• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ларусі стала адкрыццё ў 1989 у Мінску Цэнтра яўр. культуры. Адной з Р. на тэр. Беларусі з’яўляецца іслам. Першыя пасяленні татармусульман, запрошаных на службу ў ВКЛ, з’явіліся ў канцы 14 ст. 3 1990х гг. рэліг. жыццё мусульман у Беларусі значна актывізавалася.
    Па дадзеных Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей у 2015 у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 26 рэліг. канфесій і кірункаў. Агульная колькасць рэліг. аргцый — 3488, у т.л. 173 аргцыі агульнаканфесійнага значэння (рэліг. аб’яднанні, манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, духоўныя навуч. ўстановы), 3315 рэліг. абшчын. Дзейнічаюць 2618 культавых будынкаў (245 будуюцца), працуюць 3116 свяшчэннаслужыцеляў. Бел. праваслаўная царква мае 1643 прыходы, 15 епархій, 7 навуч. устаноў, 35 манастыроў, 15 брацтваў, 10 сястрыцтваў. Дзейнічаюць 1535 праваслаўных храмаў (194 будуюцца). Рымскакаталіцкая царква ў Рэспубліцы Беларусь аб’ядноўвае 4 епархіі, 491 абшчыну, 5 духоўных навуч. устаноў, 11 місій і 9 манастыроў. Дзейнічаюць 488 касцёлаў (36 будуюцца). Пратэстантызм у Рэспубліцы Беларусь прадстаўлены 14 кірункамі, 1057 абшчынамі, 21 аб’яднаннем, 22 місіямі і 5 духоўнымі вучэбнымі ўстановамі. Зарэгістраваны 33 рэліг. абшчыны стараабраднікаў, якія маюць 27 культавых будынкаў. У трох іўдзейскіх рэліг. аб’яднаннях налічваецца 52 абшчыны, з якіх 10 маюць аўтаномны статус, 9 культавых будынкаў. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 25 мусульманскіх рэліг. абшчын, у т.л. 24 суніцкія і 1 шыіцкая, 7 культавых будынкаў, у Мінску будуецца мячэць. Ажыўленне рэліг. жыцця ў Беларусі ў 1990я гг. прывяло да з’яўлення груп паслядоўнікаў новых рэліг. рухаў, сярод якіх Міжнар. тва Свядомасці Крышны, Вера Бахаі, Сусв. духоўны ўнт Брахма Кумарыс, Царква Аб’яднання, Царква саенталогіі, СахаджаЙога і інш. Некаторы ўплыў мае Царква апош
    няга запавета, паслядоўнікі вучэння П.іванова, неаязычніцкія групы. Пэўны інтарэс праяўляецца да тэасофскіх і антрапасофскіх вучэнняў, «Жывой этыкі» Рэрыхаў. У 2000я гг. ў грамадскай свядомасці жыхароў Беларусі істотна змяніліся адносіны да Р., паглыбілася разуменне яе ролі ў грамадстве, уплыву на культуру, мараль. У прынятым у 2002 Законе Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» пацвярджаецца права кожнага на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, роўнасць перад законам незалежна ад адносін да Р., неабходнасць спрыяння дасягненню ўзаемаразумення, цярпімасці і павагі рэліг. пачуццяў грамадзян. Поліканфесійная супольнасць Рэспублікі Беларусь, паліт. і культ. эліта дзяржавы дабілася вялікіх поспехаў у стварэнні перадумоў і ўмоў для супрацоўніцтва і здзяйснення талерантнага міжканфесійнага дыялогу ў краіне.
    В. Р.Языковіч.
    РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА, кірунак сацыяльнагуманітарных ведаў, навука аб заканамернасцях узнікнення, гісторыі, сацыяльнай і культурнай ролі рэлігіі. Р. сфарміравалася ў 2й пал. 19 ст. Перадумовай станаўлення Р. з’явілася развіццё філасофіі рэлігіі ў працах філосафаў антычнасці, Сярэдневякоўя, Новага 1 Навейшагачасу. Развіццё Р. адбвывалася на аснове выкарыстання розных метадаў сацыяльнагуманітарных ведаў, дасягненняў у галіне псіхалогіі, параўнальнай лінгвістыкі, сацыялогіі, герменеўтыкі і інш. навук. Сучаснае Р. вывучае гіст. і параўнальны аспекты рэліг. традыцый (гісторыя рэлігіі), уздзеянне рэліг. аб’яднанняў і каштоўнасных сістэм на сац. працэсы (сацыялогія рэлігіі), уплыў рэліг. традыцый на фарміраванне і жыццёвыя праявы асобы, характар міжасабістых адносін у рэлігійных групах (псіхалогія рэлігіі), структуру і канкрэтнагіст. праявы ўніверсальных рэлігійных з’яў (фенаменалогія рэлігіі), уплыў рэліг. традыцый на культуру (антра
    308
    РЭСПУБЛІКА
    палогія рэлігіі). Значныя релігіязнаўчыя школы, якія маюцьбагатыя традыцыі, выкарыстоўваюць арыгінальныя метады даследаванняў, існуюць у ЗША, Германіі, Велікабрытаніі, Галандыі, Францыі. Расіі і інш. Р. атрымала развіццё ў Беларусі. Пытанні філасофскага, сацыялагічнага і гістарычнага вывучэння рэлігіі знайшлі адлюстраванне ў працах вучоных інтаў філасофіі (К.С.Пракошына), сацыялогіі (Я.М.Бабосаў), гісторыі (А.М.Філатава, В.В.Яноўская, У.І.Навіцкі), Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (А.В. і А.У. Гурко), БДУ (М.М.Нікольскі, В.А.Фядосік, У.С.Кошалеў, А.В.Данілаў), Гродзенскага унта (Я.Н.Мараш, Э.С.Ярмусік), іншых устаноў вышэйшай адукацыі. Спецыялістаўу галіне Р. рыхтуюць на фце філасофіі і сацыяльных навук БДУ, ў Інце тэалогіі імя Св. Мяфодзія і Кірыла БДУ.
    Літ:. Гурко А.В. Новые релмгмм в Республнке Беларусь: генезнс, эволюцня, последователн. Мннск, 2006.
    В.Р.Языковіч.
    РЭМІНІСЦЭНЦЫЯ (ад лац. reminiscentia ўспамін) у літаратуры, наўмыснае ці нявольнае ўзнаўленне пісьменнікам (пераважна паэт.) вобразаў, асобных выказванняў ці рытмікасінтаксічных канструкцый інш. аўтараў. У адрозненне ад запазычання і пераймання Р. бываюць смутнымі і няўлоўнымі, нагадваючы творчую манеру, характэрны комплекс матываў і тэм якоганебудзь аўтара. Напр., у паэме «Сцяг брыгады» А. Куляшова прысутнічае Р. са «Словам аб палку Ігаравым»:
    Пакасілі яго кулямёты,
    Усё пакасілі, А тупыя нямецкія боты Яго малацілі...
    Як свядомы прыём Р. разлічана на памяць і асацыятыўнае ўспрыняцце чытача.
    РЭПЛЕЎСКІ КАСЦЁЛ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Рэпля Ваўкавыскага рна. Пабудаваны ў 1902—09 з цэглы на
    Рэплеўскікасцёл Дзевы Марыі.
    цяжы, карціны, фотаздымкі, тэксты.
    месцы папярэдняга драўлянага хра
    ма. Трохнефавая 2вежавая базіліка з прамавугольнай апсідай і 2 сакрысці
    ямі. Архіт. кампазіцыя пабудавана на імкненні да вертыкальнага дынаміз
    му, што дасягаецца спічастымі шпілямі вежаў, высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі, аркату
    рамі, ступеньчатымі контрфорсамі. Тарцы аб’ёмаў завершаны зубчасты
    мі 2граннымі шчытамі. Над страль
    чатым уваходным парталам размешчана круглае акноружа, фасад завершаны ступеньчатым атыкам. У
    інтэр’еры цыліндрычныя нервюрныя скляпенні. У кутку бутавай ага
    роджы размешчана мураваная капліца, вырашаная ў адзіным з касцёлам архіт. стылі: прамавугольнае ў плане збудаванне пад 2схільным дахам, тарцы якога закрыты 2граннымі зубчастымі шчытамі. На фоне бутавай муроўкі бакавых сцен вылучаны чырвонацагляныя лапаткі і аркатурны фрыз. Касцёл дзейнічае.
    РЭПРАДЎКЦЫЯ (ад лац. ге зноў +
    productio стварэнне), узнаўленне і ва асвятляе гіст. мінулае бел. нароразмнажэнне выяў (малюнкі, чар да і сучасны стан развіцця краіны,
    Энцыклапедыя «Рэспубліка Беларусь».
