Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
У 2015 у Р. сярэдняя школа, школа мастацтваў, ДЮСШ, 3 дашкольныя ўстановы, Музей баявой садружнасці, дамы культуры і рамёстваў, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, 2 спарт. залы, футбольнае поле, гасцініца; касцёл Св. Іасафата Кунцэвіча (2010). Магіла ахвяр фашызму, мемар. комплекс у гонар сав. воі
наў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: на месцах загубленых сав. людзей у 1941 —42 і расстрэлу падпольшчыкаў; партызанам; у гонар партыз. брыгад; Вызвалення раёна ад нямфаш. захопнікаў. Помнікі архітэктуры — Вазнясенская царква (1879), сядзібны дом (1900).
РАТНІКАВА Ірына Энгелеўна (н. 10.4.1964, Мінск), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2003), праф. (2004). Скончыла БДУ (1986), працуе ў ім. Даследуе семасіялогію і лексікалогію рус. мовы, лінгвістыку тэксту, анамастыку, семантычныя тэорыі ў русістыцы. Аўтар навук. прац «Антынамія ўзуса і магчымасцей мовы ў анамастычнай семантыцы» (1999), «Імя асабовае: ад культурнай семантыкі да моўнай» (2003), вучэбных дапаможнікаў і інш.
РАТОНДА (італьян. rotunda ад лац. rotundus круглы), круглае ў плане нэнтрычнае збудаванне, звычайна завершанае купалам, з размешчанымі па перыментры калонамі. Вядома з часоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў некаторых храмах, маўзалеях, залах, паркавых павільёнах, альтанках і інш. Сустракаліся ў культавых збудаваннях Сярэдніх вякоў, эпохі Адраджэння, стылю класіцызму. У Беларусі вядома з 16 ст., найб. пашырана
275
РАТУША
ў культавым дойлідстве стылю класіцызму (Чачэрская СпасаПраабражэнская царква, Лідскі Міхайлаўскі кафедральны сабор, Пральніцкая Мікалаеўская царква). Форму Р. мелі ў сваіх завяршэннях некаторыя манум. збудаванні: Гродзенскі палац Тызенгаўза, Мінская ратуша, ратушы ў Гродне, Драгічыне. У выглядзе Р. вырашаны альтанкі і павільёны ў рэгулярных і пейзажных парках сядзіб вёсак Станькава Дзяржынскага, Вараняны Астравецкага, Залессе Смаргонскага рнаў, Альбінскага палацавапаркавага ансамбля і інш., альтанкі ў архітэктуры 1950х гг. (на набярэжнай р. Свіслач і каля гал. ўвахода ў Цэнтр. дзіцячы парк імя М.Горкага ў Мінску). С.А.Сергачоў. РАТУША [польск. ratusz ад ням. Rathaus (Rat рада + Haus дом)], будынак гарадскога самакіравання (рады, магістрата) у шэрагу еўрап. краін у 12 — пач. 20 ст. Першыя будынкі Р. з’явіліся ў Зах. Еўропе. Звычайна іх ставілі ў цэнтры горада. У архітэктуры Р. спалучаліся рысы абарончага і грамадзянскага дойлідства. Часцей была прамавугольная ў плане, 2павярховая, з вежай — сімвалам самастойнасці і адм. свабоды горада.
Ратонда каля галоўнага ўвахода ў Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага ў Мінску.
