Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
РАЖБА Іосіф Абрамавіч (14.12.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.9.
1995), беларускі акцёр. Засл. артыст
Беларусі (1955). Скончыў студыю Маскоўскага трама, працаваў у Мас
коўскім тэатры імя Ленінскага камсамола. 3 1944 у Дзярж. рус. тэатры Беларусі. Выканаўца пераважна характарных роляў: Малышаў, Духонін («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Багун, Мякішаў («Білет у мяккі вагон», «Пад адным небам» А.Маўзона), Фёдар Шупеня, Ніканаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іванавіч» А.Талстога), Казарын («Маскарад» М.Лерманта
ва), Сілан, Бяссудны («Гарачае сэрца», «На бойкім месцы» А.Астроўскага), Леўшын, Маўрыкій Манахаў, Данат («Ворагі», «Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Шалы («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Андрэй Жаркоў («3 вечара да поўдня» В.Розава), Яга, Глостэр («Атэла, «Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш.
РАЖНОВА Ніна Аляксандраўна (1.12.1919,г. Пенза, Расія— 10.3.2006), беларуская піяністка. Засл. артыстка
Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). У 1954—90
Ражанкаўскі Петрапаўлаўскі касцёл.
261
РАЗАНАЎ
канцэртмайстар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Вяла канцэртную дзейнасць.
РАЗАНАЎ Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч; н. 5.12.1947, в. Сялец Бярозаўскага рна), беларускі паэт. Скончыў
А.Разанаў.
Брэсцкі пед. інт (1970). Настаўнічаў. 3 1972 у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Родная прырода», у 1974— 86 у выдве «Мастацкая літаратура». У 1994—99 у час. «Крыніца». Аўтар кн. паэзіі: «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай даліне» (1995), «Рэчаіснасць» (1998), «Гліна. Камень. Жалеза» (2000), «Сума немагчымасцяў» (2009), «I потым нанава пачаць» (2011) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.: Танец з вужакамі: Выбранае. Мінск, 1999.
РАЗВЯЗКА, кампанент сюжэта, заключны момант у развіцці дзеяння драм., ліраэпічнага ці эпічнага твора, у вырашэнні яго асн. канфлікту. Р. звязана з кульмінацыяй і звычайна ідзе адразу пасля яе («Бандароўна» Я.Купалы), часам супадае з ёй («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), зрэдку падаецца ў пачатку твора («Золата» Ядвігіна Ш., «Знак бяды» В.Быкава). У адпаведнасці з характарам вырашэння канфлікту твора Р. бываюць катарсісныя (супрацьлеглыя бакі ў творы прыміраюцца ці ў аднолькавай ступені церпяць паражэнне: «Паўлінка» Я.Купалы), тэндэнцый
ныя (адзін з бакоў перамагае, што прымушае паверыць у яго рацыю: «Сэрца на далоні» І.Шамякіна), праблемныя (магчымае вырашэнне канфлікту твора выносіцца на суд чытачоў: «Сотнікаў» В.Быкава).
В. П. Рагойша.
«РАЗДАВІМ ФАШЬІСЦКУЮ ГАДЗІНУ», сатырычнае выданне для насельніцтва і партызан Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Выходзіла з ліп. 1941 да мая 1945, спачатку на рус., з сак. 1942 на бел. мове; да сак. 1942 агітплакат, пазней газетаплакат, сатыр. часопіс ЦК КП(б)Б. Выдавалася ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе і Маскве, пасля ў Навабеліцы (цяпер у межах Гомеля) і Мінску. Змяшчала фельетоны, памфлеты, сатыр. вершаваныя і празаічныя літ. творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да актыўнай барацьбы з ворагамі. У выданні друкаваліся творы Я.Коласа, Я.Купалы, А.Астрэйкі, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Віткі, К.Крапівы,
Да арт. Размалёўка. I. Церашкова. Дэкаратыўнае пано. 2009.
М.Лужаніна, П.Панчанкі, М.Танка, М.Чавускага, К.Чорнага і інш. пісьменнікаў, малюнкі І.Ахрэмчыка, Л.Брадатага, В.Букатага, К.Елісеева і інш. мастакоў. Са жн. 1945 выходзіць як сатыр.гумарыст. час. «Вожык».
РАЗМАЛЁЎКА мастацкая, арнаментальныя ці сюжэтныя кампазіцыі, якія выкананы фарбамі на розных частках архіт. збудаванняў, прадметах хатняга (мэбля, посуд і інш.) і сувенірнага ўжытку, ювелірных вырабах, творах мастацтва і інш.; від дэкар.прыкладнога і манумент.дэкар. мастацтва. На тэр. Беларусі Р. з’явілася ў 11 ст. (фрэскі на сценах храмаў). Вядомы пісанкі, Р. па дрэве, кераміцы, шкле, палатне (гл. Дываны маляваныя), батык.
