Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Раён утвораны 17.7.1924 як Старобінскі, 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Слуцкай акрузе, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. (пасля ўз’яднання Зах. Беларусі і БССР зах. частка сучаснай тэр. Салігорскага рна ўваходзіла ў Пінскую вобл.). У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. (паўд.ўсх. частка — у сярэдзіне ліп.) 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі каля 3 тыс. чал. На тэр. раёна дзейнічалі старобінскія падп. райкамы КП(б)Б (12.3.1943— 2.7.1944) і ЛКСМБ (ліп.—ліст. 1941; 19.3.1943—2.7.1944), чырвонаслабодскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ (10.3.1943—2.7.1944), партыз. брыгады 101я імя Аляксандра Неўскага, 12я кавалерыйская, 64я імя Чкалава, 258я імя Куйбышава, 300я імя Варашылава, 32я імя Калініна, атрад В.Каржа, у той частцы сучаснай тэр. раёна, якая ўваходзіла ў Пінскую вобл., дзейнічалі яе падп. парт. і камсамольскія органы і партыз. фарміраванні. Каля в. Груздаваў 1943—44 базіраваліся Пінскі падп. абкам КП(б) Б, штаб Пінскага партыз. злучэння, каля в. Хорастава існаваў партыз. аэрадром (1.9.1943—29.6.1944). Выходзілі падп. газ. «Савецкі патрыёт», «Калгаснік Чырвонаслабодчыны» (пазней «Чырвоная Зара»). Сучасная тэр. С.р. вызвалена ў канцы чэрв. — пач. ліп. 1944 у ходзе Бел. аперацыі войскамі 1га Бел. фронту з удзелам партызан. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай вобл. (адначасова частка сучаснага С.р., якая ўваходзіла ў Пінскую вобл., увайшла ў Брэсцкую вобл.). 8.8.1959 да Старобінскагарнадалучаны г.п. Чырвоная Слабада і 2 сельсаветы скасаванага Чырвонаслабодскага рна (астатнія сельсаветы перададзены Капыльскаму і Слуцкаму рнам), у гэты ж дзень быў утвораны рабочы пас. (з 1963 горад) Салігорск. 20.1.1960 далучаны 3 сельсаветы скасаванага Ленінскага рна Брэсцкай вобл. (адзін з іх
325
САЛТАНАЎСКАЯ
11.4.1960 перададзены Жыткавіцкаму рну). 25.12.1962 Старобінскі рн скасаваны, тэр. далучана да Любанскага рна. 6.1.1965 у межах б. Старобінскага рна ўтвораны С. р. з цэнтрам у г. Салігорск, у які ўвайшлі гар. пасёлкі Старобін і Чырвоная Слабада, 13 сельсаветаў. У 1965 і 1979 далучаны 2 сельсаветы Лунінецкага рна. У 1998 у С.р. 2 пасялковыя і 15 сельсаветаў, 167 сельскіх нас. пунктаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, буд., харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай прамсці іінш. У раёне (2015) 7 сярэдніхшкол, 6 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—базавая школа, санаторная школаінтэрнат, 12 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і вольнага часу, раённы Дом рамёстваў, 2 пасялковыя і 15 сельскіх дамоў культуры, Дом культуры і вольнага часу, культ.спарт. цэнтр, 2 сельскія клубы, 3 клубыбібліятэкі, аўтаклуб, цэнтр. раённая, дзіцячая, 2 гар., 2 пасялковыя, 13 сельскіх бк, бібліятэкаклуб, краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя 6 бальніц, 6 паліклінік, 3 дыспансеры, занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 8 урачэбных амбулаторый, 24 ФАПы. Выдаецца раённая газ. «Шахцёр». У раёне 48 рэліг. абшчын, у т.л. 14 праваслаўных, 1 каталіцкая, 24 хрысціян веры евангельскай, 6 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 адвентыстаў Сёмага дня, 1 хрысціян Поўнага евангелля, 1 сведкаў Іеговы. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі ў вёсках Мелкавічы, Мяцявічы, Пагост 1, Прусы. Помнік архітэктуры: Пакроўская царква (1795—1808) у в. Чыжэвічы. Помнікі гісторыі: брацкія магілы партызан у вёсках Абідземля, Вял. Рожан, Доўгае, Загор’е, Камсамолец, партызан і сав. воінаў у вёсках Груздава, Яскавічы, магілы ахвяр фашызму ў rap. пасёлках Старобін, Чырвоная Слабада, вёсках Баравая, Вейна,
