• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ня маёмасці нябожчыка «Францыска Руса» з Полацка. Заснаванне С. бел. кнігадрукавання стала вяршыняй яго духоўнай дзейнасці, найбольш выразным і яскравым пралогам бел. Адраджэння 1й пал. 16 ст. У друкаванай кнізе С. бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыўнага ўзаемадзеяння з еўрап. культ.гіст. супольнасцю. Кнігі С. вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі, практычнымі памерамі, a каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым людам. Рэнесансавыя выданні С., адметныя маст., гравюрным, арнаментальным упрыгажэннем, шрыфтам і інш. кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, арыентаваны на ўсе пласты бел. насельніцтва. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы С., яго духоўную адоранасць, непаўторнасць і веліч.
    Г.Я.Галенчанка.
    СКАРЫНКІН Уладзімір Максімавіч (н. 7.6.1939, г. Віцебск), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Рыжскі інт інжынераў грамадз. авіяцыі
    (1961). 3 1961 працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 у Бел. упраўленні грамадз. авіяцыі. У 1982—87, 1992—99 у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Творчасці С. ўласцівы арганічная сувязь з радзімай, зямлёй, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці. Аўтар паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Высокае сонца»
    (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986), вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980). На бел. мову пераклаў паэму «Боская камедыя» Дантэ (1997), раман у Bepmax «Дон Жуан» і паэму «Прароцтва Дантэ» Дж.Байрана (абедзве 2004), «Кнігу песень» Ф.Петраркі (2010). Піша для дзяцей (кн. «Канікулярная ангіна», 1991; «У карэце па белым свеце», 2000). Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
    Тв:. Выратавальны плыт. Мінск, 1988; Размова на парозе. Мінск, 1991; Апошняе слова. Мінск, 1994.
    СКІДЗЕЛЬ. горад у Гродзенскім рне, на р. Скідзелька. За 30 км на ПдУ ад Гродна, чыг. станцыя на лініі Гродна—Масты, вузел аўтамабільных дарог на Гродна, Ліду, Масты, Астрыну. 10,6 тыс. ж. (2015).
    Вядомы з пач. 16 ст. як велікакняжацкі двор з воласцю ў Гродзенскім павеце Трокскага ваяв. ВКЛ. У 1516 аддадзены ў заставу гродзенскаму старосту Ю.Радзівілу. У 1588 каралеўскі двор Гродзенскага староства, цэнтр Скідзельскай воласці. У 1783 мястэчка ў Гродзенскай эканоміі, цэнтр ключа. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1885 цэнтр воласці Гродзенскага павета, 1531 ж., дзейнічала нар. вучылішча (з 1860). У 1897 — 482 двары, 2790 ж. 3 1.1.1919 у БССР. Зсак. 1921ускладзе Польшчы, цэнтр Скідзельскай гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. У 1931 — 3815 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобл., з 15.1.1940 гар. пасёлак і цэнтр Скідзельскага рна, з 12.10.1940 цэнтр Скідзельскага с/с. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 14.7.1944 С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі тут лагер смерці, дзе знішчылі 2330 чал. У С. і на тэр. раёна дзейнічалі скідзельскія раённая антыфаш. аргцыя і камсамольскамаладзёжнае падполле, падп. райкамы КП(б)Б (28.11.194313.7.1944) і ЛКСМБ
    348
    СКОРАБАГАТАЎ
    (1.9.194326.7.1944). 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1959 — 4,8 тыс. ж. 3 25.12.1962 у Гродзенскім рне. У 1973  8,6 тыс. ж. 3 30.1.1974 горад. У 1999 — 11,6 тыс. ж. У 2014 уключаны ў катэгорыю гарадоўспадарожнікаў (спадарожнік Гродна).
