• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    У канцы 12ст. горад быў умацаваным цэнтрам. У 13 ст. дзяцінец знаходзіўся на месцы гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі на правым беразе р. Дняпро (цяпер у гар. парку). У 16 — 1й пал. 17 ст. Р. мела 3 лініі ўмацаванняў з цэнтрам — 5вежавым замкам, абкружаным ровам і злучаным з астатняй часткай горада пад’ёмным мостам. У 1634 засн. кляштар дамініканцаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Р. Успенская і Мікалаеўская (з 1723) цэрквы, Троіцкі касцёл, сінагога і некалькі яўр. малітоўных дамоў. У 1910 —1309 жылых пабудоў (з іх 4 мураваныя), 14 цэркваў і малітоўных дамоў. Паводле першага рэгулярнага плана (1800) склалася прамавугольная сістэма планіроўкі, якая ў працэсе развіцця дапоўнілася радыяльнай. Горад забудоўваўся паводле генпланаў
    1937—39, 1951, 1977. У аснове генплана 2000 закладзены прынцыпы функцыянальнага заніравання тэр. Паводле генплана 2014 сучасны горад развіваецца ў паўд., паўд.ўсх., паўд.зах. напрамках, прадугледжаны таксама шырокі выхад да Дняпра. Агульнагар. цэнтр размяшчаецца ўздоўж цэнтр. часткі гал. вул. Савецкая і абмежаваны вуліцамі Чапаева і Авіяцыйная. Р. мае пераважна аднаці 2—3павярховую сядзібную забудову. Асн. капітальная (шматквартэрная) забудова знаходзіцца на вул. Савецкая, у мікрараёнах і кварталах, прылеглых да яе ў цэнтр. і паўд.ўсх. частках, а таксама на вуліцах Сняжкова, Маладзёжная, Чапаева, Нафтавікоў і інш. На вуліцах Савецкая і Набярэжная захаваліся фрагменты забудовы 19 ст. У пач. 2000х гг. пабудаваны пуцеправод праз чыгунку, амфітэатр з летняй пляцоўкай, школа мастацтваў, рэканструяваны чыг. вакзал, школаінтэрнат і інш.
    У 2015 у Р. 2 каледжы, гімназія, 10 сярэдніх школ, 2 школы мастацтваў, спец. школаінтэрнат для вучняў з парушэннем слыху, 2 ДЮСШ, школа алімпійскага рэзерву, 22 дашкольныя ўстановы, Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучанная і адукацыі, сац.пед., фізкультурнаспарт. дзяцей і моладзі, эколагакульт., Дом дзіцячай творчасці, 2 дамы культуры, 2 клубныя ўстановы, 6 бк, кі
    натэатр, краязнаўчы музей, філіял Дзярж. архіва Гомельскай вобл., тэр. мед. аб’яднанне, 5 аптэк; Пакроўская царква (1979), капліца Ефрасінні Полацкай (1995). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, брацкая магіла падпольшчыкаў, магіла ахвяр контррэв. мяцяжу 1919, магілы axBap фашызму. Помнікбел. гісторыку, этнографу М.В.ДоўнарЗапольскаму. Помнікі архітэктуры — Успенскі сабор (1842), Троіцкі касцёл (1896— 1903). Археал. помнікі — мезалітычнае паселішча і гарадзішча стараж. Р.
    РЭЧЫЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г. Рэчыца. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Рэчыцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 94 тыс. экз., 7 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічае цэнтр прававой інфармацыі, працуюць клубы па інтарэсах «Стрыжань», «Субяседнік. Моладзь 21 стагоддзя», «Юрыдычныя сустрэчы», «Палёт фантазіі». Т.Ф.Елісеева.
    РЭЧЫЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1930 у г. Рэчыца як пед. вучылішча, у 1956 закрыта. Аднавіла дзейнасць у 1991. 3 1993 каледж. 3 2003 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе настаўнікаў замежнай мовы (англ. і ням.), бел. мовы і лры.
    313
    РЭЧЫЦКІ
    Да арт. Рэчыцкі краязнаўчы музей. Фрагмент экспазіцыі.
    РЭЧЫЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1952 у г. Рэчыца, адкрыты для наведвальнікаў у 1954. У 1962 ліквідаваны. Зноў адкрыты ў 1964. 3 1952 размяшчаўся ў 3павярховай цаглянай прыбудове да Успенскага сабора, з 2006 — у будынку б. маст. школы. Пл. экспазіцыі 784,8 м2. Асн. фонд — 33 435 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 26 887 (2015). У музеі 9 экспазіцыйных залаў: «Старажыт
    ная гісторыя», «Рэчыца на рубяжы 19—20 ст.», «Этнаграфія», «Савецкі перыяд і навейшы час», «Нашы землякі», «Прырода краю». Сярод экспанатаў візантыйская манета 10 ст., медальён з выявай Св. Фёдара 12 ст., скарб польск. грошаў і паўгрошаў, прадметы культу рэліг. канфесій і інш., рэдкія фатаграфіі горада 19—20 ст., рэканструяванае падвор’е бел. селяніна. Прадстаўлены матэрыялы аб
    земляках — Героях Сав. Саюза, поўных кавалерах ордэна Славы, вядомых дзеячах культуры, мастацтва, гісторыі. Музей праводзіць выстаўкі жывапісу, дэкар.прыкладнога мастацтва, скульптуры, твораў змешанай тэхнікі, графікі, фотадакументаў, вырабаў нар. майстроў, лекцыі, экскурсіі; распрацоўвае тэмы рэфератаў для вывучэння гісторыкакульт. спадчыны і інш. У 2007 адкрыта карцінная галерэя (з 2015 імя А.Ісачова), у 2015 далучаны Ровенскаслабодскі гісторыкамемар. музей «Памяць», эспазіцыя якога прадстаўлена ў 4 аддзелах: «Гісторыя вёскі Ровенская Слабада», «Баявы і працоўны подзвіг жыхароў Ровенскаслабодскага сельсавета», «Злачынствы фашыстаў на Гомельшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Беларуская этнаграфія»; працуе выставачная зала.
    РЭЧЫЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ ІМЯ Р.Д.ЛАЗАРЭВІЧА. Створаны ў 1957 у г. Рэчыца пры гар. Палацы культуры. У 1974 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кі
    Рэчыцкі народны аркестр народных інструментаў імя Р.Д.Лазарэвіча.
    314
    РЭЧЫЦКІ
    раўнікі: Р.Д.Лазарэвіч (з 1957, і заснавальнік), І.А.Рудзь (з 1989). У складзе аркестра 48 чал. ва ўзросце ад 15 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары: рус. нар. песні «Вінаватая я», «Домік стаіць над ракою», «Ой, мароз, мароз», раманс «Дарогай доўгаю»; творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Лявоніха» Я.Глебава, «Я сэрцам з табою» Ю.Семянякі, «Дняпроўскія зоры», «Накцюрн» Г.Ермачэнкава, «Раніца цьмяная» А.Абаза, «3 чаго пачынаецца Радзіма» В.Баснера, уверцюра «Дарога ў юнацтва» Я.Дзярбенкі, «Волагда» Б.Макраусава, «Смуглянка» А.Новікава, «Тройка» Г.Свірыдава, «Вальс» Я.Догі, «Пасадобль» Х.Мунзоніуса, «Вальс» Ч.Чапліна і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (гарады Гомель, Мазыр, Рэчыца, 2009, 2012, 2015) іінш.
    В. М. Валошына.
    РЭЧЫЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1947 у г. Рэчыца пры гар. Доме культуры (з 2012 Палац культуры) як драм. гурток. У 1959 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.Палтарацкі (з 1947, і заснавальнік), У.В.Тамашук, З.Д.Гапоненка (з 1977), Т.Т.Ліпская (з 1984, і рэжысёр), Л.М.Талмачова (з 1988), С.А.Нікуліна (з 2000), М.Ф.Філонаў (з 2004, і рэжысёр), С.А.Доваль (з 2008, і рэжысёр), І.А.Касцючэнка (крас,— вер. 2014, 1 рэжысёр), І.С.Маёрава (з кастр. 2014, і рэжысёр). У складзе тэатра 22 чал. ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі: дзіцячыя навагоднія казкі «Выхадкі БабыЯгі», «Марозка», муз. казка «Калі гадзіннікі дванаццаць б’юць» паводле В.Шарапава, для дарослых «Нараджэнне», «Голы пакой» (абодва А.Слапоўскага, усе 2008—14), літ.муз. кампазіцыя «Жаночыя гісторыі» паводле твораў В.Брусава, Р.Раждзественскага, Ло
    Рэчыцкі народны тэатр. Сцэна са спектакля «Голы пакой». 2014.
