• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Ю.У.Семяняка.
    1982), аперэт «Рабінавыя каралі» (паст. 1964), «Пяе «Жаваранак» (паст. 1971), «Паўлінка» (паст. 1973), «Тыдзень вечнага кахання» (паст. 1975), «Сцяпан — вялікі пан» (паст. 1979), кантат «Ясныя дарогі» (1957), «FlaMaui Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Зямля мая» (1979), «У вянок Максіму Багдановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979), песень «Славім мы свой край любімы», «Расцвітай, Беларусь», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Явар і каліна», «Ой, шумяць лясы зелёныя» і інш., апрацовак бел. нар. песень для хору а капэла, дзіцячага хору і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
    СЁННЕНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1918 у г. Сянно. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Сенненскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) 36 тыс. экз., 3,37 тыс. чытачоў. Пры бцы дзейнічае цэнтр прававой інфармацыі, клубы краязнаўчы «Спадчына» (з 2004), літ.эстэтычны «Самнасам» (з 2000). 3 2007 бка працуе па праграме «Мудрасць здаровага ладу жыцця». 3 2008 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (14 маршрутаў, 55 населеныхпунктаў). А.І.Мяцеліца.
    СЁННЕНСКІ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1995 у
    341
    СЕННЕНСКІ
    г. Сянно, адкрыты для наведвальнікаў у 1996. Размешчаны ў будынку б. земскай управы (пабудаваны ў 1910). Асн. фонд — 3,5 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 590 (2015). Музей не мае пастаяннай экспазіцыі. Выстаўкі, у т.л. пра Вял. Айч. вайну, перыядычна абнаўляюцца. Сярод экспанатаў зуб маманта (10е тыс. да н.э.), крамянёвыя і каменныя прылады працы (2е тыс. да н.э.), фрагменты керамікі 16—17 ст., калекцыі манет ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі, прадметы сялянскага побыту, ганчарны посуд, вырабы ткацтва, вышыванкі канца 19 — пач. 20 ст., матэрыялы аб дзейнасці антыфаш. падполля і партыз. руху на Сенненшчыне ў Вял. Айч. вайну, фрагменты сав. і ням. зброі з месцаў баёў у час контрудару сав. войск у напрамку Сянно—Лепель у 1941, творы землякоў — маст. У.Гоманава, скульпт. З.Азгура і інш.
    СЁННЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Сянно. У складзе раёна г.п. Багушэўск, 327 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Багданаўскі, Багушэўскі, Беліцкі, Какоўшчынскі, Макшанскі, Нямойтаўскі, Студзёнкаўскі, Ходцаўскі; Багушэўскі пасялковы Савет. Пл. 1,966 км2, лясы займаюць 41,9 %. Нас. 22,2 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (94,2 %), рускія (4,3%), украінцы (0,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Орша—Віцебск і Орша—Лепель, нафтапровад «Дружба»; аўтадарогі Бешанковічы—Сянно, Чашнікі— Сянно—Багушэўск, Віцебск—Сянно—Талачын, Віцебск—Орша.
