• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    І.Рэй. Пачатак цвіцення. 1999.
    рам уласцівы гарманічная пабудова кампазіцыі, багацце тонавых нюансаў, тонкасць перадачы святлопаветранага асяроддзя. Аўтар тэматычных карцін: «Маці» (1967), «Партызанскі сувязны» (1969), «Бацькоўскай славы вартавыя» (1970), «Дзякуй, мама!» (1975), «3 вогненай вёскі» (1978), «Боль вогненых гадоў. Год 41ы» (1984); партрэтаў, прысвечаных дзеячам бел. лры: «3 цэлым народам гутарку весці» (А.Пашкевіч, 1976), «Шлях паэта» (М.Багдановіч, 1981), «Якуб Колас» (1982) і інш.; пейзажаў «Івянец» (1973), «Малінавы звон» (1983), «Зямля мая беларуская» (1985), «Ранішні прамень» (1988), «Зімка беларуская» (1993), «На paua Свіслач» (1995), «Дарога ў вёску» (1997), «Пачатак цвіцення» (1999), «Вяча» (2001), серыі «Любімыя мясціны», «Поры года» (абедзве 2000). Адзін з аўтараў сграфіта ў Бел. акадэмііі фіз. выхавання і спорту ў Мінску (1963), вітражоў «Беларусь» для сав. павільена на міжнар. кірмашы ў Лейпцыгу (Германія) і «Айчынная вайна» ў б. Бел. дзярж. музеі гіст. Вял. Айч. вайныў Мінску (1967).
    Літ.: Салавей Л.Ф. Іван Рэй. Мінск, 1990; Фатыхава Г. Іван Рэй. Мінск, 2001. Г.А.Фатыхава.
    РЭКАНСТРЎКЦЫЯ ў архітэктуры, 1) перабудова памяшкання з мэтай паляпшэння яго функцыянавання ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі ці выкарыстання па новым прызначэнні. 2) Карэнная перабудова населенага пункта, абнаўленне горада (яго планіроўкі, забудовы і добраўпарадкавання), якія выкліканы сац.эканам., санітарнагігіенічнымі і архіт.маст. патрабаваннямі. У Беларусі першыя Р. гарадоў праведзены ў 16 — пач. 17 ст. на падставе рэгулярных планаў (Нясвіж, Слуцк, Быхаў). У канцы 18 — 19 ст. Р. спалучалася з рашэннем задач землекарыстання, архіт.планіровачнай пабудовы, забудовы цэнтр. раёнаў гарадоў на новай рацыянальнай аснове. 3 2й пал. 20 ст. Р. прадугледжваецца генпланамі гарадоў, здзяйсняецца на аснове навук.тэхн. дасягненняў. 3) Узнаўленне першапачатковага аблічча па рэштках, выяўл. матэрыялах ці апісаннях помніка (Р. помніка архітэктуры, горадабуд. ансамбля, твора скульптуры ці дэкар.прыкладнога мастацтва) і праект такога абнаўлення ў выглядзе малюнка, чарцяжа, апісання (Р. Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, архіт. Р.Рымашэўская; Залескага палацавапаркавага ансамбля ў Смаргонскім рне, архіт. Л.Іванова; Мірскага замкавага комплексу ў Карэліцкім рне, архіт. В. Калінін, і інш.). Навук., аргументаваная Р. помніка можа паслужыць матэрыялам яго наступнай рэстаўрацыі, але не абавязкова прадугледжвае дэталёвае ўзнаўленне помніка.
    РЭКВІЕМ у літаратуры, жанравастылёвы тып твора спецыфічнага ідэйнамаральнага зместу (журботнаэлегійнага ці гераічнага). У бел. лры Р. упершыню з’явіўся ў творах пач. 20 ст. («Курган» Я.Купалы, «Максім і Магдалена» М. Багдановіча і інш.). У далейшым Р. ярка ўвасобіўся ў ліраэпічных жанрах. Трагічнае пачуццё страт, антыфаш. пафас, высокае філас.гуманістычнае асэнсаванне праблем сучаснасці характэр
    306
    РЭЛІГІЯ
    ны для паэм «Голас сэрца» П.Броўкі, «Трыпутнік» К.Кірэенкі, «Варшаўскі шлях» А.Куляшова, «Паэма жніва» Н.Мацяш. Радзей Р. праяўляе сябе ў прозе, таму што ў ёй слаба выражаны інтанацыйны строй і эмацыянальнае гучанне: «Хатынская аповесць» А.Адамовіча, «Абеліск», «Мёртвым не баліць», «Знак бяды», «Аблава» В.Быкава, «Вечар» А.Дударава, «Суд у Слабадзе» В.Казько, «Тартак» І.Пташнікава, «Апошнія і першыя» Б.Сачанкі.
