Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Рэчыцкі Троіцкі касцёл.
традыцыі, 33 бкі, 10 клубаўбібліятэк, аўтаклуб, 3 музеі (краязнаўчы, гісторыкамемарыяльны «Памяць» у в. Ровенская Слабада, эколагакульт. цэнтр). У сістэме аховы здароўя 5 бальніц, урачэбная амбулаторыя, 5 амбулаторый урача агульнай практыкі, 3 дыспансеры, радзільны дом, 3 паліклінікі, 39 ФАПаў, 11 здраўпунктаў. Для заняткаў фізкультурай і спортам працуюць 4 ДЮСШ (з іх 1 алімпійскага рэзерву), спарт.аздараўленчы цэнтр «Алімп», фізкульт.аздараўленчы комплекс «Надзея», спарт. комплексы «Гармонія» і «Імпульс». Функцыянуюць санаторый «Сонечны бераг», база адпачынку «Мілаград», 2 дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Выдаецца раённая газ. «Дняпровец». Дзейнічаюць 28 рэліг. абшчын, з іх 20 праваслаўных, 1 каталіцкая, 6 пратэстанцкіх, 1 іудзейская. Помнікі археалогіі: стаянкі каля в. Берагавая Слабада; комплексы археал. помнікаў каля вёсак Гарошкаў Глыбаў, Горваль, Мілаград; гарадзішча і селішча каля в. Калочын; гарадзішча і курганны могільнік у в. Ліскі. Помнік архітэктуры — царква Іаана Багаслова (1902) у в. Сямігосцічы. Помнікі гісторыі: брацкія
магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Артукі, Бабічы, Баршчоўка, Валадарск, Вішнёўка, Вышамір, Вятхінь, Ганчароўка, Горваль, Дземяхі, Заходы, Зашчоб’е, Каравацічы, Левашы, Маканавічы, Маладуша, Перавалока, Перасвятое, Пракісель, Ровенская Слабада, Сведскае, Свірыдавічы, Смагарын, Старакраснае, Холмеч; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Горваль, Духанаўка, Першамайск, Узнаж; брацкая магіла байцоў пралетарскага батальёна ў в. Воўчая Гара; курганы Славы ў вёсках Азершчына, Глыбаў, Заспа, Чорнае; помнікі землякам у вёсках Бабічы, Ведрыч, Ганчароўка, Красная Дуброва, Крынкі, Ліскі, Новы Барсук, Салтанова, Старакраснае, Стоўпня 1; ахвярам фашызму ў вёсках Бушаўка і Галоўкі; партызанам у вёсках БудкаШыбенка, Гарноўка, Горваль, Узнаж. У в. Чорнае нарадзіўся бел. пісьменнік і вучоны М.А.Грамыка (1885— 1969), у в. Горваль — Героі Сав. Саюза А.Я.Варанчук (1915—2007), А.Ф.Дзюбко (1923—2009), у в. Якімаўка — Герой Сав. Саюза А.Я.Каваленка (1919—2008).
РЭЧЫЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Рэчыца. Пабудаваны ў 1896—1903 з цэглы намаганнямі ксяндза Лапацінскага на месцы папярэдняга храма 1634 пры кляштары дамініканцаў. 3 1932 не дзейнічаў, вернуты вернікам у 1999, адноўлены. Трохнефавая аднавежавая базіліка пад 2схільным дахам. Фасады па тарцах закрыты зубчастымі шчыпцамі, апяразаны аркатурным фрызам. Да гал. фасада далучана 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежазваніца, завершаная шатромшпілем і ўмацаваная вуглавымі 3яруснымі контрфорсамі. Да бакавых граняў вежы далучаны высокія гранёныя эркеры лесвічных клетак. Гал. ўваход вылучаны глыбінным перспектыўным парталам з вімпергам; над ім — стральчатае акнобіфорыум, што асвятляе хоры. Такія ж вокны і контрфорсыпілоны ў прасценках на бакавых фасадах. Скля
316
РЭЧЫЦКІ
пенні нефаў цыліндрычныя з распалубкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
РЭЧЫЦКІ УСПЁНСКІ САБОР, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Рэчыца. Пабудаваны ў 1842 з цэглы паводле праекта 1835. У аснове храма аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя з 2ярусным (васьмярык на чацверыку) асн. аб’ёмам, накрытым шатром з макаўкай і слыхавымі вокнамі. 3 франтальнага боку далучана прамавугольная ў плане трапезная пад 2схільным дахам, з тыльнага — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі з броўкамі, апяраза
Рэчыцкі Успенскі сабор.
