• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8гранных барабанах. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі паўкалонкамі, апяразаны зубчастымі фрызамі, дэкарыраваны круглымі разеткамі з рэльефнымі крыжамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам, накрытым кілепадобным казырком. Царква дзейнічае.
    РЬІМКОЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Рымкі Шчучынскага рна. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы і бутавага каменю на паўд. ускраіне вёскі. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 3ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, нізкая і кароткая трапезная, апсіда. Шацёр званіцы і 4схільны дах асн. аб’ёму завершаны адпаведна макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. На паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучаны атынкаваныя элементы архіт. дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, прафіляваныя ліштвы лучковых аконных і прамавугольнага ўваходнага пра
    301
    РЫМША
    ёмаў, кілепадобныя франтоны. Царква дзейнічае.
    РЫМША Андрэй (каля 1550, в. Пянчын Баранавіцкага рна — пасля 1599), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў стараж. бел. лры. Паводле некаторых звестак вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. 3 1572 служыў у князёў Радзівілаў. Удзельнік ваен. паходаў. 3 1582 жыў у маёнтку Дзявенішкі Ашмянскага павета, потым быў падстаростам у мястэчку Біржы. У 1581 выдаў у Астрогу на Валыні вершаваную «Храналогію» (фактычна памесячны каляндар) на бел. мове. Аўтар панегірычных вершаў на гербы магнатаў А.Валовіча (1585), Л.Сапегі (1588), Ф.Скуміна (1591), паэмы на польск. мове «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла...» (Вільня, 1585). Паэма — значная з’ява ў бел. паэзіі канца 16 ст. Яна сведчыць пра ўменне Р. ствараць буйнамаштабныя, складаныя па кампазіцыі творы. Пераклаўзлац. на польск. мову і выдаў твор «Хараграфія, або Тапаграфія... святой зямлі» А.Поляка (Вільня, 1595).
    РЫНКОВІЧ Алена Васілеўна (30.9. 1923, б.в. Лысая Гара Лагойскага
    А.В.Рынковіч.
    рна — 21.11.2001), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1968). Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Купалы (1948). 3 1948 працавала ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць
    вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Сярод роляў: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Марыя Фадзееўна («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маці («Парог» А.Дударава), Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца», «Апошняя ахвяра», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Карпухіна («Дядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра) і інш.
    РЫПІНСКІ Аляксандр Феліксавіч (1811, в. Кукавячына Віцебскага рна — 1900?), беларускі і польскі паэт, фалькларыст, кнігавыдавец. Скончыў Віцебскую гімназію. У 1829—30 вучыўся ў школе прапаршчыкаў у Дынабургу (цяпер г. Даўгаўпілс, Латвія). Удзельнік паўстання 1830—31.3 1832уПарыжы. Выдаў фалькларыстычнаэтнагр. даследаванне «Беларусь» (1840), у якім упершыню ў гісторыі беларусістыкі сістэматызаваў вусную творчасць бел. народа па жанрах і тэматыцы. 3 1846 у Лондане, займаўся выдавецкай і творчай дзейнасцю. У 1852 з І.Яцкоўскім заснаваў вольную друкарню, у якой выдаваў зборнікі сваіх вершаў на польск. мове з уласнымі ілюстрацыямі. («Прарок», 1851; «Паэзія», 1853; «Сяржантфілосаф», 1854) і бел. рамантычную баладу «Нячысцік» (1853).
    РЫТМ (грэч. rhythmos ад rheo цяку), чаргаванне якіхнебудзь элементаў (гукавых, моўных і інш.), якое адбываецца ў пэўнай паслядоўнасці, частаце; хуткасць працякання, здзяйснення чагонебудзь. Р. у літаратуры — раўнамернае чаргаванне аднародных моўных з’яў. Вершаваны Р. засн. на чаргаванні пэўных адзінак, што характарызуюць пра
    цягласць (антычны верш, сілабічнае вершаскладанне) або пэўную сістэму размеркавання націскных і ненаціскных складоў у стапе (сілабатанічны, танічны і белы вершы). У вершы рытмічная заканамернасць выступае як адзіны зыходны прынцып разгортвання мовы, што зададзены ў пачатку і вяртаецца пастаянна ў кожнай наступнай варыяцыі, калі прыраўнаваны адзін да аднаго асобныя адрэзкі мовы, сегменты фразы. Р. у прозе — вынік моўнага разгортвання, суаднесены са шматбаковасцю і зменлівасцю натуральнага Р. мовы ў яе разнастайных функцыянальных стылях. Маст. Р. прозы можна ахарактарызаваць як своеасаблівую арганізацыю Р. паўсядзённай мовы, які адрозніваецца большай упарадкаванасцю націскаў, аднак гэтая ўпарадкаванасць не павінна дасягаць ступені яўнай ізахроннасці, як у вершах. Агульнае ўражанне правільнасці і перыядычнасці звычайна ўзмацняецца пры дапамозе фанетычных і сінтаксічных прыёмаў: гукавога малюнка, сінтаксічнага паралелізму, ураўнаважанасці сэнсавых процілегласцей. Р. непарыўна звязаны з інтанацыяй, паслядоўнасцю тонаў. Мова літ. твора больш, чым інш. тыпы выказвання, арганізаваная і выразная. У лепшых сваіх узорах яна максімальна насычана сэнсам і таму не дапускае пераафармлення, перабудавання, змянення. Т.І.Шамякіна.