    РЭКВІЕМ (ад лац. requies спакой) у музыцы, жалобная памінальная меса. Назва ад першых лац. слоў «Requiem aeternam dona eis, Domine» («Вечны спакой даруй ім, Божа»). Ад урачыстай каталіцкай месы Р. адрозніваецца адсутнасцю некаторых частак («Глорыя», «Крэда»), замест якіх уводзяцца інш. «Туба мірум», «Лакрымоза»). Р. існаваў у Беларусі ў якасці кананічнай меладыйнай формы, звязанай са стараж. грыгарыянскай традыцыяй і ў тыповай для стылю эпохі гамафоннагарманійнай інтэрпрэтацыі. Да жанру Р. звярталіся прафес. бел. кампазітары: Л.Шлег (рэквіем «Памятайце!», 1980), А.Залётнеў («Чарнобыльскі рэквіем» для дзіцячага і муж. хораў, аргана і ўдарных, 1999), С.Бельцюкоў («Чарнобыльскі рэквіем» на кананічны лац. ТЭКСТ, 2006) і інш. І.У.Пілатава.
    РЭКРЭАЦЬІЙНАЯ АРХІТЭКТЎРА, галіна архітэктурнай дзейнасці, якая накіравана на фарміраванне месцаў адпачынку, турызму, аматарскага спорту, аздараўлення ў прыродным асяроддзі. Развіваецца ў функцыянальным, атракцыйным, этнаграф. кірунках. Для аб’ектаў Р.а. функцыянальнага кірунку характэрна гарманічнае ўвядзенне забудовы ў ландшафт, кампазіцыйная ўзгодненасць архіт. і прыродных прасторавых форм. Функцыянальны кірунак таксама адлюстроўвае імкненне стварыць асяроддзе, якое падначалена зручнасці адпачынку. Яго адрознівае вял. колькасць тэрас, балко
    наў, лоджый, раскрыццё інтэр’ераў у прыроднае асяроддзе (санаторыі «Баравое» Докшыцкага, «Сосны» Магілёўскага, база адпачынку «Нарачанка» Мядзельскага рнаў і інш.). Атракцыйны кірунак выражаецца ў пошуку эфектыўных архіт. рашэнняў. Арыгінальнасць форм, незвычайнасць прасторавых кампазіцый архіт. збудаванняў садзейнічаюць прыцягненню турыстаў і адпачываючых (дзіцячыя аздараўленчыя комплексы «Брыганціна», «Ракета» ў Мінскім рне і інш.). Этнаграф. кірунак праяўляецца ў выкарыстанні матываў традыц. нар. архітэктуры — драўляных зрубаў, гонтавых ці саламяных дахаў і інш. (рэсп. гарналыжны цэнтр «Сілічы», гарналыжны спарт,аздараўленчы комплекс «Лагойск» у Лагойскім рне і інш.). У Р.а. вял. ўвага надаецца малым ландшафтнаархіт. формам, якія выконваюць адначасова ўтылітарную і эстэтычную функцыі. Г.А.Патаеў.
    РЭЛІГІЯ (адлац. religio набожнасць, святыня, прадмет культу), адна са сфер духоўнага і практычнага жыцця людзей, светаўспрыманне, сістэма вераванняў, каштоўнасцей і норм, засн. на ўпэўненасці ў існаванні звышнатуральнага свету і асобых існасцей (Бог, божаствы), якія вызначаюць лёсы свету і чалавека. Шматпланавасць і складанасць Р. паўплывалі на фарміраванне розных падыходаў да яе разумення (як абсалютнай каштоўнасці, спосабу рэалізацыі вышэйшых чалавечых якасцей і здольнасцей, інструмента сацыякульт. кансалідацыі і кіравання людзьмі на аснове адзінства вераванняў і ўцягвання ў культавую практыку і арганізацыйныя структуры). Псіхолагі разглядаюць Р. як перажыванне асобага вопыту, які дапамагае пераадолець абмежаванасць чалавечага існавання. У тэалагічным сэнсе Р. — сувязь чалавека з Богам. Важным аспектам рэліг. светаўспрымання з’яўляецца стварэнне вобразнасімвалічнай карціны свету. У структуру Р. ўваходзяць дактрынальныя, апа
    вядальныя, рытуальныя, эмацыянальныя, этыкаправавыя, арганізацыйныя, матэрыяльныя (храмы, прадметы для здзяйснення рытуалаў) элементы.
    Дахрысціянскі этап гісторыі бел. культуры адпавядае стадыям першабытных і політэістычных вераванняў (гл. ў арт. Язычніцтва). Значныя перамены ў развіцці культуры еўрап. народаў унесла хрысціянства. Пачатак хрысціянізацыі бел. княстваў адносіцца да 10 ст. У 992 была засн. Полацкая епархія, у пач. 11 ст. — Тураўская. Самым стараж. храмам на бел. землях лічыцца царква Маці Божай, узведзеная ў 1001 у Друцку. Першы хрысціянскі манастыр быў засн. ў стараж. Ізяслаўлі (сучаснае Заслаўе). У ВКЛ закладваліся характэрныя для бел. грамадства традыцыі поліканфесійнасці і рэліг. талерантнасці, у культ. і рэліг. жыцці былі прадстаўлены як хрысціянскія веравызнанні (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызмў так і інш. Р. (іўдаізм, іслам). У ВКЛ праваслаўная царква дамінавала на працягу 13—16 ст. Распаўсюджванне ўплыву рымскакаталіцкага касцёла на бел. землях пачалося з 13 ст. Вял. кн. Ягайла прыняў каталіцкую веру, засн. Віленскае епіскапства. Люблінская унія 1569 спрыяла актыўнаму пашырэнню каталіцкага веравызнання на бел. землях. У выніку Брэсцкай уніі 1596 праваслаўны епіскапат ВКЛ прызнаў вярхоўную ўладу папскага прастола (гл. Уніяцкая царква ў Беларусі). Уніяцтва параўнальна хутка распаўсюдзілася ў ВКЛ і ў 17—18 ст. стала гал. веравызнаннем. 3 уваходжаннем Беларусі ў склад Рас. імперыі каталіцкі касцёл страціў свае дамінуючае становішча. У 19 ст. католікі складалі каля 20% насельніцтва Беларусі. 3 сярэдзіны 17 ст. на тэр. Беларусі пачалі сяліцца стараабраднікі (гл. арт. Стараабрадніцтва), буйнейшым пасяленнем якіх было мястэчка Ветка (цяпер горад). Пратэстанцкія кірункі Р. (кальвінізм, лютэранства і інш.) з’явіліся набел. земляху 1йпал. 16 ст. (гл.арт.
    307
    РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА
    Рэфармацыя). У пач. 20 ст. ў выніку дзейнасці ням. і англ. прапаведнікаў у Беларусі атрымалі распаўсюджанне баптызм, евангельскае хрысціянства, адвентызм. Пасля Кастр. рэв. 1917 у адпаведнасці з дэкрэтам Савета Нар. Камісараў ад 23.1.1918 «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» дзяржава была абвешчана секулярнай, царк. маёмасць нацыяналізавана. Ва ўмовах Грамадз. вайны адносіны сав. дзяржавы да Р. былі палітызаванымі, пачалося масавае закрыццё цэркваў, касцёлаў і манастыроў. У першыя пасляваен. гады актывізаваўся працэс стварэння на тэр. Беларусі пратэстанцкіх абшчын, аднак у канцы 1920х гг. многія з іх перайшлі на нелегальнае становішча. Да 1927 у БССР былі закрыты малітоўныя дамы евангельскіх хрысціян, баптыстаў і інш. пратэстанцкіх кірункаў. У выніку дзейнасці рээмігрантаў з Амерыкі, замежных місій у 1920 — 30я гг. на тэр. Зах. Беларусі пашырыліся евангельскае хрысціянства, баптызм, пяцідзясятніцтва, адвентызм і інш. Актыўнае адраджэнне ўплыву праваслаўнай царквы і інш. рэліг. канфесій пачалося ў Беларусі ў 2й пал. 1980х гг. Адбылася рэарганізацыя структуры праваслаўнай царквы. На Архірэйскім саборы 1989 было прынята рашэнне аб стварэнні Бел. экзархата Рус. праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мінскім і Гродзенскім Філарэтам. У 1990я гг. значна павялічыўся ўплыў традыц. і новых пратэстанцкіх кірункаў (хрысціян поўнага евангелля, новаапостальскай царквы і інш.), колькасць пратэстанцкіх абшчын у Беларусі павялічылася ў 3,5 разы. Іўдзейская Р. прадстаўлена на бел. землях з 14 ст. У гарадах і мястэчках будаваліся сінагогі, адкрываліся іўдзейскія навуч. ўстановы. У асноўным яўрэі спавядалі артадаксальны іўдаізм, але меў распаўсюджванне і хасідызм. Пасля Вял. Айч. вайны дазвол на дзярж. рэгістрацыю атрымалі абшчыны ў Мінску і Бабруйску. Значнай падзеяй у культ. жыцці Бе