Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Р. Н. Сухарукава.
Рэспубліканскі Палац кулыпуры прафсаюзаў у Мінску.
РЭСПУБЛІКАНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ ПРАФСАЮЗАЎ. Пабудаваны ў 1954 у Мінску ў стылі неакласіцызму як Палац культуры Белсаўпрофа (архіт. У.Яршоў). 3 1998 сучасная назва. Прамавугольны ў плане будынак мае строга сіметрычны аб’ём, па перыметры абрамлены калонамі і паўкалонамі карынфскага ордэра. Гал. фасад у выглядзе 10калоннага порціка, увянчанага франтонам са скульпт. групамі (скульпт. В.Папоў, А.Глебаў, С.Селіханаў), арыентаваны на Кастрычніцкую пл. Знутры порцік аздоблены кесонным скляпеннем. Аналагічна вырашаны тыльны фасад. Над складаным карнізам бакавых фасадаў па 3 франтоны, упрыгожаныя пінаклямі. Разнастайныя дэкар. элементы класічнай спадчыны выкарыстаны ў інтэр’ерах залаў — глядзельнай (на 850 месцаў), харэагр., спарт., лекцыйнай, у фае, холах.
РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРЎСКАЙ ДРАМАТУРГЙ. Створаны ў 1990 у Мінску як падраздзяленне Бел. тэатра імя Я.Купалы па рабоце з маладымі драматургамі. У 1993 атрымаў статус рэсп. тэатра і сучасную назву. У 2010 прысвоена званне «заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Маст. кіраўнікі: В.Мазынскі (з 1990, і заснавальнік), В.Анісенка (з 2000, і дырэктар), І.Сігоў (з 2012, дырэктар), А.Гарцу
310
РЭСПУБЛІК.АНСКІ
еў (з 2012), У.Карачэўскі (з 2014, дырэктар). Гал. мастакі: В.Цімафееў (да 2000), А.СнапокСарокіна (з 2002), Т.Мацэвіч (з 2004), А.ігруша (з 2005), І.Анісенка (з 2007). Рэпертуар вызначаецца жанравай разнастайнасцю: фарсабсурд, камедыя жахаў, паэт. драма, прытча, сцэны з рыцарскіх часоў, фарсрепетыцыя, асветніцкі спектакль для старэйшых школьнікаў і інш. Сярод пастановак: «Чорны квадрат» М.Клімовіча і М.Адамчыка (2000), «Адэль» Я.Таганава (2001), «Адвечная песня» Я.Купалы (2002), «Містэр Розыгрыш» С.Кандрашова, «П’ямонцкі звер» А.Курэйчыка (абедзве 2004), «Белы анёл з чорнымі крыламі» Д.Балыкі, «Іваноў» А.Чэхава (абедзве 2006), «Сталіца Эраўнд» С.Гіргеля, «Сёстры Псіхеі» С.Кавалёва (абедзве 2007), «Гісторыя двух сабак» Я.Конева (2009), «Адамавы жарты» паводле твораў Ф.Аляхновіча і Л.Родзевіча (2010), «Ліфт» Ю.Чарняўскай, «Кругі раю» С.Навуменка, «Дажыць да прэм’еры» М.Рудакоўскага (усе 2012), «Тры Жызэлі» А.Курэйчыка, «А мне не сорамна!..» Л.Усцінава (абедзве 2013), «Усе мышы любяць цырк» В.Буслаевай, «Нямое каханне» І.Сігова, «Кантракт» Ф.Вебера (2014), «Дзед» В.Паніна, «Любоў людзей» Д.Багаслаўскага (абедзве 2015) і інш. 3 2007 у складзе тэатра працуе Цэнтр бел. драматургіі. У трупе тэатра (2015) нар. артыстка Беларусі Т.Мархель, засл. артысты Беларусі В.Салаўёў, Г.Чарнабаева, акцёры: Г.Анісенка, А.Баброва, В.Багушэвіч, А.Баярава, М.Брагінец, В.Буслаева, Г.Быкава, М.Вайцяховіч, К.Воранаў, А.Дабравольскі, Д.Давідовіч, М.Здаранкова, А.Курэнь, А.Марчанка, К.Навіцкі, А.Новік, М.Паніматчанка, Д.Паршын, М.Пятровіч, Г.Семяняка, Л.Сідаркевіч, М.Стонька, Н.Халадовіч, Н.Цвяткова, С.Шымко, М.Шышко, І.Ясінскі.
РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТЎР. Праводзіцца з 1996 у г. Гродна 1 раз у 2 гады. Заснавальнікі і арганізата
Да арт. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Сцэна са спектакля «Дажыць да прэм ’еры».
ры — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэсп. цэнтр нац. культур, Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі, Магілёўскі аблвыканкамы, Мінскі і Гродзенскі гарвыканкамы.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных кулыпур. Урачыстае шэсце. 2014.
Аргкамітэт узначальвае Прэм’ерміністр Рэспублікі Беларусь. Асн. мэта: яднанне нацый і народнасцей краіны. У фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі больш за 700 нац.культ. аб’яднанняў (2014). У праграме: урачыстае шэсце ўдзельнікаў і гасцей, праца Горада майстроў «Душы на
311
РЭФАРМАЦЫЯ
роднай прадстаўленне», выстаўкі вырабаў мастакоў, скульптараў, майстроў нар. рамёстваў, выступленні творчых калектываў і выканаўцаў у нац. падвор’ях (у гіст. частцы горада) з дэманстрацыяй нар. творчасці, традыцый, абрадаў, конкурсы хароў, вак. груп, салістаўвакалістаў, інструм. ансамбляў, салістаўінструменталістаў, танц. калектываў, артыстаў размоўнага жанру, канцэрты нац. эстр. песні (з 2006), майстроў мастацтваў Беларусі, святы нац. кухні, нац. гульні і дзіцячай творчасці, лазернасветлавое шоу на беразе р. Нёман і інш.
РЭФАРМАЦЫЯ (ад лац. reformatio пераўтварэнне), шырокі сацыяльнапалітычны і ідэалагічны руху Еўропе, накіраваны супраць рымскакаталіцкай царквы і яе ролі ў паліт. сістэме грамадства. Прывёўдаўзнікнення розных форм пратэстантызму. Ідэйнымі крыніцамі Р. быў гуманізм эпохі Адраджэння і сярэдневяковыя ерасі. Гал. месца ў ідэалогіі займала вучэнне пра тое, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе існавання з усёй іерархіяй на чале з папам рымскім. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне — Біблія. Ідэолагі Р. патрабавалі адчужэння царк. маёмасці на карысць дзяржавы і прыватных асоб, стварэнне самастойных нац. цэркваў, адмены царк. дзесяціны і пышнага каталіцкага культу. Пачаткам Р. лічыцца выступленне ў 1517 у Германіі М.Лютэра, у якім ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі. У ліку вядучых тэарэтыкаў Р. былі тэолагі са Швейцарыі У.Цвінглі і Ж.Кальвін, а таксама ням. святар Т.Мюнцэр. У Беларусі Р. была абумоўлена глыбокімі сац.гіст. прычынамі і паўплывала на ўсе бакі нар. жыцця. Гараджане імкнуліся вызваліцца ад феадальнай залежнасці, магнаты і шляхта разлічвалі захапіць багацці і зямельныя ўладанні царквы, гар. нізы і сялянства змагаліся супраць уціску свецкіх
і царк. феадалаў. На фарміраванне Р. ў Беларусі паўплывалі зах.еўрап. гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні ідэолагаў еўрап. Р„ асабліва кальвінізм, ідэі рус. вальнадумства. Першыя пратэстанцкія абшчыны ўзніклі ў Беларусі да сярэдзіны 16 ст. У 1535 слуцкі князь Юрый Алелькавіч выдзяліў зямельны ўчастак для лютэранскай царквы ў Слуцку. Аднаклютэранства тут не атрымала такога вял. пашырэння, як кальвінізм, які больш адпавядаў традыц. каштоўнасцям магнатаў і шляхты. У 1550я гг. ў духу кальвінізму рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней у Віцебску, Полацку, Глыбокім, Івянцы, Оршы, Смаргоні і інш. Р. падтрымалі буйныя феадалы: Радзівілы (гал. пратэктарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і інш. У 1557 у Вільні адбыўся ўстаноўчы сінод пратэстанцкіх абшчын ВКЛ. Да 1560 рэфармацыйны рух у Беларусі быў прадстаўлены кальвінісцкай арганізацыяй, якая адрознівалася ад зах.