На вежы часта размяшчалі гадзіннік, звон; рабілі балкон ці эркер, з якіх звярталіся да грамадзян з афіц. паведамленнем. На верхнім паверсе вежы мог быць кругавы балкон для гар. вартаўніка. У Беларусі Р. пачалі будаваць у 14 ст. ў сувязі з атрыманнем гарадамі і мястэчкамі магдэбургскага права. Асн. буд. матэрыял — дрэва і цэгла. Архіт.планіровачнай кампазіцыі ўласцівы сіметрычнасць, выразнасць, простыя і манум. формы. Ставілі на адным з бакоў рыначнай плошчы (Віцебская ратуша, Чачэрская ратуша, Р. ў Слоніме), у яе цэнтры (Мінская ратуша), на адной з гал. вуліц (г.п. Ушачы), часта аб’ядноўвалі з гандлёвымі радамі (Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады), гасціным дваром, арсеналам, важніцкай, астрогам, складамі (Магілёўская ратуша, Р. ў Гродне, Карэлічах). Калі Р. з’яўлялася цэнтрам буйнога горада, адм.гандлёвага комплексу, то праз яе 1ы паверх праходзіў праезд на рыначную плошчу (Шклоўская ратуша, Р. ў Драгічыне, в. Смаляны Аршанскага рна). Гал. памяшканне ў Р. — зала пасяджэнняў магістрата (займала 2і паверх), яна служыла таксама для розных урачыс
тых актаў, тэатр. дзеяў і інш. Астатнія памяшканні займалі т.зв. ізбы (у іх праходзіў разбор спраў пад кіраўніцтвам войта), канцылярыя, гар. казна, архіў і інш. Частка памяшканняў Р. (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад храмы, склады (Гродна, Драгічын, Вялікая Бераставіца) і інш. памяшканні. Часам ў Р. праводзілі пасяджэнні судоў (Брэст, Кобрын, Полацк, Слуцк). У 17—18 ст. Р. барочнага тыпу мелі шмат’ярусную вежу, якая завяршалася купалам ці шпілем (Віцебск, Магілёў, Шклоў), вядомы Р. і без вежаў (Маладзечна, г.п. Шарашова Пружанскага рна). У стылі класіцызму былі ўзведзены Р. ў Гродне і Мінску, з рысамі несапраўднай готыкі — у Чачэрску. Накрывалі Р. пляскатай чырвонай дахоўкай, па цэнтры даху ставілі пазалочаныя ці пасярэбраныя вятранікі (флюгеры). Інтэр’еры ўпрыгожвалі кафляныя печы. Цяпер кожная захаваная Р. з’яўляецца аб’ектам гісторыкакульт. спадчыны, неад’емнай ч. гіст. цэнтра горада. С.А.Сергачоў.
РАЎБІЦКІ МАЦВЁЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнагатычнага стылю ў в. Раўбічы Мінскага рна. Пабудаваны ў 1858— 62 з цэглы паводле праекта ксяндза А.Варанецкага на ахвяраванні навакольных памешчыкаў пад кіраўніцтвам графіні М.Тышкевіч. У 1975— 78 рэстаўраваны (архіт. Л.Паўлава). Храм вырашаны як манумент. аднанефавы, з капліцамі каля алтара будынак на магутным бутавым нокалі. Гал. фасад фланкіраваны 3яруснымі 8граннымі вежамі з шатровымі завяршэннямі. Высокі шмат’ярусны атынкаваны франтон паміж імі падкрэслівае форму стральчатага ўваходнага партала з ганкам з чэсанага каменю. У дэкоры гал. фасада выкарыстаны накладныя 3ярусныя пілоны з перакінутымі паміж імі спічастымі броўкамі. Над парталам круглы аконны праём у выглядзе гатычнай ружы. Рытм бакавых фасадаў ствараецца чаргаваннем магутных контрфорсаў і стральчатых аконных
276
РАЎБІЧЫ
Раўбіцкі Мацвееўскі касцёл.
праёмаў з фігурнымі дубовымі пераплётамі і вітражамі. Багацце раскраповак, вітражоў надае фасадам дэкар.каларыстычную выразнасць. Элементы архіт. дэкору (карнізы, ліштвіны, абломы) вырашаны спрошчана. Дах накрыты чырвонай чарапіцай (да рэстаўрацыі быў бляша
ны). Прастора інтэр’ера перакрыта спічастым скляпеннем на падпружных арках з люнетамі. Пры ўваходзе на 2 квадратных у сячэнні слупах размешчаны хоры, якія звязаны з залай лесвіцай усх. вуглавой вежы. Алтарная частка інтэр’ера асветлена вял. стральчатым акном. Склеп
пахавальня замураваны. У будынку знаходзіцца Музей бел. нар. мастацтва — філіял Нац. маст. музея Беларусі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
«РАЎБІЧЫ», рэспубліканскі спартыўны комплекс у 0,5 км на ПдЗ ад в. Раўбічы Мінскага рна. Прызначаны для трэніровак і спаборніцтваў па біятлоне, лыжных гонках, лыжным дваябор’і, скачках на лыжах з трампліна, слаламе, канькабежным спорце, фрыстайле, сноўбордзе; асн. цэнтр падрыхтоўкі бел. нац. зборных па зімовых і інш. відах спорту. Пабудаваны ў 1974 (архіт. В.Аладаў, У.Крывашэеў, С.Неўмывакін, М.Гордзін, І.Пятровіч) сярод ляснога ландшафту, на тэр. 36 га. У 1980—90я гг. плошча комплексу пашырана да 80 га. Рэканструяваны і мадэрнізаваныў2014—15. У комплекс уваходзяць спарт. збудаванні — стрэльбішчы асн. (150 х 140 м) з 100метровым жалезабетонным бліндажом (36 механічных мішэняў) і трэніровачнае (150 х 50 м); трасы лыжная (3 пятлі агульнай даўж. 20,5 км, 3 лыжныя
Спартыўны комплекс «Раўбічы».