    РЫТМ у музыцы, уяўляе арганізацыю муз. гукаў і іх спалучэнняў у часавай паслядоўнасці; з’яўляецца адным з гал. выразных і формаўтваральных сродкаў музыкі. Самы ранні тып Р. — інтанацыйны — утварыўся пад уплывам спеўных уздымаў і заніжэнняў голасу, меладычных кадэнцый у канцы выдыху і паўз у момант удыху; уласцівы шматлікім фалькл. формам, у т.л. бел. жніўным песням, знаменнаму спеву і інш. Для гэтага Р. характэрна несіметрычнасць рытмічных пабудоў і нетрываласць адзінкі іх вымярэння. К в а н тытатыўны (часавымяральны)
    302
    РЫТОРЫКА
    Р. — засн. на суаднясенні працягласцей гукаў; уласцівы ўсх. культурам (арабская, індыйская і інш.), еўрап. музыцы 11 — 13 ст., а таксама фальклору, у якім выяўляе ўздзеянне прафес. творчасці. У бел. песенным фальклоры квантытатыўны Р. склаўся ў прац., карагоднагульнявых і вясельных песнях. 3 канца 16 ст. ў музыцы бел.ўкр. арэала з’явіліся элементы тактавасці, што звязана з уплывам кантавай культуры і дзейнасцю прафес. кампазітараў (Ц.Базылік, Вацлаў з Шамотул, К.Клабан і інш.). Квалітатыўны (тактавы) Р. — спецыфічная форма акцэнтнага R, пануючая ў еўрап. музыцы з 17 ст. Абапіраецца на тактавы метр з чаргаваннем акцэнтаванай і неакцэнтаванай долей. Стадыі развіцця тактавага Р.: барочная, з перавагай меладычнага пачатку над рытмічным (М.Дылецкі, А.Рагачэўскі), класічная, з узмацненнем арганізуючай ролі Р. ў адносінах да мелодыі і гармоніі, стварэннем квадратных пабудоў (М. Агінскі, В.Казлоўскі, Я.Голанд), і рамантычная, з аслабленнем дзеяння метра (М.Ельскі, М.Карловіч і інш.). У прафес. бел. музыцы 20 ст. найб. пашырана класічная і рамантычная тактавая рытміка. Сустракаюцца рысы квантытатыўнай («Танцавальная сюіта» М.Аладава) і барочнай («Сюіта ў старадаўнім стылі» В.Войціка, арыі Л.Абеліёвіча) рытмікі. Асцінатнасць (паўтарэнне рытмічнага матэрыялу) увасабляецца ў творах Я.Глебава (балет «Выбранніца») 1 Л.Шлег («Кірмашовыя замалёўкі»). Адыход ад тактавай сістэмы і свабодная варыянтнасць падзелу рытмічнай адзінкі ў 2й пал. 20 — пач. 21 ст. патрабуюць новых відаў запісу Р.: натацыя ў секундах (А.Пілатаў) ці натацыя без фіксаваных працягласцей (А.Апановіч, А.Літвіноўскі).
    Літ.: Елатов В.Н. Рятмнческне основы белорусской народной музыкн. Мннск, 1966; Д а д з і ё м а в а В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя. Мінск, 2012.
    Л. С. Шпакоўская.
