• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    РУДЗЁВІЧ Юрый Рамуальдавіч (н. 7.4.1961, г. Ліда), беларускі спявак (бас). Засл. артыст Беларусі (2001). Скончыў Бел. кансерваторыю (1989). 3 1989 артыст хору Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 1995—2013 у вак. групе «Чысты голас». У сольным рэпертуары
    песні рас. і замежных кампазітараў «Жураўлі» Я.Фрэнкеля, «Якімі маладымі мы былі» А.Пахмутавай, «Ах, гэты вечар...» М.Дунаеўскага, «Кам
    бат» І.Матвіенкі, «Елісейскія палі» Дж.Дасэна і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1996.
    РЎДЗЕНСК, гарадскі пасёлак у Пухавіцкім рне. За 22 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, чыг. станцыя на лініі Мінск—Асіповічы, на аўтадарозе Шацк—Смілавічы. Цэнтр Рудзенскага с/с. 2,6 тыс. ж. (2015).
    У 19 ст. вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ. 15 двароў, 125 ж. 3 пабудовай у 1873 ЛібаваРоменскай чыгункі — станцыя, каля якой з часам склаўся пасёлак. У 1888 — 14 двароў, у 1908 — 32 двары, 174 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Смілавіцкага с/с Смілавіцкага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930). 3 8.7.1931 у Пухавіцкім рне. 3 12.2.1935 цэнтр Рудзенскага, з 6.7.1935 да 11.2.1938 Смілавіцкага рнаў. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 3 30.6.1941 да 4.7.1944 Р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Р. і раёне 4750 чел. Дзейнічала Рудзенскае антыфаш. падполле. У 1959 — 5761 ж. 3 20.1.1960 у Пухавіцкім рне. У 1999 — 3 тыс. ж. 3 1.7.2013 цэнтр Рудзенскага с/с.
    У 2015 у Р. сярэдняя і муз.школы, школаінтэрнат, дашкольная ўстанова, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, цэнтр карэкцыйнараз
    віваючага навучання і рэабілітацыі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, 2 магілы ахвяр фашызму.
    РУДЗЬКО Дзмітрый Васілевіч (11.2.1920, г. Петрыкаў — 20.12.1998), беларускі цымбаліст. Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 працаваў у Дзярж. нар. аркестры Беларусі імя І.Жыновіча, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор аркестра нар. інструментаў дзіцячай муз. школы № 2 Мінска.
    РУДКбЎСКІ Аляксандр Рыгоравіч (30.10.1943, в. Даўгалессе Гомельскага рна — 19.12.1999), беларускі спявак (лірычны тэнар). Засл. артыст
    А.Р.Рудкоўскі.
    Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). 3 1971 працаваў у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, з 1986 — у Дзярж. акадэмічным нар. аркестры Беларусі імя І.Жыновіча. 3 1999 у ансамблі нар. музыкі «Свята» Бел. філармоніі. Валодаў голасам прыгожага і багатага тэмбру. Выкананню былі ўласцівы душэўная шчырасць, высокая пеўчая культура стылю бельканта. Сярод оперных партый: Ленскі, Вадэмон («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага) Берандзей («Снягурка» М.РымскагаКорсакава), Дон Атавіа («Дон Жуан» В.А.Моцарта), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі) і інш. У рэпертуары таксама Ka
    287
    РУДНЕВА
    мерныя творы бел. кампазітараў, апрацоўкі бел. нар. песень, неапалітанскія песні, рамансы.
    РЎДНЕВА Наталля Аляксандраўна (н. 27.5.1951, г. Самара, Расія), беларуская спявачка (меццасапрана).
    Н.А.Руднева.