277
РАЎКУЦЬ
трампліны са штучным пакрыццём, разліковая даўж. скачка 20, 40 і 60 м), спецыялізаваная лыжаролерная з асфальтабетонным пакрыццём, малая слаламная, ролікадром (150 х 60), акрабатычны схіл, крыты каток (з 2009) і інш.; універсальная спарт. зала, тэнісныя корты са штучным пакрыццём, пляцоўкі для футбола, валейбола, баскетбола і гандбола, 3 гасцініцы, спарт. турыстычны лагер, медыкарэабілітацыйны цэнтр, судзейскі павільён з прэсцэнтрам, вузлом сувязі і інш., адм.гасп. корпус. На штучных земляных валах размешчаны трыбуны для гледачоў, злучаныя пераходнымі мастамі з трыбунамі каля судзейскага павільёна. У «Р.» праводзяцца буйныя міжнар. і рэсп. спаборніцтвы.
РАЎКУЦЬ Юзаф Антонавіч (н. 1.1.1954, г. Шчучын), беларускі артыст балета. Засл. артыст Белару
Ю.А.Раўкуць.
сі (1989). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1972). У 1972—93 артыст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык лірыкарамантычнага плана. Для творчасці Р. ўласцівы акадэмізм выканання, шчырасць, рамант. ўзнёсласць і эмацыянальная насычанасць вобраза. Стварыў выразныя вобразы ў нац. балетах: Сын («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Князь, кароль Філіп («Курган», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава). Сярод інш. партый: Жан дэ Брыён («Раймонда» А.Глазунова), Альберт, Конрад, Бірбанта («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.Леванскольда), Прынц («Лебядзі
нае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Абат («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса), «Крас («Спартак» А.Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш.
РАХЛЁНКА Валянціна Леанідаўна (н. 4.3.1931, г. Гомель), беларуская піяністка. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Скончыла Бел. кансерваторыю(1954), БДУ(1955).У 195455 і 1958—2010 выкладала ў Бел. акадэміі музыкі (з 1989 праф.). Яе майстэрства найб. выявілася ў выкананні твораў В.А.Моцарта, Ф.Шапэна, Р.Шумана, С.Пракоф’ева. Адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі.
РАХЛЁНКА Леанід Рыгоравіч (Гдальевіч; 6.9.1907, г.п. Церахоўка Добрушскага рна — 9.3.1986), беларускі акцёр, рэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1946). Нар. артыст СССР (1966). Вучыўся ў Ленінградскім інце сцэнічнага мастацтва (1925—27). 3 1926 у Ленінградскім рабочым тэатры пралеткульта, у 1929—81 у Бел. тэатры імя Я.Купалы (у 1937—43 маст. кіраўнік), адначасова ў 1956— 58, 1967—69 маст. кіраўнік студыі пры тэатры. Вобразы, створаныя Р., адметныя глыбінёй псіхал. характарыстык, філас. абагульненасцю, дэталёвасцю распрацоўкі. Творчай індывідуальнасці былі ўласцівы драм.
і сатыр. фарбы. Сярод роляў: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Сымон («Салавей» З.Бядулі),
Л.Р.Рахленка.
Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Добрых («Амністыя» М.Матукоўскага), Круціцкі, Прыбыткоў, Дудкін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Ён («Чацвёрты» К.Сіманава) і інш. Паставіў спектаклі: «KaHeu дружбы» (1934, з Л.Літвінавым), «Партызаны» (1938, з К.Саннікавым), «Хтосмяецца апошнім» (1939, з І.Раеўскім) К.Крапівы, «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага (1936), «Скупы» Ж.Б.Мальера (1937), «У стэпах Украіны» А.Карнейчука (1941), «Рускія людзі» К.Сіманава (1943), «FlaHi міністэрша» Б.Нушыча (1956) і інш. Здымаўся ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Міколкапаравоз», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніў