Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
А. М.Лукашэеіч.
292
РУСКАЯ
РУМЯНЦАЎСКІ ЛЁТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу. Асн. змест Р.л. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1567. Найб. разгорнута і дэталёва апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Збярогся ў гіст. зборніку 2й пал. 17 ст. рус. паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў бцы графа М.П.Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Рас. дзярж. бцы ў Маскве. Апрача бел.літоўскай хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гіст. твораў, прысвечаных важным падзеям сусв. і рас. гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву. Р.л. упершыню апубл. ў 1902 Б.А.Вахевічам, перавыдадзены М.М.Улашчыкам у «Поўным зборы рус. летапісаў», т. 35 (1980). В.А. Чамярыцкі.
РУСАК Адам Герасімавіч (24.5.1904, в. Пясочнае Капыльскага рна — 21.3.1987), беларускі паэт. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1964). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1934). 3 1932 працаваў салістам аркестра Ленінградскага Маладога опернага тэатра, у 1949—59 — Бел. філармоніі. Аўтар кн. паэзіі «На родных палетках» (1946), «Пад голас баяна» (1957), «Звонкія крыніцы» (1965), «Закрасуйся, Нёман» (1978), «Засцілайце сталы» (1984). Шырокую папулярнасць набылі песні на словы Р. і музыку бел. кампазітараў: «Бывайце здаровы», «Толькі з табою», «Не шукай» І.Любана, «Лясная песня» У.Алоўнікава, «Не за вочы чорныя» Ю.Семянякі, «Узнялося сонца яснае» Д.Лукаса, «Дзе ты, зорка мая» І.Лучанка, «Сярожка» К.Паплаўскага, «Як правёў мяне Цімох» М.Ларкова і інш. Для дзяцей выдаў збкі паэзіі «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1981), «Дружбакі» (1987).
Тв:. Выбранае. Мінск, 1972.
РУСІ'ЗМЫ, запазычанні з рускай мовы ў інш. мовы; прыватны выпадак славянізмаў. Адрозніваюць некалькі тыпаў R: уласнарус. словы, якія захавалі моцную фармальнасемантычную сувязь з адпаведнымі рус. словамі; рус. па паходжанні словы, што страцілі часткова ці цалкам фармальнасемантычную сувязь з рус. словамі ў сувязі з фанетычнай і лексічнай адаптацыяй і набыццём новых значэнняў; словы, запазычаныя інш. мовамі праз рус., якія маюць розную ступень фанетычнай і лексічнай адаптацыі.
У мовах, носьбіты якіх не маюць цесных кантактаў з рускамоўным насельніцтвам, Р. маюць фармальны, кніжны характар, фігуруюць як экзатызмы («аршнн», «дача», «спутнмк», «матрёшка», «балалайка», «нзба») ці гістарызмы («перестройка», «гласность»), У такіх мовах Р. часта маюць лексічныя эквіваленты ў спрадвечнай лексіцы (spoutnik > satellite; izba > logcabin). P. як запазычанні шырока прадстаўлены ў бел. мове (аплот, плошча, прадаўжальнік), што абумоўлена структурнай блізкасцю 2 моў. Найчасцей Р. назіраюцца як факты інтэрферэнцый у вусным маўленні бел.рус. білінгваў.
Н.А. Радзіваноўская.
РЎСКАЯ МОВА, нацыянальная мова рускага народа, дзярж. мова Рас. Федэрацыі, адна з дзярж. моў (разам з бел. мовай) Рэспублікі Беларусь. Разам з бел. і ўкр. мовамі адносіцца да ўсх. галіны слав. моў у складзе індаеўрап. сям’і. Адна з афіц. моў ААН і ЮНЕСКА, мова міжнац. зносін у слав. краінах і дзяржавах СНД. Колькасць носьбітаў Р.м. — больш за 260 млн. чалавек (2014). Пісьменнасць (10—11 ст.) на аснове рус. алфавіта, які ўзыходзіць да кірыліцы. У сучасным выглядзе існуе з 1918. У гісторыі Р.м. вылучаюць 3 перыяды: агульнаўсходнеслав. (стараж.рус.) — агульны для рус., бел. і ўкр. моў (6— 14 ст.), стараж.рус. або велікарус. (14—17 ст.) і перыяд нац. Р.м. (з сярэдзіны 17 ст.). У развіцці Р.м. знач
ную ролю адыграла стараслав. мова, з якой былі запазычаны многія словы, словаўтваральныя мадэлі і сінтаксічныя канструкцыі.
