• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    А.А.Рыбальчанка.
    Беларусі (1959). Вучыўся ўтэатр. студыі пры Гомельскімтраме( 1931—35). У 1935—37 працаваў у калгаснасаўгасным тэатры. У 1936—41 і 1945— 58 кіраўнік танц. калектыву Гомельскага клуба чыгуначнікаў у 1958—82 балетмайстар і маст. кіраўнік Гомельскага нар. тэатра песні і танца, адначасова ў 1945—82 маст. кіраўнік Гомельскага Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. Шырока выкарыстоўваў і развіваў багацце бел. нар. харэаграфіі. Яго пастаноўкі адметныя глыбокім сцэнічным увасабленнем самабытнага нар. мастацтва, пераканальным рэжысёрскім вырашэннем, яркай тэатральнасцю: вак.харэагр. кампазіцыі «Беларусь — мая песня»,
    «3 песняй — у дарогу», «Непераможная і легендарная», «Над светам голуб міру пралятае», танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чарот», «Вяночкі», «Таўкачыкі», «Вясновы карагод» і інш.
    РЬІБАРАЎ Валерый Паўлавіч (н. 26.6.1941, г. Саратаў, Расія), беларускі кінарэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў
    В. П. Рыбараў.
    Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кіно (1976). 3 1957 (з перапынкам) на к/студыі «Беларусьфільм» (з 1978 рэжысёр). Зняў фільмы: ігравыя «Жывы зрэз» (1978), «Чужая бацькаўшчына» (1982), «Сведка» (1985), «Мяне завуць Арлекіна» (1988), «Прыкаваны» (2002), дакум. «Вясёлка ў свеце лазераў» (1973), «Сустрэчы», «Чаканне» («Зімовая казка», абодва 1975), «Тонежскія бабы», «Нямая скрыпка» (абодва 1977) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
    РЬІДВАН Аляксандр Вацлававіч (н. 22.8.1965, в. Новы Двор Мінскага рна), беларускі рэжысёр, прадзюсар.
    Скончыў Бел. акадэмію мастацтваў (1993). Працаваў у Гомельскім абл. драм. тэатры. 3 1996 гал. рэжысёр Агенцтва тэлевізійных навін Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 3 2003 намеснік генеральнага прадзюсара, з 2006 дырэктар дырэкцыі спец. праектаў, з 2008 намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Рэжысёр і прадзюсар праектаў: «Гісторыя перамогі», «Такая Амерыка» (абодва 2005), «Савецкая Беларусь» (2006) і інш. Адзін са стваральнікаў 12серыйнага дакум. тэлефільма «Навейшая гісторыя» (2004). Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
    РЫДЗІГЕР Пётр Васільевіч (н. 24.8.1949, г. Сямей, Казахстан), беларускі артыст апетэты (барытон).
    /7. В. Рыдзігер.
    Нар. артыст Беларусі (1998). Скончыў Дзярж. муз.пед. інт імя Гнесіных (1974). 3 1977 у Бел. кансерваторыі, у 1977 і 1981—2006 у Бел. дзярж. муз. тэатры. 3 2006 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Яго выкананне вылучаецца высокім узроўнем майстэрства, багатай вак. культурай. Сярод партый на бел. сцэне: Дзяніс («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Доктар («Мільянерка» Я.Глебава), Янга («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Мікіта («Халопка» М.Стрэльнікава), Беня («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна), містар Ікс, Эдвін («Прынцэса цырка», «Сільва» І.Кальмана), Карамэла, князь Арлоўскі («Ноч у Венецыі», «Лятчуя мыш» І.Штрауса), граф Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара) і інш.
    298
    РЫЖКОВА
    РЫДЛЁЎСКАЯ Ларыса Леанідаўна (н. 3.9.1969, г. Жыгань Любушскага ваяв., Польшча), беларуская цымбалістка. Засл. артыстка Беларусі (2002). Скончыла Бел. акадэмію музыкі (1992). 3 1989 працавала ў Бел. філармоніі, з 1990 у Нац. акадэмічным нар. аркестры Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Аўтар пералажэнняў, сярод якіх «Іспанскі танец» В.Андрэева і «Венгерская рапсодыя № 12» Ф.Ліста. Першая выканаўца арыгінальнай музыкі для цымбалаў В.Войціка, В.Капыцькі, У.Кур’яна (канцэрт для цымбалаў з камерным аркестрам), В.Кузняцова (саната для цымбалаў сола), Д.Смольскага і інш.
