Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
рэяй. Сіметрычныя бакавыя карпусы размешчаны перпендыкулярна палацу і злучаны з ім паўцыркульнымі ў плане аркадамі. Усх. корпус падзяляўся параднай лесвіцай на 2 роўныя ч. — тэатр і манеж. Тэатр меў глыбокую сцэну з 7 планамі куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля. Падковападобная ў плане зала 2ярусная: 1ы ярус меў 14 ізаляваных лож, 2і — 15 з каралеўскай у цэнтры. Ложы ўпрыгожвалі ажурныя балюстрады, калоны карынфскага ордэра. У зах. корпусе (не захаваўся) размяшчалася карцінная галерэя. Паралельна палацу па восі двара пабудавана ўязная брама з 2павярховымі флігелямі па баках. Брама вырашана ў выглядзе 3пралётнай трыумфальнай аркі, упрыгожана рознымі геральдычнымі картушамі з моранага дубу. Фасады будынкаў дэкарыраваны руставанымі пілястрамі, ляпнымі гірляндамі, скульптурай, разнастайнымі абрамленнямі аконных праёмаў. 3 1795 у палацавым комплексе размяшчаліся суконная і ткацкая фабрыкі. У 1914 комплекс пашкоджаны, часткова рэстаўрыраваны ў 1930, у 1944
разбураны. У 2012 адпаведна Дзярж. праграме «Замкі Беларусі» рэстаўрыраваны брама і флігелі, пачаліся работы ў гал. 1 ўсх. карпусах. Ва ўсх. флігелі размешчаны музей «Палацавы комплекс Сапегаў». 3 2011 на тэр. комплексу штогод праводзіцца свята «Ружанская брама». Рэшткі б. палацавага комплексу (фрагменты гал. і ўсх. карпусоў, уязная брама, флігелі, аркады) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
РУЖАНСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры ранняга барока ў г.п. Ружаны Пружанскага рна. Пабудаваны ў 1617 з цэглы па фундацыі канцлера ВКЛ Л.Сапегі і яго жонкі Аляксандры (з Тышкевічаў) для манахаўдамініканцаў. Першапачатковы драўляны храм быў закладзены ў 1595 Тышкевічамі і абсталяваны на сродкі Я.Язлавецкай. У 1768 прыбудавана капліца Св. Крыжа, у 1787 — капліца Св. Варвары і зроблены купал над апсідай (архіт. Я.С.Бекер). Рэканструкцыя ў 1850 надала архітэктуры касцёла рысы класіцызму. Аднаўляўся пасля пажараў 1891 і
290
РУЖАНЫ
1895 на сродкі навакольнай шляхты і субсідыі з Варшавы. Аднанефавы 1вежавы будынак з паўцыкулярнай апсідай прэсбітэрыя. Для прамавугольнага ў плане нефа з бакоў сіметрычна прылягаюць невысокія капліцы, да апсіды — такія ж па вышыні сакрысціі. Пры ўваходзе размешчана 4ярусная (3 васьмерыкі на чацверыку) вежазваніца, накрытая высокім гранёным шатром. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі, аздобленымі плоскімі нішамі і скразнымі арачнымі праёмамі. Сцены бакавых фасадаў рытмічна падзелены контрфорсамі, паміж якімі прарэзаны аконныя праёмы з арачным завяршэннем і люнеты. Неф касцёла перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Скляпенне і конха прэсбітэрыя ўмацаваны падпружнымі аркамі. Капліцы і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам размешчаны хоры на драўляных крыжападобных у сячэнні слупах з рознымі фігурнымі кранштэйнамі. Маст. афармленне інтэр’ера храма вырашана ў стылі позняга барока і ракако. Памяшканні багата ўпрыгожаны архіт. пласты
Ружанскі Троіцкі касцёл.
