Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
303
РЫФМА
Іх рукапісныя лекцыі сталі асновай курсаў у школах. У эстэтыцы eapoKa Р. разглядалася як універсальная тэорыя ўсіх відаў «славеснага мастацтва», адначасова працягваліся традыцыі школьнай Р. як навукі пра красамоўства (рукапісныя трактаты М.Цяцерскага «Лекцыі па рыторыцы з прыкладамі», 1734; К.Нарбута «Кароткія ўводзіны да мастацтва рыторыкі» і інш.). 3 развіццём маст. прозы (канец 18 — пач. 19 ст.) мяжа паміж Р. і паэтыкай паступова знікала, і яны склалі раздзелы літ.знаўства. У працах Ф.Н.Галянскага «Пра красамоўства і паэзію» (1786), Э.Славацкага «Пра красамоўства» (1809—14, надрук. 1826), Л.Бароўскага «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820) Р. і паэтыка разглядаюцца ў агульнаэстэтычным плане як навукі аб прыгожых мастацтвах. У пач. 19 ст. навука аб красамоўстве прыйшла ў заняпад і толькі пачынаючы з 2й пал. 20 ст. зноў стала адраджацца. Аднак ніколі Р. не знікала як жанр прамоўніцкай прозы, яркімі ўзорамі якой у 19 ст. з’яўляюцца шматлікія публіцыст. маналогізвароты да народа, развітаннезапавет «Лісты зпад шыбеніцы» К.Каліноўскага, прадмовы да паэт. збкаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча. Сярод таленавітых майстроў красамоўства 20 ст. Я.Купала, Я.Колас, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі і інш. пісьменнікі, грамадскія і культ. дзеячы, чыя творчасць, праца, ідэі спрыялі станаўленню сучаснай бел. мовы. Выдатнымі прамоўцамі былі Б.Тарашкевіч, П.Броўка, М.Танк, П.Панчанка, У.Караткевіч і інш. У канцы 1980х — 1990я гг. Р. пачала выкладацца ў навуч. установах (працы І.Кузняцова, А.Міхневіча, А.Падабеда і інш.). У сучаснай тэорыі лры тэрмін «рыторыка» не ўжываецца, яе літ.знаўчыя і лінгв. праблемы сталі прадметам стылістыкі. Р. пакінула ў спадчыну нямала стыліст. прыёмаў, рытарычных і стыліст. фігур.
РЬІФМА (ад грэч. rhythmos суразмернасць), сугучча канчаткаў (ра
дзей — у інш. пазіцыях) вершаў (вершаваных клаўзул). Узнікла ў вуснай нар. творчасці як вынік сінтаксічнага паралелізму ці граматычных супадзенняў («Жыць — Радзіме служыць», «Чужую бяду рукамі развяду»), Р. ў вершах выступае ў ролі аднаго з «арганізатараў» рытму, падкрэсліваючы падзел тэксту на часткі, якія вымаўляюцца; выконвае значную сэнсавую функцыю. У вершаваных радках могуць быць Р. п a чатковыя (у пачатку радкоў), унутраныя (рыфмуюцца словы, якія знаходзяцца ў сярэдзіне і ў канцы аднаго і таго ж радка) і к а н ц а в ы я. Па месцы націску ў клаўзулах, якія рыфмуюцца, можна вызначыць Р. мужчынскія — з націскам на апошнім складзе («мальбў — варажбў», «трасе — страсе»), жаночыя — з націскам на перадапошнім складзе («сбкал — далёка», «збркі — гбркі»), дактылічныя — з націскам перад 2 наступнымі ненаціскнымі складамі («мурбжная — кбжная») і гіпердактылічныя — звыш 2 ненаціскных складоў пасля націскнога («змёшчаныя — абвёшчаныя»). Па гукавой будове Р. могуць быцьдакладнымі, у якіх супадаюйь націскныя і ненаціскныя гукі — і галосныя, і зычныя («расплата — мята — вінавата», «вякбвай — выпадкбвай»); недакладн ы м і, дзе назіраюцца адступленні ад гэтага правіла. Сярод недакладных Р. вылучаюцца асанансныя (супадаюць галосныя гукі, а зычныя могуць быць рознымі): «дзень — падзей», «смех — снег»; кансананс н ы я (супадаюць толькі зычныя): «уздым — гімн»; апорныя (каранёвыя): «надзея — сядзела»; у с е ч a н ы я: «крыўднавата — кандыдатаў», «угледзіш — едзе»; рознанаціскныя: «бязладзіца — маладзіца». С а с т а ў н ы м і з’яўляюцца Р., засн. на спалучэнні з мэтай стварэння паўнагучча 2 ці больш слоў: «даўно весць — аповесць», «панічы — па начы». Л а м a ная Р. выкарыстоўваецца для версіфікатарскага эксперыменту. Па колькасці, выкарыстанай у стро
фах, Р. могуць быць парнымі, падвойнымі, шматкратнымі. Па спосабе спалучэння ў строфах — сумежнымі (аабб), перакрыжаванымі (абаб), апаясываючымі (ахватнымі, кальцавымі — абба), скразнымі (калі адна Р. выконвае гукапісную, інтанацыйнарытмічную, кампазіцыйную, сэнсавую, мнеманічную, тэатр.выразную функцыі). У сучаснай паэзіі выкарыстоўваецца не заўсёды, робіцца акцэнт на арыгінальных, нечаканых, наватарскіх Р. І.Н.Гоўзіч.
