• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    САЛАМАХА Уладзімір Пятровіч (н. 24.3.1949, в. Бераснёўка Кіраўскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Працаваў у Дзярж. кце Беларусі па кінематаграфіі, у час. «Маладосць», «Полымя», што
    322
    САЛІГОРСК
    тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». 3 2003 нам. дырэктара рэдакцыйнавыдавецкай установы «Літарату
    У. П. Саламаха.
    ра і Мастацтва», з 2004 гал. рэдактар час. «Вожык», з 2008 — выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». 3 2010 заг. аддзела ў час. «Полымя». Аўтар збкаў прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк—лясная былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (1994), «Апазнаецца асоба мужчыны...» (1998), «Напрадвесні» (2001), «Сусвет дабрыні» (2005), «Там, дзе самота і радасці...» (2010), «I няма шляху чужога» (2014). Нац. літ. прэмія 2015. Піша сцэнарыі дакум. і мультыплікацыйных фільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
    Тв:. Званыя і выбраныя. Мінск, 1999; Утешь меня крнвдой. Мйнск, 2010; Літаратура: застаецца сапраўднае: эсэ, артыкулы, дыялогі. Мінск, 2014.
    САЛАМЁВІЧ Янка (Іван Уладзіміравіч; 29.10.1938, б. в. Малая Кракотка Слонімскага рна — 31.7.2012), беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, перакладчык. Канд. філал. навук (1971). Скончыў БДУ (1960). У 1968—2004 працаваў у выдве «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі». Адначасова ў 1987—97 выкладаў у БДУ. Даследаваў гісторыю бел. фалькларыстыкі, культуры і лры. Аўтар манаграфіі «Міхал Федароўскі» (1972), «Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)» (1983). Складальнік анталогіі «Беларуская балада» (1978), «Калян
    дара памятных дат» (2001), фалькл. збкаў «Беларускія загадкі» (1982, 1989), «Мама Мышка сушыла шыш
    Я. Саламевіч.
    кі: Беларускія народныя скорагаворкі» (1983) і інш. На бел. мову пераклаў кн. «Беларуская казка» (1969) і «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л.Барага, «Люд беларускі: вяселле» М.Федароўскага (1991) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Літ. С о д а л ь У. Эрудыт з Малой Кракоткі // Полымя. 2008. №10.
    САЛЁЕЎ Вадзім Аляксеевіч (н. 27.5. 1939, г. СанктПецярбург), беларускі філосаф, культуролаг. Др філас. навук (1992), праф. (1994). Засл. дзеяч культуры Беларусі (2000). Скончыў БДУ (1962). 3 1970 працаваў у Бел. політэхн. акадэміі. 3 1996 заг. аддзела Нац. інта адукацыі. 3 2005 у Бел. акадэміі мастацтваў (у 2005—10 заг. кафедры). Адначасова ў 1995—2002 гал. рэдактар час. «Асновы мастацтва», у 2002—04 — час. «Мастацтва». Навук. працы па праблемах эстэтыкі, тэорыі мастацтва, узаемадзеяння нац. культур, неааксіялогіі, этнапедагогікі, эстэтычнага і маст. выхавання. Аўтар кн. «Нацыянальная самасвядомасць і мастацкая культура» (1990), «Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы» (1994), вучэбных дапаможнікаў па культуралогіі і эстэтьшы для ВНУ.
    Тв.: Язык в нацнональной культуре. Мннск, 1992; Мастацтва і сучаснасць «Мастацтва». Мінск, 2006; Нарысы тэорыі беларускага тэатра. Мінск, 2015.
    САЛІГОРСК, горад у Мінскай вобл., цэнтр Салігорскага рна, на беразе Салігорскага вадасховішча. За 132 км на Пд ад Мінска, аўтадарогамі злучаны з Любанню, Слуцкам, Лунінцом. Чыг. станцыя на ветцы Слуцк—Салігорск да лініі Баранавічы—Асіповічы. 106 тыс. ж. (2015).
