• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    278
    РОГАЛЕЎ
    ся апоўначы», «Веснавыя навальніцы», «Атланты і карыятыды» і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
    Літ.: Арлова. Т.Д. Магнетызм // Купалаўцы. Мінск, 1985.
    РАЧОЎ Анатоль Аляксандравіч (18.8.1916, чыг. ст. Фалёнкі Кіраўскай вобл., Расія — 22.11.1999), беларускі флейтыст. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1950). У 1944—72 працаваў у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі. 3 1970 у муз. школах Мінска. Вёў канцэртную дзейнасць.
    РЖЭЦКАЯЛідзія Іванаўна(17.4.1899, Мінск — 24.10.1977), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1944).
    Л./.Ржэцкая.
    Нар. артыстка СССР (1955). У 1917— 20 працавала ў Першым тве бел. драмы і камедыі, з 1921 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Актрыса шырокага творчага дыяпазону: з аднолькавым поспехам іграла ў драм. і камедыйным рэпертуары. Для творчасці Р. характэрны праўда жыцця, глыбіня думкі і прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар, грамадзянскасць пазіцыі. Сярод роляў: Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Каспарыха («Салавей» З.Бядулі), Ганначка («На Купалле» М.Чарота), Маці («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Наталля, цёця Каця, Аўдоцця Вярбіцкая («Канец дружбы», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка» А.Мака
    ёнка), Афрасіння («Машэка» Е.Міровіча), Мурзавецкая, Кручыніна, Галчыха, Шаблова, Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Турусіна («Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі», «Даходнае месца», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Сакалова («Апошнія» М.Горкага), Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К.Сіманава), Марфа Касьянаўна («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Фразіна («Скупы» Ж.Б.Мальера) і інш. Здымалася ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Гадзіннікспыніўся апоўначы», «СашаСашачка», «Нашы суседзі» і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1951.
    РОВЕНСКІ Дзмітрый Дзмітрыевіч (н. 5.1.1948, г. Капыль), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, майстар нар. інструментаў. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1999). Скончыў Мінскі інт культуры (1985). Настаўнічаў. 3 1970 арганізатар і маст. кіраўнік узорнага фалькл. ансамбля «Дударыкі», адначасова з 1979 — сямейнага ансамбля, з 1996 — нар. ансамбля нар. музыкі і песні «Мінскія
    Л.Ржэцкая (справа) у ролі Аўдоцці Вярбіцкай.
    музыкі». Валодае ігрой на гармоніку, баяне, дудцы, жалеййы, акарыне, дудзе, ліры, цытры і інш. Збірае
    бел. нар. інструменты. У 1985 стварыў выставачныя залы бел. побыту, культуры і нар. муз. інструментаў пры гімназіі № 14 г. Мінска.
    РОГАЛЕЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 27.12.1956, г. Гомель), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1997). Скончыў Гомельскі ўнт (1980), выкладае ў ім. Даследуе праблемы тэорыі мовазнаўства, этна і сацыялінгвістыкі, анамастыкі, лінгвістычнага краязнаўства. Аўтар кн. «Этнатапа
    279
    РОД
    німія Беларусі: (На фоне этнічнай гісторыі)» (1993), «Белая Русь і беларусы: (У пошуках вытокаў)» (1994), «Родныя назвы: тапанімічны слоўнік Гомеля і наваколля» (2003), «Тапанімічны слоўнік Веткаўскага раёна, Гомеля і наваколля» (2003), «Тапанімічны слоўнік Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці» (2004), «Ад Гаміюка да Гомеля: гарадская даўніна ў фактах, імёнах, асобах» (2е выд., 2006), «Імя і вобраз: мастацкая функцыя імён уласных у літаратурных творах і казках» (2007), «Геаграфічныя назвы ў калейдаскопе часоў» (2008) і інш.
    Тв.: Ммр, человек, язык (опыт фнлософнн языка). Гомель, 2010; Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). 2е выд. Гомель, 2011; Эзотернческнй мнр н язык. Гомель, 2011; Скрытый смысл географнческнх названнй, легенд н преданнй (на матернале Беларусн). Гомель, 2012; Топоннммческнй словарь Гомеля н Гомельского района. Гомель, 2012; Человек в эзотернческой реальностн. Гомель, 2013; Древнейшнй язык Землн. Гомель, 2013.