ны складанапрафіляваным карнізам і аркатурным фрызам, крапаваны здвоенымі вуглавымі пілястрамі.
Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
317
С, дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), утворанай на аснове грэкавізант. устаўнай («сігма»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі [с], [с’] («столь», «снла»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя гукі [с], [с’] («сонца», «сяло» — «с’ало»).
САБАЛЁЎСКІ Анатоль Вікенцьевіч (27.5.1932, в. Андрыеўшчына Дзяржынскага рна — 6.4.2012), беларускі тэатразнавец, крытык, педагог. Др мастацтвазнаўства (1974), праф. (1975). Скончыў БДУ (1958). У 1961—72, 1990—93 (заг. аддзела) і з 2000 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Адначасова з 1961 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце (у 1961—72 заг. кафедры, у 1984—89 рэктар). У 1993—2000 заг. кафедры Бел. ўнта культуры і мастацтваў. Адначасова ў 1991—98 гал. рэдактар час. «Тэатральная творчасць». Даследаваў бел. драматургію, праблемы тэатр. працэсу, узаемасувязь бел. тэатр. мастацтва з культурамі інш. народаў. Аўтар манаграфій «Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР» (1972), «Жыццё тэатра: мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі» (1980), «Сучаснасць і гісторыя: крытычныя артыкулы» (1985) і інш. Напісаў аповесць «Жылібылі хлопцы...» (1981), шэраг апавяданняў.
Тв.: Асоба мастака: літаратурнакрытычныя артыкулы. Мінск, 1992; Кандрат Крапіва: постаць і творы. 2е выд. Мінск, 2003; Барыс Платонаў: асоба і ролі. 3е выд. Мінск, 2004; Ілеб Глебаў: жыццё і творчасць. 2е выд. Мінск, 2005.
Літ.: Гапак У. Слова аб доктары мастацтвазнаўства А.В. Сабалеўскім. Мінск, 2013.
САВЁЙКАЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Савейкі Ляхавіцкага рна. Парк пейзажнага тыпу закладзены ў 1850, размешчаны на 2 тэрасах. Пл. каля 10 га. Цэнтрам кампазіцыі на верхняй тэрасе (пл. 5,5 га) з’яўляецца палац (зруйнаваны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены ў 1950я гг. ўстылі неакласіцызму), перад ім партэр, абсаджаны масівамі з мясц. лісцевых парод. На ПнЗ ад палаца вял. паляна з ахоўнымі масівамі па перыметры. На ніжняй Tapace — вял. штучны вадаём, пратокай звязаны з сістэмай вадаёмаў уздоўж узлеску паўн. масіву. У дэндралагічным складзе парку больш за 25 відаў дрэў і кустоў, у т.л. елка, таполя белая, вольха, ліпа галандская, ясень звычайны (форма ніцая), арэх шэры, конскі каштан звычайны, лістоўніца еўрап., гардовіна канадская, кусты бэзу венгерскага, іргі каласакветнай і інш. Парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
САВЁЛЬЕВА Ірына Мікалаеўна (н. 3.10.1931, г. СанктПецярбург), беларуская артыстка балета, педагог. Засл. артыстка Таджыкістана (1957).
