• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    РАСОНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФ І'Ч НЫ АНСАМБЛ Ь «СВЯЦІЦА». Створаны ў 1993 у г.п. Расоны пры аддзеле культуры райвыканкама, з 2014 працуе пры раённым Цэнтры культуры і нар. творчасці.
    У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.УЛітвінава (з 1993), Л.А.Задзвінская (з 2012). У складзе ансамбля 24 чал. ва ўзросце ад 27 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне нац. традыцый песеннай і танц. спадчыны, зберажэнне, папулярызацыя бел. нар. свят «Раство Хрыстова», «Вялікдзень», «Купалле». У рэпертуары царк. песнапенні «Вялікодныя трапары», «Вялікодная песня», «Шматгоддзе патрыяршае», бел. канты «А ў свеце нам навіна была», «Нова радасць», нар. песні: бел. «Гарэла сасна», «Ой, у лузе пры дарозе», «Доля, мая доля», «А я хлопец добры», «Ці ж я не гаспадыня», рус. «Выйду на вуліцу», укр. «Ой, у вішнёвым садзе», вак.харэагр. кампазіцыі «Пайшла млада за вадой», «Рускі самавар», «Ярыца», «Раснянка», творы бел. кампазітараў: «Святы вечар», «Спявай душа» Л.Захлеўнага, «Край Прыдзвінскі» М.Зелянкевіча, «Красуй, Беларусь» В.Раінчыка і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Дзвіна—Двнна—Даўгава» (г. Краслава, Латвія,
    272
    РАСОНСКІ
    2000, 2002), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2001), міжнар. свята традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў, 2002, 2013) іінш.
    Л.А. Задзвінская.
    РАСОНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Віцебскай вобл. Цэнтр — г.п. Расоны. У складзе раёна 128 сельскіх нас. пунктаў, 6 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Сакалішчанскі, Янкавіцкі. Пл. тэр. 1926,9 тыс км2, лясы займаюць 70%. Нас. 9,8 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (89,4%), рускія (9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,6%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Полацк—Расоны, Апочка (Расія)—Полацк, Невель (Расія)—Верхнядзвінск.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Полацкайакрузе. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 4.8.1927 далучаны 6 сельсаветаў скасавана
    га Краснапольскага рна. 3 21.6.1935 зноў у Полацкай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, але да кастр. 1942 вызвалены партызанамі, якія ўтрымлівалі яго да ліст.— снеж. 1943. Утварылася РасонскаАсвейская партыз. зона. 3 мэтай яе ліквідацыі гітлераўцы ў 1942—43 правялі карныя аперацыі «Пантэра», «Заяцбяляк», «Зімовае чараўніцтва» і інш., у час якіх спалілі разам з жыхарамі вёскі Ваўкова, Велле, Гарэлая Яма, Гуйды, Кушчаватае, Ніўе, Плігаўкі, Ражнова (усе не адрадзіліся), Баканіха (цяпер не існуе), Гарбачэва, Сяляўшчына, Юхавічы; знішчылі 3750 чал. Дзейнічалі Расонскае антыфаш. падполле, расонскія падп. райкамы КП(б)Б (16.7 — снеж. 1941, 29.5.19423.11.1943) і ЛКСМБ (16.7  вер. 1941, 7.6.19423.11.1943), партыз. брыгады Расонская імя Сталіна, «За Савецкую
    Беларусію» (пазней імя Ракасоўскага), Асвейская імя Фрунзэ, 3я і 4я Беларускія, 1я і 2я Дрысенскія, імя Кароткіна, імя Леніна, 3я і 7я Калінінскія, асобныя атрады «Баявы», «Трэція», імя Чкалава. Выдавалася падп. газ. «Сацыялістычная праца». Раён вызвалены войскамі 1га і 2га Прыбалтыйскіх франтоў у ходзе баёў канца 1943 — пач. 1944 (усх. частка да воз. Нешчарда) і ў сярэдзіне ліп. 1944 у ходзе РэжыцкаДзвінскай аперацыі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. 25.12.1962 раён скасаваны, г.п. Расоны і 7 сельсаветаў перададзены Полацкаму, 4 сельсаветы — Верхнядзвінскаму рнам. 6.1.1965 адноўлены ў складзе 10 сельсаветаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, па вытворчасці буд. матэрыялаў і піламатэрыялаў. У раёне (2015) сярэдняя школа, 3 комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа, 3 — дзіцячы сад—базавая школа і
    Да арт. Расонскі народны вакалыіахарэаграфічны ансамбль «Свяціца». Вакальнахарэаграфічная кампазіцыя «Пашла млада за вадой».