    РОД ЛІТАРАТЎРНЫ, шэраг літаратурных твораў, падобных па тыпу сваёй моўнай арганізацыі і пазнавальнай накіраванасці на аб’ект ці суб’ект, ці сам акт маст. выказвання. Упершыню пра Р.л. ўпамінае Платон у трактаце «Дзяржава». Больш поўна тэорыю Р.л. распрацаваў у сваёй «Паэтыцы» Арыстоцель. Традыцыйна вылучаюцца тры Р.л.: эпас, лірыка, драма. Кожны з іх адпавядае пэўна вызначанай функцыі слова [рэпрэзентатыўнай, эматыўнай (вынік адлюстравання эмоцый у слове), камунікатыўнай] і распрацоўвае яе эстэтычную спецыфіку. У сваю чаргу Р.л. дзеляцца на віды: эпас — на эпапею, раман, аповесць, апавяданне, навелу і інш., драма — на камедыю, трагедыю і ўласна драму, лірыка — на паэму, верш, песню і інш. Часам у якасці Р.л. вылучаюць сатыру і кінатэледраматургію. Літ. віды ў сваю чаргу дзеляцца на жанры. Аднак падзел лры на роды не супадае з яе падзелам на паэзію і прозу. У по
    бытавай мове лірычны твор звычайна суадносіцца з паэзіяй, а эпічны — з прозай. Але кожны Р.л. ўключае ў сябе і паэт. (вершаваныя), і празаічныя творы. Эпас на ранніх этапах мастацтва быў пераважна вершаваны, характэрны і для бел. лры: «Новая зямля» Я.Коласа. Паміж рознымі Р.л. існуе цесная сувязь. Сучасны раман мае прыкметы не толькі эпасу, але і лірыкі (лірычныя адступленні, лірычная танальнасць апісання з’яў і падзей) і драмы (напружанае дзеянне, маналогі і дыялогі). У некаторых творах (напр. паэме, баладзе) сувязь гэтая настолькі адчувальная, што гаворка можа ісці пра ліраэпас як своеасаблівае міжродавае ўтварэнне.
    РОД у г р а м а т ы ц ы, лексікаграматычная катэгорыя, уласцівая імёнам, некаторым разрадам займеннікаў, а таксама дзеясловам у формах адзіночнага ліку прошлага часу і ўмоўнага ладу, якая праяўляецца ў іх здольнасці спалучацца з формамі дапасаваных слоў. I семантычныя, і фармальныя падставы родавай класіфікацыі размытыя і не супадаюць у розных часцінах мовы. Першапачаткова катэгорыя Р. выражала проціпастаўленне па біял. прымеце. Асн. носьбітам граматычнага значэння Р. як самастойнай граматычнай катэгорыі з’яўляецца Р. імён назоўнікаў — марфалагічная катэгорыя, прадстаўленая як проціпастаўленне 3 класаў слоў — мужчынскага Р. (палын, крок, бацька), жаночага Р. (сенажаць, дарога, зіма) і сярэдняга Р. (малако, цяля, полымя). Асаблівае месца займаюць назоўнікі агульнага Р. — экспрэсіўна афарбаваныя абазначэнні асоб абодвух полаў (плакса, малайчына, гуляка). Марфалагічна Р. назоўнікаў выражаецца сістэмай канчаткаў слова ў адзіночным ліку, сінтаксічна — формамі дапасаванага слова. Р. прыметнікаў, дзеяслоўных форм, некаторых займеннікаў з’яўляецца пераменнай катэгорыяй, яны дапасуюцца ў Р. да адпаведных назоўнікаў.
    Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1: Марфалогія. Мінск, 1962; Беларус
    кая граматыка. Ч. 1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985; Ш уба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Рагаўцоў В.І. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2006.
    Д.В.Дзятко.