    пэ дэ Вегі, У.Шэкспіра (2015) і інш. Калектыў — лаўрэат абл. аглядуконкурсу тэатр. акцёраў, прысвечанага 70годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (г. Жлобін, 2015) і інш.
    В.М.Валошына.
    РЭЧЫЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтральнай і паўд.ўсх. частцы Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Рэчыца. У складзе раёна г. Васілевічы, г.п. Зарэчча, 186 сельскіх нас. пунктаў, Васілевіцкі гарадскі і Зарэцкі пасялковы Саветы, 17 сельсаветаў: Азершчынскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Жмураўскі, Заспенскі, Заходскі, Зашчобскі, Камсамольскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Перасвятоўскі, Ровенскаслабодскі, Салтаноўскі, Холмецкі. Пл. тэр. 2713,9 км2, лясы займаюць 46,2%. Нас. 99,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (89,3%), рускія (7,5%), украінцы (1,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Гомель— Калінкавічы, Хойнікі—Васілевічы, аўтадарогі Кобрын—Гомель—граніца Расіі (Селішча), Рэчыца—Лоеў, Рэчыца—Хойнікі, Рэчыца—Парычы—Акцябрск.
    Раён утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акругі, уключаў 31
    сельсавет. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 4.8.1927 да раёна далучаны 47 сельсаветаў скасаваных Васілевіцкага, Дзятлавіцкага, Уваравіцкага і Холмецкага рнаў. 30.12.1927 у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі ў раёне ўтвораны 33 сельсаветы. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. На 1.1.1941 у раёне 21 сельсавет. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 3,8 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Борхаў і Козы. Дзейнічалі Рэчыцкае антыфаш. падполле, Рэчьшкае раённае антыфаш. падполле, рэчыцкія падп. райкамы КП(б)Б (24.11.194217.1.1943) і ЛКСМБ (25.6.1942—17.11.1943), партыз. брыгады «Бальшавік», імя Панамарэнкі, імя Чапаева, Лоеўская «За Радзіму», «Мсцівец», Рэчыцкая імя Варашылава, асобны атрад імя Кірава, «Другія», партыз. група «Дружба»; выдавалася падп. газ. «Заря коммуны». Раён вызвалены ў ліст. 1943 войскамі 65й арміі Бел. фронту ў ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі. 20 вайсковым часцям і злучэнням прысвоена ганаровае найменне «Рэчыцкіх». 16.9.1959 да раёна далучаны 4
    315
    РЭЧЫЦКІ
    сельсаветы і г.п. Васілевічы скасаванага Васілевіцкага рна, 25.12.1962 — г.п. Лоеў і 11 сельсаветаў скасаванага Лоеўскага рна. 30.7.1966 г.п. Лоеў і 8 сельсаветаў перададзены зноў утворанаму Лоеўскаму рну; 19.11.1971 г.п. Васілевічы пераўтвораны ў горад.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, металаапрацоўчай прамсці. У раёне (2015) 2 каледжы (пед. і агр.), ліцэй, гімназія, 31 сярэдняя, 1 базавая школы, 3 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа, 3 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—базавая школа, школа мастацтваў з 2 філіяламі ў в. Холмеч і г. Васілевічы, муз. школа мастацтваў з 3 філіяламі ў г.п. Зарэчча і вёсках Заспа і Азершчына, дапаможная школаінтэрнат, школаінтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку, 45 дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед. і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць Палац культуры, Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр культуры і рамёстваў, сельскі Цэнтр фальклору, дом сац.кулы. паслуг, 6 цэнтраў культуры і адпачынку, 5 сельскіх дамоў культуры, 10 дамоў нар. творчасці, 3 клубы нар.