Для гукавога складу Р.м. характэрна перавага зычных над галоснымі. Зычныя адрозніваюцца па цвёрдасці/мяккасці («угол — уголь») і звонкасці/глухасці («дом — том»), Націск свабодны, нефіксаваны і рухомы — прыпадае на любы склад у слове і можа не супадаць у розных яго формах («рука — рўкн — рукй»), Ненаціскным складам уласціва якасная рэдукцыя, якая спалучае аканне («дбм — дама — дьмавбй») і іканне («бёг — б’нжать — б’ыавой»).
У марфалагічных адносінах Р.м. сінтэтычная і флектыўная (валодае шматкампанентнай сістэмай скланення і спражэння). Прыналежнасць Р.м. да флектыўных моў праяўляецца ў здольнасці большасці канчаткаў адначасова выражаць некалькі граматычных значэнняў («дома» — м. р., мн. л., Н. скл.), у шырокай распаўсюджанасці аманіміі канчаткаў («дама» — ж. р., адз. л.), у шматлікіх чаргаваннях пры словазмяненні і словаўтварэнні: «брать — беру — собнрать», «прнлагать — прнложнть». У гэтым Р.м. процістаіць аглюцінатыўным мовам (у прыватнасці цюркскім), у якіх афіксы не маюць чаргаванняў і кожнае граматычнае значэнне выражаецца адным афіксам: казахскае «бала» ’ребёнок’ — «балалар» ’детм’ — «балаларым» ’мон детн’. У Р.м. рысамі аглюцінатыўнасці валодае дзеяслоўны зваротны постфікс ся/сь: «брать — браться — берусь — берёшься». Як і ў інш. сінтэтычных мовах, пераважная частка значэнняў выражаецца ў Р.м. ў межах слова — пры дапамозе канчаткаў і формаўтваральных суфіксаў: «внть — вьюшнйся». Гэта адрознівае Р.м. адтакіх моў, як англ. або франц., у якіх граматычнае значэнне выражаецца пры дапамозе службовых слоў (дапаможных дзеясловаў, прыназоўнікаў і артыкляў) або парадку слоў, г.зн. аналітычна. Разам з
293
РУСКІЯ
тым і ў Р.м. ў шэрагу выпадкаў аналітычнае выражэнне граматычных значэнняў з’яўляецца адзіна магчымым: «буду пнсать, пнсал бы».
Сінтаксіс Р.м. характарызуецца разнастайнасцю і шырокай распаўсюджанасцю аднасастаўных сказаў («Ночь. Улнца. Фонарь. Аптека. Бессмысленный н тусклый свет. Жпвн еіцё хоть четверть века...» А.Блок) з адносна свабодным парадкам слоў («Сбнвают нз досок столы во дворе...» У.Высоцкі — «Нз досок сбнвают столы во дворе». — «Во дворе сбнвают столы нз досок»), Лексічны склад Р.м. ў сваёй аснове спрадвечны. Сродкі папаўнення слоўнікавага фонду — утварэнне слоў па ўласных багатых словаўтваральных мадэлях і запазычанне. Да ранніх запазычанняў (11 — 14 ст.) адносяць стараславянізмы («ладья», «млечный», «хожденне»), грэцызмы («ангел», «нкона», «фнлософмя») і цюркізмы («алый», «карандаш», «лошадь»). У 16—17 ст. запазычваюцца словы з лац. («альбом», «глобус», «экватор») і інш. зах.еўрап. моў (шведскай — «мачта», «якорь»; фінскай — «пельменн», «пурга»; італьян. — «аваряя», «соната»; іспанскай — «гмтара», «карамель»; польск. — «клянчйть», «поедннок»), у 18 ст. пераважаюць галандскія («гавань», «катер», «компас»), ням. («бутерброд», «команднр», «пакет») н франц. («абажур», «внтраж», «режнссёр») запазычанні, у 20—21 ст. — англіцызмы («шоколад», «телефон», «сканер»).
Р.м. мае 2 дыялекты: паўн. і паўд., а таксама пераходныя сярэднярус. гаворкі, якія сталі асновай сучаснай літ. мовы. Многія з зах., верхнедняпроўскіх і верхнедзяснінскіх гаворак паўд. дыялекту маюць агульныя рысы з асобнымі гаворкамі паўн.ўсх. дыялекту бел. мовы. Навука пра Р.м. (русістыка) існуе з 19 ст. Яе праблемы распрацоўвалі Ф.І.Буслаеў, У.І.Даль, А.А.Патабня, С.А.Сабалеўскі, І.І.Сразнеўскі, А.А.Шахматаў і інш.
Р.м. ў Беларусі функцыянуе ў сваіх разнавіднасцях: пераважна як літ. мова і гар. прастамоўе, а таксама ў форме астраўных (стараверскіх) гаворак ў некаторых рэгіёнах Беларусі.