РЭАЛІЗМу выяўленчым мастацтве, 1) тэндэнцыя развіцця мастацтва праз адлюстраванне рэчаіснасці шляхам узнаўлення пачуцнёвых форм, у якіх аб’ект існуе ў рэальнасці, не звяртаецца па дапамогу да мыслення, фантазіі і інш. Р. злучаны з асн. пазіцыямі матэрыялізму ў філасофіі, развіццём рэв. і нац.вызваленчых ідэй. Яму ўласціва арыентацыя на пазнавальнасць рэальнага свету праз сродкі мастацтва. Для кожнага з відаў маст. творчасці характэрны своеасаблівая праява рэаліст. тэндэнцый, выкарыстанне спецыфічных выяўл. сродкаў. Розныя прынцыпы Р. ў кожную гіст. эпоху выяўляліся ў разнастайных спосабах маст. інтэрпрэтацыі рэчаіснасці, стылістыцы, выбары творчых метадаў, што ў далейшым спрыяла дыферэнцыяцыі Р. (наіўны, антычны, міфал., рэнесансны, асветніцкі, крытычны і інш.). Уласцівыя тэндэнцыі Р. (зварот да натуры, пленэрны жывапіс і інш.) у 18—19 ст. аказаліся запатрабаванымі такімі маст. кірункамі, як класіцызм, рамантызм, імпрэсіянізм і інш. 2) Плынь у развіцці мастацтва, гіст.тыпалагічная і сацыяльна арыентаваная форма маст. свядомасці. Як завершаны стыль і праграмная апазіцыя акадэмічнаму мастацтву і яго нарматыўнай эстэтыцы ў 19 ст. дасягнула найб. развіцця. Характэрная прыкмета Р. — адлюстраванне штодзённага жыцця чалавека, пазбаўленага штучна прыдуманых мастаком сюжэтных калізій і канцэптуальных ідэй. У Р. асо
304
РЭЗІДЭНЦЫЯ
ба разглядаецца ў адзінстве з сац. прасторай і грамадскімі адносінамі. У мастацтве Р. шырока выкарыстоўваецца спосаб абагульнення, тыпізацыя жыццёвага матэрыялу, лінейная перспектыва ў перадачы прасторы. Тэрмін «Р.» уведзены ў 1836 франц. крытыкам Г.Плашанам. У рас. мастацтвазнаўстве храналагічныя межы Р. былі пашыраны да пач. 20 ст. і ўключалі найперш творчасць перасоўнікаў. У трансфармаваным выглядзе прынцыпы Р. былі пакладзены ў аснову метаду сацыяліст. Р. У Беларусі ў самаст. маст. кірунак не сфарміраваўся. У наш час вызначэнне «Р», рэаліст. мастацтва (мастакрэаліст) часта ўжываецца як сінонім фігуратыўнага мастацтва ў процівагу розным формам абстрактнага мастацтва. М.Л.Цыбульскі. РЭАЛі’ЗМ (ад позналац. realis рэчыўны, рэчаісны) у літаратуры, мастацкі метад, арыентаваны на гіст. канкрэтнае, праўдзівае адлюстраванне жыцця ў вобразах, якія адпавядаюць сутнасці з’яў самаго жыцця і ствараюцца пры дапамозе тыпізацыі фактаў рэчаіснасці. У шырокім сэнсе катэгорыя Р. служыць для вызначэння адносін твора лры да рэчаіснасці незалежна ад прыналежнасці пісьменніка да той ці інш. літ. школы ці кірунку. Прыкметы рэаліст. стылю характэрны для ўсіх развітых форм маст. культуры пачынаючы з антычнасці (антычны Р.). На розных этапах яе развіцця сфарміраваліся асн. этапы рэаліст. Merafly (Р. рэнесансны, асветніцкі, крытычны, сацыяліст.). Р. як метад ярка выявіўся ў сацыяльна арыентаванай лры (проза, драматургія, публіцыстыка, крытыка), неадназначна — у лірыцы. Гісторыя бел. лры засведчыла тэндэнцыю да паказу жыццёвых рэалій у свецкай і агіяграфічнай лры эпохі Сярэдневякоўя. Пачынальнікамі гуманістычнага рацыяналізму і рэнесанснага Р. ў Беларусі з’яўляюцца асветнікі і першадрукары Ф.Скарына, В.Цяпінскі, С.Буд
