Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
СЛАЎГАРАД (да 23.5.1945 Прап о й с к), горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Слаўгарадскага рна, на р. Сож пры ўпаданні ў яе р. Проня. За 76 км на ПдУ ад Магілёва, 58 км ад чыг. ст. Крычаў, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Бабруйскам і Крычавам. 7,7 тыс. ж. (2015).
С. упершыню згадваецца пад 1136 (летапісная назва Прупой, Прапошаск) у складзе Смаленскага княства. Існуе легенда, што Прапойск нібыта быў закладзены Слагорыдам. У пач.
13 ст. перайшоў да кіеўскіх князёў. У 1387 Прапошаск упамінаецца ў грамаце караля польск. і вял. кн. літоўскага Ягайлы (Уладзіслаў II) троцкаму кн. Скіргайлу. У 13—18 ст. існаваў Прапойскі замак як цэнтр абароны сярэдневяковага Прапойска. 3 14 ст. ў складзе ВКЛ, дзярж. ўладанне. У 1430 далучаны да ўладанняў кн. троцкага і полацкага Свідрыгайлы. 3 пач. 16 ст. цэнтр Прапойскай воласці, з 1560х гг. цэнтр стараства ў Мсціслаўскім ваяв. У 1601—02 пацярпеў ад голаду і эпідэмій. У 1648— 67 яго жыхары ўдзельнічалі ў антыфеадальнай барацьбе. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, заштатны горад, потым мястэчка; цэнтр Прапойскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губ., уладанне Галіцыных. У 1786 — 803 ж. У 1787 дзейнічалі 2 царквы і касцёл. У пач. 19 ст. належаў Д.Яншыну, існаваў інт шляхетных дзяўчат (да 1828). У 1886 — 115 двароў, 922 ж., у 1897 — 1 тыс. ж. У 1905 — 3,4 тыс. ж., нар. вучылішча, царк.прыходская школа. 3 26.4.1919 цэнтр воласці Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Прапойскага рна. Да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 27.9.1938 гар. пасё
357
СЛАЎГАРАДСКАЯ
лак. У 1939 — 4,7 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 12.8.1941 да 25.11.1943 Прапойск акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Прапойскае антыфаш. падполле. 3 23.5.1945 горад, перайменаваны ў С. (названа ў гонар слаўных перамог Чырвонай Арміі ў Вял. Айч. вайне 1941—45). У 1959 — 6,6 тыс. ж. 3 25.12.1962 у Быхаўскім рне. 3 6.1.1965 цэнтр Слаўгарадскага рна. У 1970 — 5,6 тыс. ж.
Тэр. горада выцягнута больш за 4 км уздоўж ракі. Сетка вуліц прамавугольная з невял. кварталамі. Яго архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Ленінская, Кастрычніцкая і Калініна. Да вул. Кастрычніцкая прылягае Цэнтр. пл. — адм.грамадскі і культ. цэнтр, які звязаны бульварам са старадаўнім паркам. Цэнтр. частка забудавана 2 і 5павярховымі жылымі дамамі. У астатніх частках горада пераважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Горад развіваецца паводле генплана 2008 (карэкціроўка 2015). У 2000я гг. пабудаваны лазневааздараўленчы комплекс, будынкі пенсійнага фонду 1 ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 станцыі абезжалезвання вады, артэзіянская свідравіна з ваданапорнай вежай, рэканструяваны і мадэрнізаваны будынкі школ, добраўпарадкаваны старадаўні парк. Зона адпачынку на берагах Проні і Сажа, у лясных масівах вакол С.
У 2015 у С. 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, 3 дашкольныя ўстановы, ДЮСШ, Дом культуры, Дом творчасці, 3 бкі, кінатэатр, Цэнтр фізкультурнамасавай спарт. работы, бальніца, паліклініка. Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — царква Раства Багародзіцы і будынак царк.прыходскай школы (KaHeu 18 ст.), паштовая станцыя (2я пал. 19 ст.), жылы дом (пач. 20 ст.) Археал. помнікі —5 стаянак эпохі неаліту і каменнага веку (за 1 — 1,3 км на У ад горада), гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (вядома пад назвай Замкавая гара) і 2 паселішчы таго ж часу.
СЛАЎГАРАДСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Слаўгарад як раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Слаўгарадскага рна стала цэнтр. для дзіцячай бкі і ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2015) больш за 36 тыс. экз., каля 2,5 тыс. чытачоў. У бцы дзейнічае цэнтр прававой інфармацыі (з 2003). Пры ўстанове працуюць клубы жаночы «Рамонак» (з 1997), краязнаўчапатрыятычны «Радзімічы» (з 2009), літ.муз. гасцёўня «Арфей» (з 1995). Бка выдае штоквартальны інфармацыйны бюлетэнь «Старонкі бібліятэчнага жыцця Слаўгарадчыны», рэкламныя матэрыялы, бібліяграфічныя спісы, метадычныя парады. Супрацоўнікі бкі абслугоўваюць 13 пунктаў выдачы лры ў працоўных калектывах горада. Л.Э.Кунцэвіч.
СЛАЎГАРАДСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Слаўгарад. У складзе раёна 78 сельскіх нас. пунктаў, 5 сельсаветаў: Васькавіцкі, Гіжэнскі, Кабінагорскі, Лапаціцкі, Свенскі. Пл. 1318 кмг, лясы займаюць 37 %. Нас. 13, 4тыс. чал. (2015). Жывуцьбеларусы (94,6 %), рускія (3,9%), украінцы (0,9%), армяне (0,2%), азербайджанцы (0,1%), малдаване (0,1%). Патэр. раёна праходзяць аўтадарогі ад Слаўгарада на Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Чавусы, Чэрыкаў, Краснаполле.
Створаны 17.7.1924 як Прапойскі рн у складзе Магілёўскай акр. Падзелены 20.8.1924 на 12 сельсаветаў. 8.7.1931 далучаны 1 сельсавет скасаванага Журавіцкага рна. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. На 1.1.1941 раён уключаў г.п. Прапойск і 13 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну зліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў гар. пасёлку і раёне 2 тыс. чал., правялі карныя аперацыі № 2 (або № 9, ліп. 1942), «Прагулка на Сёмуху» (чэрв. 1943), спалілі разам з жыхарамі вёскі Астроўчыцы, Коўцічы 2, Малімоны, з часткай жыхароў вёскі Аляксандраўка 1 і 2, Бярозаўка, Кліны, Любаны, Лясная
(усе адноўлены). У раёне дзейнічалі Прапойскае антыфаш. падполе, прапойскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 13я Касцюковіцкая, 17я, партыз. полк «Трынаццаць», асобныя партыз. атрады. Выдавалася падп. газ. «За Советскую Роднну». Раён вызвалены войскамі 3й арміі Бел. фронту ў кастр. — ліст. 1943 ў ходзе Бранскай і ГомельскаРэчыцкай аперацый. 23.5.1945 перайменаваны ў С.р. 31.3.1958 далучаны 1 сельсавет Быхаўскага рна. 25.12.1952 раён скасаваны, 6.1.1965 адноўлены ў ранейшых межах. У сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС (26.4.1986) некаторыя вёскі пахаваны ці адселены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі і харчовай прамсці. У раёне (2015) прафес. ліцэй, 6 сярэдніх агульнаадукац. школ, 3 базавыя школы, вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад — сярэдняя школа і дзіцячы сад — пачатковая школа, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, 8 дзі ця ч ых даш кол ьн ых устаноў, цэн тры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій, фізкульт.масавай і спарт. работы. Працуюць раённыя Цэнтр культуры і нар. творчасці, Дом рамёстваў, 6 сельскіх дамоў культуры, 10 сельскіх клубаў, сац.культ. цэнтр, сельскі клуббібліятэка, аўтаклуб, цэнтр. раённая, гар., дзіцячая, 12 сел ьскіх бк, 2 бібліятэкіклубы, бібліятэкамузей, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая бальніца, 2 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 11 ФАПаў, 3 аптэкі. Выдаецца раённая газ. «Прысожскі край». Дзейнічаюць 5 рэліг. абшчын, у т.л. 3 праваслаўныя, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў і 1 хрысціян веры евангельскай. Помнікі археалогіі: гарадзішчы ў Слаўгарадзе (на Замкавай Гары), каля вёсак Азарычы, Васькавічы, б. в. Красная Слабада, селішчы каля вёсак Аляксандраўка 1, Дубна; стаянкі каля Слаўгарада,
