Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
294
РУЧНІК
ня сваёй мовы, культуры, гіст. спадчыны, падтрымліваюць сувязі з гіст. радзімай. Большасць Р. — праваслаўныя. Захоўваецца традыцыя святкавання гал. хрысціянскіх свят. У Беларусі дзейнічаюць рус. культ. і грамадскія аргцыі, сярод якіх грамадскія аб’яднанні рэсп. «Рускае таварыства», бел. «Русь», «Рускі дом» і «Рускае культурнаасветнае таварыства» ў Магілёве, грамадская аргцыя «Рускі культурны цэнтр «Русь» і «Рускае таварыства» ў Віцебску, міжнар. асацыяцыя маладзёжных аргцый рас. суайчыннікаў у Беларусі і інш. Дзейнасць аргцый накіроўвае каардынацыйны савет Бел. саюза грамадскіх аб’яднанняў рас. суайчыннікаў. Гал. мэта дзейнасці аргцый — захаванне, вывучэнне і прапаганда рус. культуры і мовы, аб’яднанне людзей розных нацыянальнасцей, умацаванне дружбы бел. і рус. народаў, інш. народаў Рэспублікі Беларусь.
Г.І.Каспяровіч.
РУСТ (адлац. rustikus неапрацаваны), спосаб апрацоўкі каменю або імітаванага пад камень абліцовачнага матэрыялу, пры якім кожны камень ці яго імітацыя вылучаюцца перыметральным кантам рознай формы. У залежнасці ад спосабу апрацоўкі паверхні каменнага блока, абліцовачнай пліты або іх імітацыі ўтынкоўцы Р. бывае гладкі або фактурны. Выкарыстоўваецца для рустыкі сцен будынкаў — рэльефнай муроўкі ці дэкар. абліцоўкі сцен каменем з груба абчасанай ці выпуклай паверхняй.
РУСТЭМ Ян (1762, г. Стамбул, Турцыя — 21.6.1835), мастак; стваральнік Віленскай мастацкай школы. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў Варшаве ў Я.П.Норбліна і М.Бачарэлі, у Германіі (178890). У 17981834 выкладаў у Віленскім унце (з 1811 праф.). Працаваў мастаком у тэатры М.К.Агінскага ў Слоніме. Вядомы як партрэтыст. У творах адметны ўплыў рамантызму, класіцызму, сентыменталізму. Аўтар партрэтаў
Т.Зана, Г.Ваньковіч, А.Ваньковіча (абодва каля 1805), А.Снядэцкага (1816), Я.Снядэцкага (1819), М.Ромера (1820), Я.Главацкага (1823), С.Солтана, Я.Вейсенгофа, Т.Аскерка, прафесараў Нішкоўскага і Франка, К.Франк, графа М.Кончуса, гравёра Дж.Саўндэрса, Т.Хамінскай, графа Тызенгаўза і інш. Сярод кампазіцый: «Турак з канём» (1791), «Паэт Ю.Славацкі ва ўзросце 5 гадоў у выглядзе Амура» (1813—14) і інш. Выканаў мініяцюрныя партрэты Т.Касцюшкі, Я.Лялевеля. Творчай манеры ўласцівы ўстойлівасць кампазіцыйных прыёмаў, дакладны малюнак, стрыманасць колераў.
РУХЧАНСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянагадойлідстваўв. Рухча 1 Столінскага рна. Пабудавана ў 1737 з дрэва ўладальнікамі маёнтка Скірмунтамі. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з трохсценнай апсідай няправільнага трапецападобнага абрысу. Храм накрыты вальмавым гонтавым дахам, які завершаны барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад 2схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бруса
Рухчанская Міка.іаеўская царква.
Я.Рустэм. Партрэт Я.Снядэцкага. 1819.
місцяжкамі ў прасценках. Побач узведзена 2ярусная чацверыковая зрубнакаркасная званіца, накрытая шатровым гонтавым дахам. Храм са званіцай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
РУЧНІК, прадаўгаваты кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. Бытуе ў краінах Цэнтр. Еўропы. Шырыня звычайна 25—45 см, даўж. 1—3 м.
У Беларусі вядомы з глыбокай старажытнасці, са з’яўленнем ткац
295
РУЧНІК
Беларускі вясельны ручнік.
