• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    330
    САЮЗ
    тэрыяльнай культуры. Яе зыходная задача — агульны сацыялагічны аналіз разнастайных культ. з’яў і працэсаў, якія ўваходзяць не толькі ў сферу духоўнай творчасці, але і прысутнічаюць у гасп., сац.паліт. дзейнасці, адлюстроўваюцца ў гіст. развіцці грамадства. У сацыялогіі культура паўстае як спецыфічная сістэма норм, каштоўнасцей, сэнсаў, ідэй, якія адрозніваюць адно грамадства ад іншага або розныя часткі грамадства (сац.статусныя ці прафес.). У сацыялагічным разуменні культура ўяўляецца як духоўны кампанент сукупнай вытворчасці, якая забяспечвае падтрыманне і змяненне гэтай вытворчасці і грамадскіх адносін у цэлым. У такой інтэрпрэтацыі сутнасці культуры забяспечваецца, па меркаванні сацыёлагаў, паўнавартасны падыход да вывучэння ў якасці складаючай часткі агульнага механізма сац. рэгуляцыі. С.к. даследуе духоўныя фактары рэгуляцыі сац. жыццядзейнасці як самаст. і спецыфічнай сферы, якая знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з інш. сферамі і формамі рэгуляцыі. Яна тлумачыць сац. змест, прынцыпы і структуру духоўнай дзейнасці, уздзеянне культ. фактараў на формы сац. арганізацыі, вызначае месца і ролю розных сац. груп і субкультур у духоўным жыцці грамадства, узроўні і тыпы арганізацыі сацыякульт. працэсаў. Ля вытокаў С.к. знаходзіліся такія мысліцелі мінулых стагоддзяў, як М.Вебер, Э.Дзюркгейм, Т.Парсанс, П.Сарокін, Г.Спенсар, А.Тойнбі і інш. Яны выявілі аб’ектыўнае існаванне духоўных фактараў, якія не залежаць ад індывіда, з’яўляюцца рэальнай сілай і таму становяцца крыніцай фарміравання абрысаў грамадства і характару асобы.
    Літ.: Бабосов Е.М. Соцнологня. Обшая соцнологнческая теорня. Мннск, 1998; Мнхайлова Л.Н. Соцнологня культуры. М., 1999. А.І.Смолік.
    САЦЫЯЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫКА, сацыялінгвістыка, навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сац. прыроды мовы, яе ро
    лі і функцый у грамадстве, а таксама механізмаў уздзеяння сац. фактараў на мову. Вывучае камунікатыўную дзейнасць чалавека (структуру камунікатыўнага акта, функцыі маўлення), вызначае аптымальныя сродкі для пабудовы сац. карэктных выказванняў і выяўляе сац. нормы маўленчых паводзін людзей. Даследуе праблемы сац. дыферэнцыяцыі мовы, вызначае характар узаемасувязей паміж моўнымі і сац. структурамі, напр., праблему «мова і нацыя», вывучае ўзаемаўплыў мовы і культуры, мовы і рэлігіі. Адным з ключавых паняццяў С.л. з’яўляецца моўная сітуацыя, вывучэнне якой прадугледжвае аналіз усіх форм існавання мовы — літ. мовы, тэр. і сац. дыялектаў, кайнэ (пытанні моўнай нормы, дыгласіі) або моў у межах пэўнага адм,тэр. аб’яднання ці этнічнай суполкі (праблемы білінгвізму і шматмоўя; мовы міжнар. зносін, штучныя мовы і мовыпасрэднікі). С.л. даследуе пытанні нац.моўнай палітыкі, г.зн. вывучае дзейнасць дзяржавы (партыі, сац. класа), накіраваную на захаванне, удасканаленне ці змяненне моўных норм. Навук. базай для С.л. сталі даследаванні В.У.Вінаградава, В.М.Жырмунскага, Б.А.Ларына, Я.Д.Паліванава, Л.П.Якубінскага і інш. У бел. мовазнаўстве праблемамі С.л. займаюцца С.М.Запрудскі, А.А.Лукашанец, А.У.Лянкевіч, Л.Р.Машчэнская, Н.Б.Мячкоўская, А.А.Папейка, Т.А.Траханкіна і інш.
    Літ.: Мечковская Н.Б. Сошіальная лпнгвпстнка. М., 2000; Белнков В.Н., Крыснн Л.П. Соцмолмнгвнстнка. М., 2001; Швейцер А.Д. Современная соцнолннгвмстнка: теормя, проблемы, методы. М., 2012.
    С. У. Шахоўская.
    САЧАНКА Барыс Іванавіч (15.5.1936, в. Вялікі Бор Хойніцкага рна — 5.7.1995), беларускі пісьменнік, перакладчык. Скончыў БДУ (1960). Працаваў у час. «Вожык», «Полымя». 3 1976 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 3 1986 заг. рэдакцыі выдва «Мастацкая лі
    таратура», у 1993—95 гал. рэдактар выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Гіст. мінулае палескага краю раскрыў у
    Б. /. Сачанка.
    аповесцях «Варэйка золата» (1964), «Англіцкая сталь» (1966), «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1976). Тэме Вял. Айч. вайны прысвяціў аповесці «Палон» (1962), «Пакуль не развіднела» (1965), «Апошнія і першыя» (1966), «Аксана» (1968), раман у навелах «Чужое неба» (1975). У трылогіі «Вялікі лес» (1979—83) асэнсаванне прац. і ратнага подзвігу народа ва ўмовах акупацыі. Тэма Чарнобыля ў «Запісках аб радыяцыі» (1986—90), аповесцях «Родны кут», «Еўка» (абедзве 1987). У творах «Не на той вуліцы» (1974), «Запіскі Занядбайлы» (1977), «Без пяці хвілін «прахвесар» (1983) выкрываў мяшчанства, прыстасавальніцтва, графаманства, розныя аспекты побыту гараджан. Ayrap кніг прозы «Ваўчыца з Чортавай Ямы» (1978), крытыкі і публіцыстыкі «Сняцца сны аб Беларусі» (1990). Склаў збкі паэзіі бел. эміграцыі «Tyra па Радзіме» (1992), кнігі ўспамінаў «На суд гісторыі» (1994) і інш. Пераклаў на бел. мову аповесць «Школьны хлеб» Я.Гуцалы (1976), «Аповесць пра майго сябра» П.Андрэева (1979), кн. «Трывожны год» І.Андрыча (1978) і інш. Прымаў удзел у рабоце 35й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1980).
    7в.: Выбр. творы. Т. 1—3. Мінск, 199395.
    САЮЗ ПІСЬМЁННІКАЎ БЕЛАРЎСІ (СПБ), добраахвотнае грамадскае
    331
    СВАРОГ
    творчае аб’яднанне прафес. літаратараў. Створаны ў 1934 як СПБ, з 1994 Саюз бел. пісьменнікаў (СБП). У 2005 група пісьменнікаў з СБП зноў стварыла СПБ (старшыня М.Чаргінец). Гал. задачы: садзеянне ў напісанні твораў высокага маст. ўзроўню, развіццё форм, стыляў і жанраў лры, дапамога ў творчым росце маладым пісьменнікам, умацаванне сувязей з замежнымі калегамі. Найвышэйшы орган саюза — з’езд (апошні адбыўся ў 2011). Творчая праца вядзецца праз секцыі паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі і літ.знаўства, дзіцячай лры, драматургіі, краязнаўства, прыгодніцкай і дэтэктыўнай лры, песеннага жанру, перакладу, сатыры і гумару. Mae 6 абл., 1 гар. аддз. 3 2007 выдае «Бібліятэку саюза пісьменнікаў Беларусі». На 1.1.2015 аб’ядноўваў 5 91 чл. М.І. Чаргінец.
    СВАРОГ (ад санскрыцкага сварга — неба), у міфалогіі ўсходніх славян, у т.л. і беларусаў, бог неба і нябеснага агню. Бацька Сварожыча і Дажбога. Паводле стараж. міфа, злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. У час яго ўладарства нібыта з неба на зямлю ўпалі клешчы і людзі пачалі каваць зброю. Яму прыпісваецца ўвядзенне манагамнага шлюбу. Паступова С. страціў значэнне гал. бажаства, ім стаў Дажбог, потым Пярун. 3 пашырэннем хрысціянства апекунамі шлюбу лічылі святых Кузьму і Дзям’яна.
    В.Свентахоўская. Яблычны спас. 2014.
    П. Свентахоўскі. Стары гасцінец. 2004.
    СВАРОЖЫЧ, у міфалогіі усходніх славян, у т.л. і беларусаў, бог зямнога агню. Сын Сварога. Яму пакланяліся, да яго звярталіся з малітвай, напр., у час сушкі снапоў спальвалі неабмалочаны сноп жыта як ахвяру С., каб адвёў бяду. 3 пашырэннем хрысціянства імя С. паступова знікла, аднак сляды культу захоўваліся да канца 19 ст.