Нар. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1951). 3 1951 працавала ў тэатрах оперы і балета СССР. У 1959—72 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. 3 1971 маст. кіраўнік, у 1977— 2013 педагог класічнага танца Бел. харэагр. каледжа. Выканальніцкай манеры С. уласцівы індывідуальнасць, артыстызм, высокая танц.
318
САВІЦКІ
тэхніка. Сярод партый на бел. сцэне: Марыя («Мара» Я.Глебава), Анежка («Святло і цені» Г.Вагнера), Царэўна («Казка пра мёртвую царэўну» У.Дзешавова), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Жызэль (аднайм. балет А.Адана) і інш.
САВЁРЧАНКА Iван Васілевіч (н. 2.4.1962, в. Малінаўка, Касцюковіцкага рна), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (2007). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1983). 3 1987 у Інце мовы і лры Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Даследуе гісторыю і тэорыю лры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы дзяржаўнасці, міжнар. зносіны. Аўтар навук. прац «Старажытная паэзія Беларусі, XV — першая палова XVII ст.», «Кан
цлер Вялікага Княства: Леў Сапега» (абедзве 1992), «Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар» (1993), «Хрысціянскі катэхізіс у кніжнапісьмовай культуры ўсходніх славян эпохі Адраджэння і Барока: Атрыбуцыя, паэтыка, семіётыка» (1998), «Эпісталярная спадчына Філона КмітыЧарнабыльскага» (2006) і інш.
Тв.: Астафей Валовіч: гісторыкабіяграфічны нарыс. Мінск, 1992; Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994; Aurea mediocritas: Кніжнапісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мінск. 1998; Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII ст.). Мінск, 2007; Кладезь мудростн н благодатн. Фольклор н лнтературные памятннкн Беларусн. М., 2010; Памятннкн лнтературы Беларусм X—XVIII веков. Ммнск, 2013.
«САВЁЦКАЯ БЕЛАРЎСЬ», радыёстанцыя, якая з 1.1.1942 да 20.9.1944 вяла перадачы з Масквы на бел. і рус. мовах для насельніцтва акупіраванай ням.фаш. захопнікамі Беларусі. Выходзіла ў эфір штодзённа на працягу
20—60 мін. Інфармавала аб сітуацыі ў краіне, падзеях на франтах і ў тыле ворага, барацьбе партызан і падпольшчыкаў, перадавала матэрыялы для падпольнага друку. Перыядычна арганізоўвала выступленні парт. і дзярж. дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры, бел. пісьменнікаў, праводзіла трансляцыі радыёмітынгаў, канцэртаў бел. музыкі, радыёпераклічкі. За перыяд існавання выйшла 3270 перадач.
САВІЦКІ Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч; 8.1.1924, г. Полацк — 5.10.2015), беларускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1958).
А.Савіцкі.
3 1961 працаваў у выдве «Ураджай», з 1962 — у Літ. музеі Я.Коласа, у 1969—73 — у апараце ЦК КПБ. Удзельнік Вял. Айч. вайны. Аўтар аповесцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Самы высокі паверх» (1969), «I нічога ўзамен» (1973), «I пала белая зорка» (1984), раманаў «Жанчына» (1963), «Палын — зелле горкае» (1967), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля не раскажа» (1980), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989), трылогіі «Верай і праўдай» («Верай і праўдай», 1976; «Літасці не чакай», 1982; «Памерці заўсёды паспееш», 1983), кн. нарысаў «На пасту ў цішыні» (1987) і інш. У цэнтры ўвагі пісьменніка маст. асэнсаванне працоўных будняў сучаснікаў, хронікі жыцця пасляваен. вёскі, вобразаў маладых рабочых, тэмы партызанскага руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Для дзяцей і юнацтва выдаў кн. «Шкляная нітка» (1970), «Прыгоды Муркі»
319
САВІЦКІ
(1997), «Дзівосы Лысай гары» (1999), аповесці «Скажы мне праўду» (1978), «Белая знічка» (1984). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.