Р. па дрэве на тэр. Беларусі вядома з 17 ст.: размалёўкі на біблейскія і евангельскія сюжэты ў інтэр’ерах драўляных храмаў — Богаяўленскай царквы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў Оршы (1я пал. 17 ст.), Святадухаўскай царквы
262
РАЗНАСТРОФНЫ
Тупічэўскага манастыра ў Мсціславе (17 ст.), Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску (17 — пач. 20 ст.). Багаццем раслінных матываў характэрнай нар. трактоўкай вылучаўся размаляваны інтэр’ер касцёла Св. Міхаіла ў в. Цімкавічы Капыльскага рна, выкананы мастаком Ф.Бруздовічам (1906). 3 канца 19 ст. Р. па дрэве распаўсюдзілася ў нар. побыце. Ёю ўпрыгожвалі традыц. нар. жытло (ліштвы, франтоны, ганачкі, брамы), транспартныя сродкі, мэблю (гл. Куфры маяяваныя), хатнія рэчы. 3 сярэдзіны 20 ст. на прадпрыемствах маст. прамсці (Пінская, Жлобінская, Магілёўская фабрыкі маст. вырабаў, Брэсцкая фабрыка сувеніраў) Р. па дрэве аздабляюць кухонныя наборы, посуд, сувенірныя вырабы і інш. У наш час Р. па дрэве займаюцца некаторыя нар. майстры.
Р. па к е р а м і ц ы на тэр. Беларусі вядома з 12 ст., распаўсюдзілася з канца 16 ст. У 18 ст. з’явіліся вырабы з роспісам сінім кобальтам па белай эмалі, фаянсавыя вырабы Свержанскай і Целяханскай мануфактур. Багатай палітрай фарбаў з выкарыстаннем золата і люстра вылучаецца кафяя канца 19 — пач. 20 ст. з Копысі (Аршанскі рн), Віцебска, Мінска; ангобамі белага і чырвонакарычневага колераў эмалямі аздаблялі посуд у некаторых традыц. ганчарных цэнтрах (гл. Бабінавіцкая кераміка, Бабруйская кераміка, Івянецкая кераміка, Гараднянская кераміка, Ракаўская кераміка). 3 сярэдзіны 20 ст. шырока выкарыстоўваецца ў прам. вытворчасці посуду і ўтылітарнадэкар. вырабаў з фарфору, фаянсу, гліны, шамоту (прадукцыя Мінскага і Добрушскага фарфоравых заводаў, Івянецкай фабрыкі маст. керамікі і вышыўкі, аб’яднання «Беларуская мастацкая кераміка» і інш.), нярэдка спалучаецца з дэколямі, аэраграфіяй, шоўкатрафарэтным друкам. 3 1960х гг. Р. па кераміцы актыўна выкарыстоўваюць мастакікерамісты пры стварэнні твораў станковага і манумент.дэкар. характару
(М.Байрачны, А.Дзятлава, А.Зіменка, А.Концуб, Ю.Крамко, Я.Кузняцоў, Т.Пятроўская, Л.Панамарэнка, В.Прыешкін, У.Угрыновіч і інш.). У наш час ёю займаюцца таксама некаторыя нар. майстры: М.Панамарэнка, І.Веракса, І.Бурачэўскі, І.Сасноўскі і інш.