    В.А.Прадзед.
    РЫЁР Якаў Рыгоравіч (н. 21.3.1947, Мінск), беларускі археолаг, гісторык. Др гіст. навук (1993), праф. (1995). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1969). 3 1969 працаваў у Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі. 3 1975 у Магілёўскім унце (з 1999 заг. кафедры). Вывучае пытанні археалогіі і агр. гісторыі сярэдневяковай вёскі ўсх. і цэнтр. Еўропы, у т.л. Беларусі, станаўленне феадальных адносін у зах. славян. Абследаваў археал. помнікі Магілёўскай вобл., праводзіў раскопкі сярэдневяковых курганоў і селішчаў Магілёўшчыны.
    Тв.: Очеркм нсторнн средневековых цнвмлнзацнй. Могнлёв, 1997; Аграрный мнр Восточной н Центральной Европы в среднне века по археологмческнм данным. Могнлёв, 2000; Цнвнлнзацнн Средневековья н начала Нового временн: опыт структурного аналнза. Могнлёв, 2003; Сельское обіцество Могнлёвского Поднепровья X—XIII вв. по археологнческмм данным. Могмлёв, 2010.
    РЫЖАНКОЎ Мікалай Аляксеевіч (14.3.1932, в. Гладкава Чавускага рна — 8.12.1994), беларускі скульптар. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст. вучылішча імя В.І.Мухінай (1960). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Працаваў у манумент. і станковай скульптуры. У творчасці адлюстроўваў гераічную гісторыю бел. народа, высокі маральны
    дух чалавека. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай форм, разнастайнасцю воб
    разнапластычных сродкаў. Сярод манумент. работ: мемар. комплексы Рыленкі (1973), у гонар Ветрынскіх падп. райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ. партыз. брыгады імя Варашылава ў в. Гомель Полацкага рна (1977); манумент у гонар сав. маціпатрыёткі ў г. Жодзіна (1975, у суаўт.); помнікі: у гонар перамогі рус. войск у 1812 на р. Бярэзіна пад Барысавам (1962), Герою Сав. Саюза Л.М.Даватару ў в. Хоціна Бешанковіцкага рна (1965), М.Горкаму ў Мінску (1981, у суаўт.); мемар. знак М.І.Гарэцкаму (1984) і інш. Аўтар станковых кампазіцый: «Вайна 1812 года» (1962),
    М.Рыжанкоў. Манумент у гонар маціпатрыёткі. 1975.
    «Партызаны» (1964), «Дзеці» (1965), «Новае Палессе» (1983); рэльефаў «Шлях героя» (1967), «Назаўжды разам» (1982), «Парад партызан у Мінску ў 1944» (1984) і інш. Дзярж. прэміяСССР1977. Г.А.Фатыхава.
    РЫЖКОВА Ганна Паўлаўна (29.8. 1925, в. Войлева Сенненскага рна — 21.4.1993), беларуская артыстка эс
    Г.П.Рыжкова.
    трады. Засл. артыстка Беларусі (1970). Вучылася ў Рэсп. тэатр. вучылішчы (1938—41). 3 1945 у Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1949 у Віцебскім абл. Доме нар. творчасці. 3 1961 артыстка размоўнага жанру Бел. філармоніі. Шырока папулярызавала бел. паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары: эстр.па
    299
    РЫЖЫКАЎ
    Цэнтральны рызаліт будынка Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
    Рызніца ў праваслаўным храме.
    эт спектаклі «Як жывеш, чалавек?», «Калі ласка», праграмма «Край паэтаў» (прысвечана Я.Купалу і Я.Коласу), творы К.Крапівы, М.Танка, П.Панчанкі, Э.Агняцвет, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, С.Грахоўскага, Е.Лось, П.Макаля, Н.Тулупавай і інш.
    РЬІЖЫКАЎ Мікалай Максімавіч (19.12.1939, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна — 20.5.2012), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст.
    М.Рыжыкаў. Гальшанскі замак. 2008.