    Нар. артыстка Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1981). 3 1972 працуе ў Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь (з 2011 намеснік заг. опернай трупы — кіраўнік групы стажораў). Валодае моцным голасам прыгожага тэмбру, акцёрскім майстэрствам. Яе выкананне адметнае абаяльнасцю, шчодрасцю, эмацыянальнасцю. Сярод партый: К.вета («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Клара Цаханасян, мадам Мярчуткіна («Візіт дамы», «Юбілей» С.Картэса), Ганна («Новая зямля» Ю.Семянякі), Любка («Сівая легенда» Д.Смольскага), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Паліна, Графіня, Вольга, Няня («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Любаша, Лель, Вясна («Царская нявеста», «Снягурка» М.РымскагаКорсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалена, Соня, Ахросімава, Элен («Мадалена», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Кармэн (аднайм. опера Ж.Бізэ), Амнерыс, Эбалі, Ульрыка, Азучэна, Мадалена, Фенена («Аіда», «Дон Карлас», «Бальмаскарад», «Трубадур», «Рыгалета», «Набука» Дж.Вердзі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. Прымае актыўны ўдзел у вечарынах старадаўняга рус. раманса, канцэртах.
    Н. Рудневаў ролі Вясны.
    РЎДНІКАЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ
    ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Руднікі Пружанскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма (1724). Чатырохчастковая кампазіцыя храма
    Руднікаўская Пакроўская царква.
    фарміруецца 3яруснай (2 васьмерыкі па чацверыку) шатровай званіцай з макаўкай, падоўжнай трапезнай, кубападобным асн. аб’емам, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай, 5граннай апсідай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны тонкапрафіляванымі карнізнымі паясамі, крапаваны пілястрамі. Тры арачныя ўваходныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    РУДЭНКА Алена Мікалаеўна (н. 6.10.1961, г. Чыгірын Чаркаскай вобл., Украіна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2000). Скончыла БДУ (1985). 3 1985 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1989 у Мінскім лінгв. унце, з 1995 у БДУ. Даследуе праблемы сучаснай бел. літ. мовы, этымалогіі, гіст., структурнай і кагнетыўнай семантыкі, слав. моў, агульнага мовазнаўства. Аўтар кн. «Інтэлектуальныя абазначэнні: функцыянаванне і матывацыя» (1994, разам з А.А.Кожынавай), «Сістэмны рух і гуманітарныя навукі» (1996, разам з М.А.Сакаловай), «Дзеясловы
    288
    РУЖАНСКІ
    з семантыкай разумовых працэсаў у беларускай мове» (2000), «Інтэрнэт. Мова. Лінгвістыка» (2009) і інш.
    Тв.: Семантнкосннтакснческое сопоставленне славянскмх глаголов (на матермале белорусского, польского, русского, чешского языков). Мннск, 2004 (разам з Н.В.Івашынай, Н.В.Яўмен); Белорусскпй язык: професснональная лекснка. Мннск, 2005 (разам з А.А.Кожынавай, А.Г.Задворнай).
    РУДЭНКАІван Пятровіч (н. 2.8.1939, в. Старая Аўрамаўка Палтаўскай вобл., Украіна), беларускі спявак (тэнар). Засл. артыст Беларусі (1998). Вучыўся ў Вінніцкім муз.пед. інце (1969—71). 3 1972 саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Валодае прыгожым голасам багатага тэмбру. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы бел. і рас. кампазітараў.
    РУЖАНСКАЯ КЕРАМІКА, беларускія традыцыйныя ганчарныя вырабы з г.п. Ружаны Пружанскага рна. Промысел вядомы са старажытнасці. Найб. росквіту дасягнуў у канцы 19— 1йпал. 20ст. Выраблялічорнаглянцавы, з 1920х гг. паліваны посуд: гаршкі, збанкі, міскі, вазоны, слоікі, цадзілкі, глякі, макітры, спарышы і інш. Вырабы вызначаюцца выразным чляненнем цыліндрычных, канічных і шарападобных аб’ёмаў кантрастам залацістазеленаватай ці карычневай палівы з амаль белым фонам чарапка. Выраблялі таксама дзіцячыя цацкісвістулькі ў выглядзе стылізаваных конікаў, качак, сабак, бараноў і інш. з мяккай пластыкай форм. У 2й пал. 20 ст. промысел заняпаў, у канцы 1990х гг. перастаў існаваць. Я.М.Сахута.
    РУЖАНСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА I МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН, помнік архітэктуры барока ў г.п. Ружаны Пружанскага рна. Царква пабудавана ў 1762— 79 (1784—88?) паводле праекта архіт. Я.С.Бекера на месцы ўніяцкага храма 1568 пры базыльянскім манастыры. 3 1839 праваслаўная. Адна
    Ружанская кералііка.