    Раён утвораны 17.7.1924 у Віцебскай акрузе (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзелены на 14 сельсаветаў. 8.7.1931 далучаны 3 сельсаветы скасаванага Багушэўскага рна, 12.2.1935 яму пры аднаўленні гэтага раёна перададзены 3 сельсаветы (у т.л. 2, якія ўваходзілі раней). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. за
    хопнікамі, якія загубілі ў Сянно і раёне 2505 чал., вывезлі ў Германію 922 чал., спалілі ў час карных аперацый «Грыф» (жн. 1942), «Рысь» (вер. 1942) і інш. 9 вёсак, 6 з якіх пасля вайны не адрадзіліся. 3 вер. 1942 паўд. частка раёна ўваходзіла ў СенненскаАршанскую партыз. зону. На тэр. сучаснага раёна дзейнічалі сенненскія падп. райкамы КП(б)Б (8.7.194326.6.1944) і ЛКСМБ (жн. 1942—26.6.1944), багушэўскія падп. райкамы КП(б)Б (10.7—кастр. 1941, жн. 194229.6.1944) і ЛКСМБ (10.7.1942—29.6.1944), Сенненскае антыфаш. падполле, Сімакоўскае камсамольскамаладзёжнае падполле, партыз. брыгады 1я н 2я імя Заслонава, М.П.Гудкова, Сенненская, 1я і 16я Смаленская, «Навальніца», Лёзненская, 1я Бел. (2га складу), партыз. полк Смаленскі, асобныя отрады «Меч» і «Трэція». У чэрв. 1943 — маі 1944 выдавалася падп. газ. «Бальшавісцкая трыбуна». Вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі войскамі 3га Бел. фронту. 20.1.1960 далучаны г.п. Багушэўск і 7 сельсаветаў скасаванага Багушэўскага рна. У 1999 у раёне 12 сельсаветаў, 336 сельскіх нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2015) 5 сярэдніх школ, 7 навуч.пед. комплексаў дзіцячы сад — сярэдняя школа, 3 навуч.пед комплексы дзіцячы сад — базавая школа, 3 школы мастацтваў, 2 школыінтэрнаты, 5 дашкольных устаноў, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і нар.творчасці, Цэнтр дзяцей і моладзі, гарпасялковы і 5 сельскіх дамоў культуры, Дом рамёстваў, 11 сельскіх клубаў, 2 сельскія клубы — бібліятэкі, 20 бк, сельская бка — музей этнаграфіі, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкуль
    турай і спортам ёсць фізкульт.спарт. комплекс, стадыён, 16 спарт. залаў, 17 спарт. ядраў, 10 інш. спарт. пляцовак, лыжаролерная траса, біятлоннае стрэльбішча і інш. Выдаецца газ. «Голас Сеннешчыны». Дзейнічаюць 14 рэліг. абшчын, у т.л. 8 праваслаўных, 1 рымскакаталіцкая, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 2 хрысціян веры евангельскай, 1 адвентыстаў Сёмага дня. Археал. помнікі: гарадзішчы каля вёсак Машчоны і Старая Беліца, курганныя могільнікі каля вёсак Буй, Малы Азярэц, Сукрэмна, Ходцы, паселішчы каля в. Галоўск. Помнікі архітэктуры: паштовая станцыя (канец 1840х гг.) у в. Паграбенка, фрагменты сядзібы (19 ст.) у в. Полымя «Старая Беліца». Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Алексінічы, Гарывец, Забароўе, Заветнае, Заполле, Застадолле, Канстантова, Латыгаль, Ледневічы, Машканы, Навасёлкі, Новае Сяло, Нямойта, Пурплева, Пустынкі, Расна, Старая Беліца, Ульянавічы, Утрылава, Ходцы, Янова, магіла партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Вароніна, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Казлоўка, Ліпна, Прыветак. Помнікі сав. воінам у в. Кажамякі, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Вял. Азярэцк, Канстантова, Літусава, Папоўка, Пасад, Пожанькі, Рулёўшчына, Ског, на месцы спаленай вёскі Марозаўка, гібелі Героя Сав. Саюза К.С.Заслонава у в. Утрылава, Героям Сав. Саюза М.А.Аніскіну ў в. Студзёнка, А.К.Гараўцу ў в. Ског, І.І.Камінскаму ў в. Машканы. Помнік у гонар войск 20й арміі, якія змагаліся з ням.фаш. захопнікамі ў ліп. 1941, у г.п. Багушэўск, памятны знак на месцы дома Машэравых у в. Шыркі. У в. Лугінавічы нарадзіўся паэт Т.Г.ЛадаЗаблоцкі (1811—47), у б. в. Маўчаны — бел. скульптар З.І.Азгур (1908—95), у г.п. Багушэўск — нар. артыстка Беларусі З.І.Канапелька (1918—80), у в. Шыркі — парт. і дзярж. дзеяч Беларусі П.М.Машэраў (1918—80), у в.
    342
    СЁМУХА
    Машканы — бел. паэт, кінадраматург А.Вялюгін (1923—94).