    У 2015 у С. гімназія, ліцэй, 2 сярэднія, муз. і спарт. школы, 5 устаноў дашкольнай адукацыі, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гар. Дом культуры, Цэнтр моладзі, Цэнтр дзіцячай творчасці, бка, музей бел. паэта Міхася Васілька (у ліцэі); царква Святых Новапакутнікаў і Спаведнікаў зямлі Беларускай (2002—14), касцёл Юзафа Рамесніка (2004). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Дзве магілы камсамольцаўпадпольшчыкаў, магіла ахвяр фашызму, помнік камсамольцампадпольшчыкам. Помнікі архітэктуры — Міхайлаўская царква (1851), капліца Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1870).
    СКЛАДАНЫ СКАЗ, поліпрэдыкатыўная сінтаксічная адзінка, прызначаная для паведамлення і арганізаваная з 2 або больш простых сказаў, аб’яднаных у структурнае, сэнсавае і інтанацыйнае адзінства. У складзе С.с. простыя сказы страчваюць уласцівую ім граматычную, інтанацыйную і сэнсавую самастойнасць, ператвараюцца ў адпаведныя састаўныя прэдыкатыўныя часткі, якія ўзаемна звязаны і дапаўняюць або характарызуюць адна адну. Прэдыкатыўныя часткі звязваюпца паміж сабой злучальнай, падпарадкавальнай або бяззлучнікавай сувяззю. У залежнасці ад сродкаў сувязі і адносін паміж часткамі С.с. падзяляюцца на складаназлучаныя, складаназалежныя і бяззлучнікавыя (гл. Бяззлучнікавы складаны сказ). У складаназлучаных прэдыкатыўныя часткі сінтаксічна раўнапраўныя, аб’яднаны злучальнымі злучнікамі і выражаюць спалучальныя, супастаўляльныя або размеркавальныя адносіны («I хістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы
    не замаўкае струн вясёлых перабор». М.Багдановіч). У складаназалежных сказах адна прэдыкатыўная частка (даданая) сінтаксічна падпарадкаваная другой (галоўнай) («За старым, закінутым млынам, дзе зарослы заліў ракі, скачуць жоравы на лугавіне — танканогія шляхцюкі». У.Караткевіч). Выразным паказчыкам гэтай залежнасці выступаюць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, якія знаходзяцца ў даданай частцы. Па сінтаксічнай ролі ўказальнага слова ў гал. частцы вызначаюцца даданыя — дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя месца, спосабу дзеяння, меры і ступені, часу. У сучаснай бел. мове распаўсюджаны С.с. з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы), у якіх спалучаецца злучальная і падпарадкавальная або злучальная і бяззлучнікавая і інш. сувязь («Бацька яшчэ хвілінудругую спадзяецца, што сын перадумае, але той глядзіць толькі на спакойную шырокую раку, у якой вада чамусьці здаецца зялёнай». І.Чыгрынаў).
    Літ.: Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Снтаксіс. Пунктуацыя. Мінск, 1987; Рамза Т.Р. Сінтаксіс: тэарэтычны курс. Мінск, 2006. Т.Ф.Рослік. СКОБЕЛЕЎ Эдуард Марцінавіч (н. 8.12.1935, Мінск), беларускі пісьмен
    Э. Скобелеў.
    нік. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1996). Скончыў Маскоўскі інт міжнар. адносін (1959). 3 1959 у пасольстве СССРу Швейцарыі, з 1961 у Мінве замежных спраў Беларусі, з 1966 у апараце ЦК КПБ. 3 1991 нам. дырэк
    тара Міжнар. цэнтра Акадэміі кіравання пры CM Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Бел. інце інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 1996 гал. рэдактар «йнформацнонного бюллетеня Адмнннстрацнн Презндента Республмкн Беларусь». 3 2007 саветніккансультант Інфармацыйнааналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паэзія вызначаецца афарыстычнасцю, лаканізмам і глыбокім філас. сэнсам (збкі «Мой дом», 1988, «Славянскія сутры», 1996, «Трывога ў сэрцы вашым — боль мой», 2003, і інш.). Аўтар паэт. драм: «Дзень з жыцця Сакрата» (1981), «Кастусь Каліноўскі» (1983), «Царскі настаўнік» (1985) і інш. У празаічных творах звяртаецца да гіст. тэматыкі (раманы «Сведка», 1987, «Цімофій, князь Суражскі», 2007, і інш.) і этычнамаральнай праблематыкі (зб. «Расказы розных гадоў», 2004, раманы «Катастрофа», 1984, «Скачок д’ябла», 2001, «Скрыжаванне паралельных», 2005, і інш.). Піша для дзяцей: «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі» (1983), «Уладар часу» (1992), «Чорны вядзьмар» (2000) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Венкн сонетов. Мннск, 2001; Государь мой, куда Вы спешнте?: Афорнзмы н суждення. Мннск, 2001; Мннская тетрадь. Мннск, 2008.