    273
    РАСОНСКІ
    1 — дзіцячы сад—пачатковая школа, школа мастацтваў (з філіяламі ў вёсках Клясціцы і Краснаполле), 5дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., дзяцей і моладзі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, 12 клубных устаноў, аўтаклуб, Дом рамёстваў (з філіяламі ў вёсках Краснаполле і Клясціцы), 15 бк, музей баявой садружнасці. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, бальніца сястрынскага догляду, 2 урачэбныя амбулаторыі, 9 ФАПаў, 5 аптэк. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць стадыён, 8 спарт. залаў, 5 прыстасаваных памяшканняў спарт. прызначэння, тэнісны корт. Працуюць ДЮСШ і фізкультурнаспарт. клуб «Старт». Турысцкая інфраструктура: базы адпачынку «Ласіны рог» у в. Глоты, гасцінічнатурысцкі комплекс «Баброва хата» ў в. Уклеенка, турысцкі цэнтр з музейнай экспазіцыяй ў в. Межна, Дом паляўнічага ў в Янкавічы. Зона адпачынку на беразе воз. Белае (Юхаўскае). Патэр. раёна праходзіць турысцкі маршрут «Блакітныя каралі Расонаў». Выдаецца газ. «Голас Расоншчыны». Дзейнічаюць 7 рэліг. абшчын: 2 праваслаўныя, 1 каталіцкая, 2 хрысціян веры евангельскай, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 адвентыстаў сёмага дня. Археал. помнікі: гарадзішчы каля вёсак Амосенкі, Грачушына, Даўгабор’е, Заазер’е, Латышы, Межава, Рылі, Старыца, Янкавічы, б. в. Карпіна; селішчы каля вёсак Амосенкі, Грачушына; курганныя могільнікі каля вёсак Даўгабор’е, Маторына, Рудня; замчышча Сокал 16 ст. (в. Кульнева). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Гарбачэва, Грышына, Двор Чарэпіта, Кавалі, Клясціцы, Кульнева, Малыя Асёткі, Парэчча, Сакалішча, Уклеенка, Янкавічы, б. в. Карпіна і інш.; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Альбрэхтава, Байдзіна, Балбечына, Гарбачэва, Двор Чарэпіта, Забор’е (Клясціцкі с/с), Забор’е (Краснапольскі с/с), Залессе, Ізбішча, Канашонкі, Межава, Пірагі, Рылі, Ся
    ляўшчына, Ушчалёпкі, Фаміно, Шнітаўка, Юхавічы, Якубова, б. вёскахАбухава, Баканіха, Шлях. Помнікі: герою вайны 1812 ген. Я.П.Кульневу каля в. Сакалішча; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Галоўчыцы, Горкі, Кавалі, Клясціцы, Сакалішча, Сяляўшчына, Юхавічы; Герою Сав. Саюза У.А.Хамчаноўскаму ў в. Пірагі; у гонар партыз. брыгад і атрадаў Вял. Айч. вайны ў вёсках Залессе, Кавалі, Марачкова, Маторына, Межна, Паўлава. Перавоз, Роўнае Поле; у гонар прарыву партызанамі варожай блакады ў снеж. 1943 у в. Канюхова; на месцы загубы мірных жыхароўу в. Альбрэхтава, партыз аэрадрома ў в. Сяляўшчына; партыз. зямлянкі часоў Вял. Айч. вайны ў вёсках Ізбішча, Роўнае Поле; курганы памяці ў вёсках Альбрэхтава, Гарбачэва, Карпіна, Марачкова, Межава, Прудок, Харытонава; мемар. комплекс героям вайны 1812 і Вял. Айч. вайны ў в. Клясціцы. Помнікі сядзібнапаркавага мастацтва — паркі 2й пал. 19 ст. (в. Казімірава) і пач. 20 ст. (в. Двор Чарэпіта). У б. в. Пушча (злілася з в. Пірагі) нарадзіўся Герой Сав. Саюза С.І.Жукаў
    Удзельнікі Расонскага ўзорнага фальклорнага гурта «Нежачкі».
