобл., Расія), беларуская спявачка (меццасапрана). Засл. артыстка Беларусі (1990). Скончыла Уральскую кансерваторыю (1973, г. Екацярынбург). У 1976—78 працавала ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, у 1980—2005 — у Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Сярод партый: Любка («Сівая легенда» Д.Смольскага), Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі). Першая выканцаўца вак. цыклаў бел. кампазітараў Я.Глебава, В.іванова, А.Клеванца, В.Сярых, А.Хадоскі.
    246
    Р, васямнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Р («рцы»), утворанай на аснове грэкавізант. устаўнай Р («ро»). У старабел. графіку перайшла са стараж.рус. пісьменства. Абазначала зычны гук [р] («рада», «рыба»). Мелатаксама лічбавае значэнне «сто». У рукапісах 14—17 ст. у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вял., хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел. мове абазначае санорны дрыжачы пярэднеязычны цвёрды і зацвярдзелы гук [р] («раса», «рыжы», «рэха», «сарока»). Бывае вял. і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіц. абрэвіятурах, як умоўнае скарачэнне слоў «рака» (р. Днепр), «рубель» (25 р.), «родны склон» (Р. скл.)