• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У 2015 у Р. 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячы сад, Дом культуры, раённы Цэнтр рамёстваў, бка, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму, помнік землякам. Помнікі архітэктуры — Троіцкі касцёл (1801), Троіцкая царква (1908).
    РОЎДА Віктар Уладзіміравіч (10.11. 1921, г. Смаргонь — 18.11.2007), беларускі харавы дырыжор, педагог. Нар. артыст Беларусі (1978). Нар. артыст СССР (1990). Канд. мастацтвазнаўства (1956), праф. (1975). Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1939), Літоўскую кансерваторыю (1951). 3 1951 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Дзярж. акадэмічнага рус. нар. хору імя А.Свешнікава. 3 1956 хормайстар і дырыжор Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1964 заг. кафедры). 3 1965 маст. кі
    В.У.Роўда.
    раўнік і гал. дырыжор Акадэмічнага хору Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Складальнік «Хрэстаматыі па чытанні харавых партытур» (т. 1—2, 1971—74), «Хрэстаматыі па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), збкаў «Харавыя канцэрты» (1980, 1982, 1984), «Хоры беларускіх кампазітараў на вершы Я.Купалы і Я.Коласа» (1982), «Харавы вянок» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1990. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1996.
    РОЎДА Іван Сямёнавіч (н. 13.6.1953, г. Мядзел), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1996), праф. (2000). Скончыў БДУ (1975), працуе ў ім (з 1999 заг. кафедры, адначасова з 2002 дэкан). Даследуе супастаўляльнае мовазнаўства, лексікалогію, словаўтварэнне. Аўтар навук. прац «Да пытання аб імпліцытным аналітызме» (1994), «Лексічныя лакуны і сродкі
    284
    РУБЕЛЬСКАЯ
    іх кампенсацыі» (1996), «Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў (супастаўляльнае сістэмнафункцыяльнае даследаванне беларускай і рускай моў)» (1999), дапаможнікаў, адзін з аўтараў падручнікаў для пачатковай і сярэдняй школы і інш.
    РЎБА, гарадскі пасёлак у Віцебскім рне, на р. Зах. Дзвіна. За 15 км на ПнУ ад горада і 19 км ад чыг. ст. Віцебск, на аўтадарозе Віцебск—Сураж. 7,1 тыс. ж. (2015).
    Вядома з пач. 19 ст. як цэнтр фальварка, у які ў 1834 уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губ., 144 ж. У 1909 вёска, 4 двары, 31 ж. і фальварак (уласнасць Піскунова). 3 2.2.1919 у складзе РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 вёска ў Бабінавіцкім с/с Віцебскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930). У 1926 — 10 двароў, 57 ж. У 1932 засн. вапнавы завод, вакол якога вырас заводскі пасёлак. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі 75 ж. 3 31.7.1970 гар. пасёлак у адм. падпарадкаванні Чыгуначнага рна г. Віцебск. У 1999 — 8,6 тыс. ж.
    У 2015 у Р. 2 сярэднія і муз. школы, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, Палац культуры і тэхнікі, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі, спарт. зала, гарналыжны цэнтр «Руба». Магіла ахвяр фашызму. Помнікі: невядомаму салдату, у гонар партыз. брыгад 1й Віцебскай і імя ВЛКСМ. РУБАНЁНКА Барыс Рафаілавіч (29.8.1910, г. Самара, Расія — 6.5.1985), расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1980). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956) і Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Др архітэктуры (1967), праф. (1970). Вучыўся ў Інце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1932—34). Сярод работ у Беларусі: ансамбль Прывакзальнай пл. ў Мінску (1948—56), эскіз планіроўкі
    Мінска (1944, у суаўт.). Дзярж. прэміяСССР 1973.
    РУБЁЛЬ, археалагічныя помнікі — селішча і могільнікі каля в. Рубель Столінскага рна.
    С е л і ш ч а зарубінецкай культуры за 3 км на Пн ад вёскі, абапал дарогі на ДавыдГарадок, ва ўрочышчы Прысава. Пл. больш за 1 га. Выявіў і даследаваў у 1957 Ю.У.Кухарэнка (84 м2), у 1962 К.В.Каспарава. Культ. пласт 0,5 м. Выяўлены 4 буйныя ямы, 2 з якіх, магчыма, з’яўляюцца рэшткамі паўзямлянкавых жытлаў. У запаўненні ям выяўлены фрагменты ляпной керамікі. У культ. пласце селішча вял. колькасць фрагментаў керамікі: гаршкоў і місак з шурпатай паверхняй, частка якіх па краі венчыкаў ці па плечуках арнаментавана пальцавымі ўцісканнямі, наляпнымі валікамі; інш. гаршкі з глянцаваным або загладжаным верхам і бугрыстым тулавам. Знойдзены таксама фрагмент крамянёвага серпападобнага нажа, кавалкі жал. шлаку. Датуецца 2 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.
    Рубельская Міхайлаўская царква.
    М о г і л ь н і к зарубінецкай культуры на паўн. ускраіне вёскі. Выявіў у 1953 І.Вабішчэвіч, які знайшоў на глыб. 0,8 м цэлы гаршчок зарубінецкай культуры з загладжанай паверхняй і фрагменты яшчэ адной пасудзіны. У 1956 Ю.У.Кухарэнка даследаваў невял. участак. Знойдзены адзінкавыя фрагменты зурубінецкай керамікі і кальцыніраваныя косткі.
    Курганны могільнік на правым беразе р. Гарынь, на сучасных могілках. У групе больш за 30 паўсферычных здзірванелых насыпаў выш. да 1 м. У цэнтр. частцы адзін насып выш. каля 2,5 м, дыям. амаль 20 м. Курганы размешчаны блізка адзін ад аднаго, амаль усе пашкоджаны сучаснымі пахаваннямі. Выявіў у 1956 Ю.У.Кухарэнка. Раскопкі не праводзіліся.