    нефавы, 1вежавы будынак з вял. паўкруглай апсідай, над якой пакаты 2схільны дах пераходзіць у конусападобны з галоўкай у завяршэнні. Па баках апсіды размешчаны 2 квадратныя ў плане невысокія рызніцы пад 3схільнымі дахамі. Гал. фасад па цэнтры вылучаны рызалітам, завершаным развітым антаблементам і 2ярусным атыкам з трохвугольным франтонам у ніжнім ярусе (раней атык завяршала балюстрада з 4 скульптурамі святых). Другі ярус атыка з’яўляецца асновай для плоскай чацверыковай вежызваніцы, накрытай крыжападобным дахам з франтончыкамі і галоўкай у цэнтры (першапачаткова мела фігурны ярус злюкарнай і бакавымі валютамі і вы
    Да арт. Ружанская Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян. Царква.
    сокі вытанчаны шпіль у завяршэнні). Барочны пластычны характар фасаду надаюць шматлікія крапоўкі слаістымі пілястрамі, прафіляванымі цягамі, разнастайнымі нішамі і філенгамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах і пілястрамі ў прасценках, апяразаны паддахавым карнізам. У рызаліце гал. фасада размешчаны лесвіцы на хоры і званіцу. Зала храма перакрыта люстэркавым скляпеннем, плафон якога пакрыты размалёўкай «Праабражэнне» (адноўлена ў пач. 20 ст. пасля пажару 1895). Плафон апсіды пакрыты размалёўкай «Бог Саваоф». Абапал апсіды медальёны з выявамі апосталаў Пятра і Паўла. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (каля 1648), якому прыпісваецца захаванне храма ад пажару ў 1895. Нарква дзейнічае. Манастырскі к о р п у с — помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Размешчаны з паўд. боку перад храмам. Пабудаваны ў 1784—88 з цэглы архіт. Я.С.Бекерам. Прамавугольны ў плане 2павярховы будынак пад вальмавым дахам. Сіметрыя гал. ўсх. фасада падкрэслена цэнтр. рызалітам з накладным 4пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся). Бакавыя крылы фасада рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. У дэкоры фасада выкарыстаны трохвугольныя і паўкруглыя надваконныя сандрыкі, дэкар. вазы над франтонам і люкарнамі даху. Памяшканні 1га паверха перакрыты крыжовымі скляпеннямі і маюць анфіландную планіроўку, 2га — калідорную. Упоперак корпусу размешчаны скразны праход з лесвіцай. Б. манастыр базыльян (Петрапаўлаўская царква, роспіс скляпенняў, жылы манастырскі корпус) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    289
    РУЖАНСКІ
    Брама і флігелі Ружанскага палацавага комплексу.
    РУЖАНСКІ ПАЛАЦАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры 17— 18 ст. у г.п. Ружаны Пружанскага рна. Размешчаны на высокім узгорку ў паўд.ўсх. ч. пасёлка, з’яўляўся рэзідэнцыяй князёў Сапегаў. У 1й пал. 17 ст. пабудаваны 2павярховы крыжападобны ў плане мураваны палац з 3 вежамі: 2 квадратныя ў плане на гал. фасадзе і 5гранная на паўд.ўсх. вугле. У цэнтр. ч. палаца, якая выступала глыбокім рызалітам, размяшчаліся вестыбюль з 4маршавай лесвіцай і вял. зала на 2м паверсе, у бакавых ч. — жылыя пакоі, кабінеты, архіў, бка. У 1698 і ў Паўн. вайну 1700—21 разбураны, у 1й пал. 18 ст. адноўлены. У 1784—86 перабудаваны (архіт. Я.С.Бекер). Дзве вежы разабраны, a тарцовая ўключана ў аб’ём палаца. Да цэнтр. ч. гал. фасада прыбудавны порцік з падвойнымі пілястрамі і калонамі кампазітнага ордэра, завершаны трохвугольным франтонам са скульптурай. У дэкар. аздабленні палаца сумяшчаліся рысы позняга барока і класіцызму. Адначасова створаны палацавы комплекс з некалькіх згрупаваных вакол параднага двара карпусоў, з паркам, садамі і аранжа