    СКОРАБАГАТАЎ Віктар Іванавіч (н. 15.11.1951, Мінск), беларускі спя
    вак (лірычны барытон), педагог, муз. дзеяч. Засл. артыст Беларусі (1982). Скончыў Бел. кансерваторыю (1977).
    349
    СКОРЫКАЎ
    Скроневыя кольцы радзімічаў.
    3 1977 працуе ў Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь (з 2005 рэжысёр). 3 1992 маст. кіраўнік створанай ім «Беларускай капэлы». Адначасова ў 1985— 2009 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (з 2003 праф.). 3 2010 праф. Бел. акадэміі мастацтваў. Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Сярод партый: Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Мефістофель («Фаўст» А.Радзівіла, опера адноўлена ў пастаноўцы С. ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Ялецкі, Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Маэстра («Маэстра капэла» Д.Чымароза), Ніклаўс («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш.Гуно), Малатэста («Дон ГТаскуале» Г.Дані
    цэці), Фігаро, граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігаро», «Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Фігаро («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. У рэпертуары таксама 38 партый кантатнааратарыяльных жанраў. У 1988—94 ажыццявіў першы ў бел. выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX ст.». Даследуе старадаўнюю бел. музыку, творчасць малавядомых бел. кампазітараў. Аўтар кн. «Зайгралі спадчынныя куранты» (1998), «Абышоўся без славы» (2001) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    СКОРЫКАЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 19.11.1957, г. Гомель), беларускі эс
    традны спявак. Нар. артыст Беларусі (2006). Скончыў Бел. кансерваторыю (1983). 3 1985 саліст Дзярж. акадэ
    мічнага нар. хору Беларусі імя Г.І.Цітовіча, з 1988 саліствакаліст Нац. акадэмічнага аркестра сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь. 3 2013 у Інце сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. Валодае моцным прыгожым
    голасам, тэмбр якога пашыраецца ад мяккага, лірычнага барытону да аксамітнага драм. баса. Для яго выканання характэрны тэмперамент, драм. майстэрства, глыбокае пранікненне ў муз. вобраз. У канцэртным рэпертуары значнае месца займаюць песні бел. кампазітараў, у т.л. І.Лучанка, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, У.Будніка і інш., а таксама аўтарскія творы «Лета першага спаткання», «Ты мяне палюбі», «Мяжа», «Даставай, Язэп, гармонік» і інш.
    СКРОНЕВЫЯ КОЛЬЦЫ, жаночыя ўпрыгажэнні з каляровых металаў (звычайна з білону, радзей з серабра, медзі, бронзы), якія насілі каля скроняў. Падтрымлівалі прычоску, іх упляталі ў валасы па некалькі штук з кожнага боку, мацавалі з дапамогай стужкі ці раменьчыка; магчыма, у некаторых выпадках мацавалі ў мочцы вуха. Паявіліся ў бронзавым веку. У зах. славян 8—9 ст. былі настолькі папулярнымі, што лічыліся спецыфічным слав. упрыгажэннем. У Сярэдневякоўі былі пашыраны ў Візантыі і Зах. Еўропе. Ва ўсх. славян С.к. набылі асаблівую папулярнасць у 11 — 12 ст., былі ўпрыгажэннем сялянак і гараджанак. У Беларусі самыя стараж. С.к. належалі сярэднедняпроўскай культуры, у жал. веку — мілаградскай, зарубінецкай і