еўрап. кальвінізму большай цярпімасцю. Пры пратэстанцкіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, дзейнічалі друкарні ў Брэсце, Лоску, Нясвіжы і інш. У 1560я гг. адбыўся раскол кальвінісцкага лагера, з якога вылучыўся радыкальны кірунак — антытрынітарыі, якія крытыкавалі асновы феадалізму. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам у Беларусі пачалося наступленне Контррэфармацыі, большасць магнатаўкальвіністаў вярнулася ў каталіцтва, што прадвызначыла паступовае згасанне Р. У 17 ст. большасць пратэстантаў была вымушана перайсці ў каталіцызм, тыя, што засталіся пратэстантамі, абмяжоўваліся ў правах. У 1658 прынята пастанова сеймавага суда аб выгнанні антытрынітарыяў з Рэчы Паспалітай. Р. актыўна ўздзейнічала на духоўныя і культурныя працэсы. 3 ёю звязана пашырэнне кнігадрукавання, развіццё літарату
ры, мастацтва, асветніцкай дзейнасці. Публіцыстыка рэфарматаў узбагаціла ідэйны змест бел. літаратуры, яе тэматыку, жанры і стылі. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне апіралася на значную выдавецкую базу, у свет выходзіла тэматычна разнастайная літаратура (кананічныя кнігі, палемічныя творы, буквары, граматыкі). З’явіліся кальвінскія зборы, якія нярэдка будаваліся як храмыкрэпасці. У 2й пал. 16 ст. пашырылася лінейная сістэма нотнага пісьма, што ўплывала на развіццё новых форм царкоўных спеваў і свецкай муз. культуры. Р. падрывала аўтарытэт афіц. царквы, садзейнічала развіццю свецкіх ведаў.
РЭЧЫЦА. горад у Гомельскай вобл., цэнтр Рэчыцкага рна, на правым беразе р. Дняпро. За 50 км на 3 ад Гомеля, чыг. станцыі на лініі Гомель— Калінкавічы, аўтадарогамі звязаны з Гомелем, Калінкавічамі, Светлагорскам, Жлобінам, Лоевам, Хойнікамі. Рачны порт. 65,6 тыс. ж. (2015).
Упершыню ўпамінаецца ў 1213 у Густынскім летапісе. Першы наўгародскі летапіс за 1214 называе Р. «чарнігаўскім» горадам, які быў разгромлены наўгародскім кн. Мсціславам. У 12—13 ст. горад ужо меў умацаванні. 3 14ст. ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1392—1430 валоданне вял. кн. літоўскага Вітаўта. У жн. 1561 горад атрымаў ад караля польскага і вял. кн. Літоўскага Жыгімонта П Аўгуста няпоўнае магдэбургскае права. 3 1566 цэнтр Рэчыцкага павета. У 16 — 1й пал. 17 ст. тут існаваў замак. У 1634 мінскі ваявода Аляксандр Слушка заснаваўу Р. кляштар дамініканцаў. У час антыфеадальнай вайны 1648—51 горад некалькі разоў займалі казацкасялянскія атрады. У 1648 горадам авалодаў 3тысячны атрад, якому Б.Хмяльніцкі забараніў пакідаць Р. як важны стратэгічны пункт, але ў 1649 яе адбіў Януш Раздівіл. У 1650 горад апынуўся ў руках палкоўніка М.Нябабы, які таксама не змогутрымаць Р. і быў забіты пры адступлен
312
РЭЧЫЦКІ
ні. Я.Радзівіл значна ўмацаваў горад. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Р. страціла стратэгічнае значэнне, і яе ўмацаванні пачалі разбурацца. Паводле прывілея караля польск. і вял. кн. літоўскага Аўгуста III ад 15.7.1734 Р. трапіла ва ўладанне Раздзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 павятовы цэнтр Мінскай губ. У 1886 праз Р. пракладзены ўчастак Лунінец—Гомель Палескіх чыгунак, у 1890я гг. адкрыта прыстань. У 1897 9280 ж., у 1899 9332 ж„ прыходскае вучылішча, 2класнае нар. яўр. вучылішча, некалькі хедэраў, бальніца, 2 царквы, сінагога, яўр. малітоўныя школы. 3 1.1.1919 у БССР, з 26.4.1919 у РСФСР, цэнтр Рэчыцкага павета Гомельскай губ. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр Рэчыцкага рна Рэчыцкай акругі (да 12.4.1927). 3 9.6.1927 у Гомельскай акрузе (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1939 — 29,8 тыс. ж. У Вял. Айч. вайнуз23.8.1941 да 18.11.1943 Р. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Рэчыцкае антыфаш. падполле. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1973 — 53,9 тыс. ж., у 1999 — 66,8 тыс. ж.