    СЕРГАЧОЎ Сяргей Аляксеевіч (н. 20.12.1946, Мінск), беларускі архітэктар, педагог. Др архітэктуры (2008), праф. (2009). Скончыў Бел. політэхн. інт (1969). Працаваў у інце «Мінскпраект», БелНДІдзяржсельбудзе, Мінве культуры Беларусі. У 1977—83 кіраўнік рабочай групы па стварэнні Бел. музея нар. архітэктуры і побыту ў в. Азярцо Мінскага рна. 3 1993 у Бел. нац. тэхніч. унце (з 1997 заг. кафедры). Адначасова ў 1992—97 адзін са стваральнікаў музейнага комплексу стараж. нар. рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» ў Пухавіцкім рне (генплан, музейнавытворчы корпус, кузня, жылыя дамы, гасп. пабудовы і інш.). Даследуе гісторыю нар. архітэктуры Беларусі, праблемы захавання гісторыкакульт. спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры. Сярод праектных работ: жылыя дамы па прце Ракасоўскага і вул. М.Танка (1971 — 72, у суаўт.), гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна» ў Мінску (2006), экспазіцыя «Сялянскі падворак» у гісторыкакульт. комплексе «Лінія Сталіна» ў Мінскім рне (2006). Аўтар рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры: свірна ў экспазіцыі «Млын» гісторыкакульт. запаведніка «Заслаўе» ў Мінскім рне (1993), фермерскай гаспадаркі каля пас. Мольча Светлагорскага рна (2006) і інш.
    Тв:. Отдых в деревне: прнкосновенне к мстокам народной культуры. Мннск, 2009; Жемчужвна в Горках: архмтектурный ансамбльсельскохозяйственной академнн. Мйнск, 2010; Народное зодчество Беларусм. Чстормя й современность. Мйнск, 2015.
    СЕРГІЁВІЧ Пётра (Пётр Аляксандравіч; 10.7.1900, в. Стаўрова Браслаўскага рна — 1.11.1984), беларускі жывапісец, графік. Засл. дзеяч мастацтваў Літвы (1965). Вучыўся ў Віленскім унце (1919—22, 1925— 27), Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1924—25). Яго творчасці ўласцівы вобразнасць, эмацыянальнасць, ці
    кавасць да самабытнасці бел. нар. культуры. Жывапісныя партрэты адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам, філасоф. гучаннем: «Партрэт маці» (1929), «Рыгор Шырма» (1930—40я гг.), «Беларуская настаўніца» (1938), «Дзяўчына ў сінім сарафане», «Аўтапартрэт» (абодва 1940), «Ф.Багушэвіч» (1946), «М.Танк» (1957), «Нарачанскі рыбак» (1968) і інш. У жывапісных палотнах С. ўзнавіў гіст. мінулае Беларусі («Усяслаў Полацкі», 1932; «У партызанскай кузні», 1945; «Скарына ў друкарні», 1957; «К.Каліноўскі і В.Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў», 1959; «Арышт П.Багрыма», 1970), бел. прыроду («Забытая званіца», 1936; «Пад снегавым пакрывалам», 1942), паэтызаваў чалавека працы («Дажынкі», «Жніца», «Сталяр», усе 1950—60я гг.). Значнае месца ў яго творчасці займала купалаўская тэма: «А хто там ідзе?», «Званар» (абедзве 1947), «Гусляр» (1959), трыпціх на тэмы верша «А зязюлька кукавала» (1970я гг.), «Партрэт Дамініка Луцэвіча» (1971) і інш. Працаваў таксама ў станковай і кніжнай графіцы, афармляў інтэр’еры культавых будынкаў і інш.
    СЕРЖПУТОЎСКІ Аляксандр Казіміравіч (21.6.1864, в. Бялевічы Слуцкага рна — 5.3.1940), беларускі этнограф, фалькларыст. Правадзейны чл. Інбелкульта (1925). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1884), Пецярбургскі археал. інт (1904). 3 1884 настаўнічаў у Мазырскім і Слуцкім паветах. 3 1983 працаваў у Мінскім аддз. сялянскага пазямельнага банка і Мінскім паштоватэлеграфным ведамстве, з 1896 — на паштамце ў Пецярбургу (з 1896), у 1906—30 у этнаграф. аддз. Рус. музея. Адначасова ў 1922—23 узначальваў падкамісію ў Камісіі па складанні этнаграф. карт і вывучэнні нац. складу насельніцтва Расіі пры АН, аналагічную камісію пры Рус. геагр. тве. У экспедыцыях па Беларусі сабраў багаты этнаграф. і фальк. матэрыял. У нарысе «Беларусыпалешукі» (1908, рукапіс) апісаў пабудовы, побыт,