Традыцыйны арнаменш ручніка беларускага Падняпроўя.
тва. Р.ўціральнікі служылі для быт. патрэб, у Р.трапкачах насілі ў поле абед. Да пач. 20 ст. Р. шырока выкарыстоўвалі ў дэкар. і абрадавых мэтах. Вернікі Р. прыбіралі абразы; яны былі абавязковым атрыбутам у вясельных, радзінных, пахавальных і інш. абрадах: на іх прымалі нованароджаных, яны ўваходзілі ў пасаг нявесты, былі неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, родным жаніха; іх перавязвалі цераз плячо свата, пасцілалі пад ногі маладым у час вянчання; на Р. апускалі труну ў магілу, іх павязвалі на магільны крыж. У часы засухі, войнаў, эпідэмій жанчыны адной вёскі за дзень ці ноч ткалі Р.абыдзённік, які вешалі на прыдарожны крыж, абносілі вакол вёскі, прыганялі па ім хатнюю жывёлу.
Р. ткалі на кроснах, аздаблялі ўзорыстым натыканнем (браным, пераборным, выбраным, закладным), вышыўкай, вязанымі і плеценымі карункамі, прошвамі, махрамі. Тэхніка выканання, характар дэкору, яго размяшчэнне адметныя ў кожным гісторыкаэтнаграф. рэгіёне. Традыц. Р. Панямоння пераважна манахромныя, выкананыя шматнітовай тэхнікай: геаметрычныя ўзоры, раўнамерна размешчаныя па ўсім полі, утвараюцца чаргаваннем адбеленых і суравых нітак пражы і ўтку. Р. Па
азер’я, арнаментаваныя браным ці выбраным натыканнем, вызначаюцца буйным (часам паліхромным) малюнкам з дрэвам жыцця, вазонам, антрапаморфнымі фігурамі; нярэдкія тут і ажурныя вырабы. Асаблівасць Р. Падняпроўя — буйны ромбагеаметрычны дэкор, які шырокімі шчыльнымі палосамі размяшчаецца па канцах і паступова разрэджваецца да сярэдзіны Р. (Пн Падняпроўя) або выразна ад яе аддзяляецца. Падобны дэкор і Р. Усх. Палесся; тут таксама пашыраны вырабы з выразнымі
Да арт. Ручнік. Вырабы майстрых з в. Неглюбка Веткаўскага раёна.
папярочнымі палосамі аднолькавай шырыні па ўсім полі. Для Р. Зах. Палесся характэрны дэкор з гладкіх палос рознай шырыні, раўнамерна размешчаных па ўсім полі; далікатным дробнаўзорыстым дэкорам з вузенькіх палосак вызначаюцца мотальскія Р. (Іванаўскі рн). У цэнтр. Беларусі значную частку складаюць шматнітовыя Р. з буйнарапортным шашачным белашэрым малюнкам поля і ўзорыстымі чырвонымі палосамі таго ж малюнка па канцах. Вылучаюцца капыльскаклецкія Р. з
296
РЫБАЛОЎСТВА
буйным лаканічным арнаментам па канцах, вытканым закладной тэхнікай. У традыц. Р. пераважае спалучэнне чырвонага дэкору з белым фонам, з канца 19 ст. дадаўся чорны, з сярэдзіны 20 ст. пануючае становішча заняла паліхромія; ромбагеаметрычная арнаментыка стараж. сімвалічнага характару саступіла месца расліннаму гладзеваму дэкору. На аснове традыц. Р. вырабы падарункавага, сувенірнага, маст. прызначэння ствараюць сучасныя майстры, прадпрыемствы маст. прамсці.
Я. М. Сахута.