Вялічкавічы, Гаўрыльчыцы, Горка, Даманавічы, Жоўты Брод, Заброддзе, Загліннае, Загор’е, Капацэвічы, Качава, Пагост 1, Пісаравічы, Пузічы, Рог, Хорастава, Чаланец, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у гар. пасёлках Старобін, Чырвоная Слабада, вёсках Акцябр, Ананчыцы, Бранчыцы, Веска, Вял. Заўшыцы, Гаўрыльчыцы, Горка, Доўгае, Жоўты Брод, Краснадворцы, Крывічы, Мазалі, Махнавічы, Першамайск. Саковічы, Скаўшын, Старыя Цярушкі, Цясова, Чаланец, Чапялі, Язавінь, на месцы спаленых вёсак Дуброўна, Сухая Міля, Хадыка, пас. Ямнае, помнікі сав. танкістам у в. Пагост 1, братампатрыётам М.С.і І.С. Цубам каля в. Вялікі Лес, у гонар Чырвонаслабодскага падп. райкама КП(б)Б, штабоў 12й кавалерыйскай імя Сталіна і 32й імя Калініна партыз. брыгад каля в. Вял. Рожан, у гонар Пінскага падп. абкама КП(б)Б і штаба Пінскага партыз. злучэння Пінскай вобл. ва ўрочышчы Векерава каля в. Груздава, у гонар Старобінскага падп. райкама КП(б)Б і штаба 101й партыз. брыгады імя Аляксандра Неўскага каля в. Махнавічы, на месцы партыз. аэрадрома ка
Салтанаўская мемарыяльная капліца.
ля в. Качава, мемар. комплекс сав. воінам, партызанам 1 землякам каля аўтадарогі Старобін—Салігорск і інш. У г.п. Чырвоная Слабада нарадзіўся бел. і польск. мастак Б.Ф.Залескі (1820—80), у в. Акцябр — геолаг, географ і хімік К.А.Валасовіч (1869—1919), в. Хорастава — Герой Сав. Саюза В.З.Корж (1899—1967), у в. Навіна — браты М.С. і І.С. Цубы, у в. Пагост 1 — Герой Сав. Саюза Д.С.Наруцкі (1904—60), у в. Доўгае — Герой Сав. Саюза Л.З.Муравіцкі (1917—41), у в. Веска — Герой Сав. Саюза А.А.Жук (1918—83), у в. Мазуршчына — Герой Сав. Саюза А.К.Стэмпкоўская (1921—42).
САЛТАНАЎСКАЯ МЕМАРЫЯЛЬНАЯ КАПЛІЦА. помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Салтанаўка Магілёўскага рна. Пабудавана ў 1912 з цэглы паводле праекта архіт. К.Міхайлава і скульпт. П.Яцына з нагоды 100годдзя перамогі рас. войск у вайне 1812. Рэстаўрыравана ў 2012. Цэнтрычнае квадратнае ў плане невял. збудаванне завершана высокім шатром. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен. Пластыка фасадаў ствараецца паўкалонамі тасканскага ордара, антаблементам і трохвугольнымі франтонамі. 3 2 бакоў размешчаны крыжападобныя аконныя праёмы ў паўцыркульных нішах. Капліца ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
САЛТАНАЎШЧЫНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Салтанаўшчына Нясвіжскага рна. Пабудавана ў 1826 з цэглы. Рэстаўрыравана ў 2015. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Атынкаваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, крапаваны прасценачнымі і вуглавымі пілястрамі. Перад царквой узведзена 2ярусная 4гранная званіца з макаўкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторы
326
САПУНОЎ
Саятанаўшчынская Троіцкая царква.
какульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
САНЁТ (італьян. sonetto ад праванскага sonet песенька), лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў. Дзве рыфмы арганізуюць катрэны (абба абба ці абаб абаб), 3 рыфмы тэрцэтаў размяшчаюцца ў залежнасці ад характару папярэдняй рыфмоўкі: ввг дгд і ввг ддг. У С. кампазіцыйная будова цесна звязана са зместам. У катрэнах назіраецца развіццё тэмы, у тэрцэтах — кульмінацыя і развязка. С. узнік у Італіі ў 13 ст., шырокую папулярнасць атрымаў дзякуючы Ф.Петрарку і стаў адной з асн. форм італьян. лірыкі 15—18 ст. Першыя С. на бел. мове апублікаваў Я.Купала («Жніво», «Па межах родных і разорах», «Запушчаны палац», усе 1910). Да С. звярталіся: М.Багдановіч («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі», «Замерзла ноччу шпаркая крыніца»), З.Бядуля («...Тут неба — даль бязбрэжная, як мора»), У.Дубоўка («...Перамерыць гоні шмат разоў араты», «... Ля Мядзела ёсць возера адно»), У.Жылка («Замчышча», «Каханне», «Хараство») і інш. У наш час у сваёй творчасці да С. звяртаюцца В.Жуковіч, М.Маляўка, З.Марозаў, В.Шніп, М.Шабовіч і інш. У 1967 Н.Гілевіч упершыню ў бел. лры выкарыстаў
форму «вянок санетаў» — вершаваны твор, у якім 14 санетаў звязваюцца паміж сабой паўтарэннем асобных радкоў. Акрамя таго, вянкі С. могуць знітоўвацца, утвараючы складаную архітэктанічную санетную структуру — вянок вянкоў санетаў.
САННІКАЎ Канстанцін Мікалаевіч (30.5.1896, г. Рагачоў 12.7.1965), беларускі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар. артыст Беларусі (1949). Скончыў Бел.
К.М.Саннікаў.
драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1918 працаваў у Першым тве бел. драмы і камедыі. Адзін з заснавальнікаў Бел. дзярж. тэатра (1920). 3 1926 у Другім бел. дзярж. тэатры. 3 1931 маст. кіраўнік Трэцяга бел. дзярж. тэатра, у 1937—61 у Бел. тэатры імя Я.Купалы (у 1948—52 гал. рэжысёр). Адначасова з 1947 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце (з 1960 праф.). Спектаклям С. ўласцівы грамадзянская пазіцыя,
вострае адчуванне сучаснасці, тонкае разуменне бел. нар. побыту і гумару, рамантычная афарбоўка. Сярод роляў: Аляксей («Рысь» паводле Э.Ажэшка), князь Капуста («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Васька Попел («На дне» М.Горкага), Максімілян («Цар Максімілян», нар. драма), Аберон («Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра) і інш. Паставіўспектаклі: «Мой сябар» М.Пагодзіна (1932), «Сяржант Дроб» (1935) і «Пагібель воўка» (1939) Э.Самуйлёнка, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона (1947), «Цытадэль славы» К.Губарэвіча (1949), «Пяюць жаваранкі» (1950) і «Людзі і д’яблы» (1958) К.Крапівы, «Любоў, Надзея, Вера» П.Васілеўскага (1961) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1948, 1952.
САНЬКО Валерый Аляксеевіч (29.8. 1939, в. Вял. Сліва Слуцкага рна), беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец. Скончыў БДУ (1967), Мінскую вышэйшую парт. школу (1978). 3 1963 працаваў у газ. «Чырвоная Змена», з 1965 — «Звязда», з 1972 — у выдве «Беларусь». У 1975—76 намеснік гал. рэдактара час. «Здравоохраненне Белорусснн», з 1978 — выдва «Народная асвета». 3 1982 у выдве «Полымя», з 1990 намеснік рэдактара газ. «Набат». У 19922006 дырэктар выдва «Хата». Даследуе пытанні бел. фальклору, краязнаўства, нар. медыцыны. Аўтар кн. «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Размова з прыродай» (1990), «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999), «Грэх на іх нязмыўны», «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (абедзве 2013), «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё» (2015) і інш. Дэпутат Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1995—96.
САПУНОЎ Аляксей Парфёнавіч (27.3.1851, г.п. Усвяты Пскоўскай вобл., Расія — 2.10.1924), беларускі гісторык, археограф, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі ўнт (1873).