• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    327
    САРКІСЬЯН
    У 1873—96 выкладаў у Віцебскай гімназіі. 3 1896 архіварыус Віцебскага цэнтр. архіва стараж. актаў. 3 1897 у
    Маскоўскім унце. У 1901—07 із 1913 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага кта. У 1907 абраны дэпутатам ад Віцебскай губ. ў Дзярж. думу 3га склікання. 3 1918 заг. секцыі Віцебскага губернскага статыстычнага бюро, з 1919 у Віцебскім губернскім архіве. Удзельнік стварэння царк.археал. музея (1893) і вучонай архіўнай камісіі (1909) у Віцебску. Адзін з ініцыятараў адкрыцця віцебскага аддз. Маскоўскага археал. інта, у якім выкладаў у 1911—22 (з 1913 праф.). Даследаваў гісторыю, лру, этнаграфію, фальклор Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні стараж. рукапісных помнікаў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Мінска. Гал. праца — зб. дакументаў «Віцебская даўніна» (т. 1, 4—5, 1883—88). Аўтар даследаванняў «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія, або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: гісторыкагеаграфічны агляд» (1893), «Помнікі часоўстаражытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш.
    А.М.Філатава.
    САРКІСЬЯН ВіктарУладзіміравіч (н. 6.2.1947, г. КаменскШахцінскі Растоўскай вобл., Расія), беларускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. артыст Беларусі (1975). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1967), Мінскі інткультуры (1982). У 1967—
    87 працаваў у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1967— 73 выкладаў у Бел. харэагр. вучылі
    шчы, у 1983—85 гал. балетмайстар Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. 3 1993 у Бел. акадэміі мастацтваў. Танец С. адметны пластычнай выразнасцю, моцнай экспрэсіяй, віртуознай тэхнікай. Шырокі творчы дыяпазон дазваляе артысту ствараць рознахарактарныя вобразы. Сярод лепшых партый: Іван, кароль Філіп і Тыль, Машэка («Альпійская балада», «Тыль Уленшпігель», «Курган» Я.Глебава), Юнак («Пасля балю» Г.Вагнера), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ротбарт, Кот («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Армен, Крас, Чыпалі
    В.Саркісьяну ролі Чыпаліна.
    на («Гаянэ», «Спартак», «Чыпаліна» А.Хачатурана), Блазан («Папялушка» С.Пракоф’ева), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), П’еро («Арлекінада» Р.Дрыга) і інш. Выступіў як балетмайстар у спектаклях «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1983) і «Кавалер руж» Р.Штрауса (1987).
    САРОКІН Ігар Дзмітрыевіч (н. 14.6. 1931, в. Марыва Тамбоўскага рна, Расія), беларускі спявак (драм. бары
    І.Д. Сарокін.
    тон). Засл. артыст Расіі (1961). Нар. артыст Беларусі (1963). 3 1952 працаваў у оперных тэатрах Расіі. У 1962— 88 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Валодае голасам шырокага дыяпазону, характэрнага тэмбру. Найб. ярка творчая індывідуальнасць С. раскрылася ў ролях драм. і
    328
    САТЫРА
    I. Сарокін у ролі Шаклавітага.
    трагедыйнага планаў. Сярод партый: Апанас («Алеся» Я.Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Ляўчук («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Кізгайла («Сівая легенда» Д.Смольскага), Томскі («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), князь Ігар (аднайм. опера А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Дэман (аднайм. опера А.Рубінштэйна), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Чалхія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф'ева), Рыгалета, Аманасра, Яга, граф ды Луна, маркіз ды Поза, Жэрмон («Рыгалета», «Аіда», «Атэла», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята» Дж.Вердзі) і інш.