РЎШЧЫЦ Фердынанд (10.12.1870, в. Багданава Валожынскага рна — 30.10.1936), беларускі і польскі жывапісец, графік, тэатр. мастак, педагог. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі, Польшчы, Літвы. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1897). Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве (1904— 07), Кракаўскай акадэміі мастацтваў 1907—08), аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага ўнта (1919—32). У 1920—30х гг. быў старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасці, збіраў гіст. звесткі пра руіны замкаў у Крэве, Міры, Лідзе і інш., рабіў іх замалёўкі, эцюды. У творчасці спалучаў традыцыі бел., рус., польск., літоўскага, франц. мастацтва. Творам уласцівы ёмістая кампазіцыйнасць, умелае спалучэнне каларыстычнага і танальнага жывапісу. Эпічнасць і сімволіка маюць месца ў карціне «Зямля» (1898), сац. матывы — у творах «Каля касцёла Нядзеля» (1899), «У свет», «Эмігранты» (абодва 1901), «Эмігранты» (1902), «Старыя яблыні» (1935). Лірычнасцю і эмацыянальнай выразнасцю вызначаюцца пейзажы «Вясна» (1897), «Млын» (1899), «Пустка (Асенні вецер)», «Восень» (абодва 1901), «Зімовая казка» (1904) і інш.; рэаліст. паказ роднай прыроды ў карцінах «Мінск зімою» (1895), «Крэва» (1899), «Мост зімою» (1895), «Былое» (1903), «Багданава» (1905) і інш. Працаваўтаксама ў графіцы. Аўтар станковых работ «Залаты пакой»
(1913), «Сям’я», «Аўтапартрэт» і інш. Аформіў спектаклі ў тэатры Н.МладзяёўскайШчуркевіч у Вільні: «Ліля Венеда» (1909), «Балядына» (1914) Ю.Славацкага, «Вяселле» (1910), «Варшавянка» (1914), «Лістападаўская ноч» (1930) С.Выспянскага і інш.
Г.А. Фатыхава.
РЫБАК Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел. радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. інце імя М.Горкага. 3 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выдве «Мастацкая літаратура». У цэнтры ўвагі яго твораў маральнаэтычныя праблемы. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (1972), «Што пасееш...» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Пішадля дзяцей («Сёння прыедзетата», 1976).
Ф.Рушчыц. Зямля. 1898.
Тв.: Галаброды: раман, аповесць, апавяданні. Мінск, 2006; Хрумкач: раман, аповесць, эсэ. Мінск, 2010.
РЫБАЛОЎСТВА, здабыча рыбы ў рэках, азёрах і інш. вадаёмах; адна з форм гасп. дзейнасці чалавека. Вядома з эпохі палеаліту. У эпоху неаліту займала 1е месца сярод інш. відаў гасп. дзейнасці людзей; існавала no634 са збіральніцтвам і паляўніцтвам. 3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі Р. набыло характар падсобнага промыслу.
У перыяд феадалізму значная колькасць злоўленай рыбы ішла на задавальненне патрэб панскіх двароў і манастыроў. У 17— 18 ст. рыбацкія цэхі існавалі ў Слуцку, Шклове і інш. 3 пашырэннем таварнаграшовых адносін таварны хатактар набыло і Р. (асабліва ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст.). Рыбалоўны промысел быў найб. распаўсюджаны на Палессі і Паазер’і. Рыбачылі паасобку і арцелямі. Р., якое абумоўлівала спецыфіку вытворчага быту, уплывала на побыт насельніцтва: рыбакі імкнуліся будаваць жыллё каля вады, у гара
297
РЫБАЛЬЧАНКА
дах і мястэчках жылі на асобных вуліцах, іх духоўнае жыццё было цесна звязана са шматлікімі рыбацкімі прыкметамі, павер’ямі і абрадамі. 3 20 ст. Р. стала галіной рыбнай прамсці, у якую акрамя яго ўваходзіць рыбаводства і пераапрацоўка рыбы. У Беларусі Р. ажыццяўляюць рыбакамбінаты, сажалкавыя рыбгасы, азёрнатаварныя гаспадаркі, рыбзаводы і інш. Абмежавана лоўля рыб, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (сцерлядзь, ручаёвая стронга, звычайны харыус, рыбец, вусач). У наш час рыбная лоўля набыла і аматарскаспарт. характар, стала масавым відам адпачынку насельніцтва. Значная частка аматараў Р. аб’яднана ў Бел. тва паляўнічых і рыбаловаў.
РЫБАЛЬЧАНКА Аляксандр Аляксеевіч (5.12.1911, г. Кіеў — 10.6.2002), беларускі балетмайстар. Нар. артыст