    СВЕНТАХбЎСКАЯ Валянціна Міхайлаўна (н. 19.1.1938, Мінск), беларускі мастак. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1966). 3 1961 выкладала ў Мінскай гар. маст. школе, у 1970—95 у Рэсп. школеінтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, тэматычнай карціны. Творчасці ўласцівы дакладнасць прапрацоўкі элементаў, ураўнаважанасць кампазіцыі, гармонія колеравых спалучэнняў. Сярод работ: «Снеданне» (1968), «Яблыкі» (1973), «Нарадзіме А.Пашкевіч (Цёткі)» (1976), «Сынам Радзімы» (1984), «Вясельны нацюрморт» (1988), дыпціх, прысвечаны М.Багдановічу, «Ушанаванне паэта» і «Сум па паэце» (1991), «Беларускі пейзаж»
    (1997), «У прабабульчыным строі» (2009), «Яблычны спас», «Прыгажосць восені» (абедзве 2014), габелены «Шлях паэта» (1980), «Дарогамі асветніка Ф.Скарыны» (1990) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    СВЕНТАХбЎСКІ Пётр Уладзіміравіч (19.3.1939, в. Зубачы Камянецкага рна — 27.2.2006), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). 3 1966 выкладаў у Рэсп. школеінтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка, у 1971—77 і 1986—2006 — Бел. акадэміі мастацтваў. Працаваўужанрахсюжэтнатэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творам уласцівы лаканізм выяўл. сродкаў, яснасць і дакладнасць пластычнай формы, цэласнасць колеравага вырашэння, эпічнае гучанне, глыбокае пранікненне ва ўнутраны стан вобраза. Сярод работ: «Трывога» (1966), «Вартавыя спакою» (1973), «Халоднае лета» (1988), «Развітанне з маці» (1990), «Стары гасцінец» (2004) і інш. Аўтар партрэтаў «Вартавы» (1970), «Ц.Гартны» (1983), «Ефрасіння Полацкая» (1992) і інш., пейзажаў «Роднае» (1976), «Ля возера. Палес
    332
    СВЕТЛАГОРСКІ
    се» (1983), «На палетках Міншчыны» (1990), «Зімовы краявід» (2000), «Старажытны край» (2005) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    СВЕТЛАГОРСК, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Светлагорскага рна. За 100 км на ПдЗ ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Жлобін—Калінкавічы, аўтадарогамі злучаны з Бабруйскам, Жлобінам, Гомелем, Калінкавічамі і Рэчыцай. 68,6 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з 1560 як маёнтак Шацілінскі Востраў у Бабруйскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, вялікакняжацкае ўладанне. 3 1565 в. Шацілкавічы (пазней Шацілкі) у Рэчыцкім павеце. У 1639 — 19 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., 62 двары, 406 ж., касцёл. У 1908 — 70 двароў, 680 ж. 3 29.8.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 мяст. Шацілкі, цэнтр сельсавета ў Парыцкім рне, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да 26.11.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 353 чалавекі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абласцях. 3 30.12.1956 гар. пасёлак, з 9.6.1960 цэнтр Парыцкага рна. 29.7.1961 перайменаваны ў С., а Парыцкі рн у Светлагорскі. 3 7.3.1963 горад абл. падпарадкавання. У 1970  40,3 тыс. ж„ у 1973  48,7 тыс. ж., у 1999 — 73,3 тыс. ж. У 2000 зацверджаны герб: у чырвоным полі іспанскага шчыта залатое сонца.
    Горад развіваецца паводле генплана 1993 (карэкціроўка 2007). Вулічная сетка прамавугольная. Адм.грамадскі і культ. цэнтр — Цэнтр. пл., утвораная на скрыжаванні вуліц Леніна з 2—3павярховымі дамамі і 50годдзя Кастрычніка, вырашанай у выглядзе шырокага бульвара з 5—9павярховай забудовай. На плошчы знаходзіцца кампазіцыйная вышынная дамінанта — 16павярховы жылы дом. Жылая зона забудавана ў асн. 5—9павярховымі дамамі. Рознапавярховыя вышынныя кампазі
    цыі, архіт.маст. афармленне фасадаў фарміруюць арыгінальны аб’ёмнапрасторавы сілуэт забудовы. Вял. ролю ў стварэнні індывід. аблічча горада адыгрываюць лясы, значная частка якіх захоўваецца ў выглядзе паркаў, лесапаркаў, зялёных ахоўных зон прам. прадпрыемстваў і ўздоўж чыгункі. Прам. зона сфарміравалася ва ўсх. і зах. частках горада. Вядзецца забудова мікрараёнаў Шацілкі і №8 (2015). Зона адпачынку — на берагах Бярэзіны.