Р. п а ш к л е на тэр. Беларусі вядома з позняга жалезнага веку (паліхромная размалёўка шкляных пацерак). У 12—13 ст. золатам і эмалямі размалёўвалі шкляны посуд у гарадах Тураў (Жыткавіцкі рн), Гродна, Навагрудак, у 16—17 ст. Р. па шкле была пераважным відам дэкору. У 18 ст. дасягнула росквіту Р. па шкле золатам, асабліва на шкляных мануфактурах Урэчча і Налібокаў. У 19 — пач. 20 ст. на шклозаводах у Бярозаўцы (Лідскі рн), Целяханах (Івацэвіцкі рн), Барысаве шкляны посуд упрыгожвалі расліннакветкавымі кампазіцыямі, пейзажамі, выявамі птушак, фруктаў. У 1й пал. 20 ст. распаўсюдзілася Р. па шкле ў выглядзе дэкар. карцінакпано, абразкоў, рамак для фатаграфій і інш. На прамавугольных кавалках шкла малявалі сакавітымі, яркімі, лакальнымі фарбамі (звычайна з чорнай разметкай па контурах) біблейскія сюжэты, пейзажы, дэкар. кампазіцыі з уключэннем выяў жывёл, птушак, кветак, букетаў вазонаў і інш. Пад малюнкі, выкананыя празрыстымі фарбамі, падкладалі скамечаную фольгу, што надавала ім своеасаблівы дэкар. эфект. Да 1960х гг. на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка Лідскага рна) і крыштальным заводзе ў Барысаве пры вытворчасці посуду выкарыстоўвалася ручная Р. па шкле золатам і ангобамі; у наш час яна механізавана. На традыцыі нар. Р. па шкле абапіраюцца сучасныя нар. майстры пры стварэнні дэкар. карцінакпано. Адраджаюцца традыцыі Р. па палатне (дываны, пано); маляваныя дываны Паазер’я ўключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У 2014 у Віцебску прайшло
міжнар. святаконкурс мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў».
Літ.: Жук В.І4. Декоратнвнопрмкладное нскусство Беларусн XVIII— XXвв. Ммнск, 2006; Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 2011; Я г о ж. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі. Мінск, 2013; Сергачёв С.А. Народное зодчество Беларусн. Нсторня н современность. Мннск, 2015.
Я.М.Сахута.
«РАЗМОВА ПАЛЯКА 3 ЛІТВІНАМ», адзін з першых друкаваных свецкіх твораў у Беларусі. Выдадзены ў 1654 у Брэсце на польск. мове. Аўтар невядомы. Пабудаваны ў форме дыялогу. Падзяляецца на 2 ч., паміж якімі змешчаны верш «Да палякаў і літвінаў», напісаны, як мяркуюць даследчыкі, А.Воланам. Твор вызначаецца патрыятычнасцю і выкрывае захопніцкія планы польск. феадалаў у адносінах да ВКЛ. Крытыкуюцца погляды польск. ідэолагаў на асобу, дзяржаву і грамадства. Аўтар выступае супраць «шляхецкай распусты», гвалту, самавольства феадалаў абараняе гуманіст. ідэалы: свабоду, роўнасць людзей перад законам, імкненне да агульнай карысці. Падкрэсліваюцца гіст. здабыткі беларусаў і ўкраінцаў даюцца цікавыя звесткі з гісторыі і культуры ВКЛ.
РАЗМОЎНІК, даведачнае кніжнае выданне, прызначанае для зносін на замежных мовах у розных жыццёвых сітуацыях. Пабудаваны ў выглядзе тэматычна аб’яднаных рэплік рознага тыпу і найб. частотнай агульнаўжывальнай лексікі. Бывае двух і шматмоўны. Можа выкарыстоўвацца ў якасці падручніка для першапачатковага вывучэння замежнай мовы.
РАЗНАСТРОФНЫ ВЕРШ, верш, напісаны рознымі строфамі, аддзеленымі адна ад адной графічна. Напр., верш «Старавер» В.Віткі:
Я не пішу Верлібрам, Грашу Старым калібрам.
263
РАЗЬБА
Ніколі разабрацца He мог я ў новай модзе, Шчыруючы на градцы На ўласным агародзе.
Сярод жывых не першы, Нелепшы між памершых, На рыфмах зубы з’еўшы, Пісаў свае я вершы
Для дома, Для альбома I трохі Для эпохі.
В. П. Рагойша.
РАЗЬБА МАСТАЦКАЯ, спосаб мастацкай апрацоўкі дрэва, косці, каменю і інш. цвёрдых матэрыялаў шляхам выразання арнаментальных ці сюжэтных кампазіцый; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Р.м. аздабляюць прадметы побыту (мэблю, хатняе начынне, посуд, прылады працы), будынкі, вырабы сувенірнага і маст. прызначэння; яетэхніку выкарыстоўваюць у стварэнні скульптуры. Самаст. від Р.м. — гліптыка (мастацтва разьбы па каштоўных каляровых камнях). Узнікла ў глыбокай старажытнасці са з’яўленнем рэжучых інструментаўз каменю і косці, пазней — металічных; вядома ўсім народам свету. У Беларусі пашыраны некалькі відаў Р.м. Контурная разьба выконваецца заглыбленымі лініямі на гладкім фоне, блізкая да гравіравання; выемчатая р а з ь б а (пераважна трохграннавыемчатая геаметрычная) утварае ўзор, заглыблены ў гладкі фон; рэльефная