    Засн. 10.8.1958 як пас. Новастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага рна ў выніку прам. распрацоўкі пакладаў калійных солей і будаўніцтва калійнага камбіната. 3 8.8.1959 рабочы пас. С. У 1959 — 500 ж. У 1962 злучаны чыгункай са Слуцкам. 3 25.12.1962 у Любанскім рне. У 1963—79 уведзены ў эксплуатацыю 4 калійныя камбінаты. 3 7.3.1963 горад абл. падпарадкавання, з 6.1.1965 цэнтр Салігорскага рна. У 1970 — 38,3 тыс., у 1978 — 60 тыс. ж., у 1999 — 100,9 тыс. ж. Mae герб — у правым блакітным полі «варажскага» шчыта палова залатога коласа, у левым — 6 пар сярэбраных і чырвоных зрубаў.
    Горад з прамавугольнай сеткай вуліц, складаецца з паўд., паўн.зах. і паўн. жылых раёнаў. Паўн. частка горада забудавана 2—3павярховымі і аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Паўд. жылы раён — зона шматпавярховай забудовы (мікрараёны №1—5, 8, 9 з 5, 9, 13, 15павярховымі будынкамі) з агульнагар. адм.грамадскім і культ. цэнтрам. На скрыжаванні гал. вуліц — Леніна і Казлова ўтворана пл. Леніна з прылягаючым з 3 скверам. Гал. кампазіцыйны акцэнт у ансамблі забудовы цэнтра — 18павярховы корпус ААТ «Беларуськалій». Паўн.зах. жылы раён уключае мікрараёны №12—14, якія забудаваны 6, 9, 12павярховымі дамамі і маюць пешаходныя сувязі паміж сабой. Арх.планіровачная структура С. вызначаецца дакладным функцыянальным заніраваннем тэр., кампактнасцю забудовы, што дасягнута за кошт павышанай сярэдняй павярховасці будынкаў. Асн. структурная адзінка — мікрараён з комплексам культ.
    323
    САЛІГОРСКАЯ
    быт. і школьных устаноў, сістэмай азелянення. Выкарыстанне разнастайных па працягласці, форме, канфігурацыі ў плане будынкаў (ступеньчатыя дамы, 12павярховыя дамытрыліснікі і інш.), стварэнне кампазіцыйных акцэнтаў у выглядзе вышынных дамінант ва ўмовах раўніннага рэльефу, архіт.маст. афармленне фасадаў фарміруе выразны сілуэт забудовы. Горад развіваецца па генплане 2012 у зах. напрамку ад мікрараёнаў № 17—18. Зона адпачынку — гар. парк культуры і адпачынку на берагах вадасховішча. Пабудаваны спарт.відовішчны цэнтр, парк Чатырох Стыхій (абодва 2008), гіпермаркет «Грын» (2012), жы
    лы комплекс «Зялёны востраў»,СШ №4, яслісад №43 (усе 2013), гандлёвы цэнтр «Карона» (2014) і інш. Вядзецца будаўніцтва (2015) сабора па вул. Заслонава.
    У 2015 у С. 3 каледжы, 3 гімназіі, 10 сярэдніх і муз. школы, школа мастацтваў, 2 ДЮСШ, фізкультурнаспарт. клуб ДЮСШ па ігравых відах спорту «Шахцёр», эколагабіял. Цэнтр дзяцей і моладзі, 31 дашкольная ўстанова, цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, тэхн. творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, дашкольны развіцця дзіцяці, сац.пед. з дзіцячым сац. прытулкам, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, Палац
    культуры, кінатэатр, 4 бкі, 2 стадыёны, 2 бальніцы, 4 паліклінікі, 3 дыспансеры, спелеалячэбніца, краязнаўчы музей; царква Раства Багародзіцы (2000), касцёл Св. Францішка (пач. 2000х гг.). Помнікі Героям Сав. Саюза В.З.Каржу, В.І.Казлову, скульпт. кампазіцыі шахцёрупершапраходцу, у гонар заснавання горада, шахцёру, стэла памяці загінуўшым шахцёрам, мемар. комплекс «Чорны цюльпан» воінамінтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане.
    САЛІГОРСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1961 у г. Салігорск як гарадская бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сет
    Панарама горада Салігорск.