    А.А.Егарэйчанка.
    РУБЁЛЬСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Рубель Столінскага рна. Пабуда
    285
    РУБЛЕЎСКАЯ
    вана ў 1796. У 1988 рэстаўрыравана. Трохзрубны храм падоўжнавосевай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага бабінца, выцягнутага па папярочнай восі 8граннага асн. аб’ёму, 5граннай апсіды з бакавой рызніцай. У 19 ст. да бабінца і бакавых фасадаў асн. аб’ёму прырублены квадратныя ў плане прытвор і прыдзелы. У аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі пануе цэнтр. аб’ём, над якім узведзены чацвярык і 8гранны барабан з купаламі складанай 2яруснай формы. Аналагічнае купальнабарабаннае завяршэнне маюць апсіда і бабінец. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі. У інтэр’еры пануе 3светлавая прастора асн. аб’ёму, у якую адкрываецца складаная ветразевабэлечная канструкцыя падтрымкі 8граннага барабана. Аналагічна вырашана перакрыццё бабінца і апсіды. У бабінцы вылучаны ярус для хораў, якія адкрыты ў асн. аб’ём залы вял. праёмамі з балюстраднай агароджай. Апсіда вылучана разным іканастасам. У інтэр’еры абразы 18— 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», абразтаблетка «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай Цудатворац», «Хрышчэнне», «Спас Пантакратар», а таксама Евангелле ў абкладзе 1773. У зах. баку ад царквы пастаўлена 3ярусная званіца (васмярык на 2 чацверыках) пад гранёным купальным дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    РУБЛЁЎСКАЯ Людміла Іванаўна (па мужу Ш н і п; н. 5.7.1965, Мінск), беларуская пісьменніца. Вучылася ў Літ. інце імя М.Горкага (1986—87). Працавала ў газ. «Наша слова», «Літаратура і мастацтва», час. «Першацвет». 3 2003 у газ. «Советская Белоруссня». Паэт. збкам «Крокі па старых лесвіцах» (1990), «Застаюся» (1996), «Балаган» (2000), «Шыпшынадля Пані» (2007) уласцівы псіхала
    гізм, філас. асэнсаванне рэчаіснасці, схільнасць да гіст. рамантызму. Выдала збкі прозы «Старасвецкія міфы горада Б» (1996—2000), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005), «Жаніх панны Данусі» (2012), паэзіі «З’яўленне Інфанты» (2015). Ayrap раманаў «Золата забытых магіл» (2003), «Пляскі смерці» (2005), «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), трылогіі «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012—14), аповесцей «Ночы на Плябанскіх млынах» (2006), «Capua мармуровага анёла» (2014). Піша драм. паэмы («Пасля Цэзара», 1993; «Amor ardens», 1997; «Апошняя з Алелькавічаў», 1998, аднайм. тэлефільм 1999), п’есы («Апошнія гастролі Агасфера», 1993; «Янук, рыцар Мятлушкі», 1995) і інш.
    Тв.: Я — мінчанін. Мінск, 2006; Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны. Мінск, 2008; Рыцары і Дамы Беларусі. Мінск, 2013.
    Т.Ф.Рослік.
    РУБЯЖЗВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КЭЗАФА, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага
    Рубяжэвіцкі касцёл Святога Юзафа.
    рна. Пабудаваны ў 1911 з часанага каменю намаганнямі ксяндза І.Скакоўскага і на ахвяраванні А.Ленскай. Да асн. прамавугольнага ў плане 3нефавага аб’ёму, накрытага высокім 2схільным дахам, з усх. боку далучаны ніжэйшыя выцягнутая паўкруглая апсіда і сіметрычныя сакрысціі пад вальмавымі дахамі. Па баках гал. фасада ўзвышаюцца 2 магутныя 2ярусныя 4гранныя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя спічастымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны 2схільным зубчастым шчыпцом з круглым вітражным акномружай у цэнтры і бетонным лац. крыжом у завяршэнні. Уваход вырашаны высокім гатычным парталам, фланкіраваным аналагічнымі аконнымі праёмамі. Высокія стральчатыя аконныя праёмы з вітражным шкленнем рытмічна чляняць бакавыя фасады. Уражанне архаічнай старажытнасці архітэктуры храма надае каларыстычна насычаная муроўка сцен з абчасаных вапнавых квадраў. Унутраная прастора падзелена вытанчанымі 8граннымі слупамі на высокі цэнтр. і ніжэйшыя ба
    286
    РУДКОЎСКІ
    кавыя нефы, перакрытыя спічастымі крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі. У інтэр’еры драўляныя цэнтр. і бакавыя алтары ў выглядзе стральчатай аркі з вімпергам, спявадальні, амбон, 12 насценных барэльефных паностацый «Крыжовы шлях Хрыста». На хорах арган. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    РУДАКОЎ Анатоль Абрамавіч (31.3. 1921, г. РастоўнаДоне, Расія — 10.4.1990), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў
    А.А.Рудакоў.
    студыю тэатра імя М.Горкага ў г. РастоўнаДоне (1940). Працаваўутэатрах Расіі. 3 1955 у Магілёўскім абл. драм. тэатры. Выконваў гераічныя і характарныя ролі: Кусонскі, Стрыжэўскі («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), Камандзір браняпоезда («Дні нашага нараджэння» І.Мележа), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Баян («Клоп» У.Маякоўскага), Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Петручыа («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Вурм, Лейстэр («Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), доктар Ранк («Нора» Г.Ібсена) і інш.