    САР’ЯНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Сар’я Верхнядзвінскага рна. Пабудавана ў 1852—57 з чырвонай цэглы ўладальнікам маёнтка маршалкам дрысенскім І.Лапацінскім як родавая пахавальня. 3 1865 храм належаў праваслаўным. Адрамантаваны ў 2008. Да прамавугольнага ў плане аднанефавага асн. аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда і 2 невял. прамаву
    гольныя сакрысціі. Кампазіцыя гал. фасада ступеньчатая 3часткавая. Цэнтр. частку завяршаюць 2 шатровыя вежачкі на 5гранных рабрыстых контрфорсах. Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі, завершаны аркатурным паяском і скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асн. аб’ёму з апсідай вылучаюць 2часткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі. У 2011 каля царквы ўзведзены помнік Святым Пятру і Фяўронні Мурамскім. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    САТЬІРА (лац. satira ад больш ранняга satura, літар. — мешаніна), спецыфічны спосаб мастацкага ўзнаўлення рэчаіснасці, засн. на камічным выкрыцці адмоўных жыццёвых з’яў пры
    дапамозе іх вострага абсмейвання; эмацыянальнаэстэтычная форма крытыкі; від камічнага. С. пераўтварылася ў падабенства літ. роду, які вызначае спецыфіку многіх жанраў: басні, эпіграмы, бурлеска, памфлета, фельетона, камедыі і інш. сатыр. вершаваных, празаічных і драматургічных твораў. У адрозненне ад гумару для С. характэрна рэзка выяўленая негатыўная афарбаванасць эстэтычнага аб’екта. Бел. С. ўзыходзіць да вуснай нар. творчасці (сатыр. казка, песня, анекдот, батлейка). У Сярэднія вякі яна прыдала выкрывальны характар палемічнай лры канца 16 — 1й пал. 17 ст. (творы С.Зізанія, М.Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Л.Карповіча, Хрыстафора Філалета і інш.). Распаўсюдзілася паліт. С. («Прамова Мялешкі», «Пасланне да Абуховіча»). Парадыйнасатыр. тво
    329
    САХУТА
    ры «Уваскрэсенне Хрыстова», «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» паклалі пачатак новай бел. лры. У 19 ст. глыбокім сатыр. зместам вызначаліся драм. сачыненні В.ДунінаМарцінкевіча («Ідылія», «Пінская шляхта»), рэв. публіцыстыка К.Каліноўскага, вершы і паэмы Ф.Багушэвіча («Бог няроўна дзеліць», «Хрэсьбіны Мацюка»), басні А.Абуховіча («Старшына»). Значны ўклад у станаўленне і развіццё розных жанраў бел. С. ўнесліЯ.Купала.Я.Колас, Ядвігін Ш. Буйны пісьменніксатырык К.Крапіва ўзняў на новую вышыню камедыю, байку, сатыр. верш («Хто смяецца апошнім», «Дзед і баба», «Дыпламаваны баран», «Язычок»), С. з’яўлялася асн. кірункам творчасці А.Макаёнка, М.Матукоўскага, У.Корбана, Э.Валасевіча, М.Скрыпкі. На сучасным этапе да С. звяртаюцца А.Зэкаў, К.Камейша, У.Правасуд, М.Шабовіч і інш.
    В. П. Рагойша.
    САХЎТА Яўген Міхайлавіч (н. 15.2. 1945, в. Вечатарова Стаўбцоўскага рна), беларускі мастацтвазнавец, эт
    нолаг, педагог. Др мастацтвазнаўства (1996), праф. (2004). Скончыў Віцебскі пед. інт (1972). 3 1972 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Адначасоваў 1985—91 гал.рэдактар час. «Мастацтва Беларусі». Даследуе тэорыю, гісторыю і сучасны стан бел. нар. дэкар.прыкладнога мастацтва, нар. маст. промыслаў і рамёстваў. Адзін з аўтараў кн. «Гісто
    рыя беларускага мастацтва» (т. 1—4, 1987—94), «Беларусы» (т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі, 1995), «Беларусы» (1998), «Сучасная Беларусь» (т. 3. Культура і мастацтва, 2002), «Беларусы: Сучасныя этнакультурныя працэсы» (2009), «Хто жыве ў Беларусі» (2012), «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» (т. 3. Культура сяла XIV — пачатку XX ст. Кн. 1. Матэрыяльная культура, 2015). 3 1992 старшыня Бел. саюза майстроў нар. творчасці. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Тв:. Беларусы. Т. 8. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Мінск, 2005; Беларуская выцінанка. Мінск, 2008; Беларускае народнае .мастацтва. Мінск, 2011; Сучаснае народнае мастацтва Беларусі. Мінск, 2013; Беларускае народнае ганчарства. Мінск, 2013; Беларускае народнае кавальства. Мінск, 2015; Народнае мастацтва. Мінск, 2015.