кай, скульптурай і фрэскавым жывапісам, які імітуе архіт. кулісы. Амбон, скляпенні і падпружныя аркі аздоблены ляпным стукавым арнаментам фларальнага характару. Прастору прэсбітэрыя замыкае 4калонны гал. алтар з раскрапаваным лучковым франтонам, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў, ляпны арнамент і герб Сапегаў. Абапал калон размешчаны драўляныя скульптуры Св. Пятра і Паўла. Бакавыя алтары выкананы ў выглядзе класічных порцікаў са скульптурамі Ісуса і Марыі. Прэсбітэрый ад нефа аддзяляе каваная рашотка 18 ст., кампазіцыя якой складаецца з акантаваных звіваў, валют, кветак і манаграмы фундатара касцёла. Стукавая і драўляная скульптура гал. алтара і бакавых капліц работы скульпт. І.Прукнера (1789), М. і К. Роўбваў. Алтарны абраз «Св. Казімір», габеленавыя і шаўковыя арнаты, кандэлябры, абразы 18 ст. знаходзяцца над уваходамі ў сакрысціі. Сучаснае афармленне храма вырашана ў стылях ракако і позняга барока. На хорах устаноўлены арган 18 ст. барочнаракайльнай стылёвай трактоўкі. Знадворку ў нішы сцяны апсіды скульптура Св. Дамініка. Касцёл абкружаны мураванай агароджай з брамай. Храм і дэкар. ўбранне, роспіс скляпенняў, надмагільны помнік Б.Біспінка (Біспінга), гал. 1 бакавы алтары, арган, хоры, алтарная агароджа, жырандолі парныя) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
РУЖАНЫ, гарадскі пасёлак у Пружанскім рне, на р. Ружанка. За45 км на ПнУ ад г. Пружаны, 38 км ад чыг. ст. Івацэвічы на лініі Баранавічы— Брэст, 130 км ад Брэста, на скрыжаванні аўтадарог Пружаны—Слонім і Ваўкавыск—Косава. 3,8 тыс. ж. (2015).
Вядомы з 1552 як мястэчка Ражаная ў Слонімскім намесніцтве ВКЛ. Належалі Тышкевічам, з 1598 — канцлеру ВКЛ Л.Сапегу, які ўладка
ваў там адну з гал. рэзідэнцый свайго роду. 3 1566 у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1537 атрымаў магдэбургскае права і герб з выявай Св. Казіміра з крыжам і лілеяй у руках унутры вянка з чырвоных руж. У 17 ст. — больш за 400 дамоў, базыльянскі манастыр са школай, палац Сапегаў, дзе зберагалася значная бка. У 1698 разбураны ў час вайны Сапегаў са шляхтай ВКЛ. У 18 ст. архіт. Я.С.Бекер перабудаваў палац, у Р. адкрыты прыгонны тэатр, працавала паперня. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай губерняў. 3 1801 мястэчка, цэнтр Ружанскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ. У 1831 за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—31 Р. канфіскаваны і перададзены ў казну. У 1863 каля Р. адбыўся бой паўстанцаў з царскімі войскамі. У 1897 — 5016 ж., у 1914 — 6815 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Косаўскага павета Палескага ваяв., 3622 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Ружанскага рна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 13.7.1944 Р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б, ЛКСМБ, антыфаш. кт. 3 8.1.1954 у Гродзенскай, з 19.6.1954 у Брэсцкай абласцях. 3 25.12.1962 у Пружанскім рне. У 1999 — 3,7 тыс. ж.
У 2015 сярэдняя школа, школа мастацтваў, 2 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка. За 6 км на ПнЗ ад Р. размешчаны дзіцячы санаторый «Ружанскі». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; за 2 км на ПнУ ад Р. каля аўтадарогі на Ваўкавыск брацкая магіла і Курган Славы; помнік аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Брэстчыне І.П.Урбановічу. Помнікі архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1762—79) і жылы корпус базыльянскага манастыра
291
РУКАПІСНАЯ
(1784—88), Троіцкі касцёл (1617, перабудаваны ў 18 ст.), сінагога (2я пал. 19 ст.), капліца Св. Казіміра (1792), палац Сапегаў (17—18 ст.).