    дакументы і інш.) фатаграфічным або паліграф. спосабам, а таксама
    сам твор мастацтва, атрыманы такім спосабам. Узнікла ў графіцы 16
    ст. для капіравання маст. твораў (рэпрадукцыйная гравюра ў розных тэхніках), з 2й пал. 19 ст. ручныя спо
    сабы рэпрадуктавання выцеснены фотамеханічнымі. Р. адрозніваюцца
    колькасцю фарбаў на адбітку (адна,
    двух і шматколерныя), спосабам друку (афсетны і глыбокі друк, фотатыпія, шаўкаграфія і інш.), матэрыя
    лам, на якім робяць адбітак (папера, бляха, каленкор, цэлафан і інш.). У
    факсімільнай Р. пры ўзнаўленні дакладна перадаюцца змест і ўсе асаблівасці аб’екта.
    «РЭСПЎБЛІКА БЕЛАРЎСЬ», шматтомны энцыклапедычны даведнік пра важнейшыя падзеі жыцця сучаснай Беларусі. Выдадзены ў 7 TaMax у 2005—08 у Мінску на рус. мове выдвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Усебако
    309
    РЭСПУБЛІКАНСКАЯ
    адм.тэр. падзел, прыроду, эканоміку, навуку, тэхніку, культуру і мастацтва, лру, нар. творчасць, міжнар. дасягненні Беларусі. Частку матэрыялаў складаюць біягр. артыкулы аб дзярж., ваен., грамадскіх дзеячах, гасп. кіраўніках, дзеячах навукі і культуры. Утрымлівае каля 30 000 артыкулаў, размешчаных у алфавітным парадку. Выданне ілюстравана каляровымі і чорнабелымі фатаграфіямі, малюнкамі, маст. рэпрадукцыямі, картамі.
    РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ГІМНАЗІЯКАЛЁДЖ пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, установа адукацыі. Засн. ў 1935 у Мінску як аддз. юных талентаў пры Бел. дзярж. кансерваторыі, з 1947 Рэсп. муз. школа, з 1963 сярэдняя спец. муз. школа, з 1990 муз. ліцэй, з 1992 Рэсп. ліцэй, з 1997 Рэсп. навучальны комплекс гімназіякаледж пры Бел. акадэміі музыкі, з 2007 сучасная назва. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе артыстаў хору, аркестра, ансамбля, кіраўнікоў творчых калектываў, канцэртмайстраў, настаўнікаў. Дзейнічаюць узорныя камерны духавы аркестр і дзіцячы хор «Спяваючыя музыканты».
    РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАТЭХНІЧНАЯ БІБЛІЯТЭКА (РНТБ). Засн. ў 1977 у Мінску на базе навук.тэхн. бкі Бел. інта навук.тэхн. інфармацыі і тэхнікаэканам. даследаванняў Дзяржплана БССР. У 1998—2005 створана 5 абл. філіялаў у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Кніжны фонд (з філіяламі) больш за 53,5 млн. экз. (2015). Вядучая бка Беларусі па фарміраванні поўнага шматгаліновага фонду патэнтных, нарматыўнатэхн. дакументаў, прам. каталогаў і навуковатэхн. лры, з’яўляецца галіновым дэпазітарыем айчыннай і замежнай лры па тэхніцы, тэхналогіях, эканоміцы прамысловасці. Ажыццяўляе бібліятэчнае, даведач
    набібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне спецыялістаў міністэрстваў, ведамстваў, навук.даследчых і праектнаканструктарскіх аргцый, навук.вытворчых аб’яднанняў, прам. прадпрыемстваў і інш. катэгорый карыстальнікаў. Рэгулярна прымае ўдзел у выкананні прыкладных навук. даследаванняў і распрацовак, накіраваных на ўдасканальванне форм і метадаў інфармацыйнага забеспячэння навук., інавацыйнай і вытворчай дзейнасці ў рэспубліцы. Стварае і генерыруе праблемнаарыентаваныя бібліяграфічныя базы даных (у т.л. больш за 40 паўнатэкставых): «Інавацыйная дзейнасць», «Энергазберажэнне», «Інтэлектуальная ўласнасць», «Вынаходнікі Беларусі», «Беларускія імёны ў гісторыі развіцця тэхнікі», «Экалагічна чыстыя і бяспечныя тэхналогіі ў прамысловасці», «Устойлівае развіццё» і інш. Праводзіць міжнар. і навук,практычныя канферэнцыі, абл. семінары па актуальных пытаннях бібліятэчнай дзейнасці, комплексныя мерапрыемствы: «Дні інфармацыі», «Дні спецыяліста», «Школа бібліятэчнай інаватыкі» і інш. Пры бцы працуюць кансультацыйны пункт Нац. цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь (НЦІУ) і Бел. тва вынаходнікаў і рацыяналізатараў, бел.індыйскі цэнтр.