358
СЛОВА
вёсак Сіліна Поле, Старая Каменка. Помнікі архітэктуры: Ляснянскі мемар. комплекс, паркув. Свенск(пач. 20 ст.). Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Азарычы, Аляксандраўка 1, Бахань, Бязуевічы, Вял. Зімніца, Гайшын, Гіжэнка, Іванішчавічы, Кульшычы, Лапацічы, Лясная, Ляцягі, Новая Слабада, Пацяраеўка, Рабавічы, Рабінаўка, Рагі, Рудня, Рэкта, Свенск, Слаўня, Старая Каменка, Усохі, Ходарава, Чарнякоўка, Чырвоны Усход, б. вёсках Кулікоўка 1 і 2, Старынка, Красная Слабада; брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Закрупец, Любаны, Целяшы. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Новая Слабада. Пацяраеўка. Помнікі землякам у вёсках Аляксандраўка, Бахань, Бярозаўка, Вял. Зімніца, Гайшын, Гіжэнка, Кулікоўка 1, Кульшычы, Лапацічы, Папоўка, Рагі, Ржаўка 1, Рэкта, Свенск, Целяшы, Чарнякоўка, Чырвоны Усход. На б. хутары Казлоўскі (Казловічы) нарадзіўся кампазітар В.А.Казлоўскі (1757—1831), аўтар 1га гімна Рас. імперыі, у в. Хварасцяны — бел. літаратуразнавец, крытык М.Р.Ларчанка (1907—81), у в. Гайшын — бел. паэт К.Кірэенка (1918—88), у в. Улукі — бел. геолаг А.П.Нядзвецкі (1902—1992), у б. в. Людкаў — бел. гісторык І.Я.Марчанка (1923— 97), у в. Сычын — бел. пісьменнік М.Стралыдоў (1937—87).
СЛОВА ў граматыцы, асноўная структурнасемантычная адзінка мовы, якая служыць для наймення элементаў рэчаіснасці (прадметаў, уласцівасцей, з’яў адносін і інш.) і валодае шэрагам семантычных, фанетычных і граматычных прыкмет, характэрных для кожнай мовы. Па семантычнай прыкмеце вылучаюць С. адназначныя («ганчар», «нагарнуць») і шматзначныя («зямля», «хлеб»), свабодныя («мазанка», «чароўны») і фразеалагічна звязаныя («бібікі — бібікі біць», «блынды — блынды правіць»). Па спосабе намінацыі вылучаюць С. знамянальныя і службовыя, а таксама выкліч
нікі, па фанетычным крытэрыі — аднанаціскныя («ланцуг», «прарок»), ненаціскныя (службовыя) і шматнаціскныя («збожжасховішча», «двухбаковы»). У граматычных адносінах адрозніваюць С. зменныя (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, дзеясловы) і нязменныя (прыслоўі, мадальныя словы, службовыя словы, выклічнікі), вытворныя («касцельны», «веянне») і невытворныя («хваля», «піць»), У структурных адносінах С. складаецца з марфем, ад якіх адрозніваецца аўтаномнасцю і свабодным узнаўленнем у мове, з’яўляецца матэрыялам для канструявання сінтаксічных адзінак. Mae граматычнае і лексічнае значэнні. Граматычнае значэнне характэрна для цэлага класа С. (напр., катэгорыі роду, ліку, склону — для назоўнікаў), лексічнае значэнне з’яўляецца індывід. і ўласціва канкрэтнаму С. («імбрычак» — чайнік для заваркі чаю; «фурман» — чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы, вазак). Аб’ядноўваючы ў сабе абодва значэнні, С. належыць да пэўнай часціны мовы і прадстаўляе сабой сукупнасць усіх граматычных форм («шалік», «шаліка», «шаліку», «шалікам»). Слоўнікавы склад пэўнай мовы з’яўляецца яго лексікай. Д.В.Дзятко.
«СЛОВА АБ ПАЛКЎ ІГАРАВЫМ», «Слова пра паход Ігаравы», «Слова аб паходзе Ігаравым», помнік літаратуры Кіеўскай Русі 12 ст. Узнік на аснове агульнай культуры рус., бел. і ўкр. народаў. Створаны невядомым аўтарам, верагодна, у канцы 1185—87 у Кіеве. У аснове сюжэта — расказ пра няўдалы паход на полаўцаў у 1185 ноўгарадсеверскага кн. Ігара Святаславіча (1151—1202), які скончыўся разгромам рус. войска і паланеннем Ігара. Прычыны няўдач, аслаблення ваен.паліт. магутнасці Русі аўтар бачыў у абставінах, якія склаліся на ўсх.слав. землях ва ўмовах феадальнай раздробленасці, у княжацкіх міжусобіцах, адсутнасці згоды і адзінства, няспынных нападах знешніх ворагаў. Змест і вобразы