Літ.: Русскнй язык: энцнклопедня. М., 1997; Рагаўцоў В.1. Мовы свету: энцыклапедычны даведнік. Магілёў, 2009.
Н. В. Пятаева.
РУСКІЯ. этнас, буйнейшы ў сучасным славянскім свеце; асн. этнічная супольнасць Рас. Федэрацыі. У Беларусі найб. этнічная група (785 тыс. чал., 8,3%, 2009). Гавораць на рускай мове. Рус. мова разам з беларускай мовай мае статус дзярж. у Рэспубліцы Беларусь. Гіст. карані Р. уваходзяць у эпоху стараж.рус. дзяржавы — Кіеўскай Русі (11 — 13 ст.). Як этнас пачалі фарміравацца ў 14 ст. Са стараж. часоў у шырокіх зонах бел.рус. памежжа існаваў своеасаблівы абмен насельніцтвам, шлі інтэнсіўныя культ.быт. узаемаадносіны. У 14—15 ст. некаторае павелічэнне колькасці рус. насельніцтва ў Беларусі было звязана з традыцыямі міждынастычных шлюбаў паміж вял. князямі ВКЛ і князямі Вял. Княства Маскоўскага. У 2й пал. 17 — пач. 18 ст. у Беларусь перасялілася некалькі дзясяткаў тысяч R, якія складалі этнаканфесійную групу старавераў. У выніку адрознення ў рэлігіі яны да сённяшняга часу захавалі сваю этнічную адметнасць. Колькасць рус. насельніцтва павялічылася ў канцы 18 — 19 ст. пасля далучэння зямель Беларусі да Рас. імперыі, з развіццём прамысловасці, будаўніцтвам чыгункі і шашэйных дарог. Паводле перапісу 1897, у 5 бел. губернях жылі 492 921 чал. Р. (дакладней, асоб, якія назвалі рус. мову роднай), што складала 5,8% ад усяго насельніцтва. Р. складалі 13% патомных дваран, 10% купецтва, 48% асабістых дваран і чыноўнікаў, 54% праваслаўнага духавенства. 60% Р. належалі да сялянскага саслоўя. Найб. колькасць Р. адзначана перапісам у Віцебскай губ. (198 тыс. чал., 13,3% насельніцтва), у т.л. у Віцебскім, Гарадоцкім,
Дзвінскім, Полацкім, Рэжыцкім, Себежскім паветах. Вял. групы Р. пражывалі ў Віленскім павеце Віленскай, Беластоцкім і Брэсцкім паветах Гродзенскай, Бабруйскім і Мінскім паветах Мінскай, Гомельскім павеце Магілёўскай губерняў. Для Р. была характэрна адносна высокая ступень урбанізацыі (37,5% усіх Р. жылі ў гарадах), адносна высокі ўзровень пісьменнасці (239 чал. на 1 тыс.). У перыяд ажыццяўлення беларусізацыі ў 1921 пастановай ЦВК БССРза рус. мовай быў замацаваны статус адной з 4 дзярж. (зацверджаны Канстытуцыяй 1927). У 1926—27 створаны 14нац. рус. сельсаветаў [13 у Гомельскай акрузе і 1 (Багушэўскі) ў Бабруйскай акрузе, існавалі да 1935—37], дзейнічалі рус. аддзяленні ў педтэхнікумах, каля 6% вучняў навучалася ў рус. школах. Р. ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў, 1207 Р. атрымалі званне Героя Сав. Саюза за подзвігі, здейсненыя ў баях на тэр. Беларусі. Пасля Вял. Айч. вайны Р. сталі адной з этнічных груп, якія найб. хутка раслі. Такое павелічэнне адбывалася за кошт натуральнага прыросту і знешняй міграцыі, выкліканай патрэбай рэспублікі ў высокакваліфікаваных кадрах. Узнаўленне разбуранай вайной гаспадаркі, стварэнне новых галін прамысловасці суправаджаліся прытокам R, якія асядалі пераважна ў гарадах. Значную іх частку складалі рабочыя, спецыялісты ў розных галінах нар. гаспадаркі, выкладчыкі ВНУ, вучоныя, а таксама сем’і ваеннаслужачых. Разам з тым у выніку зніжэння натуральнага прыросту насельніцтва і памяншэння міграцыі прырост Р. у Беларусі запаволіўся. У 1989—99 абсалютная колькасць Р. у Беларусі паменшылася на 15%. Этнакульт. традыцыі Р. і беларусаў увесь час знаходзіліся ў цесным узаемадзеянні. У тапаніміцы, нар. дойлідстве, забудове двара і сядзібы, харчаванні, адзенні, абраднасці захавалася шмат агульных рыс. Р. ў Рэспубліцы Беларусь маюць магчымасць для захаван