Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
розных сем’яў і тыпаў незалежна ад працягласці іх пісьмовай традыцыі. 3 пункту гледжання «відавочнасці» роднасці вылучаюць трывіяльную роднасць (больш за 95% супадзенняў у базавай лексіцы), калі назіраюцца адрозненні паміж дыялектамі, гаворкамі або дыялектамі адной мовы; п р ы км ет н у ю родн а с ц ь (каля 70% супадзенняў у базавай лексіцы), што існуе паміж блізкароднаснымі мовамі (напр., паміж слав.), носьбіты якіх самі ўсведамляюць падабенства; канвенцыйную роднасць (15—35% супадзенняў у базавай лексіцы), якая, як правіла, не ўсведамляецца носьбітамі, але не выклікае сумненняў у спецыялістаў; далёкую роднасць (5—10% супадзенняў у базавай лексіцы), што выклікае спрэчкі, паколькі нават спецыялістам цяжка адрозніць невыпадковыя супадзенні ад выпадковых. У працэсе гіст. развіцця ступень Р.м. можа не толькі змяншацца, але і павялічвацца.
Літ.: Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мінск, 1994; Рагаўцоў В.1. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2007.
Д. В.Дзятко.
«РбДНАЯ ПРЫРОДА», грамадскапалітычны, навуковапапулярны ілюстраваны часопіс. Заснавальнік — Мінва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Выдаецца з 1972 у Мінску на рус. і бел. мовах штомесячна. Да 1977 інфармацыйнаметадычны бюлетэнь. Асвятляе экалагічныя праблемы, пытанні практычнай рэалізацыі мерапрыемстваў па захаванні прыроды, узаемаадносіны чалавека і навакольнага асяроддзя, міжнар. прыродаахоўнага супрацоўніцтва, інфармуе аб выкананні дзярж. экалагічных праграм, прапагандуе экалагічныя веды, вучыць чытачоў разумець і шанаваць прыроду. Друкуе матэрыялы аб маляўнічых кутках Беларусі, вершы, апавяданні на экалагічную тэматыку.
РОЗНЕР Эдзі (АдольфЭдуард) Ігнацьевіч (26.5.1910, Берлін —8.8.1976),
беларускі джазавы трубач, кампазітар, аранжыроўшчык. Засл. артыст Беларусі (1944). Скончыў Вышэй
Э.І.Рознер.
шую муз. школу ў Берліне (1929). У 1940 кіраўнік Дзярж. джазаркестра БССР. 3 1969 кіраваў аркестрам Гомельскай абл. філармоніі. Аўтар шматлікіх папулярных песень, танц. мелодый («Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча», «Хлопецхлапчук», «Бывай, каханне» і інш.). У 1946 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
РОМЕР Альфрэд Ізідар (16.4.1832, Вільня — 24.1.1897), беларускі жывапісец, медальер, мастацтвазнавец. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у К.Русецкага; вучыўся ў Парыжы і Мюнхене (1869—74). 3 1874 жыў у маёнтку Каралінова (цяпер вёска ў Пастаў
А.Ромер. Партрэт Ф.Даноўскага. 1860.
281
РОНДА
скім рне). Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жынця народа і на рэліг. сюжэты. Творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Сярод работ: партрэты Maui (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), партрэт паўстанца 1863 года (1870я гг.), К.Русецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Данкоўскага, У.Лушчкевіча, карціна «Божая Маці з дзіцём» (1894, зберагаецца ў касцёле Успення Дзевы Марыі ў Пінску), аўтапартрэты, бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі сялян, архіт. помнікаў, карыкатуры. Гіст. і маст. каштоўнасць маюць этнаграф. замалёўкі сялянскага побыту беларусаў: кампазіцыі «Сялянская хата», «Сялянская дзяўчына», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Мешчанін з Віленскай губерні», «Сялянкі з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні», «Стары храм у Кабыльніках Свянцянскага павета», «Вішнева. Двор. Від з фасада», «Царква ў Камаях», «Перад вакзалам», малюнкі нар. касцюмаў. Выканаў шэраг манумент. роспісаў у праваслаўных і
Росіцкі Троіцкі касцёл.
