Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
кіраўнік студыі дэкар.прыкладнога мастацтва, кіраўнік гуртка англ. мовы, выхавацель лагапедычнай групы).
РАГАЧбЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ДОБРЫ ВЁЧАР». Створаны ў 1988 у г. Рагачоў пры раённым Доме культуры (з 1992 rap. Дом культуры). У 1998 прысвоена званне «народны», у 2010 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.Ф.Зайцаў (з 1988). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 25 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нац. культуры, захаванне муз. традыцый Беларусі, аднаўленне песеннай спадчыны Рагачоўшчыны. У рэпертуары нар. песні: бел. «А ў полі бяроза», «Добры вечар», «Столікі», «Ехаў Ясь на кані...», «Казачэнька», укр. «Ты ж мяне падманула», «Па дарозе жук», польск. «Шла дзяўчына праз лясок», фінская «Рулатэ», творы бел. і рус. кампазітараў «Гары касцёр» А.Клеванца, «Заздароўная» В.Раінчыка, «Два полі» Э.Ханка, «Язэп» З.Яўтуховіча, «Лізавета» М.Багаслоўскага, «Ямшчык» Я.Фельдмана і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю слав. культуры «Хотмыжская восень» (с. Хотмыжск Белгарадскай вобл, Расія, 2009), удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск, 2005—08, 2012), рэ
Рагачоўскі музей народнаіі славы.
гіянальнага выканаўцаў эстр. песні «Жывая вада» (г. Трубчэўск, Расія, 2007), міжнар. маладзёжнага фестывалюконкурсу нац. культур «Неўскія сустрэчы» (г. СанктПецярбург, 2009) і інш. М.Ф.Зайцаў.
РАГАЧОЎСКІ МУЗЁЙ НАРбДНАЙ СЛАВЫ. Засн. ў 1967 у г. Рагачоў на базе гісторыкакраязнаўчага музея, які дзейнічаў з 1962 на грамадскіх пачатках. У 1970 адкрыта 1я экспазіцыя (пл. 58 м2) з 2 залаў. У 2000 музей адкрыты для наведвальнікаў. Асн. фонд налічвае 28 267 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 16 553 адзінкі (2015, разам з філіялам). Агульная пл. музея 412 м2. Экспазіцыя музея складаецца з 2 раздзелаў і размешчана ў 5 залах: «Пісьменнікіземлякі», «Археалагічная зала» (матэрыялы па верхнім палеаліце, мезаліце, неаліце, бронзавым і жалезным вяках на тэр. Рагачоўскага рна, Замкавай гары, стараж. славянах, а таксама аб уваходжанні Рагачоўшчыны ў склад ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Рас. імперыі), «Зала пачатку 20 стагоддзя» (адлюстроўвае адукацыю і культуру, рэв. дзейнасць на тэр. раёна, павятовы Рагачоў, цэрквы горада і раёна, рамёствы і промыслы края), «Сельскі побыт» (ткацтва, с.г. інвентар, інтэр’ер сельскага пакоя), «Гарадскі побыт» (побыт гараджан пач. 20 ст.),
250
РАГАЧОЎСКІ
«Даваенная зала» (матэрыялы аб рэвалюцыі 1905 і 1917, Грамадз. вайне, калгасах Рагачоўшчыны, развіцці адукацыі ў раёне), «Вялікая Айчынная вайна» (матэрыялы аб баях за гораду 1941, падп. і партыз. руху, юных патрыётах, вязнях канцлагераў, вызваленні горада і раёна ад ням.фаш. захопнікаў, Героях Сав. Саюза — земляках і ўдзельніках вызвалення Рагачоўшчыны і інш.), «Зала сучаснасці» (звесткі аб прадпрыемствах горада, удзельніках баявых дзеянняў у Афганістане, спартсменах Рагачоўшчыны, стварэнні Кургана Славы ў Рагачове). У музеі зберагаюцца калекцыі: археалогіі, абразоў, манет, ручнікоў, медалёў і значкоў, жывапісу, мінералаў. У пас. Ільіч Рагачоўскага рна з 1989 дзейнічае філіял. Музей арганізуе лекцыі, культ.адукац. мерапрыемствы, выстаўкі і інш.
/1. /. Чарняўскі.
РАГАЧОЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1968 у г. Рагачоў пры дзіцячай муз. школе. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Л.Лявонаў (з 1992), М.І.Клюева (з 2015). У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Залатая восень» Я.Глебава, «Рускі вальс» В.Гарадоўскай, «Кадрыльная полька» Я.Дзярбенкі, «Музычнае прывітанне» І.Тамарына, «Цалуй мяне мацней» К.Веласкес, «Пасадобль» Х.Мунзоніуса, «Радзецкі марш» І.Штрауса, «Музычны момант» Ф.Шуберта, муз. фантазія «Каліна чырвоная» У.Сямёнава памяці В.Шукшына і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), абл. «Мелодыі роднага краю» імя Р.І.Жыхарава (г. Гомель, 2000, 2003, 2006, 2012), рэгіянальнага выканаўцаў эстр. песні «Жывая вада» (г. Трубчэўск, Расія, 2007) і інш.
М.І.Клюева.
РАГАЧОЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Рагачоў. У складзе раёна 208 нас. пунктаў, 17 сельсаветаў: Азяранскі, Балатнянскі, Гадзілавіцкі, Гарадзецкі, Дварэцкі, Доўскі, Журавіцкі, Забалацкі, Запольскі, Збароўскі, Званецкі, Кісцянёўскі, Курганскі, Побалаўскі, Старасельскі, Стаўпнянскі, Ціхініцкі. Пл. тэр. 2067 км2, лясы займаюць32%. Нас. 58,3 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (91,9%,), рускія (4,9%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Магілёў— Жлобін, аўтадарогі Мінск—Гомель, мяжа Расіі (Езярышча)—Віцебск— Гомель—мяжа Украіны (Новая Гута), Рагачоў—Жлобін, мяжа Расіі (Звянчатка)—Бабруйск—Івацэвічы, Магілёў— Быхаў— Рагачоў.
Раён утвораны 17.7.1924 ў складзе Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. 4.8.1927 да раёна далучаны 8 сельсаветаў скасаванага Гарадзецкага рна. 12.2.1935 — 5 сельсаветаў перададзены ўтворанаму Доўскаму рну. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. На 1.1.1941 уключаў г. Рагачоў і 19 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з ліп.—жн. 1941 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія знішчылі на тэр. раёна 6,3 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Вазраждзенне (не адрадзілася), Каменка, Сялец, Талочкаў, Фалевічы. Дзейнічалі Рагачоўскае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ (абодва 15.8.1941—28.6.1944), партыз. брыгады 8я Рагачоўская, 11я Быхаўская, 10я Журавіцкая, партыз. палкі 252і, 255ы, 245ы, 537ы і 810ы, 8 асобных партыз. атрадаў, у сак. 1944 створана партыз. злучэнне Рагачоўская ваен.аператыўная група. Выдавалася падп. газ. «Камунар». Раён вызвалены войскамі Бел. фронту ў ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі (10—30.11.1943, усх. частка), 1га Бел. фронтуўходзе РагачоўскаЖлобінскай аперацыі (21—26.2.1944, г.
Рагачоў з наваколлем), Бабруйскай аперацыі (24—29.6.1944, правабярэжжа р. Дняпро). 17.12.1956 да раёна далучаны 7 сельсаветаў скасаванага Журавіцкага рна; 25.12.1962 — г.п. Карма і 13 сельсаветаў скасаванага Кармянскага рна; 6.1.1965 г.п.Карма і 12 сельсаветаў перададзены Чачэрскаму рну. У 1986 раён пацярпеў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабуд., металаапрацоўчай, буд. матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамсці. У раёне (2015) пед. і прафес.тэхн. будаўнікоў каледжы, прафес. ліцэй, гімназія, 17 сярэдніх, 5 базавых школ, 4 комплексы яслісад—базавая школа, 3 — яслісад—пачатковая школа, 3 — яслі сад—сярэдняя школа, 28 дзіцячых дашкольных устаноў, школаінтэрнат, 4 школы мастацтваў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльнапед., творчасці дзяцей і моладзі, тэхн. творчасці дзяцей і моладзі, дом сямейнага тыпу. Працуюць гар. Дом культуры, rap. Цэнтр культуры і адпачынку, 25 сельскіх дамоў культуры, сельскі клуб, аўтаклуб, Дом нар. творчасці, сельскі Дом традыц. культуры, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом рамёстваў, 2 цэнтры культуры і адпачынку, раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 39 бк, музей нар. славы і яго філіял у пас. Ільіч. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы (цэнтр. раённая і дзіцячая ў Рагачове, участковая ў в. Доўск), раённая і стаматалагічная паліклінікі, радзільны дом, процітуберкулёзны дыспансер, 2 участковыя бальніцы, урачэбная амбулаторыя, 8 амбулаторый урача агульнай практыкі, 26 ФАПаў, 14 аптэк; тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддз. хуткай мед. дапамогі, псіханеўралагічны домінтэрнат для пажылых людзей і інвалідаў. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць стады
251
РАГВАЛОДАЎ
ён з комплекам спарт. пляцовак, 43 спарт. залы, 2 вяслярныя базы, 9 басейнаў. Працуюць 2 ДЮСШ (у т.л. 1 алімпійскага рэзерву), фізкультурнаспарт. клуб «Ураджай». Функцыянуюць курорт рэсп. значэння Рагачоў з санаторыем «Прыдняпроўскі», база адпачынку «Возера Святое», 7 аздараўленчых лагераў. Па тэр. раёна праходзяць 2 турысцкія маршруты: «Даліна цароў», «Зялёны маршрут». Выдаецца газ. «Свабоднае слова». Дзейнічаюць 20 рэліг. абшчын: 11 праваслаўных, 1 каталіцкая, 1 іўдзейская, 1 сведкаў Іеговы, 6 пратэстанцкіх. Найб. значныя археал. помнікі: гарадзішчы ў г. Рагачоў, каля вёсак Азяраны, Вішчын, Збароў, Кісцяні, Хмелянец; курганныя могільнікі каля вёсак Ветачка, Гадзілавічы, Гута, Каласы, Каменка, Курганне, Лучын, Мадора, Новы Крыўск, Серабранка, Ходасавічы, Юдзічы. Брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Азяраны, Азярышча, Балотня, Блізняцы, Буда, Вікоў, Вішанька, Вішчын, Высокае, Вял. Крушынаўка, Вял. Стралкі, Гадзілавічы, Гарадзец, Гута, Дварэц, Доўск, Забалацце, Заполле, Збароў, Кісцяні, Курганне, Лучын, Мадора, Новы Крыўск, Новыя Журавічы, Побалава, Свержань, Слабада, Старое Сяло, Турск, Хатоўня, Ціхінічы, Шапчыцы і інш.; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Балотня, Доўск, Каменка, Свержань, Сялец, Талочкаў, Фалевічы, Ходасавічы; помнікі землякам у вёсках Азяраны, Востраў, Гадзілавічы, Дварэц, Журавічы, Забалацце, Заполле, Збароў, Званец, Кашара, Красніца, Мадора, Хатоўня, Ціхінічы; помнікі партызанам у пас. Дубрава, вёсках Заазер’е, Каменка, пас. Партызаны, в. Журавічы; помнік у гонар воінаў 3й арміі 1га Бел. фронту ў в. Канапліцы; вайсковыя могілкі ў в. Высокае. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Святадухаўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Дварэц, Пакроўская царква (1863—64) у в. Доўск, Успенская царква (1869) у в. Гарадзец, парк (ка
нец 18 — пач. 19 ст.) у в. Кісцяні. У б. в. Алешня нарадзіўся Герой Сав. Саюза ЕА.Гусараў (1906—43), у в. Высокае — Герой Сав. Саюза А.Ф.Самусёў (1908—65), у в. Гута — Герой Сав. Саюза П.Е.Жгіроў (1911—98), у в. Збароў — Герой Сав. Саюза К.Н.Осіпаў (1907—75), у в. Вял. Крушынаўка — Героі Сав. Саюза Г.П.Ісакаў (1896— 1961) і Р.С.Кавалёў (1902—44), у в. Каласы — Герой Сав. Саюза Ц.А.Пачтароў (1913—92), у в. Лучын — Герой Сав. Саюза П.А.Пілютаў (1906—60), у в. Надзейкавічы — Герой Сав. Саюза В.В.Скрыганаў (1903—45), у в. Рудня Бронская — Герой Сав. Саюза Р.І.Шалушкоў (1899—1943), у в. Ходасавічы — поўны кавалер ордэна Славы А.М.Белавусаў (1906—76), у г. Рагачоў — Героі Сав. Саюза М.П.Пацееў (1919—72) і В.М.Калеснікаў (1922—64). Вёска Борхаў — радзіма бел. драматурга А.Макаёнка (1920— 82). У Рагачове ў розны час жыў і працаваў бел. пісьменнік У.Караткевіч (193084).