РУКАПІ'СНАЯ КНІГА, кніга, тэкст і мастацкае афармленне якой выкананы ад рукі. Асн. формай Р.к. (як і друкаванай) быў кодэкс — блок змацаваных аркушаў (сшыткаў) пісчага матэрыялу (пергамент ці папера), звычайна заключаны ў пераплёт, які часам упрыгожваўся памастацку выкананым абкладам. Напачатку Р.к. перапісвалі ўставам, пазней паўуставам і скорапісам. Паводле прызначэння Р.к. падзяляюць на богаслужэбныя і чэцці (для чытання) рэліг. і свецкага зместу. Р.к. былі вядомы ў стараж. Егіпце, краінах Пярэдняй Азіі. У Беларусі з’явілася ў 11 ст. і бытавала да 19 ст. Розныя веравызнанні і шматэтнічнасць абумовілі тое, што яна пісалася рознымі алфавітамі на слав., лац., яўр. мовах. На развіццё кірылаўскай Р.к. паўплывалі культ. сувязі з Маскоўскай Руссю і Украінай. Бел. Р.к. ствараліся ў Полацку, Тураве, Друцку, Слуцку, Супраслі, Мінску, Навагрудку, Куцейне, Віцебску. Перапісчыкі былі рознага сац. паходжання — ад князёўны (Ефрасіння Полацкая) да простага гараджаніна (пісец Марцін з Гальшан). Р.к. — часта адзіная крыніца вывучэння бел. мовы і лры, гісторыі і права (збкі папулярных сярэдневяковых аповесцей «Александрыя», «Троя», Статуты ВКЛ, летапісы бел.літоўскія). Многія Р.к. маюць укладныя запісы 1 прыпіскі — важную крыніцу гісторыі культуры. Маст. аздоба Р.к. залежала ад яе прызначэння. Раскошна ўпрыгожваліся богаслужэбныя кнігі. Вядомы багата аздобленыя кнігі свецкага зместу. Упрыгожваліся Р.к. пры дапамозе заставак, ініцыялаў, мініяцюр і ілюстрацый. Найб. важныя помнікі маст. аздобы бел. Р.к. — Тураўскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, Радзівілаўскі летапіс, Мсціжскае евангелле, Супрасльскі рукапіс, Ваўкавыскае евангелле, Евангелле Дабрахотава
16 ст., Пінскі зборнік 17 ст. Цэнтрамі збірання і вывучэння бел. Р.к. ў 19 — пач. 20 ст. былі Віленская публічная бка (цяпер Цэнтр. бка АН Літвы) і Бел. музей у Вільні. Бел. Р.к. зберагаюцца ў Рас. нац. (СанктПецярбург) і дзярж. (Масква) бках, бках Рас. АН (СанктПецярбург), Маскоўскага ўнта, АН Украіны (Кіеў), Ягелонскага ўнта (г. Кракаў), у Рас. дзярж. архіве стараж. актаў. Нязначную колькасць Р.к. зберагаюць Цэнтр. навук. бка імя Я.Коласа НАН Беларусі, Нац. бка Беларусі, Нац. маст. музей Беларусі.
Літ.: Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X— XVIII стст. Мінск, 1993; Я го ж. Гісторыя беларускай кнігі. Т.1. Мінск, 2010; Карс к і Я. Беларусы. Мінск, 2001; Л аўр ы к Ю. Рукапісная кніга ў Куцейне // Бел. гіст. часопіс. 2010. №8.
М. В. Нікалаеў.
РУМЯНЦАВА Любоў Рыгораўна (н. 18.4.1943, г. Пяцігорск), беларус
Л.Р.Румянцава.
кая актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1978). Скончыла Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя Л .Луначарскага ў Маскве (1964). 3 1966 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1981 у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Выканаўца лірыкадрам. і драм. роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод роляў: Красавіна, Домна Панцялееўна («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Наташа («Самнасам з усімі» А.Гельмана), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Жанчына («Ча
лавек голас» Ж.Катко), Філумена («Філумена Мартурана» Э. дэ Філіпа) і інш. Здымаецца ў кіно: «Альпійская балада», «Прыгодны да нестраявой», «Бацька», «Без доказаў», «Зала чакання», «Прызванне», «Вока за вока», «Выпрабаванне вернасцю», «Следчы Пратасаў» і інш.
РУМЯНЦАЎ Мікалай Пятровіч (14.4.1754, г. СанктПецярбург — 15.1.1826), расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат. Граф. Канцлер (1809). Ганаровы чл. Pac. АН (з 1819). У 1781—95 на дыпламатычнай службе ў Германіі. 3 1801 чл. Неадменнага савета пры імператару Аляксандру 1. У 1801—09 дырэктар водных камунікацый, у 1802—10 міністр камерцыі, у 1807—14 міністр замежных спраў, адначасоваў 1810—12 старшыня Дзярж. савета. 3 1814 у адстаўцы. Стварыў Румянцаўскі гурток навукоўцаў, у 1811 па яго ініцыятыве засн. Камісія друкавання дзярж. грамат і дагавораў, якая выдала «Збор дзяржаўных грамат і дагавораў» (т. 1—4, 1813—28), дзе шмат дакументаў па гісторыі Беларусі. Удзельнік археаграфічных экспедьшый К.Ф.Калайдовіча і П.М.Строева, у т.л. па Беларусі, выявіў у замежных архівах шмат дакументаў па рас. гісторыі. На ўласныя сродкі выдаў больш за 40 кніг, у т.л. «Беларускі архіў старажытных грамат» (16—18 ст.). Удзельнічаў у арганізацыі 1га рас. кругасветнага плавання І.Ф.Крузенштэрна і Ю.Ф.Лісянскага (1803—06), на ўласныя сродкі арганізаваў марскую экспедыцыю О.Я.Кацэбу (1815—18). Яму належаў Гомель, дзе ў сваім палацы ён сабраў шмат кніг, рукапісаў, твораў мастацтва, нумізматычныя калекцыі, археал., этнаграф. матэрыялы. У 1831 у СанктПецярбургу на аснове яго збораў адкрыты Румянцаўскі музей (у 1861 пераведзены ў Маскву). У 1862 у складзе музея Рас. дзярж. бка. У Гомелі ўстаноўлены помнік Р.