каталіцкіх храмах у в. Камаі Пастаўскага рна і Пінску.
РОНДА (франц. rondeau ад rond круг), музычная форма, заснаваная на шматразовым чаргаванні гал. тэмы (рэфрэна) з эпізодамі. Рэфрэн праводзіцца ў асн. танальнасці, эпізоды — у пабочных. Паходзіць ад нар. карагодных песень. Шырока прадстаўлена ў музыцы франц. клавесіністаў 17—18 ст. У форме Р. пішуцца інстр. п’есы, ч. санатнасімф. і сюітных цыклаў, радзей рамансы, оперныя арыі.
У бел. музыцы Р. для розных інструментаў, камерных саставаў і аркестраў пісалі М.Аладаў, А.Багатыроў, Р.Бутвілоўскі, Р.Сурус, М.Чуркін і інш. У форме Р. напісаны фіналы сімфаньеты М.Аладава, 2й сімфоніі Г.Вагнера, скрыпічнага канцэрта Г.Гарэлавай, 3га цымбальнага канцэрта Д.Смольскага і інш. Прыклады Р. сустракаюцца і ў бел. нар. інструм. музыцы.
РОСІЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага сты
лю ў в. Росіца Верхнядзвінскага рна. Пабудаваны ў 1884 з цэглы на месцы драўлянага парафіяльнага храма 1778, фундаванага разам з уніяцкай царквой М.Т.Лапацінскім. Пасля 1917 зачынены, пасля 1920 вернуты католікам, дзейнічаў да Вял. Айч. вайны, пасля выкарыстоўваўся ў гасп. мэтах. Рэстаўрыраваны і адкрыты ў 1988. Касцёл — 3нефавая 2вежавая базіліка з шырокімі трансептам і 5граннай апсідай з сакрысціямі. Фасад 3часткавай кампазіцыі — паміж высунутымі наперад бакавымі вежамі 2гранны шчыпец. Такім жа шчыпцом завершаны прамавугольны партал арачнага ўваходнага праёма, над якім — акнотрыфорыум. Над бакавымі арачнымі ўваходамі — вокныбіфорыумы. Яруснасць і шматпланавасць франтальнаму фасаду надаюць бакавыя нізкія 5гранныя эркеры. Цагляная архітэктура будынка насычана архіт. пластыкай: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
РбСКАЯ СЯДЗІБА. Існавала ў 17 пач. 20 ст. непадалёку ад г.п. Рось Ваўкавыскага рна. Належала Патоцкім, Браніцкім. Пабудавана з дрэва. Сядзібны дом — аднапавярховы Тпадобны ў плане будынак. Цэнтр. частку складала вял. прыхожая, злева ад яе размяшчалася сталовая, справа — 2 ідэнтычныя 4пакаёвыя блокі. У 2й пал. 18 ст. пабудаваны палац — аднапавярховы з мезанінам у цэнтры, прамавугольны ў плане, завершаны высокім ламаным гонтавым дахам. Вокны прамавугольныя. Гал. фасад быў вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам. Планіроўка анфіладная. У канцы 19 — пач. 20 ст. палац перабудаваны: сцены звонку атынкаваны, дах заменены на вальмавы, да левага танца прыбудаваны флігель з 3схільным вальмавым пакрыццём. Разам з 2 флігелямі (аднапавярховыя
282
РОСКІ
Роская сядзіба. Малюнак Н.Орды. 1877.
прамавугольныя ў плане асобныя будынкі з вальмавымі дахамі) утвараў парадны двор з партэрам у цэнтры. Каля сядзібы размяшчаўся парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнай планіроўкі на ўзгорыстым рэльефе, з Пн і У абмежаваны каналамі. Пл. каля 8 га. Аснова кампазіцыі — сядзібны дом, да якога прылягалі дэкар. ўчасткі з альтанкамі. 3 усх. боку адыходзіла прамая алея з сістэмай лесвіц і пляцовак, яна злучала 4 паўкальцавыя дарожкі, якія на розных узроўнях ахоплівалі схілы пагорка, і вяла да параднага партэра. У парку раслі мясц. пароды дрэў і дэкар. кустоў (акацыя белая, бэз, вінаград дзявочы і інш.).
РОСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Рось Ваўкавыскага рна. Закладзена ў 1908 з цэглы на месцы драўлянага храма 1724. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінецзваніца (васьмярык на чацверыку), трапезная, купабадобны аб’ём, 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Шацёр званіцы і вальмавы дах апсіды завершаны макаўкамі, 4схільны
дах асн. аб’ёму — цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі па цэнтры закамарных праслаў. Гал. ўваход
Роская Троіцкая царква.
вылучаны кілепадобным парталам, бакавыя — такой жа формы 2слуповымі рундукамі. У дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, кілепадобня франтончыкі. Царква дзейнічае.
РОСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Рось Ваўкавыскага рна. Пабудаваны ў 1801 з цэглы. Пасля паўстання 1863—64 закрыты, у 1877 выдадзены дазвол на хросныя хады ў межах агароджы храма. У 1901—03 праведзены капітальны рамонт інтэр’ераў касцёла. У 1908 побач з касцёлам пастаўлена 2ярусная мураваная званіца. Храм — працяглы прамавугольны ў плане аб’ём з нязначна выступаючым трансептам і паўкруглай апсідай. Гал. паўд. фасад завершаны трыгліфным фрызам з развітым кар
нізам, над якім атыкавы франтон з паўкруглым аконным праёмам у тымпане. Бакавыя фасады дэкарыраваны рустоўкай і завершаны прафіляваным карнізам. Асн. аб’ём перакрыты драўляным йыліндрычным скляпеннем, уздоўж асновы якога
283
РОСЬ
Роскі Троіцкі касцёл.
праходзіць абходная галерэя і масіўны карніз з сухарыкамі. У інтэр’еры над уваходам — хоры на 4 круглых калонках. Сцены, скляпенні асн. аб’ёму парапеты хораў і галерэі пакрыты жывапісам на біблейскія сюжэты, архіт.дэкар. размалёўкай. Па перыметры сцен у арачных нішах размешчаны выявы 12 апосталаў; пад хорамі — 4 сімвалы евангелістаў у медальёнах; над хорамі — выявы муз. інструментаў. На скляпенні левага трансепта выява «Цуд Міхаіла», у правым — «Маці Божая з дзіцём» (17 ст.). Тры драўляныя алтары вырашаны карынфскай каланадай са скульптурамі святых і анёлаў і дэкарыраваны накладной пазалочанай разьбой. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
РОСЬ, гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім рне, на р. Рось. За 17 км на Пн ад г. Ваўкавыск, чыг. станцыя на лініі Ваўкавыск—Масты, 75 км ад Гродна, аўтадарогамі злучаны з Ваўкавыскам, Луннай, Краснасельскім. Цэнтр Роскага с/с. 7,6 тыс. ж. (2015).
Вядома з 1513 як мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Побач знаходзіўся маёнтак Хадкевічаў, таму другая назва Р. — Падросль. Пасля 3га падзелу Рэчы
Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Роскай воласці Ваўкавыскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 Р. цэнтр воласці, 137 двароў, 1030 ж., прыходскае вучылішча, у суседнім фальварку 167 ж. У1907 праз мястэчка прайшла чыг. Маладзечна—Ліда— Ваўкавыск. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 ускладзе Польшчы, цэнтргміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяв., 161 двор, 822 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 вёска ў Ваўкавыскім рне Беластоцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета (да 7.6.1958). У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 14.7.1944 Р. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 45 мірных жыхароў. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 30.4.1958 rap. пасёлак. У 1970 — 2 тыс. ж., у 1999 — 6,6 тыс. ж. 3 18.10.2013 цэнтр Роскага с/с.