    324
    САЛІГОРСКІ
    кі бк стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў горада, з 2006 сучасная назва. Кніжны фонд (2015) каля 166 тыс. экз., 14,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрабаванняў карыстальнікаў, стварэнне спрыяльных умоў для павышэння адукацыйнага, культ., прафес. ўзроўню насельніцтва, укараненне новых бібліятэчных тэхналогій, фарміраванне і захоўванне ўніверсальнага бібліятэчнага фонду. Пры бцы дзейнічаюць публічны цэнтр прававой інфармацыі і праваслаўнай асветы; працуюць 7 аматарскіх аб’яднанняў: салоны літ.маст. «У крузе сяброў» і цікавых сустрэч «Музыка ветру», літ. кафэ «Гадзіна пік»; клубы маладзёжны «Пакаленне NEXT», дыскусійны «Праваслаўе і сучасны свет», кветкаводаў «Флора», школа прававых ведаў «Прававы мерыдыян». Л.А.Муравейка. САЛІГОРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЁДЖ. Засн. у 2015 у г. Салігорск на базе пед. і прафес.тэхн. каледжаў як сярэдняя спец. навуч. ўстанова. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Mae будаўнічае, політэхн. і пед. аддзяленні. Рыхтуе мантажнікаў будаўнічых канструкцый, тэхнікаўбудаўнікоў, сталяроў, цесляроў, токараў, станочнікаў дрэваапрацоўчых станкоў муляраў, тынкоўшчыкаў, арматуршчыкаў, бетоншчыкаў, абліцоўшчыкаўплітачнікаў, электраслесараў, электрагазазваршчыкаў, электраманцёраў, слесараўрамонтнікаў, фрэзероўшчыкаў, слесараў, машыністаў горных выемачных машын, мантажнікаўтэхнал. абсталявання, выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў.
    САЛІГОРСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Створаны ў 1976 у г. Салігорск, Адкрыты для наведвальнікаў у 1984. Пл. экспазіцыі 380 м2, выставачная — 70 м2. Асн. фонд — 13 555 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 3410 (2015). У музеі ка
    лекцыі: дрэваапрацоўчыя рамёствы, баністыка, фалерыстыка, гузікі, вайсковая амуніцыя, зброя, цацкі, прыстасаванні для гульняў, муз. інструменты, фотадакументы, мастацтва, друкаваныя выданні, ткацтва, вышыўка і пляценне, адзенне, ганчарства, кавальства і металаапрацоўка, гадзіннікі, сплаўны промысел, археалогія, гісторыя, этнаграфія, нумізматыка, рэчыўныя помнікі, дакументы і інш. Найб. цікавасць уяўляюць этнаграф. калекцыя, скарб манет барацінак, дакументы часоў Вял. Айч. вайны, каменныя прылады працы 2—1га тыс. да н.э., прадметы побыту бел. сялян 19 — пачатку 20 ст., інтэр’ер сялянскай хаты, узоры нар. адзення і ткацтва і інш. Памяшканні музея канструктыўна нагадваюць штрэкі (гарызантальныя горныя вырабаткі) у шахце, што надае музею арыгінальнае аблічча. Экспазіцыя музея размешчана ў 3 залах і складаецца з 9 тэматычных раздзелаў: «Археалогія», «Наш край у 1920—40я гг.», «Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Пасляваенны перыяд», «Гісторыя горада Салігорска», «Этнаграфія», «Культура», «Геалогія», «Прырода і экалогія». Музей праводзіць навук.даследчую, фондавую, збіральніцкую, экспазіцыйнавыставачную, навук.асветную, метадычную, інфармацыйнавыдавецкую дзейнасць.
    САЛІГОРСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Мінскай вобл. Цэнтр — г. Салігорск. У складзе раёна гар. пасёлкі Старобін, Чырвоная Слабада, 167 сельскіх нас. пунктаў, 11 сельсаветаў: Акцябрскі, Гоцкі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадворскі, Старобінскі, Хорастаўскі, Чыжэвіцкі, Чырвонаслабодскі. Пл. тэр. 2499 км!, лясы займаюць 42%. Нас. 28,6 тыс. чал. (2015, без Салігорска). Жывуць беларусы (88,9%), рускія (7,1%), украінцы (1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. ветка Слуцк—Салігорск (ад лініі Баранавічы—Асіповічы), аўтадарогі Мінск—
    Мікашэвічы, Чырвоная Слабада— Бабруйск і інш.