    (1923—97), у в. Пірагі — Герой Сав. Саюза У.А.Хамчаноўскі (1920—42), у б. хутары Шаўцова — Герой Сав. Саюза З.М.ТусналобаваМарчанка (1920—80), у в. Забор’е — Герой Сав. Саюза А.К.Шэлепень (1918— 64), у в. Мікулінкі — поўны кавалер ордэна Славы П.І.Рубіс (1923—96), у в. Мурагі — бел. і польск. пісьменнік Я.Баршчэўскі (1790?—1851), тут яму ўстаноўлены помнік; у в. Межава — бел. этнограф, фалькларыст А.А.Шлюбскі (1897—1941), у б. в. Калюціна — драматург М.Матукоўскі (19292001).
    РАСОНСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «НЁЖАЧКІ». Створаны ў 1999 у г.п. Расоны пры Доме школьніка (з 2011 Цэнтр дзяцей і моладзі). У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Літвінава (з 1999), А.М.Вашчанка (з 2012). У складзе гурта 47 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне быт. танцаў, нар. спеваў. У рэпертуары бел. нар. танцы «Бес», «Какетка», «Кракавяк», «Межаўскі матлёт», «Ойер», «Субота», песні «Барыня з прыпеў
    274
    РАТОНДА
    камі», «Іванька калыхаўся, бераг калыхаўся», «Полькачэмісянка», сіроцкая «Прывяжыце вы мне крылы» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2011), пераможца аглядаўконкурсаў: рэсп. дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет» (Мінск, 2015), абл. фалькл. мастацтва (2014), тэлевізійнага творчага праекта «Зорны шлях» (2013; абодва Віцебск) і інш.
    Т.Л.Пісаронак.
    РАСОНЫ. гарадскі пасёлак, цэнтр Расонскага рна. За 170 км на ПнЗ ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Дрэтунь на лініі Полацк—Невель (Расія), аўтадарогамі злучаны з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. 5,1 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1552 як в. Расона (7 дымоў) у складзе Полацкага ваяв. ВКЛ, уласнасць Ф.І.Корсака. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Полацкім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў. У 1877 — 12 двароў, 2 прыватныя агульнаадукац. вучылішчы. У 1905 у Вазнясенскай воласці, з 15.2.1923 у Чырвонаармейскай воласці Полацкага павета РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, 26 двароў, 135 ж. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе, цэнтр Расонскага рна. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 да 19.9.1942 і з ліст. 1943 да 12.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 восені 1942 з’яўляліся цэнтрам РасонскаАсвейскай партыз. зоны. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях. 3 14.7.1958 гар. пасёлак. 3 25.12.1962 у Полацкім рне. 3 6.1.1965 цэнтр Расонскага рна. У 1999 — 5,4 тыс. ж.
    У 1877 у Р. 12 драўляных жылых пабудоў, прыватныя жаночае (з 1862) і мужчынскае (з 1869) агульнаадукац. вучылішчы, 2 царквы (1 мураваная). Планіровачная структура сучаснага пасёлка радыяльнавеерная, з рэгулярнай унутрыквартальнай забудовай. Асн. кампазіцыйная вось — вул.
    Будынак Дома кумтуры ў г.п. Расоны.
    Савецкая з Музеем баявой садружнасці і мемар. паркам, забудаваная 2—5павярховымі капітальнымі дамамі. На ёй склаўся адм.грамадскі і культ. цэнтр. На стыку вуліц Савецкай і Машэрава сфарміравана цэнтр. плошча. Сучасны гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1995. У раёне вуліц Камсамольская, Пушкіна, Леніна створаны жылы квартал з 2—3павярховай забудовай. Вуліцы Леніна, Руставелі і інш. звязваюць грамадскі цэнтр з жылой зонай. Пераважае аднапавярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу. У 2000я гг. пабудаваны фізкультурнааздараўленчы клуб «Старт», разліковакасавы цэнтр, мадэрнізаваны гар. Дом культуры, Цэнтр культуры і нар. творчасці, універмаг «Прыазёрны» (гандлёвы цэнтр), рэканструяваны хірургічнае і дзіцячае аддз. цэнтр. раённай бальніцы, гар. стадыён. Зона адпачынку — гар. скверы, воз. Расона.