    САЦЫЯДЫНАМІКА КУЛЬТЎРЫ, культурныя змяненні, якія з’яўляюцца неад’емнай уласцівасцю культуры і ўключаюць як унутраную трансфармацыю культ. з’яў, так і знешнія перамены. Культура як дынамічная сістэма ніколі не заставалася нерухомай: узнікнуўшы, развівалася і змянялася ў часе разам з грамадствам, якое яе стварае. Змены ў ёй уключаны ў дынаміку ўсяго грамадскага жыцця і ў цэлым залежаць ад мноства сац. фактараў. Згодна з прац. тэорыяй сац. дынамікі культуры мысленне, мова, веды, звычаі з’явіліся ў працэсе калект. прац. дзейнасці і ўдасканалення прылад працы. Прыхільнікі гульнявой канцэпцыі культуры мяркуюць, што гал. фактарам развіцця культуры была не праца, a гульня. Культура, на іх погляд, узнікла ў выніку развіцця і ўскладнення гульнявых паводзін людзей. 3 пункту гледжання сінергетыкі развіццё культуры адбываецца ў выніку «сістэмнага эфекту». Сучасныя культуролагі прыйшлі да агульнай высновы, што культ. змяненні з’яўляюцца неад’емнай уласцівасцю культуры і ўключаюць як унутраную трансфармацыю культ. з’яў (іх змены ў часе),
    так і знешнія перамены (узаемадзеянне паміж сабой, перамяшчэнне ў прасторы і інш.). Дзякуючы гэтаму адбываецца паступальны рух культуры, яе пераход з адного стану ў другі. Гэтыя шматлікія і разнастайныя віды культ. змен былі вызначаны ў культуралогіі паняццем «сацыякультурная дынаміка». С. к. дынаміка мае месца ў тым выпадку, калі новы стан культуры ўзнікае ў выніку змянення ранейшых артэфактаў культуры пад уплывам інтэнсіўных працэсаў абнаўлення, якія адбываюцца ў грамадстве. Новыя культ. формы развіваюцца на аснове пераасэнсавання гіст. спадчыны або надання новага сэнсу традыцыям, а таксама цераз знешнія запазычанні. Аднак запазычаныя элементы падлягаюць якасным змяненням, якія ўтвараюць дастаткова цэласны арганічны сінтэз. У працэсе сінэзу сацыякульт. сістэма засвойвае культ. дасягненні інш. супольнасцей у тых сферах, якія аказваюцца недастаткова развітымі ўёй самой, але пры гэтым захоўваюць уласцівую ёй зыходную аснову. Вылучаецца некалькі крыніц, якія фарміруюць і падтрымліваюць С.к.: традыцыі, інавацыі, запазычанні, дыфузія, сімбіёз, рэвайвалізм. Асн. палажэнні тэорыі С.к. выкладзены П.А.Сарокіным у працы «Сацыяльная і культурная дынаміка», А.Молем — у працы «Сацыядынаміка культуры», А.Тойнбі — у працы «Спасціжэнне гісторыі».
    Літ.: Смолік А.І. Сацыядынаміка культуры ў посткатастрофным соцыуме. Мінск, 1999. А.І.Смолік.
    САЦЫЯЛОГІЯ КУЛЬТЎРЫ. сацыялагічнае вывучэнне духоўнай і матэрыяльнай культуры. На працягу 19 ст. адбывалася паступовае размежаванне паміж гуманітарнафілал. комплексам навук абдухоўным жьшці грамадства і сац. навукамі, засн. на тэарэт. асэнсаванні яго заканамернасцей, стуктур і працэсаў. У выніку іх дыферэнцыяцыі сфарміравалася такая галіна сацыяльных навук, як С.к., прадметам якой стала сацыялагічнае вывучэнне духоўнай і ма