    РОДЗЕВІЧ Леапольд Іванавіч (12.6.1895, фальварак Кур’янаўшчына, цяпер Лагойскі рн — 1938?), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік. Вучыўся ў Камуніст. унце нац. меншасцей Захаду ў Маскве (192324). 3 1910 у Вільні, удзельнічаў у бел. культ.асветным і рэв. руху, выступаў у Бел. муз.драм. гуртку, Першай бел. трупе І.Буйніцкага. У 1921—23 кіраваў Бел. драм. майстэрняй, рэдагаваў газ. «Беларускі звон», «Наша будучыня». 3 1922 у Бел. рэв. аргцыі, чл. яе ЦК і рэдактар газ. «Наш сцяг». У 1924 сакратар Гродзенскага акруговага кта КПЗБ, з 1925 у прадстаўніцтве ЦК КПЗБ пры Камінтэрне. У 1925—33 супрацоўнічаў у газ. «Чырвоны сцяг», час. «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. Аўтар драм «Блуднікі» (1912, апубл. ў 1960), «Пакрыўджаныя» (1916, апубл. ў 1921), вадэвіляў, у т.л. «Збянтэжаны Саўка» (1921), «Багаты і бедны» (1922), збкаў паэзіі «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), апавяданняў «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Касцёр барацьбы» (1930) і інш. У 1933 і 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
    «РОДНАЕ СЛОВА», ілюстраваны навуковаметадычны часопіс. Заснавальнік — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове штомесячна. Спачатку называўся «Беларуская мова і літаратура ў школе», з 1992 сучасная назва. Асвятляе кірункі развіцця нац. школы, пед. майстэрства, дасягненні філалогіі, дзейнасць літ. музеяў, арганізацыю пазакласных мерапрыемстваў, алімпіядны рух. Публікуе матэрыялы па сусв. і бел. літ.знаўстве, мовазнаўстве, фальклоры, міфалогіі, выяўл. мастацтве, музыцы,
    280
    РОМЕР
    тэатры, кіно і інш. Друкуе творчыя партрэты бел. літаратараў і мовазнаўцаў, дзеячаў навукі і культуры, паэт. і вак. творы, рэцэнзіі на філал., культуралагічныя і навук.метадычныя выданні. Са студз. 2012 часопіс уключаны ў падпісныя каталогі краін замежжа.
    РОДНАСЦЬ МОЎ, агульная ўласцівасць дзвюх або некалькіх моў, якая заключаецца ў тым, што іх спрадвечныя мінімальныя значымыя элементы (каранёвыя марфемы і афіксы) знаходзяцца ў строга вызначаных суадносінах, што адлюстроўваюць рэгулярны характар гукавых пераўтварэнняў. Мовы, якія з’яўляюцца вынікам розных шляхоў эвалюцыі адной прамовы, называюцца роднаснымі і характарызуюцца рэгулярнымі адпаведнасцямі на розных узроўнях, што тлумачьшца агульнасцю паходжання, а не выпадковым супадзеннем або запазычваннем. Група роднасных моў складае сям’ю. Але аб’ём паняцця «сям’я» ў тэрміналагічнай практыцы размыты: адно і тое ж аб’яднанне роднасных моў можа называцца і групай, і сям’ёй. Так, слав. мовы могуць называцца групай, якая ўваходзіць у індаеўрап. сям’ю, і сям’ёй, якая ўваходзіць у яшчэ большую сям’ю.
    Бел. мова разам з укр. і рус. (усх.слав. мовы) уваходзіць у сям’ю слав. моў, якая ўключае таксама зах.слав. (чэшскую, польск., славацкую і інш.) і паўд.слав. (балгарскую, сербскую і інш.) мовы. Яны звязаны заканамернымі гукавымі адпаведнасцямі. Да слав. моў найб. блізкая сям’я балтыйскіх моў. Слав. і балтыйскія мовы разам з германскімі, раманскімі, індаіранскімі, грэч. і інш. мовамі складаюць індаеўрап. моўную сям’ю. Надзейным навук. апаратам вывучэння і ўстанаўлення Р.м. з’яўляецца параўнальнагіст. метад. Яго пастулаты, фундаментальныя паняцці (прамова, архетып, рэгулярнасць фанетычных законаў і інш.), спосабы ўстанаўлення роднасці і рэканструкцыі зыходнага стану дастасавальныя да моў