ны, новалац. паэты Мікола Гусоўскі, Я.Вісліцкі, пісьменнік Сімяон Полацкі. У палемічнай лры 16—17 ст. рэаліст. кірункі выявіліся як сінтэз красамоўства з рацыяналізмам, лагічнай даказальнасцю і аргументацыяй аўтарскай пазіцыі канкрэтнымі фактамі (творчасць І.Пацея, М.Сматрыцкага, І.В.Руцкага і інш.). Арыентацыя на канкрэтыку грамадскага жыцця характэрна для сатыр. публіцыстыкі 17—18 ст. («Прамова Мялешкі», «Пасланне да Абуховіча», «Прамова русіна»). Спецыфічны для нар. культуры гратэскны Р. самабытна раскрыўся ў бел. фальклоры (чарадзейныя і сац.быт. казкі, анекдоты), у інтэрмедыях школьнага тэатра, ва ўзорах ананімнай паэзіі ў жанры травесці (паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»). Арыентацыя на асветніцкі Р. і рамантызм, характэрная для бел. лры 19 ст., праявілася ў творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Баршчэўскага, В.ДунінаМарцінкевіча, В.Каратынскага, Я.Лучыны, Я.Чачота. Сац.выкрывальныя і гратэскныя формы крытыкі сац. побыту ў Рас. імперыі характэрны для паэзіі, прозы, драматургіі і публіцыстыкі Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага, А.Гаруна, публіцыстыкі бел. газет і часопісаў («Наша доля», «Наша ніва», «Гоман», «Маладая Беларусь»). Асаблівасць Р. ў бел.
Будынак рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
лры — адзінства з нац.дэмакр. філасофіяй, прагрэсіўным рамантызмам і сімвалізмам, выкарыстанне эстэтычных дасягненняў мадэрнісцкіх плыняў, адкрытасць для ўспрыняцця і нац. адаптацыі дасягненняў агульнаеўрап. і слав. лр. Ідэйнамаст. прынцыпы Р. выклала прагрэсіўная рускамоўная прэса Беларусі (газ. «Голос провннцйн», «Мннскнй курьер», «Мйнскйй лйсток», «Окрайна», «Полесье», «СевероЗападный край»). У Беларусі ў 20 ст. развіваліся 3 кірункі Р.: сацыяліст. Р. (В.Адамчык, І.Мележ, І.Навуменка, І.Шамякін); аквітызм як сінтэз Р., рамантызму, эстэтычных навацый еўрап. мадэрнізму (В.Іпатава, В.Коўтун); крытычны Р. у спалучэнні з мадэрнісцкімі і постмадэрнісцкімі навацыямі (У.Гніламёдаў, А.Жук, А.Кудравец, М.Кусянкоў). Сучасныя пісьменнікі рэаліст, кірунку творча выкарыстоўваюць эстэтычныя адкрыцці і паэтыку мадэрнізму (С.Алексіевіч, А.Дудараў, В.Карамазаў і інш.)
РЭЗІДЭНЦЫЯ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ у Мінску. Узводзілася ў 1939—41, завершана ў 1947 (архіт. А.П.Воінаў, У.М.Вараксін) як будынак ЦК КПБ. 3 1992 тут размяшчаўся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, з 1996 сучасная назва. Цэласны 6павярховы аб’ём пастаўлены на масіўны гранітны
305
РЭЙ
(чырвоны) цокаль. Будынак па перыметры апрацаваны прафіляванымі лапаткамі і ўвянчаны простым магутным атыкам. Упершыню ў краіне выкарыстаны зборныя жалезабетонныя пліты для перакрыццяў. У 1976 да цэнтр. аб’ёму прыбудаваны правае, у 1986 — левае крылы, у 1988 — аб’ём, які злучыў іх з боку вул. Кірава (архіт. П.П.Кракалёў).
РЭЙ Іван Пятровіч (1 1.7.1930, б.в. Падбулькова Брэсцкага рна — 20.8.2002), беларускі жывапісец. Засл.
дзеяч мастацтваў Беларусі (1988). Скончыў Бел.тэатр.маст. інт (1959), выкладаў у ім у 1962—65. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, манумент.дэкар. мастацтве. Тво