    інт (1967). У 1995—2011 выкладаў у Бел. пед. унце. Працаваў у станковай графіцы, акварэльным жывапісе. Творам уласцівы шматпланавасць, ураўнаважаная кампазіцыйная пабудова, чысціня колеру і кантраснае святлоценявое вырашэнне. Сяродтвораў: графічныя серыі «Гродна. Будоўля» (1970), «Радасць» (1972), «Квітнеючае Палессе» (1974), «Рамантыкі» (1981), «Ззянне космасу» (1986); серыі акварэлей «Манькавічы» (1991—96), «Светлыя нацюрморты» (2002), «Польскія пленэры» (1992—2009), цыкл «Ваколіца. Ад Палесся да Гімалаяў» (2008—11); серыя малюнкаў «Гальшанскі замак», «Адліга ў Церахоўцы», «Ганчар з акарынай», «Тая, якая спявае», «Мінскі клад», «Дзяды ў ДунінаМарцінкевіча» (усе 2008—11) і інш. Аформіў зб. твораў Я.Маўра (т. 1—4, 1975—76), «Віцязьу тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (1996) і інш. Г.А. Фатыхава.
    РЫЗАЛІТ (ням. Rysalit ад італьян. risalita выступ), частка будынка, якая выступае за лінію фасада на ўсю яго вышыню. Р. звычайна сіметрычны адносна цэнтр. восі будынка, падкрэслівае дамінуючае значэнне яго цэнтр. часткі, вылучае гал. ўваход, узбагачае пластычную выразнасць агульнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі. Вядомы са стара
    жытнасці. Пашыраны ў архітэктуры стыляў барока, класіцызму, мадэрн і інш. У Беларусі адыграў значную ролю ў кампазіцыі палацавых, сядзібных, грамадзянскіх і культавых пабудоў (Валожынскі палац, Дзятлаўская сядзіба, Барйічэўская Ануфрыеўская царква). У архітэктуры 1930—50х гг. Р. выкарыстоўваўся як асн. элемент кампазіцыі гал. фасада грамадз. і жылых будынкаў (Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча).
    РЬІЗНІЦА, у хрысціянскіх храмах памяшканне для захоўвання рыз (адзенне святара пры богаслужэнні) і царк. начыння. У праваслаўі — малая (дзіяканнік) і вял. Р., у каталіцтве — сакрысція. Найчасцей знаходзіцца ўнутры храма (напр., у адным з алтароў), можа быць у выглядзе прыбудовы або (у манастырах) асобнага будынка.
    РЫЛЕНКІ, мемарыяльны комплекс на брацкіх могілках 10 тыс. воінаў каля в. Рыленкі Дубровенскага рна. Адкрыты ў 1973 (скульпт. М.Рыжанкоў, архіт. М.Ткачук) за 1 км на ПнУ ад вёскі на ўшанаванне памяці воінаў 31й арміі 3га Бел. фронту, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў у 1943—44. Комплекс — прасторавая архіт.скульпт. кампазіцыя з развітым сіметрычнавосевым планіровачным
    300
    РЫМКОЎСКАЯ
    вырашэннем. Уваход у мемарыял утвораны 2 рознавял. апорнымі сценкамі, якія нясуць манумент. рэльефны фрыз (3 х 15 м) з выявай суровых і мужных твараў воінаў. Уздоўж дарогі, што вядзе да магіл, 4 бетонныя стэлы (2,6 х 4 м кожная) з урэзанымі ў іх сілумінавымі рэльефамі, якія адлюстроўваюць подзвігі ўдзельнікаў баёў — А.М.Васільева, Герояў Сав. Саюза Г.А.Нікандравай, Ю.В.Смірнова, лётчыкаў авіяпалка «Нармандыя—Нёман» С.М.Астахава і Б. дэ Фальтана. Брацкія могілкі вырашаны ў выглядзе прамавугольных тэрас, па перыметрах якіх устаноўлены 170 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых. На верхняй тэрасе — плітаманаліт з надпісам «Подзвігі Bambi неўміручыя», за ёй — маляўнічая група бяроз і елак. На пляцоўцы пе
    рад плітой — квадратная платформа, у гарэльефнай зорцы — Вечны агонь. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    РЬІМКАЎСКАЯ ДАБРАВЁШЧАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў
    Рымкаўская Дабравешчанская царква.
    Фрагмент мемарыяльнага комплексу Рыленкі.
    в. Рымкі Пастаўскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы ў цэнтры вёскі. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) бабінецзваніца і 3гранная апсіда. Чатырохсхільны дах 2га квадратнага ў сячэнні яруса асн. аб’ёму і шацёр