    РЬІТМІКА(адгрэч. rhythmikos суразмерны, стройны) у вершасклад а н н і, 1) навука аб рытме ў шырокім сэнсе слова, адной з галін якой з’яўляецца вершазнаўства. 2) Галіна вершаскладання, сумежная з метрыкай. Вывучае законы будовы вершаванага радка, яго рытмічныя варыяцыі. 3) Сістэма рытмічных варыяцый розных вершаваных памераў, якія выкарыстоўваюцца ў паэзіі пэўнага пісьменніка, эпохі, культуры (Р. маладнякоўскай паэзіі, М.Багдановіча, Я.Купалы і інш.). Звычайна Р. афармляецца ў выглядзе метрычных схем і графікі памераў. Асн. памерамі для апісання і характарыстыкі рытмічнай будовы твора з’яўляюцца ямб, харэй, спандэй, пірыхій, дактым, амфібрахій, анапест. У Беларусі першыя спробы распрацоўкі Р. звязаны з імёнамі Л.Зізанія і М.Сматрыцкага. У 19 — пач. 20 ст. з’явіліся працы Я.Карскага, І.Насовіча, М.Багдановіча. Іхтрадыцыі працягнулі Я.Барычэўскі, Ю.Бярозка, У.Дубоўка. Сістэматычнае вывучэнне Р. пачалося ў 2й пал. 20 ст. са з’яўленнем прац М.Грынчыка, В.Рагойшы, І.Ралько, М.Янкоўскага, А.Яскевіча і інш. Яны стварылі аснову для вывучэння Р. як эстэтычнай з’явы, распрацавалі асн. прынцыпы аналізу, аднак і на сучасным этапе шматлікія пытанні, якія звязаны з рытмікакампазіцыйнай арганізацыяй верша, інтанацыяй, мелодыкай, яшчэ не вывучаны.
    Літ.: Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мінск, 1973; Ра л ь ко І.Д. Верш і мова: праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша. Мінск, 1986; Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ўтэрмінах. Мінск, 2001.
    Т. I. Шамякіна.
    РЬІТМІКА ў музыцы, 1) сукупнасць праяўленняў рытму ў музыцы. Тэрмін «Р.» ўжываецца для характарыстыкі рытмавых асаблівасцей пэўнага стылю (аўтара ці эпохі), жанру ці асобнага твора (напр., Р. бел. нар. песні, барочная Р., Р. Я.Глебава). 2) Вучэнне пра рытм. Самаст. частка антычнай і сярэдневяковай тэорыі
    музыкі. Пазней адзін з важных элементаў вучэння пра кантрапункт і муз. форму. У сучаснай сістэме муз. адукацыі адзін з асн. раздзелаў курсаў элементарнай тэорыі музыкі і аналізу муз. твораў. 3) Сістэма маст. выхавання, засн. на спец. фіз. практыкаваннях пад музыку для развіцця муз. слыху, памяці, пачуцця рытму, пластычнасці.
    Л. С. Шпакоўская.
    РЫТОРЫКА (грэч. rhetorike), навука пра аратарскае мастацтва або красамоўства. Узнікла ў Стараж. Грэцыі ў 5—4 ст. да н.э., склалася ў сістэму ў 3—2 ст. да н.э. Дасягнула росквіту ў антычнай лры (Арыстоцель, Цыцэрон, Квінтыліян). У стараж.рус. культуру Р. пранікла праз Візантыю, садзейнічала развіццю ва ўсх.слав. рэгіёне аратарскага мастацтва і аратарскай прозы. Узровень прамоўніцкага майстэрства ў стараж. Беларусі быў даволі высокі. Выдатным майстрам урачыстага царк. красамоўства 2й пал. 12 ст. быў Кірыла Тураўскі. Да нашага часу дайшла літ. аформленая пропаведзь «Пасланне да прэсвітара Фамы» мітрапаліта Клімента Смаляціча. У бел. рэнесансавай культуры Р. вывучалася ў цыкле «сямі вольных мастацтваў» поруч з граматыкай, дыялектыкай, арыфметыкай, геаметрыяй, астраноміяй і музыкай. Сярод знакамітых аратараў 15 ст. мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Яго казанні «Слова на Узвіжанне Святога Крыжа», «Слова на Успенне Божай Маці» сучаснікі параўноўвалі з лепшымі ўзорамі хрысціянскай пропаведзі Іаана Златавуста. У канцы 16 — 17 ст. ў Беларусі Р. вывучалі ў брацкіх, езуіцкіх і ўніяцкіх школах. У перыяд рэліг. палемікі яна знайшла ўвасабленне ў творах палемічнай лры. Падручнік «Практычнае красамоўства» Сігізмунда Лаўксміна, які працаваў школьным настаўнікам Р. ў калегіі ў Полацку, выкладаў паэтыку ў Нясвіжы, 11 разоў выдаваўся ў буйных друкарнях Еўропы. Арыгінальныя трактаты па Р. ў бел.літ. рэгіёне стварылі М.Сарбеўскі і К.Каяловіч.